1 Chronicles 9 (BIB)
1 Так былі пералічаны па родах сваіх усе Ізраільцяне, і вось яны запісаны ў кнізе цароў Ізраільскіх. А Юдэі за беззаконьні свае пераселены ў Вавілон. 2 Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі. 3 У Ерусаліме жылі некаторыя з сыноў Веньямінавых, і з сыноў Яфрэмавых і Манасііных: 4 Утай, сын Аміюда, сын Омры, сын Імрыя, сын Ванія, - з сыноў Фарэса, сына Юды; 5 з сыноў Шылона - Асая, першынец і сыны ягоныя; 6 з сыноў Зары - Еуіл і браты іх, шасьцьсот дзевяноста; 7 з сыноў Веньямінавых Салу, сын Мэшулама, сын Гадавіі, сын Гесэнуі; 8 і Іўнія, сын Ерахама, і Эла, сын Узія, сына Міхрыевага, і Мэшулам, сын Шэфатыі, сына Рэгуіла, сына Іўніі, 9 і браты іхнія, па родах іхніх: дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць, - усе гэтыя мужы былі ўзначальнікі родаў у пакаленьнях сваіх. 10 А са сьвятароў: Едая; Ёярыў, Яхін, 11 і Азарыя, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Азхітува, які ўзначальваў у доме Божым; 12 і Адая, сын Ерахама, сын Пашхура, сын Малхіі; і Маасай, сын Адыэла, сын Яхзэра, сын Мэшулама, сын Мэшылэміта, сын Імэра; 13 і браты іхнія, узначальцы родаў сваіх: тысяча сямсот шэсьцьдзясят, - людзі выбітныя ў дзеях служэньня ў доме Божым. 14 А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі - з сыноў Мэрарыных; 15 і Вакбакар, Хэрэш, Галал, і Матфанія, сын Міхі, сын Зіхрыя, сын Асафа; 16 і Авадыя, сын Шэмаі, сын Галала, сын Ідытуна, і Бэрэхія, сын Асы, сын Элканы, які жыў у селішчах Нэтафацкіх. 17 І брамнікі: Шалум, Акуб, Талмон і Ахіман, і браты іхнія; Шалум галоўны. 18 І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных. 19 Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні. 20 Фінэес, сын Элеазараў быў да начальнікаў над імі, і Гасподзь быў зь ім. 21 Захар, сын Мэшэлэміі, брамнік каля дзвярэй скініі сходу. 22 Усіх іх, выбраных у брамнікі да парогаў, было дзьвесьце дванаццаць. Яны ўнесены ў сьпіс па селішчах сваіх. Іх паставіў Давід і Самуіл-празорлівец за вернасьць іхнюю. 23 І яны і сыны іхнія былі на варце каля брамы дома Гасподняга, пры доме скініі. 24 На чатырох баках былі брамнікі, на ўсходнім, заходнім, паўночным і паўднёвым. 25 А браты іхнія жылі ў селішчах сваіх, прыходзячы да іх час ад часу на сем дзён. 26 Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага. 27 Вакол дома Божага яны і ноч праводзілі, бо на іх ляжала ахова, і яны павінны былі кожнае раніцы адчыняць дзьверы. 28 Адны зь іх былі прыстаўлены да службовага посуду, так, што лікам прымалі яго і лікам выдавалі. 29 Другім зь іх даручана было астатняе начыньне і ўсе сьвятарскія патрэбы: мука найлепшая і віно і алей, і ладан пахучы. 30 А з сыноў сьвятарскіх некаторыя складалі міра з рэчываў пахучых. 31 Матафію зь лявітаў, - ён першынец Сэлума Карэяніна, - даверана было тое, што гатавалася на патэльнях. 32 Некаторым з братоў іхніх, з сыноў Каатавых, даручана было прыгатаваньне пакладных хлябоў, каб класьці іх кожнае суботы. 33 А сьпевакі, галоўныя ў пакаленьнях лявіцкіх, у пакоях храма вольныя былі ад заняткаў, бо дзень і ноч яны абавязаныя былі займацца майстэрствам сваім. 34 Гэта ўзначальцы пакаленьняў лявіцкіх, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме. 35 У Гаваоне жылі: бацька Гавааніцян, Еіл, - імя жонкі ягонай Мааха, 36 і сын ягоны першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Нэр, Надаў, 37 Гэдор, Ахіё, Захар і Міклот. 38 Міклот спарадзіў Шымэама. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме разам з братамі сваімі. 39 Нэр спарадзіў Кіса, Кіс спарадзіў Саўла, Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуа, Авінадава і Эшбаала. 40 Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху. 41 Сыны Міхі: Пітон, Мэлэх, Тарэй і Ахаз. 42 Ахаз спарадзіў Яэру, Яэр спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу. 43 Моца спарадзіў Бінэю; Рэфая, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын Гоны. 44 У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэла.
In Other Versions
1 Chronicles 9 in the ANTPNG2D
1 Chronicles 9 in the BNTABOOT
1 Chronicles 9 in the BOHNTLTAL
1 Chronicles 9 in the BOILNTAP
1 Chronicles 9 in the KBT1ETNIK
1 Chronicles 9 in the TBIAOTANT