1 Chronicles 6 (BIB)
1 Сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары. 2 Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл. 3 Дзеці Амрама: Аарон, Майсей і Марыям. Сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар. 4 Элеазар спарадзіў Фінэеса, Фінэес спарадзіў Авішуя; 5 Авішуй спарадзіў Букія, Букій спарадзіў Азію; 6 Азія спарадзіў Зэрахію, Зэрахія спарадзіў Мэраёта; 7 Мэраёт спарадзіў Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува; 8 Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Ахімааса; 9 Ахімаас спарадзіў Азарыю, Азарыя спарадзіў Ёанана; 10 Ёанан спарадзіў Азарыю, - гэта той, які быў сьвятаром у храме, пабудаваным Саламонам у Ерусаліме. 11 І спарадзіў Азарыя Амарыю, Амарыя спарадзіў Ахітува; 12 Ахітуў спарадзіў Садока, Садок спарадзіў Сэлума; 13 Сэлум спарадзіў Хэлкію, Хэлкія спарадзіў Азарыю; 14 Азарыя спарадзіў Сэраю, Сэрая спарадзіў Ёсэдэка. 15 Ёсэдэк пайшоў у палон, калі Гасподзь перасяліў Юдэяў і Ерусалімлян рукою Навухаданосара. 16 Вось сыны Левія: Гірсон, Каат і Мэрары. 17 Вось імёны сыноў Гірсонавых: Ліўні і Шымэй. 18 Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Узііл. 19 Сыны Мэрары: Махлі і Мушы. Вось нашчадкі Левія па родах іхніх. 20 У Гірсона: Ліўні, сын ягоны, Яхаў, сын ягоны; Зіма, сын ягоны. 21 Ёах, сын ягоны; Ідо, сын ягоны; Зэрах, сын ягоны; Еатрай сын ягоны. 22 Сыны Каата: Амінадаў, сын ягоны; Карэй, сын ягоны; Асір, сын ягоны; 23 Элкана, сын ягоны; Эвіясаф, сын ягоны; Асір, сын ягоны; 24 Тахат, сын ягоны; Урыіл, сын ягоны; Узія, сын ягоны; Саўл, сын ягоны. 25 Сыны Элканы: Амасай і Ахімот. 26 Элкана, сын ягоны; Цатай, сын ягоны; Нахат, сын ягоны; 27 Эліяф, сын ягоны; Ерахам, сын ягоны; Элкана, сын ягоны. Самуіл, сын ягоны. 28 Сыны Самуіла: першынец Ёіль, другі Авія. 29 Сыны Мэрары: Махлі; Ліўні, сын ягоны; Шымэй, сын ягоны; Уза, сын ягоны; 30 Шыма, сын ягоны; Хагія, сын ягоны; Асая, сын ягоны. 31 Вось тыя, якіх Давід паставіў начальнікамі над сьпевакамі ў доме Гасподнім, з часу пастаўленьня ў ім каўчэга. 32 Яны служылі сьпевакамі перад скініяй сходу, пакуль Саламон не пабудаваў дома Гасподняга ў Ерусаліме. І яны станавіліся на службу сваю па статуце сваім. 33 Вось тыя, якія станавіліся з сынамі сваімі: з сыноў Каатавых Эман сьпявак, сын Ёіля, сын Самуіла, 34 сын Элканы, сын Ерахама, сын Элііла, сын Тоаха, 35 сын Цуфа, сын Элканы, сын Махата, сын Амасая, 36 сын Элканы, сын Ёіля, сын Азарыі, сын Цэфаніі, 37 сын Тахата, сын Асіра, сын Авіясафа, сын Карэя, 38 сын Іцгара, сын Каата, сын Левія, сын Ізраіля; 39 і брат яго Асаф, які стаяў з правага боку яго, - Асаф, сын Бэрэхіі, сын Шымы, 40 сын Міхаіла, сын Ваасэі, сын Малхіі, 41 сын Этнія, сын Зэраха, сын Адаі, 42 сын Этана, сын Зімы, сын Шымія, 43 сын Яхата, сын Гірсона, сын Левія. 44 А з сыноў Мэрары, братоў іхніх, - па левы бок: Этан, сын Кішыя, сын Аўдыя, сын Малуха, 45 сын Хашавіі, сын Амасіі, сын Хэлкіі, 46 сын Амцыя, сын Ванія, сын Шэмэра, 47 сын Махлія, сын Мушыя, сын Мэрары, сын Левія. 48 Браты іх лявіты прызначаны на розныя службы пры доме Божым; 49 А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей. 50 Вось сыны Аарона: Элеазар, сын ягоны; Фінэес, сын ягоны; Авіюд, сын ягоны; 51 Букій, сын ягоны; Узій, сын ягоны; Зэрахія, сын ягоны; 52 Мэраёт, сын ягоны; Амарыя, сын ягоны; Ахітуў, сын ягоны; 53 Садок, сын ягоны; Ахімаас, сын ягоны. 54 І вось жытлішчы іхнія па селішчах іхніх у межах іх: сынам Аарона з племені Каатава, бо жэрабя выпала ім, 55 далі Хэўрон, у зямлі Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго; 56 а палі гэтага горада і сёлы яго аддалі Халеву, сыну Ефаніінаму. 57 Сынам Аарона далі таксама гарады сховішчаў: Хэўрон і Ліўну зь іх прадмесьцямі, Ятыр і Эштэмоа і прамесьці яго, 58 і Хілен і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго, 59 і Ашан і прадмесьці яго, Вэтсаміс і прадмесьці яго, 60 а ад калена Веньямінавага - Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў. 61 Астатнім сынам Каата, зь сямейства гэтага калена, дадзена па жэрабі дзесяць гарадоў з надзела палавіны калена Манасіінага. 62 Сынам Гірсона па плямёнах іх, ад калена Ісахаравага, і ад калена Асіравага і ад калена Нэфталімавага і ад калена Манасіінага ў Васане дадзена трынаццаць гарадоў. 63 Сынам Мэрары па плямёнах іх, ад калена Рувімавага, і ад калена Гадавага, і ад калена Завулонавага, дадзена па жэрабі дванаццаць гарадоў. 64 Так далі сыны Ізраілевыя лявітам гарады і прадмесьці іх. 65 Далі яны па жэрабі ад калена сыноў Юдавых, і ад калена сыноў Сімяонавых, і ад калена сыноў Веньямінавых тыя гарады, якія яны назвалі па імёнах. 66 А некаторым плямёнам сыноў Каатавых дадзены былі нарады ад калена Яфрэмавага. 67 І далі ім гарады сховішчаў: Сіхэм і прадмесьці яго на гары Яфрэмавай, і Гезэр і прадмесьці яго, 68 і Ёкмэам і прадмесьці яго, 69 і Аялон і прадмесьці яго, і Гат-Рымон і прадмесьці яго, 70 ад палавіны калена Манасіінага - Анэр і прадмесьці яго, Білэам і прадмесьці яго. Гэта пакаленьню астатніх сыноў Каатавых. 71 Сынам Гірсона ад племені паўкалена Манасіінага далі Галан у Васане і прадмесьці яго, і Аштарот і прадмесьці яго. 72 Ад калена Ісахаравага - Кедэс і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго, 73 і Рамот і прадмесьці яго, і Анэм і прадмесьці яго; 74 ад калена Асіравага - Машал і прадмесьці яго, і Аўдон і прадмесьці яго; 75 і Хукок і прадмесьці яго, і Рэхоў і прадмесьці яго; 76 ад калена Нэфталімавага - Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, і Хамон і прадмесьці яго, і Кірэятаім і прадмесьці яго. 77 А астатнім сынам Мэрарыным - ад калена Завулонавага Рымон і прадмесьці яго, Тавор і прадмесьці яго. 78 Па той бок Ярдана, насупраць Ерыхона, на ўсход ад Ярдана, ад калена Рувімавага далі Васор у пустыні і прадмесьці яго, і Яацу і прадмесьці яе, 79 і Кедэмот і прадмесьці яго, і Мэфаат і прадмесьці яго; 80 ад калена Гадавага - Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, 81 і Эсэвон і прадмесьці яго.
In Other Versions
1 Chronicles 6 in the ANTPNG2D
1 Chronicles 6 in the BNTABOOT
1 Chronicles 6 in the BOHNTLTAL
1 Chronicles 6 in the BOILNTAP
1 Chronicles 6 in the KBT1ETNIK
1 Chronicles 6 in the TBIAOTANT