Psalms 17 (BIB)

1 Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда, калі ён прамовіў ад Госпада словы гэтай песьні ў той дзень, як Гасподзь вызваліў яго з рук усіх ягоных ворагаў і з рукі Саўлавай. І ён сказаў: 2 палюблю Цябе, Госпадзе, моц мая! 3 Гасподзь мой прытулак і цьвярдыня мая, мой Бог - скала мая; на Яго я спадзяюся, шчыт мой, рог ратунку майго і прытулак мой. 4 Паклічу Госпада, годнага пакланеньня, і ад ворагаў маіх уратуюся. 5 Агарнулі мяне пакуты сьмяротныя, і патокі бяспраўя напалохалі мяне; 6 ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне. 7 У цеснаце маёй паклікаў я Госпада, і да Госпада майго зьвярнуўся. І пачуў Ён зь сьвятых харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Ягонага. 8 Затрэслася і захісталася зямля; уздрыгнулі і зрушыліся асновы гор; бо ўгневаўся Бог; 9 падняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных вагонь пажыральны; гарачае вугольле сыпалася зь Яго. 10 Нахіліў Ён нябёсы і сышоў, і змрок - пад нагамі ў Яго. 11 І сеў на херувімаў і паляцеў, і памчаўся на крылах ветру. 12 І зрабіў сваёю заслонаю змрок, і ценем вакол Сябе змрок водаў, хмараў нябесных. 13 Ад бляску, што прад Ім, уцякалі аблокі Ягоныя, град і вугольле вогненнае. 14 І загрымеў у нябёсах Гасподзь, і падаў Усявышні Свой голас, град і вогненнае вугольле. 15 Пусьціў стрэлы Свае, і расьсеяў іх, мноства маланак, і рассыпаў іх. 16 І сталіся крыніцы водаў, і адчыніліся асновы сусьвету ад грознага голасу Твайго, Госпадзе, ад подыху гнеўнага духу Твайго. 17 Ён працягнуў з вышыні Сваю руку і ўзяў мяне, і дастаў мяне з многіх водаў, 18 уратаваў мяне ад ворага майго дужага і ад ненавісьнікаў маіх, якія былі дужэйшыя за мяне. 19 Яны паўсталі на мяне ў дзень няшчасьця майго, але Гасподзь быў мне апораю. 20 Ён вывеў мяне на шырокае месца і вызваліў мяне; бо ўпадабаў мяне. 21 Даў мне Гасподзь паводле праўды маёй, па чысьціні рук маіх узнагародзіў мяне; 22 бо я трымаўся дарог Гасподніх і ня быў бязбожны прад Богам маім; 23 бо ўсе наказы Ягоныя перада мною, і ад пастановаў Ягоных я не адступаўся. 24 Я быў прад Ім беззаганны і асьцерагаўся, каб не зграшыць, 25 і даў мне Гасподзь паводле праўды маёй, па чысьціні рук маіх прад вачыма Ягонымі. 26 Зь літасьцівым Ты літасьцівы, з чалавекам шчырым - шчыры, 27 з чыстым - чысты, а з хітрым - паводле хітрыны ягонай. 28 Бо Ты людзей прыгнечаных цешыш, а вочы пагардлівыя прыніжаеш. 29 Ты запальваеш сьветач мой, Госпадзе; Бог мой прасьвятляе цемру маю. 30 З табою я пабіваю войска, з Богам маім узыходжу на мур. 31 Бог! - Беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова ў Госпада; Ён шчыт усім, хто на Яго спадзяецца. 32 Бо хто Бог, апрача Госпада, і хто абарона, апрача Бога нашага? 33 Бог апаясвае мяне сілаю і пракладае мне правільны шлях, 34 робіць ногі мае, як у аленя, і на вышынях маіх становіць мяне; 35 вучыць рукі мае змагацца, і мышцы мае ламаюць лук медны. 36 Ты даў мне шчыт ратунку Твайго, і правіца Твая падтрымлівае мяне, і міласьць Твая ўзьвялічвае мяне. 37 Ты пашыраеш крок мой пада мною, і ня хістаюцца ногі мае. 38 Я перасьледую ворагаў маіх і даганяю іх, і не вяртаюся, пакуль ня вынішчу іх; 39 пабіваю іх, і ня могуць яны падняцца; пападаюць пад ногі мае, 40 бо Ты аперазаў мяне сілаю для вайны і кінуў пад ногі мне тых, што на мяне паўсталі; 41 ты павярнуў да мяне тылам ворагаў маіх; і я зьнішчаю тых, што ненавідзяць мяне: 42 яны лямантуюць, ды няма каму іх ратаваць; да Госпада - але Ён ня слухае іх; 43 я расьсейваю іх, як пыл перад абліччам ветру, як вулічны бруд тапчу іх. 44 Ты збавіў мяне ад бунту народу, паставіў мяне галавою іншапляменцаў; народ, якога я ня ведаў, служыць мне; 45 па адной чутцы пра мяне скараюцца мне; чужынцы лісьлівяцца перада мною. 46 Іншапляменцы бялеюць і трымцяць ва ўмацаваньнях сваіх. 47 Жывы Гасподзь, і дабраславёны мой абаронца! Хай будзе ўслаўлены Бог ратунку майго. 48 Бог, Які помсьціць за мяне і ўпакорвае мне народы, 49 і вызваляе мяне ад ворагаў маіх! Ты ўзьнёс мяне над тымі, хто паўстае супраць мяне, і ад чалавека жорсткага мяне выбавіў. 50 За гэта праслаўлю Цябе, Госпадзе, сярод іншапляменцаў і буду сьпяваць імю Твайму; 51 таму, хто велічна ратуе цара і творыць міласьць памазанцу Твайму Давіду і роду Ягонаму навечна.

In Other Versions

Psalms 17 in the ANGEFD

Psalms 17 in the ANTPNG2D

Psalms 17 in the AS21

Psalms 17 in the BAGH

Psalms 17 in the BBPNG

Psalms 17 in the BBT1E

Psalms 17 in the BDS

Psalms 17 in the BEV

Psalms 17 in the BHAD

Psalms 17 in the BLPT

Psalms 17 in the BNT

Psalms 17 in the BNTABOOT

Psalms 17 in the BNTLV

Psalms 17 in the BOATCB

Psalms 17 in the BOATCB2

Psalms 17 in the BOBCV

Psalms 17 in the BOCNT

Psalms 17 in the BOECS

Psalms 17 in the BOGWICC

Psalms 17 in the BOHCB

Psalms 17 in the BOHCV

Psalms 17 in the BOHLNT

Psalms 17 in the BOHNTLTAL

Psalms 17 in the BOICB

Psalms 17 in the BOILNTAP

Psalms 17 in the BOITCV

Psalms 17 in the BOKCV

Psalms 17 in the BOKCV2

Psalms 17 in the BOKHWOG

Psalms 17 in the BOKSSV

Psalms 17 in the BOLCB

Psalms 17 in the BOLCB2

Psalms 17 in the BOMCV

Psalms 17 in the BONAV

Psalms 17 in the BONCB

Psalms 17 in the BONLT

Psalms 17 in the BONUT2

Psalms 17 in the BOPLNT

Psalms 17 in the BOSCB

Psalms 17 in the BOSNC

Psalms 17 in the BOTLNT

Psalms 17 in the BOVCB

Psalms 17 in the BOYCB

Psalms 17 in the BPBB

Psalms 17 in the BPH

Psalms 17 in the BSB

Psalms 17 in the CCB

Psalms 17 in the CUV

Psalms 17 in the CUVS

Psalms 17 in the DBT

Psalms 17 in the DGDNT

Psalms 17 in the DHNT

Psalms 17 in the DNT

Psalms 17 in the ELBE

Psalms 17 in the EMTV

Psalms 17 in the ESV

Psalms 17 in the FBV

Psalms 17 in the FEB

Psalms 17 in the GGMNT

Psalms 17 in the GNT

Psalms 17 in the HARY

Psalms 17 in the HNT

Psalms 17 in the IRVA

Psalms 17 in the IRVB

Psalms 17 in the IRVG

Psalms 17 in the IRVH

Psalms 17 in the IRVK

Psalms 17 in the IRVM

Psalms 17 in the IRVM2

Psalms 17 in the IRVO

Psalms 17 in the IRVP

Psalms 17 in the IRVT

Psalms 17 in the IRVT2

Psalms 17 in the IRVU

Psalms 17 in the ISVN

Psalms 17 in the JSNT

Psalms 17 in the KAPI

Psalms 17 in the KBT1ETNIK

Psalms 17 in the KBV

Psalms 17 in the KJV

Psalms 17 in the KNFD

Psalms 17 in the LBA

Psalms 17 in the LBLA

Psalms 17 in the LNT

Psalms 17 in the LSV

Psalms 17 in the MAAL

Psalms 17 in the MBV

Psalms 17 in the MBV2

Psalms 17 in the MHNT

Psalms 17 in the MKNFD

Psalms 17 in the MNG

Psalms 17 in the MNT

Psalms 17 in the MNT2

Psalms 17 in the MRS1T

Psalms 17 in the NAA

Psalms 17 in the NASB

Psalms 17 in the NBLA

Psalms 17 in the NBS

Psalms 17 in the NBVTP

Psalms 17 in the NET2

Psalms 17 in the NIV11

Psalms 17 in the NNT

Psalms 17 in the NNT2

Psalms 17 in the NNT3

Psalms 17 in the PDDPT

Psalms 17 in the PFNT

Psalms 17 in the RMNT

Psalms 17 in the SBIAS

Psalms 17 in the SBIBS

Psalms 17 in the SBIBS2

Psalms 17 in the SBICS

Psalms 17 in the SBIDS

Psalms 17 in the SBIGS

Psalms 17 in the SBIHS

Psalms 17 in the SBIIS

Psalms 17 in the SBIIS2

Psalms 17 in the SBIIS3

Psalms 17 in the SBIKS

Psalms 17 in the SBIKS2

Psalms 17 in the SBIMS

Psalms 17 in the SBIOS

Psalms 17 in the SBIPS

Psalms 17 in the SBISS

Psalms 17 in the SBITS

Psalms 17 in the SBITS2

Psalms 17 in the SBITS3

Psalms 17 in the SBITS4

Psalms 17 in the SBIUS

Psalms 17 in the SBIVS

Psalms 17 in the SBT

Psalms 17 in the SBT1E

Psalms 17 in the SCHL

Psalms 17 in the SNT

Psalms 17 in the SUSU

Psalms 17 in the SUSU2

Psalms 17 in the SYNO

Psalms 17 in the TBIAOTANT

Psalms 17 in the TBT1E

Psalms 17 in the TBT1E2

Psalms 17 in the TFTIP

Psalms 17 in the TFTU

Psalms 17 in the TGNTATF3T

Psalms 17 in the THAI

Psalms 17 in the TNFD

Psalms 17 in the TNT

Psalms 17 in the TNTIK

Psalms 17 in the TNTIL

Psalms 17 in the TNTIN

Psalms 17 in the TNTIP

Psalms 17 in the TNTIZ

Psalms 17 in the TOMA

Psalms 17 in the TTENT

Psalms 17 in the UBG

Psalms 17 in the UGV

Psalms 17 in the UGV2

Psalms 17 in the UGV3

Psalms 17 in the VBL

Psalms 17 in the VDCC

Psalms 17 in the YALU

Psalms 17 in the YAPE

Psalms 17 in the YBVTP

Psalms 17 in the ZBP