1 Samuel 2 (BIB)

1 І малілася Ганна і казала: зарадавалася сэрца маё ў Госпадзе; узьнёсься рог мой у Богу маім; шырока адкрыліся вусны мае на ворагаў маіх, бо я радуюся за ратаваньне Тваё. 2 Няма такога сьвятога, як Гасподзь, бо няма іншага, апрача Цябе; і няма цьвярдыні, як Бог наш. 3 Ня множце прамоваў пыхлівых; дзёрзкія словы няхай ня выходзяць з вуснаў вашых; бо Гасподзь ёсьць Бог веданьня, і дзеі ў Яго ўзважаныя. 4 Лук моцных ламаецца, а немачныя апярэзваюцца сілаю; 5 насычаныя хлебам працуюць, а галодныя адпачываюць; нават няплодная родзіць сем разоў, а шматдзетная зьнемагае. 6 Гасподзь сьмерціць і ажыўляе, зводзіць у апраметную і выводзіць; 7 Гасподзь робіць жабраком і ўзбагачае, прыніжае і ўзвышае. 8 З пылу падымае Ён беднага, з гразі ўзвышае ўбогага, садзіць зь вяльможамі, і трон славы дае ім у спадчыну; бо ў Госпада асновы зямлі, і Ён сьцьвердзіў на іх сусьвет. 9 Сьляды сьвятых Сваіх Ён захоўвае, а беззаконьнікі ў цемры зьнікаюць: бо ня сілаю моцны чалавек. 10 Гасподзь сатрэ тых, што спрачаюцца зь Ім; зь нябёсаў загрыміць на іх. Гасподзь будзе судзіць канцы зямлі і дасьць моц цару Свайму і падыме рог памазанца Свайго. 11 І пайшоў Элкана ў Раму ў дом свой, а хлопчык застаўся служыць Госпаду пры Іліі сьвятары. 12 А сыны Ілія былі людзі нягодныя; яны ня ведалі Госпада 13 і абавязку сьвятароў перад народам. Калі хто прыносіў ахвяру, хлопчык сьвятарскі, калі гатавалася мяса, прыходзіў зь відэльцам у руцэ сваёй 14 і апускаў яго ў касьцёл, альбо ў каструлю, альбо на патэльню, альбо ў горшчык, і што выме відэлец, тое браў сабе сьвятар. Так рабілі яны з усімі Ізраільцянамі, якія прыходзілі туды ў Сілом. 15 Нават раней, чым спальвалі тлушч, прыходзіў хлопчык сьвятарскі і казаў ахвяравальніку: давай мяса на смажанку сьвятару; ён ня возьме ў цябе варанага мяса, а дай сырога. 16 І калі хто казаў яму: «хай спаляць раней тлушч, як павінна быць, і потым вазьмі сабе, колькі захоча душа твая», дык ён казаў: не, цяпер дай, а калі не, дык вазьму сілком. 17 І грэх гэтых маладых людзей быў даволі вялікі прад Госпадам, бо яны ўхіляліся ад ахвяраваньняў Госпаду. 18 А хлопчык Самуіл служыў прад Госпадам, надзяваючы ільняны наплечнік. 19 Верхнюю вопратку малую рабіла яму маці ягоная і прыносіла яму штогоду, калі прыходзіла з мужам сваім дзеля належнага ахвярапрынашэньня. 20 І дабраславіў Ілій Элкану і жонку ягоную і сказаў: хай дасьць табе Гасподзь дзяцей ад жонкі гэтай, замест гэтага, якога ты аддаў Госпаду! І пайшлі яны ў месца сваё. 21 І наведаў Гасподзь Ганну, і зачала яна і нарадзіла яшчэ трох сыноў і дзьвюх дачок; а хлопчык Самуіл падрастаў у Госпада. 22 А Ілій быў вельмі стары і чуў усё, як учыняюць сыны ягоныя з усімі Ізраільцянамі, і што яны сьпяць з жанчынамі, што зьбіраліся каля ўваходу ў скінію сходу. 23 І сказаў ім: навошта вы робіце такія ўчынкі? бо я чую благія словы пра вас ад усяго народу, 24 не, дзеці мае, нядобрая пагудка, якую я чую; вы разбэшчваеце народ Гасподні; 25 калі згрэшыць чалавек супроць чалавека, дык памоляцца за яго Богу; а калі чалавек згрэшыць супроць Госпада, дык хто будзе хадайнікам за яго? Але яны ня слухалі голасу бацькі свайго, бо Гасподзь вырашыў ужо аддаць іх сьмерці. 26 А хлопчык Самуіл усё больш і больш набіраў узросту і ўпадабаньня ў Госпада і ў людзей. 27 І прыйшоў чалавек Божы да Ілія і сказаў яму: так кажа Гасподзь: ці ж не адкрыўся Я дому бацькі твайго, калі яны былі яшчэ ў Егіпце, у доме фараона? 28 і ці ж ня выбраў яго з усіх каленаў Ізраілевых Сабе ў сьвятары, каб ён падымаўся да ахвярніка Майго, каб дыміў фіміямам, каб насіў наплечнік прад Мною? і ці ж ня даў Я дому бацькі твайго ад усіх паленых агнём ахвяр сыноў Ізраілевых? 29 навошта ж вы топчаце нагамі ахвяры Мае і хлебныя прынашэньні Мае, якія запавядаў Я жытлішчу Майму, і навошта ты аддаеш перавагу сынам сваім прад Мною, раскормліваючы сябе пачаткамі прынашэньняў народу Майго Ізраіля? 30 Таму так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: Я сказаў тады: дом твой і дом бацькі твайго будуць хадзіць прад абліччам Маім вавек; а цяпер кажа Гасподзь: хай ня будзе так, бо Я праслаўлю тых, што праслаўляюць Мяне, а тыя, што няславяць Мяне, будуць паганьбаваныя. 31 Вось, настаюць дні, калі я падсяку мышцу тваю і мышцу дома бацькі твайго, так што ня будзе старца ў доме тваім ніколі; 32 і ты будзеш бачыць бедства жытлішча Майго, пры ўсім тым, што Гасподзь дабрачыніць Ізраілю, і ня будзе ў доме тваім старога праз усе дні. 33 Я не адхілю ў цябе ўсіх ад ахвярніка Майго, каб таміць вочы твае і мучыць душу тваю; але ўсе нашчадкі дома твайго будуць паміраць у сярэдніх гадах. 34 І вось табе азнака, якая будзе з двума сынамі тваімі, Офні і Фінээсам: абодва яны памруць у адзін дзень. 35 І пастаўлю Сабе сьвятара вернага; ён будзе рабіць па сэрцы Маім і па душы Маёй; і дом яго зраблю цьвёрдым, і ён будзе хадзіць прад памазанцам Маім праз усе дні; 36 І кожны, хто застаўся з дому твайго, прыйдзе кланяцца яму за геру срэбра і кавалак хлеба і скажа: далучы мяне да якой-небудзь лявіцкай пасады, каб мець пракорм.

In Other Versions

1 Samuel 2 in the ANGEFD

1 Samuel 2 in the ANTPNG2D

1 Samuel 2 in the AS21

1 Samuel 2 in the BAGH

1 Samuel 2 in the BBPNG

1 Samuel 2 in the BBT1E

1 Samuel 2 in the BDS

1 Samuel 2 in the BEV

1 Samuel 2 in the BHAD

1 Samuel 2 in the BLPT

1 Samuel 2 in the BNT

1 Samuel 2 in the BNTABOOT

1 Samuel 2 in the BNTLV

1 Samuel 2 in the BOATCB

1 Samuel 2 in the BOATCB2

1 Samuel 2 in the BOBCV

1 Samuel 2 in the BOCNT

1 Samuel 2 in the BOECS

1 Samuel 2 in the BOGWICC

1 Samuel 2 in the BOHCB

1 Samuel 2 in the BOHCV

1 Samuel 2 in the BOHLNT

1 Samuel 2 in the BOHNTLTAL

1 Samuel 2 in the BOICB

1 Samuel 2 in the BOILNTAP

1 Samuel 2 in the BOITCV

1 Samuel 2 in the BOKCV

1 Samuel 2 in the BOKCV2

1 Samuel 2 in the BOKHWOG

1 Samuel 2 in the BOKSSV

1 Samuel 2 in the BOLCB

1 Samuel 2 in the BOLCB2

1 Samuel 2 in the BOMCV

1 Samuel 2 in the BONAV

1 Samuel 2 in the BONCB

1 Samuel 2 in the BONLT

1 Samuel 2 in the BONUT2

1 Samuel 2 in the BOPLNT

1 Samuel 2 in the BOSCB

1 Samuel 2 in the BOSNC

1 Samuel 2 in the BOTLNT

1 Samuel 2 in the BOVCB

1 Samuel 2 in the BOYCB

1 Samuel 2 in the BPBB

1 Samuel 2 in the BPH

1 Samuel 2 in the BSB

1 Samuel 2 in the CCB

1 Samuel 2 in the CUV

1 Samuel 2 in the CUVS

1 Samuel 2 in the DBT

1 Samuel 2 in the DGDNT

1 Samuel 2 in the DHNT

1 Samuel 2 in the DNT

1 Samuel 2 in the ELBE

1 Samuel 2 in the EMTV

1 Samuel 2 in the ESV

1 Samuel 2 in the FBV

1 Samuel 2 in the FEB

1 Samuel 2 in the GGMNT

1 Samuel 2 in the GNT

1 Samuel 2 in the HARY

1 Samuel 2 in the HNT

1 Samuel 2 in the IRVA

1 Samuel 2 in the IRVB

1 Samuel 2 in the IRVG

1 Samuel 2 in the IRVH

1 Samuel 2 in the IRVK

1 Samuel 2 in the IRVM

1 Samuel 2 in the IRVM2

1 Samuel 2 in the IRVO

1 Samuel 2 in the IRVP

1 Samuel 2 in the IRVT

1 Samuel 2 in the IRVT2

1 Samuel 2 in the IRVU

1 Samuel 2 in the ISVN

1 Samuel 2 in the JSNT

1 Samuel 2 in the KAPI

1 Samuel 2 in the KBT1ETNIK

1 Samuel 2 in the KBV

1 Samuel 2 in the KJV

1 Samuel 2 in the KNFD

1 Samuel 2 in the LBA

1 Samuel 2 in the LBLA

1 Samuel 2 in the LNT

1 Samuel 2 in the LSV

1 Samuel 2 in the MAAL

1 Samuel 2 in the MBV

1 Samuel 2 in the MBV2

1 Samuel 2 in the MHNT

1 Samuel 2 in the MKNFD

1 Samuel 2 in the MNG

1 Samuel 2 in the MNT

1 Samuel 2 in the MNT2

1 Samuel 2 in the MRS1T

1 Samuel 2 in the NAA

1 Samuel 2 in the NASB

1 Samuel 2 in the NBLA

1 Samuel 2 in the NBS

1 Samuel 2 in the NBVTP

1 Samuel 2 in the NET2

1 Samuel 2 in the NIV11

1 Samuel 2 in the NNT

1 Samuel 2 in the NNT2

1 Samuel 2 in the NNT3

1 Samuel 2 in the PDDPT

1 Samuel 2 in the PFNT

1 Samuel 2 in the RMNT

1 Samuel 2 in the SBIAS

1 Samuel 2 in the SBIBS

1 Samuel 2 in the SBIBS2

1 Samuel 2 in the SBICS

1 Samuel 2 in the SBIDS

1 Samuel 2 in the SBIGS

1 Samuel 2 in the SBIHS

1 Samuel 2 in the SBIIS

1 Samuel 2 in the SBIIS2

1 Samuel 2 in the SBIIS3

1 Samuel 2 in the SBIKS

1 Samuel 2 in the SBIKS2

1 Samuel 2 in the SBIMS

1 Samuel 2 in the SBIOS

1 Samuel 2 in the SBIPS

1 Samuel 2 in the SBISS

1 Samuel 2 in the SBITS

1 Samuel 2 in the SBITS2

1 Samuel 2 in the SBITS3

1 Samuel 2 in the SBITS4

1 Samuel 2 in the SBIUS

1 Samuel 2 in the SBIVS

1 Samuel 2 in the SBT

1 Samuel 2 in the SBT1E

1 Samuel 2 in the SCHL

1 Samuel 2 in the SNT

1 Samuel 2 in the SUSU

1 Samuel 2 in the SUSU2

1 Samuel 2 in the SYNO

1 Samuel 2 in the TBIAOTANT

1 Samuel 2 in the TBT1E

1 Samuel 2 in the TBT1E2

1 Samuel 2 in the TFTIP

1 Samuel 2 in the TFTU

1 Samuel 2 in the TGNTATF3T

1 Samuel 2 in the THAI

1 Samuel 2 in the TNFD

1 Samuel 2 in the TNT

1 Samuel 2 in the TNTIK

1 Samuel 2 in the TNTIL

1 Samuel 2 in the TNTIN

1 Samuel 2 in the TNTIP

1 Samuel 2 in the TNTIZ

1 Samuel 2 in the TOMA

1 Samuel 2 in the TTENT

1 Samuel 2 in the UBG

1 Samuel 2 in the UGV

1 Samuel 2 in the UGV2

1 Samuel 2 in the UGV3

1 Samuel 2 in the VBL

1 Samuel 2 in the VDCC

1 Samuel 2 in the YALU

1 Samuel 2 in the YAPE

1 Samuel 2 in the YBVTP

1 Samuel 2 in the ZBP