1 Kings 7 (BIB)

1 А свой дом Саламон будаваў трынаццаць гадоў і закончыў увесь дом свой. 2 І пабудаваў ён дом з дрэва Ліванскага, даўжынёю сто локцяў, шырынёю пяцьдзясят локцяў, а вышынёю трыццаць локцяў, на чатырох радах кедровых слупоў; і кедровыя бярвеньні пакладзены былі на слупах. 3 І насланы быў памост з кедра над бярвеньнямі на сарака пяці слупах, па пятнаццаць у рад. 4 Аконных вушакоў было тры рады; і тры рады вокан, акно насупраць акна. 5 І ўсе дзьверы і дзьвярныя вушакі былі чатырохвугольныя, і акно насупраць акна, у тры рады. 6 І бабінец са слупоў зрабіў ён даўжынёю пяцьдзясят локцяў, шырынёю трыццаць локцяў, і перад імі ганак, і слупы, і парог перад імі. 7 Яшчэ бабінец з пасадам, зь якога ён судзіў, бабінец для судзілішча зрабіў ён і пакрыў усе падлогі кедрам. 8 У доме, дзе ён жыў, другі двор за бабінцам быў такога самага ўсталяваньня. І ў доме дачкі фараонавай, якую ўзяў за сябе Саламон, ён зрабіў такі самы бабінец. 9 Усё гэта было зроблена з дарагіх камянёў, абчасаных паводле памеру, абрэзаных пілою, з унутранага і вонкавага боку, ад асновы да выступаў, і з вонкавага боку да вялікага двара. 10 І ў фундамент пакладзены былі камяні дарагія, камяні вялікія, камяні дзесяць локцяў і камяні восем локцяў, 11 і зьверху дарагія камяні, абчасаныя паводле памеру, і кедр. 12 Вялікі двор абгароджаны быў вакол трыма радамі часаных камянёў і адным радам кедровых бярвеньняў; таксама і ўнутраны двор храма Госпада і бабінец храма. 13 І паслаў цар Саламон і ўзяў з Тыра Хірама, 14 сына адной удавы, з калена Нэфталімавага. Бацька яго Тыранін быў меднік; ён меў здольнасьць, майстэрства і ўменьне вырабляць усялякія рэчы зь медзі. І прыйшоў ён да цара Саламона і рабіў у яго ўсялякую працу: 15 і зрабіў ён два медныя слупы, кожны па васемнаццаць локцяў вышынёю, і шнурок дванаццаць локцяў абдымаў той і другі слуп; 16 і два вянкі, вылітыя зь медзі, ён зрабіў, каб пакласьці на вярху слупоў: пяць локцяў вышыні ў адным вянку і пяць локцяў вышыні ў другім вянку; 17 сеткі плеценага вырабу і шнуркі ў выглядзе ланцужкоў для вянкоў, якія былі на вярху слупоў: сем на адным вянку і сем на другім вянку. 18 Так зрабіў ён слупы і два рады гранатавых яблыкаў вакол сеткі, каб пакрыць вянкі, якія наверсе слупоў; тое самае зрабіў і для другога вянка. 19 А ў бабінцы вянкі наверсе слупоў зроблены як лілеі, у чатыры локці, 20 і вянкі на абодвух слупах наверсе, проста над выпуклінай, якая каля сеткі; і на другім вянку, радамі вакол, дзьвесьце гранатавых яблыкаў. 21 І паставіў слупы да бабінца храма; паставіў слуп па правы бок і даў яму імя Яхін, і паставіў слуп па левы бок і даў яму імя Воаз. 22 І над слупамі паставіў вянкі, зробленыя як лілеі. Так закончана праца над слупамі. 23 І зрабіў літае зь медзі мора, - ад краю яго да краю яго дзесяць локцяў, - зусім круглае, вышынёю пяць локцяў, і шнурок трыццаць локцяў абымаў яго вакол. 24 Падабенствы гуркоў пад краямі яго акружалі яго па дзесяць на локаць, акружалі мора з усіх бакоў у два рады; падабенствы гуркоў былі вылітыя зь ім адным ліцьцём. 25 Яно стаяла на дванаццаці валах: тры глядзелі на поўнач, тры глядзелі на захад, тры глядзелі на поўдзень і тры глядзелі на ўсход; мора ляжала на іх, і зады іх былі павернутыя ўсярэдзіну пад яго. 26 Таўшчынёю яно было ў далонь, і краі яго, зробленыя падобна да беражкоў чары, былі падобныя на лілею, якая распусьцілася. Яно ўмяшчала дзьве тысячы батаў. 27 І зрабіў ён дзесяць медных падставак; даўжыня кожнай падстаўкі - чатыры локці, шырыня - чатыры локці і тры локці - вышыня. 28 І вось будова падставак: у іх сьцены, сьцены паміж навугольнымі пласьцінамі; 29 на сьценах, якія паміж навугольнікамі, ільвы, валы і херувімы; таксама і на навугольніках, а вышэй і ніжэй ільвоў і валоў - раскідзістыя вянкі; 30 каля кожнай падстаўкі па чатыры медныя колы і восі медныя. На чатырох кутах выступы накшталт плячэй, выступы літыя зьнізу, пад чараю, каля кожнага вянка. 31 Адтуліна ад унутранага вянка да верху адзін локаць; адтуліна яго круглая, як у падножжа слупоў, паўтара локця і каля адтуліны яго выявы; але бакавыя сьцены чатырохкутныя, ня круглыя. 32 Пад сьценамі было чатыры колы, і восі колаў у падстаўках; вышыня кожнага кола - паўтара локця. 33 Будова колаў такая самая, як і будова колаў у калясьніцы; восі іх і абады іх і сьпіцы іх і калодкі іх, усё было літое. 34 Чатыры выступы на чатырох кутах кожнай падстаўкі; з падстаўкі выходзілі выступы яе. 35 І наверсе падстаўкі круглае ўзвышэньне на паўлокця вышыні; і на версе падстаўкі тронкі яе і сьцены яе з адной зь ёю масы. 36 І вырабіў ён на дошчачках яе тронкі і на сьценах яе херувімаў, львоў і пальмы, колькі дзе дазваляла месца, і вакол раскідзістыя вянкі. 37 Так зрабіў ён дзесяць падставак: ва ўсіх іх адно ліцьцё, адна мера, адзін выгляд. 38 І зрабіў дзесяць медных умывальніц: кожная ўмывальніца мясьціла сорак батаў, кожная ўмывальніца была чатыры локці, кожная ўмывальніца стаяла на адной зь дзесяці падставак. 39 І расставіў падстаўкі - пяць па правым баку храма і пяць па левым баку храма, а мора паставіў па правым баку храма, на паўднёва-ўсходнім баку. 40 І зрабіў Хірам умывальніцы і лапаткі і чары. І закончыў Хірам усю працу, якую рабіў у цара Саламона для храма Гасподняга: 41 два слупы і дзьве апаяскі вянкоў, якія наверсе слупоў, і дзьве сеткі для накрываньня двух апаясак вянкоў, якія наверсе слупоў; 42 і чатырыста гранатавых яблыкаў на кожную сетку, для накрываньня двух апаясак вянкоў, што на слупах; 43 і дзесяць падставак і дзесяць умывальніц на падстаўках; 44 адно мора і дванаццаць валоў пад морам; 45 і тазы, і лапаткі, і чары. Усе рэчы, якія зрабіў Хірам цару Саламону для храма Госпада, з паліраванай медзі. 46 Цар выліваў іх у гліністай зямлі, у ваколіцах Ярдана, паміж Сакхотам і Цартанам. 47 І паставіў Саламон усе гэтыя рэчы на месца. З прычыны іх вялікага мноства, вага медзі ня вызначаная. 48 І зрабіў Саламон усе рэчы, якія ў храме Госпада: залаты ахвярнік і залаты стол, на якім хлябы выстаўленыя; 49 і сьвяцільні - пяць па правы бок і пяць па левы бок, перад заднім аддзяленьнем храма, з чыстага золата, і кветкі, і лампадкі, і абцужкі з золата; 50 і місы, і нажы, і чары, і латкі, і кадзільніцы з чыстага золата, і петлі ў дзьвярах унутранага храма ў Сьвятым Сьвятых і ў дзьвярах у храме таксама з золата. 51 Так зьвершана ўся праца, якую рабіў цар Саламон для храма Госпада. І прынёс Саламон прысьвечанае Давідам, бацькам ягоным; срэбра і золата і рэчы аддаў у скарбніцы храма Гасподняга.

In Other Versions

1 Kings 7 in the ANGEFD

1 Kings 7 in the ANTPNG2D

1 Kings 7 in the AS21

1 Kings 7 in the BAGH

1 Kings 7 in the BBPNG

1 Kings 7 in the BBT1E

1 Kings 7 in the BDS

1 Kings 7 in the BEV

1 Kings 7 in the BHAD

1 Kings 7 in the BLPT

1 Kings 7 in the BNT

1 Kings 7 in the BNTABOOT

1 Kings 7 in the BNTLV

1 Kings 7 in the BOATCB

1 Kings 7 in the BOATCB2

1 Kings 7 in the BOBCV

1 Kings 7 in the BOCNT

1 Kings 7 in the BOECS

1 Kings 7 in the BOGWICC

1 Kings 7 in the BOHCB

1 Kings 7 in the BOHCV

1 Kings 7 in the BOHLNT

1 Kings 7 in the BOHNTLTAL

1 Kings 7 in the BOICB

1 Kings 7 in the BOILNTAP

1 Kings 7 in the BOITCV

1 Kings 7 in the BOKCV

1 Kings 7 in the BOKCV2

1 Kings 7 in the BOKHWOG

1 Kings 7 in the BOKSSV

1 Kings 7 in the BOLCB

1 Kings 7 in the BOLCB2

1 Kings 7 in the BOMCV

1 Kings 7 in the BONAV

1 Kings 7 in the BONCB

1 Kings 7 in the BONLT

1 Kings 7 in the BONUT2

1 Kings 7 in the BOPLNT

1 Kings 7 in the BOSCB

1 Kings 7 in the BOSNC

1 Kings 7 in the BOTLNT

1 Kings 7 in the BOVCB

1 Kings 7 in the BOYCB

1 Kings 7 in the BPBB

1 Kings 7 in the BPH

1 Kings 7 in the BSB

1 Kings 7 in the CCB

1 Kings 7 in the CUV

1 Kings 7 in the CUVS

1 Kings 7 in the DBT

1 Kings 7 in the DGDNT

1 Kings 7 in the DHNT

1 Kings 7 in the DNT

1 Kings 7 in the ELBE

1 Kings 7 in the EMTV

1 Kings 7 in the ESV

1 Kings 7 in the FBV

1 Kings 7 in the FEB

1 Kings 7 in the GGMNT

1 Kings 7 in the GNT

1 Kings 7 in the HARY

1 Kings 7 in the HNT

1 Kings 7 in the IRVA

1 Kings 7 in the IRVB

1 Kings 7 in the IRVG

1 Kings 7 in the IRVH

1 Kings 7 in the IRVK

1 Kings 7 in the IRVM

1 Kings 7 in the IRVM2

1 Kings 7 in the IRVO

1 Kings 7 in the IRVP

1 Kings 7 in the IRVT

1 Kings 7 in the IRVT2

1 Kings 7 in the IRVU

1 Kings 7 in the ISVN

1 Kings 7 in the JSNT

1 Kings 7 in the KAPI

1 Kings 7 in the KBT1ETNIK

1 Kings 7 in the KBV

1 Kings 7 in the KJV

1 Kings 7 in the KNFD

1 Kings 7 in the LBA

1 Kings 7 in the LBLA

1 Kings 7 in the LNT

1 Kings 7 in the LSV

1 Kings 7 in the MAAL

1 Kings 7 in the MBV

1 Kings 7 in the MBV2

1 Kings 7 in the MHNT

1 Kings 7 in the MKNFD

1 Kings 7 in the MNG

1 Kings 7 in the MNT

1 Kings 7 in the MNT2

1 Kings 7 in the MRS1T

1 Kings 7 in the NAA

1 Kings 7 in the NASB

1 Kings 7 in the NBLA

1 Kings 7 in the NBS

1 Kings 7 in the NBVTP

1 Kings 7 in the NET2

1 Kings 7 in the NIV11

1 Kings 7 in the NNT

1 Kings 7 in the NNT2

1 Kings 7 in the NNT3

1 Kings 7 in the PDDPT

1 Kings 7 in the PFNT

1 Kings 7 in the RMNT

1 Kings 7 in the SBIAS

1 Kings 7 in the SBIBS

1 Kings 7 in the SBIBS2

1 Kings 7 in the SBICS

1 Kings 7 in the SBIDS

1 Kings 7 in the SBIGS

1 Kings 7 in the SBIHS

1 Kings 7 in the SBIIS

1 Kings 7 in the SBIIS2

1 Kings 7 in the SBIIS3

1 Kings 7 in the SBIKS

1 Kings 7 in the SBIKS2

1 Kings 7 in the SBIMS

1 Kings 7 in the SBIOS

1 Kings 7 in the SBIPS

1 Kings 7 in the SBISS

1 Kings 7 in the SBITS

1 Kings 7 in the SBITS2

1 Kings 7 in the SBITS3

1 Kings 7 in the SBITS4

1 Kings 7 in the SBIUS

1 Kings 7 in the SBIVS

1 Kings 7 in the SBT

1 Kings 7 in the SBT1E

1 Kings 7 in the SCHL

1 Kings 7 in the SNT

1 Kings 7 in the SUSU

1 Kings 7 in the SUSU2

1 Kings 7 in the SYNO

1 Kings 7 in the TBIAOTANT

1 Kings 7 in the TBT1E

1 Kings 7 in the TBT1E2

1 Kings 7 in the TFTIP

1 Kings 7 in the TFTU

1 Kings 7 in the TGNTATF3T

1 Kings 7 in the THAI

1 Kings 7 in the TNFD

1 Kings 7 in the TNT

1 Kings 7 in the TNTIK

1 Kings 7 in the TNTIL

1 Kings 7 in the TNTIN

1 Kings 7 in the TNTIP

1 Kings 7 in the TNTIZ

1 Kings 7 in the TOMA

1 Kings 7 in the TTENT

1 Kings 7 in the UBG

1 Kings 7 in the UGV

1 Kings 7 in the UGV2

1 Kings 7 in the UGV3

1 Kings 7 in the VBL

1 Kings 7 in the VDCC

1 Kings 7 in the YALU

1 Kings 7 in the YAPE

1 Kings 7 in the YBVTP

1 Kings 7 in the ZBP