Numbers 14 (BIB)

1 І нарабіла ўсё супольства ляманту, і плакаў народ усю тую ноч; 2 і наракалі на Майсея і Аарона ўсе сыны Ізраілевыя, і ўсё супольства сказала ім: о, лепей бы мы памерлі ў зямлі Егіпецкай, альбо сканалі ў пустыні гэтай! 3 і навошта Гасподзь вядзе нас у зямлю гэтую, каб мы загінулі ад меча? жонкі нашыя і дзеці нашыя дастануцца ў здабычу ворагам; ці ня лепей нам вярнуцца ў Егіпет? 4 І сказалі адзін аднаму: паставім сабе правадыра і вернемся ў Егіпет. 5 І ўпалі Майсей і Аарон на абліччы свае перад усім сходам супольства сыноў Ізраілевых. 6 І Ісус, сын Наваў, і Халеў, сын Ефаніін, з тых, што аглядалі зямлю, разадралі вопратку на сабе 7 і сказалі ўсяму супольству сыноў Ізраілевых: зямля, якую мы праходзілі дзеля агляду, вельмі, вельмі добрая; 8 калі Гасподзь літасьцівы да нас, дык увядзе нас у зямлю гэтую і дасьць нам яе - гэтую зямлю, у якой цячэ малако і мёд; 9 толькі супроць Госпада не паўставайце і ня бойцеся народу зямлі гэтай, бо ён дастанецца нам у наедак: абароны ў іх ня стала, а з намі Гасподзь; ня бойцеся іх. 10 І сказала ўсё супольства: пабіць іх камянямі! Але слава Гасподняя явілася ў скініі сходу ўсім сынам Ізраілевым. 11 І сказаў Гасподзь Майсею: дакуль будзе дражніць Мяне народ гэты? і дакуль ён будзе ня верыць Мне пры ўсіх азнаках, якія рабіў Я сярод яго? 12 пакараю яго пошасьцю і зьнішчу яго і выведу ад цябе народ болей шматлікі і мацнейшы за яго. 13 Але Майсей сказаў Госпаду: пачуюць Егіпцяне, спасярод якіх Ты сілаю Тваёю вывеў народ гэты, 14 і скажуць жыхарам зямлі гэтай, якія чулі, што Ты, Госпадзе, сярод народу гэтага, і што Ты, Госпадзе, дазваляеш ім бачыць Сябе твар у твар, і воблака Тваё стаіць над імі, і Ты ідзеш перад імі ўдзень у слупе воблачным, а ўначы ў слупе вогненным; 15 і калі Ты зьнішчыш народ гэты, як аднаго чалавека, дык народы, якія чулі славу Тваю, скажуць: 16 Гасподзь ня мог увесьці народ гэты ў зямлю, якую Ён запрысягнуўся даць яму, а таму і загубіў яго ў пустыні. 17 Дык вось, няхай узьвялічыцца сіла Гасподняя, як Ты сказаў, кажучы: 18 Гасподзь доўгацярплівы і шматлітасьцівы, даруе беззаконьні і злачынствы, і не пакідае без пакараньня, а карае беззаконьне бацькоў у дзецях да трэцяга і чацьвёртага роду. 19 Даруй грэх народу гэтаму зь вялікай міласьці Тваёй, як Ты дараваў народу гэтаму ад Егіпта дагэтуль. 20 І сказаў Гасподзь: дарую па слове тваім: 21 але жывы Я, і славай Гасподняй поўная ўся зямля; 22 усе, хто бачыў славу Маю і азнакі Мае, зробленыя Мною ў Егіпце і ў пустыні, і ня слухалі голасу Майго, 23 ня ўбачаць зямлі, якую Я запрысягнуўся даць бацькам іхнім; усе, хто дражніў Мяне, ня ўбачаць яе; 24 але раба Майго, Халева, за тое, што ў ім быў іншы дух, і ён цалкам слухаўся Мяне, увяду ў зямлю, у якую ён хадзіў, і семя ягонае ўспадкуе яе; 25 Амалікіцяне і Хананэі жывуць у даліне; заўтра павярнецеся і ідзеце ў даліну да Чэрмнага мора. 26 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 27 дакуль ліхое супольства гэтае будзе наракаць на Мяне? Нараканьне сыноў Ізраілевых, якім яны наракаюць на Мяне, Я чую. 28 Скажы ім: жыву Я, кажа Гасподзь: як казалі вы ў вушы Мне, так і зраблю вам; 29 у пустыні гэтай палягуць целы вашыя, і ўсе вы палічаныя, колькі вас лікам, ад дваццаці гадоў і вышэй, якія наракалі на Мяне, 30 ня ўвойдзеце ў зямлю, на якой Я, падымаючы руку Маю, прысягаўся асяліць вас, акрамя Халева, сына Ефаніінага, і Ісуса, сына Нававага; 31 дзяцей вашых, пра якіх вы казалі, што яны дастануцца здабычай ворагам, Я ўвяду туды, і яны ўведаюць зямлю, якою вы пагардзілі, 32 а вашыя трупы палягуць у пустыні гэтай; 33 а сыны вашыя будуць качаваць у пустыні сорак гадоў і будуць несьці кару за блудадзейства вашае, пакуль не загінуць усе целы вашыя ў пустыні; 34 па ліку сарака дзён, у якія вы аглядалі зямлю, вы панесяце кару за грахі вашыя сорак гадоў, год за дзень, каб вы спазналі, што значыцца быць пакінутым Мною. 35 Я, Гасподзь, кажу і так зраблю з усім гэтым ліхім супольствам, што паўстала супроць Мяне: у пустыні гэтай усе яны загінуць і перамруць. 36 І тыя, каго пасылаў Майсей на агледзіны зямлі, і якія, вярнуўшыся, узбурылі супроць яго ўсё гэта супольства, распускаючы ліхія чуткі пра зямлю, 37 гэтыя, што распусьцілі благія чуткі пра зямлю, памерлі, пабітыя прад Госпадам; 38 толькі Ісус, сын Наваў, і Халеў, сын Ефаніін, засталіся жывыя з тых мужоў, якія хадзілі аглядаць зямлю. 39 І сказаў Майсей словы гэтыя перад усімі сынамі Ізраілевымі, і народ моцна засмуціўся. 40 І ўстаўшы з самага рана, пайшлі на вяршыню гары, кажучы: вось, мы пойдзем на тое месца, пра якое сказаў Гасподзь, бо мы зграшылі. 41 Майсей сказаў: навошта вы пераступаеце загад Гасподні? гэта ня дасьць посьпеху; 42 не хадзеце, бо няма сярод вас Госпада, каб не пабілі вас ворагі вашыя; 43 бо Амалікіцяне і Хананэі там перад вамі, і вы паляжаце ад меча, бо вы адступіліся ад Госпада, і ня будзе з вамі Госпада. 44 Але яны дзёрзка рашылі падняцца на вяршыню гары; а каўчэг запавета Гасподняга і Майсей не пакідалі табару. 45 І сышлі Амалікіцяне і Хананэі, якія жылі на гары той, і разьбілі іх, і гналі іх да Хормы.

In Other Versions

Numbers 14 in the ANGEFD

Numbers 14 in the ANTPNG2D

Numbers 14 in the AS21

Numbers 14 in the BAGH

Numbers 14 in the BBPNG

Numbers 14 in the BBT1E

Numbers 14 in the BDS

Numbers 14 in the BEV

Numbers 14 in the BHAD

Numbers 14 in the BLPT

Numbers 14 in the BNT

Numbers 14 in the BNTABOOT

Numbers 14 in the BNTLV

Numbers 14 in the BOATCB

Numbers 14 in the BOATCB2

Numbers 14 in the BOBCV

Numbers 14 in the BOCNT

Numbers 14 in the BOECS

Numbers 14 in the BOGWICC

Numbers 14 in the BOHCB

Numbers 14 in the BOHCV

Numbers 14 in the BOHLNT

Numbers 14 in the BOHNTLTAL

Numbers 14 in the BOICB

Numbers 14 in the BOILNTAP

Numbers 14 in the BOITCV

Numbers 14 in the BOKCV

Numbers 14 in the BOKCV2

Numbers 14 in the BOKHWOG

Numbers 14 in the BOKSSV

Numbers 14 in the BOLCB

Numbers 14 in the BOLCB2

Numbers 14 in the BOMCV

Numbers 14 in the BONAV

Numbers 14 in the BONCB

Numbers 14 in the BONLT

Numbers 14 in the BONUT2

Numbers 14 in the BOPLNT

Numbers 14 in the BOSCB

Numbers 14 in the BOSNC

Numbers 14 in the BOTLNT

Numbers 14 in the BOVCB

Numbers 14 in the BOYCB

Numbers 14 in the BPBB

Numbers 14 in the BPH

Numbers 14 in the BSB

Numbers 14 in the CCB

Numbers 14 in the CUV

Numbers 14 in the CUVS

Numbers 14 in the DBT

Numbers 14 in the DGDNT

Numbers 14 in the DHNT

Numbers 14 in the DNT

Numbers 14 in the ELBE

Numbers 14 in the EMTV

Numbers 14 in the ESV

Numbers 14 in the FBV

Numbers 14 in the FEB

Numbers 14 in the GGMNT

Numbers 14 in the GNT

Numbers 14 in the HARY

Numbers 14 in the HNT

Numbers 14 in the IRVA

Numbers 14 in the IRVB

Numbers 14 in the IRVG

Numbers 14 in the IRVH

Numbers 14 in the IRVK

Numbers 14 in the IRVM

Numbers 14 in the IRVM2

Numbers 14 in the IRVO

Numbers 14 in the IRVP

Numbers 14 in the IRVT

Numbers 14 in the IRVT2

Numbers 14 in the IRVU

Numbers 14 in the ISVN

Numbers 14 in the JSNT

Numbers 14 in the KAPI

Numbers 14 in the KBT1ETNIK

Numbers 14 in the KBV

Numbers 14 in the KJV

Numbers 14 in the KNFD

Numbers 14 in the LBA

Numbers 14 in the LBLA

Numbers 14 in the LNT

Numbers 14 in the LSV

Numbers 14 in the MAAL

Numbers 14 in the MBV

Numbers 14 in the MBV2

Numbers 14 in the MHNT

Numbers 14 in the MKNFD

Numbers 14 in the MNG

Numbers 14 in the MNT

Numbers 14 in the MNT2

Numbers 14 in the MRS1T

Numbers 14 in the NAA

Numbers 14 in the NASB

Numbers 14 in the NBLA

Numbers 14 in the NBS

Numbers 14 in the NBVTP

Numbers 14 in the NET2

Numbers 14 in the NIV11

Numbers 14 in the NNT

Numbers 14 in the NNT2

Numbers 14 in the NNT3

Numbers 14 in the PDDPT

Numbers 14 in the PFNT

Numbers 14 in the RMNT

Numbers 14 in the SBIAS

Numbers 14 in the SBIBS

Numbers 14 in the SBIBS2

Numbers 14 in the SBICS

Numbers 14 in the SBIDS

Numbers 14 in the SBIGS

Numbers 14 in the SBIHS

Numbers 14 in the SBIIS

Numbers 14 in the SBIIS2

Numbers 14 in the SBIIS3

Numbers 14 in the SBIKS

Numbers 14 in the SBIKS2

Numbers 14 in the SBIMS

Numbers 14 in the SBIOS

Numbers 14 in the SBIPS

Numbers 14 in the SBISS

Numbers 14 in the SBITS

Numbers 14 in the SBITS2

Numbers 14 in the SBITS3

Numbers 14 in the SBITS4

Numbers 14 in the SBIUS

Numbers 14 in the SBIVS

Numbers 14 in the SBT

Numbers 14 in the SBT1E

Numbers 14 in the SCHL

Numbers 14 in the SNT

Numbers 14 in the SUSU

Numbers 14 in the SUSU2

Numbers 14 in the SYNO

Numbers 14 in the TBIAOTANT

Numbers 14 in the TBT1E

Numbers 14 in the TBT1E2

Numbers 14 in the TFTIP

Numbers 14 in the TFTU

Numbers 14 in the TGNTATF3T

Numbers 14 in the THAI

Numbers 14 in the TNFD

Numbers 14 in the TNT

Numbers 14 in the TNTIK

Numbers 14 in the TNTIL

Numbers 14 in the TNTIN

Numbers 14 in the TNTIP

Numbers 14 in the TNTIZ

Numbers 14 in the TOMA

Numbers 14 in the TTENT

Numbers 14 in the UBG

Numbers 14 in the UGV

Numbers 14 in the UGV2

Numbers 14 in the UGV3

Numbers 14 in the VBL

Numbers 14 in the VDCC

Numbers 14 in the YALU

Numbers 14 in the YAPE

Numbers 14 in the YBVTP

Numbers 14 in the ZBP