2 Kings 5 (BIB)

1 Нэеман, ваеначальнік цара Сірыйскага, быў вялікі чалавек у гаспадара свайго і паважаны, бо празь яго даў Гасподзь перамогу Сірыйцам; і чалавек гэты быў выдатны воін, але пракажоны. 2 Сірыйцы аднойчы пайшлі атрадамі і ўзялі ў палон зь зямлі Ізраільскай маленькую дзяўчынку, і яна слугавала жонцы Нэеманавай. 3 І сказала яна гаспадыні сваёй: о, калі б гаспадар мой пабываў у прарока, які ў Самарыі, дык ён зьняў бы зь яго праказу ягоную! 4 І пайшоў Нэеман і перадаў гэта гаспадару свайму, кажучы: так і так кажа дзяўчынка, якая зь зямлі Ізраільскай. 5 І сказаў цар Сірыйскі Нэеману: ідзі, схадзі, а я пашлю ліст да цара Ізраільскага. Ён пайшоў і ўзяў з сабою дзесяць талантаў срэбра і шэсьць тысяч сікляў золата і дзесяць перамен вопраткі; 6 і прынёс ліст цару Ізраільскаму, у якім было сказана: разам зь лістом гэтым, вось я пасылаю да цябе Нэемана, слугу майго, каб ты зьняў зь яго праказу ягоную. 7 Цар Ізраільскі, прачытаўшы ліст, падраў вопратку на сабе і сказаў: хіба Я Бог, каб усьмерчваць і ажыўляць, што ён пасылае да мяне, каб я зьняў з чалавека праказу ягоную? вось, цяпер ведайце і глядзеце, што ён шукае зачэпкі варагаваць супроць мяне. 8 Калі пачуў Елісей, чалавек Божы, што цар Ізраільскі падраў вопратку на сабе, дык паслаў сказаць цару: навошта ты падраў вопратку на сабе? хай ён прыйдзе да мяне і даведаецца, што ёсьць прарок у Ізраіле. 9 І прыбыў Нэеман на конях сваіх і на калясьніцы сваёй і спыніўся каля ўваходу ў дом Елісееў. 10 І выслаў да яго Елісей слугу сказаць: ідзі, абмыйся сем разоў у Ярдане, і абновіцца цела тваё ў цябе, і будзеш чысты. 11 І разгневаўся Нэеман, і пайшоў, і сказаў: вось, я думаў, што ён выйдзе, стане, і пакліча імя Госпада Бога свайго, і пакладзе руку сваю на тое месца, і здыме праказу; 12 хіба Авана і Фарфар, рэкі Дамаскія, ня лепшыя за ўсе воды Ізраільскія? хіба я ня мог бы абмыцца ў іх і ачысьціцца? І павярнуўся і пайшоў у гневе. 13 І падышлі рабы ягоныя, і казалі яму, і сказалі: бацька мой, калі б што-небудзь важнае сказаў табе прарок, дык ці не зрабіў бы ты? а тым болей, калі ён сказаў табе толькі: абмыйся, і будзеш чысты. 14 І пайшоў ён і акунуўся ў Ярдане сем разоў, па слове чалавека Божага, і абнавілася цела ягонае, як цела малога дзіцяці, і ачысьціўся. 15 І вярнуўся да чалавека Божага ён і ўсе, што суправаджалі яго, і прыйшоў, і стаў перад ім, і сказаў: вось, я даведаўся, што на ўсёй зямлі няма Бога, як у Ізраіля; дык вось прымі дарунак ад раба твайго. 16 І сказаў ён: жывы Гасподзь, прад абліччам якога стаю! ня прыму. І той прымушаў яго ўзяць, але ён не згадзіўся. 17 І сказаў Нэеман: калі ўжо ня так, дык хай рабу твайму дадуць зямлі, колькі панясуць два мулы, бо ня будзе больш раб твой прыносіць цэласпаленьні і ахвяры іншым багам, апрача Госпада; 18 толькі вось у чым хай даруе Гасподзь рабу твайму: калі пойдзе гаспадар мой у дом Рымона на пакланеньне там і абапрэцца на руку маю, і пакланюся я ў доме Рымона, дык, за маё пакланеньне ў доме Рымона, хай даруе Гасподзь рабу твайму ў гэтым выпадку. 19 І сказаў яму: ідзі зь мірам. І ён адэехаў ад яго на недалёкую адлегласьць. 20 І сказаў Гіезій, слуга Елісея, чалавека Божага: вось, гаспадар мой адмовіўся ўзяць з рукі Нэемана, гэтага Сірыйца, тое, што ён прыносіў. Жывы Гасподзь! пабягу я за ім і вазьму ў яго што-небудзь. 21 І пагнаўся Гіезій за Нэеманам. І ўбачыў Нэеман, што бяжыць за ім, і сышоў з калясьніцы насустрач яму, і сказаў: ці зь мірам? 22 Той адказваў: зь мірам; гаспадар мой паслаў мяне сказаць: вось, цяпер прышлі да мяне з гары Яфрэмавай двух маладых чалавекі з сыноў прарокавых; дай ім талант срэбра і дзьве перамены вопраткі. 23 І сказаў Нэеман: вазьмі, бадай што, два таланты. І ўпрошваў яго. І завязаў ён два таланты срэбра ў два мяхі і дзьве перамены вопраткі і аддаў двум слугам сваім, і панесьлі перад ім. 24 Калі ён прыйшоў да пагорка, дык узяў з рук іхніх і схаваў дома. І адпусьціў людзей, і яны пайшлі. 25 Калі ён прыйшоў і зьявіўся да гаспадара свайго, Елісей сказаў яму: адкуль, Гіезій? І сказаў ён: нікуды не хадзіў раб твой. 26 І сказаў ён яму: хіба сэрца маё не спадарожнічала табе, калі павярнуўся насустрач табе чалавек той з калясьніцы сваёй? ці час браць срэбра і браць вопратку, або масьлічныя дрэвы і вінаграднікі, і дробнае альбо буйное быдла, і рабоў альбо рабыняў? 27 няхай жа праказа Нэеманавая прыстане да цябе і да нашчадкаў тваіх навек. І выйшаў ён ад яго белы ад праказы, як сьнег.

In Other Versions

2 Kings 5 in the ANGEFD

2 Kings 5 in the ANTPNG2D

2 Kings 5 in the AS21

2 Kings 5 in the BAGH

2 Kings 5 in the BBPNG

2 Kings 5 in the BBT1E

2 Kings 5 in the BDS

2 Kings 5 in the BEV

2 Kings 5 in the BHAD

2 Kings 5 in the BLPT

2 Kings 5 in the BNT

2 Kings 5 in the BNTABOOT

2 Kings 5 in the BNTLV

2 Kings 5 in the BOATCB

2 Kings 5 in the BOATCB2

2 Kings 5 in the BOBCV

2 Kings 5 in the BOCNT

2 Kings 5 in the BOECS

2 Kings 5 in the BOGWICC

2 Kings 5 in the BOHCB

2 Kings 5 in the BOHCV

2 Kings 5 in the BOHLNT

2 Kings 5 in the BOHNTLTAL

2 Kings 5 in the BOICB

2 Kings 5 in the BOILNTAP

2 Kings 5 in the BOITCV

2 Kings 5 in the BOKCV

2 Kings 5 in the BOKCV2

2 Kings 5 in the BOKHWOG

2 Kings 5 in the BOKSSV

2 Kings 5 in the BOLCB

2 Kings 5 in the BOLCB2

2 Kings 5 in the BOMCV

2 Kings 5 in the BONAV

2 Kings 5 in the BONCB

2 Kings 5 in the BONLT

2 Kings 5 in the BONUT2

2 Kings 5 in the BOPLNT

2 Kings 5 in the BOSCB

2 Kings 5 in the BOSNC

2 Kings 5 in the BOTLNT

2 Kings 5 in the BOVCB

2 Kings 5 in the BOYCB

2 Kings 5 in the BPBB

2 Kings 5 in the BPH

2 Kings 5 in the BSB

2 Kings 5 in the CCB

2 Kings 5 in the CUV

2 Kings 5 in the CUVS

2 Kings 5 in the DBT

2 Kings 5 in the DGDNT

2 Kings 5 in the DHNT

2 Kings 5 in the DNT

2 Kings 5 in the ELBE

2 Kings 5 in the EMTV

2 Kings 5 in the ESV

2 Kings 5 in the FBV

2 Kings 5 in the FEB

2 Kings 5 in the GGMNT

2 Kings 5 in the GNT

2 Kings 5 in the HARY

2 Kings 5 in the HNT

2 Kings 5 in the IRVA

2 Kings 5 in the IRVB

2 Kings 5 in the IRVG

2 Kings 5 in the IRVH

2 Kings 5 in the IRVK

2 Kings 5 in the IRVM

2 Kings 5 in the IRVM2

2 Kings 5 in the IRVO

2 Kings 5 in the IRVP

2 Kings 5 in the IRVT

2 Kings 5 in the IRVT2

2 Kings 5 in the IRVU

2 Kings 5 in the ISVN

2 Kings 5 in the JSNT

2 Kings 5 in the KAPI

2 Kings 5 in the KBT1ETNIK

2 Kings 5 in the KBV

2 Kings 5 in the KJV

2 Kings 5 in the KNFD

2 Kings 5 in the LBA

2 Kings 5 in the LBLA

2 Kings 5 in the LNT

2 Kings 5 in the LSV

2 Kings 5 in the MAAL

2 Kings 5 in the MBV

2 Kings 5 in the MBV2

2 Kings 5 in the MHNT

2 Kings 5 in the MKNFD

2 Kings 5 in the MNG

2 Kings 5 in the MNT

2 Kings 5 in the MNT2

2 Kings 5 in the MRS1T

2 Kings 5 in the NAA

2 Kings 5 in the NASB

2 Kings 5 in the NBLA

2 Kings 5 in the NBS

2 Kings 5 in the NBVTP

2 Kings 5 in the NET2

2 Kings 5 in the NIV11

2 Kings 5 in the NNT

2 Kings 5 in the NNT2

2 Kings 5 in the NNT3

2 Kings 5 in the PDDPT

2 Kings 5 in the PFNT

2 Kings 5 in the RMNT

2 Kings 5 in the SBIAS

2 Kings 5 in the SBIBS

2 Kings 5 in the SBIBS2

2 Kings 5 in the SBICS

2 Kings 5 in the SBIDS

2 Kings 5 in the SBIGS

2 Kings 5 in the SBIHS

2 Kings 5 in the SBIIS

2 Kings 5 in the SBIIS2

2 Kings 5 in the SBIIS3

2 Kings 5 in the SBIKS

2 Kings 5 in the SBIKS2

2 Kings 5 in the SBIMS

2 Kings 5 in the SBIOS

2 Kings 5 in the SBIPS

2 Kings 5 in the SBISS

2 Kings 5 in the SBITS

2 Kings 5 in the SBITS2

2 Kings 5 in the SBITS3

2 Kings 5 in the SBITS4

2 Kings 5 in the SBIUS

2 Kings 5 in the SBIVS

2 Kings 5 in the SBT

2 Kings 5 in the SBT1E

2 Kings 5 in the SCHL

2 Kings 5 in the SNT

2 Kings 5 in the SUSU

2 Kings 5 in the SUSU2

2 Kings 5 in the SYNO

2 Kings 5 in the TBIAOTANT

2 Kings 5 in the TBT1E

2 Kings 5 in the TBT1E2

2 Kings 5 in the TFTIP

2 Kings 5 in the TFTU

2 Kings 5 in the TGNTATF3T

2 Kings 5 in the THAI

2 Kings 5 in the TNFD

2 Kings 5 in the TNT

2 Kings 5 in the TNTIK

2 Kings 5 in the TNTIL

2 Kings 5 in the TNTIN

2 Kings 5 in the TNTIP

2 Kings 5 in the TNTIZ

2 Kings 5 in the TOMA

2 Kings 5 in the TTENT

2 Kings 5 in the UBG

2 Kings 5 in the UGV

2 Kings 5 in the UGV2

2 Kings 5 in the UGV3

2 Kings 5 in the VBL

2 Kings 5 in the VDCC

2 Kings 5 in the YALU

2 Kings 5 in the YAPE

2 Kings 5 in the YBVTP

2 Kings 5 in the ZBP