Psalms 46 (BIB)
1 Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма. 2 Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці; 3 бо Гасподзь Усявышні грозны, - вялікі Цар над усёю зямлёю; 4 скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя; 5 выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў. 6 Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя. 7 Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце; 8 бо Бог - Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна. 9 Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім; 10 сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі - Божыя; Ён узьнесены над намі.