Judges 18 (BIB)

1 У тыя дні ня было цара ў Ізраіля; і ў тыя дні племя Данавае шукала сабе дзялянкі, дзе б пасяліцца, бо датуль ня выпала яму поўнага надзелу сярод плямёнаў Ізраілевых. 2 І паслалі сыны Данавыя ад племя свайго пяць чалавек, мужчын дужых з Цоры і Эстаола, каб агледзець зямлю і разьведаць яе, і сказалі ім: ідзеце, разьведайце зямлю. Яны прыйшлі на гару Яфрэмавую да дома Міхі, і начавалі там. 3 Будучы каля дома Міхі, пазналі яны голас маладога лявіта, і зайшлі туды, і пыталіся ў яго: хто цябе прывёў сюды? што ты тут робіш, і чаго ты тут? 4 Той сказаў ім: тое і тое зрабіў мне Міха, наняў мяне, і я ў яго за сьвятара. 5 Яны сказалі яму: спытайся ў Бога, каб мы ўведалі, ці будзе нам посьпех у дарозе, у якую мы выпраўляемся. 6 Сьвятар сказаў ім: ідзеце зь мірам; перад Госпадам ваша дарога, у якую вы ідзяце. 7 І пайшлі тыя пяць мужчын, і прыйшлі ў Лаіс, і ўбачылі народ, які ў ім, што Ён жыве спакойна, паводле звычаяў Сіданянаў, ціхі і бястурботны, і што ня было ў зямлі той, хто крыўдзіў бы ў чым, альбо меў бы ўладу: ад Сіданянаў яны жылі далёка, і ні з кім ня было ў іх ніякага дачыненьня. 8 І вярнуліся да братоў сваіх у Цору і Эстаол, і сказалі ім браты іхнія: з чым вы? 9 Яны сказалі: устаньма і пойдзем на іх; мы бачылі зямлю; яна вельмі добрая. А вы задумаліся; не марудзьце, ідзеце і бярэце ў спадчыну тую зямлю. 10 Калі пойдзеце вы, прыйдзеце да народа бястурботнага, і зямля тая шырокая. Бог аддае яе ў рукі вашыя. Гэта такое месца, дзе няма нястачы ні ў чым, што ад зямлі. 11 І выправіліся адтуль з племя Данавага, з Цоры і Эстаола, шэсьцьсот мужчын, аперазаўшыся вайсковай зброяй. 12 Яны пайшлі і сталі табарам у Кірыятыятыме, у Юдэі. Таму і называецца тое месца табарам Данавым да сёньня. Ён за Кірыятыярымам. 13 Адтуль выправіліся яны на гару Яфрэмавую, і прыйшлі да дома Міхі. 14 І сказалі тыя пяцёра мужчын, якія хадзілі на агледзіны зямлі Лаіс, братам сваім: ці ведаеце, што ў адным з дамоў гэтых ёсьць наплечнік, тэрафім, выразаны балван і літы балван? дык вось падумайце, што зь ім рабіць. 15 І зайшлі туды, і ўвайшлі ў дом маладога лявіта, у дом Міхі, і прывіталі яго. 16 А шэсьцьсот чалавек з сыноў Данавых, аперазаныя вайсковай зброяй, стаялі каля брамы. 17 А пяць чалавек, якія хадзілі на агледзіны зямлі, пайшлі, увайшлі туды, узялі балвана і наплечнік, тэрафім і літага балвана. Сьвятар стаяў каля брамы з тымі шасьцюстамі чалавек, аперазаных вайсковай зброяй. 18 Калі яны ўвайшлі ў дом Міхі і ўзялі балвана, наплечнік, тэрафім і літага балвана, сьвятар сказаў ім: што вы робіце? 19 Яны сказалі яму: маўчы, пакладзі руку тваю на вусны твае і йдзі з намі; і будзь у нас бацькам і сьвятаром. Ці ж лепей табе быць сьвятаром у доме аднаго чалавека, чым быць сьвятаром у племі альбо ў родзе Ізраілевым? 20 Сьвятар узрадаваўся і ўзяў наплечнік, тэрафім і балвана, і пайшоў за народам. 21 Яны павярнуліся і пайшлі, і прапусьцілі дзяцей, быдла і грузы наперад. 22 Калі яны адышліся ад дома Міхі, жыхары дамоў, суседніх з домам Міхі, сабраліся і пагналіся за сынамі Данавымі. 23 І крычалі сынам Данавым. Сыны Данавыя абярнуліся, і сказалі Міху: чаго табе, чаго ты так крычыш? 24 Міха сказаў: вы ўзялі багоў маіх, якіх я зрабіў, і сьвятара, і пайшлі; чаго яшчэ болей? як жа вы кажаце: «чаго табе?» 25 Сыны Данавыя сказалі яму: маўчы, каб мы ня чулі голасу твайго; інакш некаторыя з нас, угневаўшыся, нападуць на вас, і ты загубіш сябе і сямэю тваю. 26 І пайшлі сыны Данавыя дарогай сваёй; а Міха, бачачы, што яны мацнейшыя за яго, пайшоў назад і вярнуўся ў дом свой. 27 А сыны Данавыя ўзялі тое, што зрабіў Міха, і сьвятара, які быў у яго, і пайшлі ў Лаіс супроць народу спакойнага і бястурботнага, і пабілі яго мечам, а горад спалілі агнём. 28 Ня было каму памагчы, бо ён быў далёка ад Сідона і ні з кім ня меў суполкі. Горад гэты быў у даліне, што паблізу Бэт-Рэхова. І пабудавалі зноў горад і пасяліліся ў ім. 29 І далі імя гораду: Дан, імем бацькі свайго Дана, сына Ізраілевага; а раней імя ў горада таго было: Лаіс. 30 І паставілі ў сябе сыны Данавыя балвана; а Ёнатан, сын Гірсона, сына Манасіі, сам і сыны ягоныя былі сьвятарамі ў племі Данавым да дня перасяленьня жыхароў той зямлі. 31 І мелі ў сябе балвана, зробленага Міхам, увесь той час, калі дом Божы быў у Сіломе.

In Other Versions

Judges 18 in the ANGEFD

Judges 18 in the ANTPNG2D

Judges 18 in the AS21

Judges 18 in the BAGH

Judges 18 in the BBPNG

Judges 18 in the BBT1E

Judges 18 in the BDS

Judges 18 in the BEV

Judges 18 in the BHAD

Judges 18 in the BLPT

Judges 18 in the BNT

Judges 18 in the BNTABOOT

Judges 18 in the BNTLV

Judges 18 in the BOATCB

Judges 18 in the BOATCB2

Judges 18 in the BOBCV

Judges 18 in the BOCNT

Judges 18 in the BOECS

Judges 18 in the BOGWICC

Judges 18 in the BOHCB

Judges 18 in the BOHCV

Judges 18 in the BOHLNT

Judges 18 in the BOHNTLTAL

Judges 18 in the BOICB

Judges 18 in the BOILNTAP

Judges 18 in the BOITCV

Judges 18 in the BOKCV

Judges 18 in the BOKCV2

Judges 18 in the BOKHWOG

Judges 18 in the BOKSSV

Judges 18 in the BOLCB

Judges 18 in the BOLCB2

Judges 18 in the BOMCV

Judges 18 in the BONAV

Judges 18 in the BONCB

Judges 18 in the BONLT

Judges 18 in the BONUT2

Judges 18 in the BOPLNT

Judges 18 in the BOSCB

Judges 18 in the BOSNC

Judges 18 in the BOTLNT

Judges 18 in the BOVCB

Judges 18 in the BOYCB

Judges 18 in the BPBB

Judges 18 in the BPH

Judges 18 in the BSB

Judges 18 in the CCB

Judges 18 in the CUV

Judges 18 in the CUVS

Judges 18 in the DBT

Judges 18 in the DGDNT

Judges 18 in the DHNT

Judges 18 in the DNT

Judges 18 in the ELBE

Judges 18 in the EMTV

Judges 18 in the ESV

Judges 18 in the FBV

Judges 18 in the FEB

Judges 18 in the GGMNT

Judges 18 in the GNT

Judges 18 in the HARY

Judges 18 in the HNT

Judges 18 in the IRVA

Judges 18 in the IRVB

Judges 18 in the IRVG

Judges 18 in the IRVH

Judges 18 in the IRVK

Judges 18 in the IRVM

Judges 18 in the IRVM2

Judges 18 in the IRVO

Judges 18 in the IRVP

Judges 18 in the IRVT

Judges 18 in the IRVT2

Judges 18 in the IRVU

Judges 18 in the ISVN

Judges 18 in the JSNT

Judges 18 in the KAPI

Judges 18 in the KBT1ETNIK

Judges 18 in the KBV

Judges 18 in the KJV

Judges 18 in the KNFD

Judges 18 in the LBA

Judges 18 in the LBLA

Judges 18 in the LNT

Judges 18 in the LSV

Judges 18 in the MAAL

Judges 18 in the MBV

Judges 18 in the MBV2

Judges 18 in the MHNT

Judges 18 in the MKNFD

Judges 18 in the MNG

Judges 18 in the MNT

Judges 18 in the MNT2

Judges 18 in the MRS1T

Judges 18 in the NAA

Judges 18 in the NASB

Judges 18 in the NBLA

Judges 18 in the NBS

Judges 18 in the NBVTP

Judges 18 in the NET2

Judges 18 in the NIV11

Judges 18 in the NNT

Judges 18 in the NNT2

Judges 18 in the NNT3

Judges 18 in the PDDPT

Judges 18 in the PFNT

Judges 18 in the RMNT

Judges 18 in the SBIAS

Judges 18 in the SBIBS

Judges 18 in the SBIBS2

Judges 18 in the SBICS

Judges 18 in the SBIDS

Judges 18 in the SBIGS

Judges 18 in the SBIHS

Judges 18 in the SBIIS

Judges 18 in the SBIIS2

Judges 18 in the SBIIS3

Judges 18 in the SBIKS

Judges 18 in the SBIKS2

Judges 18 in the SBIMS

Judges 18 in the SBIOS

Judges 18 in the SBIPS

Judges 18 in the SBISS

Judges 18 in the SBITS

Judges 18 in the SBITS2

Judges 18 in the SBITS3

Judges 18 in the SBITS4

Judges 18 in the SBIUS

Judges 18 in the SBIVS

Judges 18 in the SBT

Judges 18 in the SBT1E

Judges 18 in the SCHL

Judges 18 in the SNT

Judges 18 in the SUSU

Judges 18 in the SUSU2

Judges 18 in the SYNO

Judges 18 in the TBIAOTANT

Judges 18 in the TBT1E

Judges 18 in the TBT1E2

Judges 18 in the TFTIP

Judges 18 in the TFTU

Judges 18 in the TGNTATF3T

Judges 18 in the THAI

Judges 18 in the TNFD

Judges 18 in the TNT

Judges 18 in the TNTIK

Judges 18 in the TNTIL

Judges 18 in the TNTIN

Judges 18 in the TNTIP

Judges 18 in the TNTIZ

Judges 18 in the TOMA

Judges 18 in the TTENT

Judges 18 in the UBG

Judges 18 in the UGV

Judges 18 in the UGV2

Judges 18 in the UGV3

Judges 18 in the VBL

Judges 18 in the VDCC

Judges 18 in the YALU

Judges 18 in the YAPE

Judges 18 in the YBVTP

Judges 18 in the ZBP