Exodus 32 (BIB)

1 Калі народ убачыў, што Майсей доўга ня сыходзіць з гары, дык сабраўся да Аарона і сказаў яму: устань і зрабі нам бога, які ішоў бы перад намі; бо з гэтым чалавекам, з Майсеем, які вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, ня ведаем, што зрабілася. 2 І сказаў ім Аарон: здымеце залатыя завушніцы, якія ў вушах у вашых жонак, вашых сыноў і вашых дочак, і прынясеце мне. 3 І ўвесь народ зьняў залатыя завушніцы з вушэй сваіх і прынесьлі Аарону. 4 Ён узяў іх з рук іхніх, і зрабіў зь іх літае цяля, і абрабіў яго разцом. І сказалі яны: вось бог твой, Ізраіле, які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай! 5 Убачыўшы гэта, Аарон паставіў перад ім ахвярнік, і абвясьціў Аарон, кажучы: заўтра сьвята Госпаду. 6 На другі дзень яны ўсталі рана і прынесьлі цэласпаленьні і прывялі ахвяры мірныя: і сеў народ есьці і піць, а пасьля ўстаў бавіцца. 7 І сказаў Гасподзь Майсею: пасьпяшайся сысьці, бо разбэсьціўся народ твой, які ты вывеў зь зямлі Егіпецкай; 8 хутка ўхіліліся яны ад шляху, які Я наказаў ім: зрабілі сабе літае цяля і пакланіліся яму, і прынесьлі яму ахвяры і сказалі: вось бог твой, Ізраіле, які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай! 9 І сказаў Гасподзь Майсею: Я бачыў народ гэты, і вось, народ ён - цьвёрдахрыбетны; 10 дык вось, пакінь Мяне, хай запалымнее гнеў Мой на іх, і зьнішчу іх і выведу шматлікі народ ад цябе. 11 Але Майсей пачаў прасіць Госпада, Бога свайго, і сказаў: хай не ўспалымняецца, Госпадзе, гнеў Твой на народ Твой, які Ты вывеў зь зямлі Егіпецкай сілаю вялікаю і рукою моцнаю, 12 каб Егіпцяне не казалі: на пагібель Ён вывеў іх, каб забіць іх у горах і вынішчыць іх з улоньня зямлі; адхілі палымяны гнеў Твой і адмяні зьнішчэньне народу Твайго; 13 успомні Абрагама, Ісаака і Ізраіля, рабоў Тваіх, якім Ты прысягаў Сабою, кажучы: памнажаючы памножу семя ваша, як зоркі нябесныя, і ўсю зямлю гэтую, пра якую Я сказаў, дам семені вашаму, і будуць валодаць ёю вечна. 14 І адмяніў Гасподзь ліха, пра якое сказаў, што навядзе яго на народ Свой. 15 І павярнуўся і сышоў Майсей з гары; у руцэ ў яго былі дзьве скрыжалі адкрыцьця, на якіх напісана было з абодвух бакоў: і на тым і на другім баку напісана было; 16 скрыжалі былі дзея Божая, і пісьмёны, накрэсьленыя на скрыжалях, былі пісьмёны Божыя. 17 І пачуў Ісус голас народу, які шумеў, і сказаў Майсею: ваяўнічы крык у табары. 18 Але Майсей сказаў: гэта ня крык тых, што перамагаюць, і ня лямант тых, якіх пабіваюць; я чую голас тых, што сьпяваюць. 19 Калі ж ён наблізіўся да табара і ўбачыў цяля і скокі, тады ён запаліўся гневам і кінуў з рук сваіх скрыжалі і разьбіў іх пад гарою; 20 і ўзяў цяля, якое яны зрабілі, і спаліў яго ў агні, і сьцёр на пыл, і рассыпаў па вадзе, і даў яе піць сынам Ізраілевым. 21 І сказаў Майсей Аарону: што зрабіў табе народ гэты, што ты ўвёў яго ў грэх вялікі? 22 Але Аарон сказаў: хай не загараецца гнеў гаспадара майго; ты ведаеш гэты народ, што ён буяны. 23 Яны сказалі мне: зрабі нам бога, які ішоў бы перад намі; бо з Майсеем, з гэтым чалавекам, які вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, ня ведаем, што сталася. 24 І я сказаў ім, у каго ёсьць золата, здымеце зь сябе. І аддалі мне; я кінуў яго ў агонь, і выйшла гэтае цяля. 25 Майсей убачыў, што гэта народ неакілзаны, бо Аарон дапусьціў яго да неакілзанасьці, да пасарамленьня перад ворагамі ягонымі. 26 І стаў Майсей у браме табара і сказаў: хто Гасподні, да мяне! І сабраліся да яго ўсе сыны Лявія. 27 І ён сказаў ім: так кажа Гасподзь, Бог Ізраілеў: пакладзеце кожны свой меч на сьцягно сваё, прайдзеце па табары ад брамы да брамы і назад, і забівайце кожны брата свайго, кожны сябра свайго, кожны блізкага свайго. 28 І зрабілі сыны Лявііныя паводле слова Майсея; і загінула ў той дзень з народу каля трох тысяч чалавек. 29 І Майсей сказаў: сёньня прысьвяцеце рукі вашыя Госпаду, кожны ў сыне сваім і браце сваім, хай пашле Ён сёньня вам дабраславеньне. 30 На другі дзень сказаў Майсей народу: вы зрабілі вялікі грэх; дык вось, я падымуся да Госпада, ці не загладжу грэху вашага. 31 І вярнуўся Майсей да Госпада і сказаў: о, народ гэты зрабіў вялікі грэх, зрабіў сабе бога; 32 даруй ім грэх іхні; а калі не, дык сатры і мяне з кнігі Тваёй, у якую Ты ўпісаў. 33 Гасподзь сказаў Майсею: таго, хто зграшыў перад Мною, сатру з кнігі Маёй; 34 дык вось ідзі, вядзі народ гэты, куды Я сказаў табе; вось анёл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень наведваньня Майго Я наведаю іх за грахі іхнія. 35 І пакараў Гасподзь народ за зробленае цяля, якое зрабіў Аарон.

In Other Versions

Exodus 32 in the ANGEFD

Exodus 32 in the ANTPNG2D

Exodus 32 in the AS21

Exodus 32 in the BAGH

Exodus 32 in the BBPNG

Exodus 32 in the BBT1E

Exodus 32 in the BDS

Exodus 32 in the BEV

Exodus 32 in the BHAD

Exodus 32 in the BLPT

Exodus 32 in the BNT

Exodus 32 in the BNTABOOT

Exodus 32 in the BNTLV

Exodus 32 in the BOATCB

Exodus 32 in the BOATCB2

Exodus 32 in the BOBCV

Exodus 32 in the BOCNT

Exodus 32 in the BOECS

Exodus 32 in the BOGWICC

Exodus 32 in the BOHCB

Exodus 32 in the BOHCV

Exodus 32 in the BOHLNT

Exodus 32 in the BOHNTLTAL

Exodus 32 in the BOICB

Exodus 32 in the BOILNTAP

Exodus 32 in the BOITCV

Exodus 32 in the BOKCV

Exodus 32 in the BOKCV2

Exodus 32 in the BOKHWOG

Exodus 32 in the BOKSSV

Exodus 32 in the BOLCB

Exodus 32 in the BOLCB2

Exodus 32 in the BOMCV

Exodus 32 in the BONAV

Exodus 32 in the BONCB

Exodus 32 in the BONLT

Exodus 32 in the BONUT2

Exodus 32 in the BOPLNT

Exodus 32 in the BOSCB

Exodus 32 in the BOSNC

Exodus 32 in the BOTLNT

Exodus 32 in the BOVCB

Exodus 32 in the BOYCB

Exodus 32 in the BPBB

Exodus 32 in the BPH

Exodus 32 in the BSB

Exodus 32 in the CCB

Exodus 32 in the CUV

Exodus 32 in the CUVS

Exodus 32 in the DBT

Exodus 32 in the DGDNT

Exodus 32 in the DHNT

Exodus 32 in the DNT

Exodus 32 in the ELBE

Exodus 32 in the EMTV

Exodus 32 in the ESV

Exodus 32 in the FBV

Exodus 32 in the FEB

Exodus 32 in the GGMNT

Exodus 32 in the GNT

Exodus 32 in the HARY

Exodus 32 in the HNT

Exodus 32 in the IRVA

Exodus 32 in the IRVB

Exodus 32 in the IRVG

Exodus 32 in the IRVH

Exodus 32 in the IRVK

Exodus 32 in the IRVM

Exodus 32 in the IRVM2

Exodus 32 in the IRVO

Exodus 32 in the IRVP

Exodus 32 in the IRVT

Exodus 32 in the IRVT2

Exodus 32 in the IRVU

Exodus 32 in the ISVN

Exodus 32 in the JSNT

Exodus 32 in the KAPI

Exodus 32 in the KBT1ETNIK

Exodus 32 in the KBV

Exodus 32 in the KJV

Exodus 32 in the KNFD

Exodus 32 in the LBA

Exodus 32 in the LBLA

Exodus 32 in the LNT

Exodus 32 in the LSV

Exodus 32 in the MAAL

Exodus 32 in the MBV

Exodus 32 in the MBV2

Exodus 32 in the MHNT

Exodus 32 in the MKNFD

Exodus 32 in the MNG

Exodus 32 in the MNT

Exodus 32 in the MNT2

Exodus 32 in the MRS1T

Exodus 32 in the NAA

Exodus 32 in the NASB

Exodus 32 in the NBLA

Exodus 32 in the NBS

Exodus 32 in the NBVTP

Exodus 32 in the NET2

Exodus 32 in the NIV11

Exodus 32 in the NNT

Exodus 32 in the NNT2

Exodus 32 in the NNT3

Exodus 32 in the PDDPT

Exodus 32 in the PFNT

Exodus 32 in the RMNT

Exodus 32 in the SBIAS

Exodus 32 in the SBIBS

Exodus 32 in the SBIBS2

Exodus 32 in the SBICS

Exodus 32 in the SBIDS

Exodus 32 in the SBIGS

Exodus 32 in the SBIHS

Exodus 32 in the SBIIS

Exodus 32 in the SBIIS2

Exodus 32 in the SBIIS3

Exodus 32 in the SBIKS

Exodus 32 in the SBIKS2

Exodus 32 in the SBIMS

Exodus 32 in the SBIOS

Exodus 32 in the SBIPS

Exodus 32 in the SBISS

Exodus 32 in the SBITS

Exodus 32 in the SBITS2

Exodus 32 in the SBITS3

Exodus 32 in the SBITS4

Exodus 32 in the SBIUS

Exodus 32 in the SBIVS

Exodus 32 in the SBT

Exodus 32 in the SBT1E

Exodus 32 in the SCHL

Exodus 32 in the SNT

Exodus 32 in the SUSU

Exodus 32 in the SUSU2

Exodus 32 in the SYNO

Exodus 32 in the TBIAOTANT

Exodus 32 in the TBT1E

Exodus 32 in the TBT1E2

Exodus 32 in the TFTIP

Exodus 32 in the TFTU

Exodus 32 in the TGNTATF3T

Exodus 32 in the THAI

Exodus 32 in the TNFD

Exodus 32 in the TNT

Exodus 32 in the TNTIK

Exodus 32 in the TNTIL

Exodus 32 in the TNTIN

Exodus 32 in the TNTIP

Exodus 32 in the TNTIZ

Exodus 32 in the TOMA

Exodus 32 in the TTENT

Exodus 32 in the UBG

Exodus 32 in the UGV

Exodus 32 in the UGV2

Exodus 32 in the UGV3

Exodus 32 in the VBL

Exodus 32 in the VDCC

Exodus 32 in the YALU

Exodus 32 in the YAPE

Exodus 32 in the YBVTP

Exodus 32 in the ZBP