1 Samuel 20 (BIB)

1 Давід уцёк з Навата ў Раме і прыйшоў і сказаў Ёнатану: што зрабіў я, у чым няпраўда мая, чым зграшыў я перад бацькам тваім, што ён шукае душы маёй? 2 І сказаў яму Ёнатан: не, ты не памрэш; вось, бацька мой ня робіць ні большае, ні меншае дзеі, не адкрыўшы вушам маім; навошта ж бо бацьку майму хаваць ад мяне гэтую дзею? гэтага ня будзе. 3 Давід прысягаў і казаў: бацька твой добра ведае, што я здабыў упадабаньне ў вачах тваіх, і таму гаворыць сам у Сабе: «хай ня ведае пра тое Ёнатан, каб не засмуціўся, але жывы Гасподзь і жывая душа твая! адзін толькі крок паміж мною і сьмерцю,» 4 І сказаў Ёнатан Давіду: чаго жадае душа твая, я зраблю табе. 5 І сказаў Давід Ёнатану: вось заўтра малады месяц, і я павінен сядзець з царом за сталом; але адпусьці мяне, і я схаваюся ў полі да вечара пасьлязаўтра. 6 Калі бацька твой спытаецца пра мяне, ты скажы: Давід адпрасіўся ў мяне схадзіць у свой горад Віфляем, бо там гадавое ахвярапрынашэньне ўсяго роду ягонага. 7 Калі на гэта ён скажа: «добра», дык мір рабу твайму; а калі ён угневаецца, дык ведай, што ліхое намысьліў ён. 8 А ты зрабі міласьць рабу твайму, - бо ты прыняў раба твайго ў запавет Гасподні з табою, - і калі ёсьць якая віна на мне, дык забі ты мяне; навошта табе весьці мяне да бацькі твайго? 9 І сказаў Ёнатан: ніяк ня будзе гэтага з табою; бо, калі я даведаюся напэўна, што ў бацькі майго намысьлена ліхое ўчыніць над табою, дык няўжо не паведамлю табе пра гэта? 10 І сказаў Давід Ёнатану: хто паведаміць мне, калі бацька твой адкажа сурова? 11 І сказаў Ёнатан Давіду: ідзі, выйдзем у поле. І выйшлі абодва ў поле. 12 І сказаў Ёнатан Давіду: жывы Гасподзь Бог Ізраілеў! я заўтра каля гэтага часу, альбо пасьлязаўтра, выпытаю ў бацькі майго; і калі ён добрым прыхільны да Давіда, і я тады не пашлю да цябе і не адкрыю перад вушамі тваімі, 13 няхай тое і тое зробіць Гасподзь зь Ёнатанам і яшчэ болей зробіць. Калі ж бацька мой намышляе зрабіць табе ліхое, і гэта адкрыю ў вушы твае, і адпушчу цябе, і тады ідзі зь мірам: і хай будзе Гасподзь з табою, як бы з бацькам маім! 14 Але і ты, калі я яшчэ буду жывы, зрабі мне міласьць Гасподнюю. 15 А калі я памру, дык не адбяры міласьці тваёй ад дому майго вавек, нават і тады, калі Гасподзь зьнішчыць з улоньня зямлі ўсіх ворагаў Давідавых. 16 Так заключыў Ёнатан запавет з домам Давіда і сказаў: хай спагоніць Гасподзь з ворагаў Давідавых! 17 І зноў Ёнатан прысягаўся Давіду сваёй любоўю да яго, бо любіў яго, як сваю душу. 18 І сказаў яму Ёнатан: заўтра малады месяц, і пра цябе спытаюць, бо месца тваё будзе не занятае; 19 таму на трэці дзень ты спусьціся і пасьпяшайся на тое месца, дзе ты хаваўся раней, і сядзь каля каменя Азэль: 20 а я ў той бок пушчу тры стралы, быццам страляючы па цэлі; 21 потым пашлю хлопчыка, кажучы: «ідзі, знайдзі стрэлы»; і калі я скажу хлопчыку: «вось, стрэлы за табою, вазьмі іх», дык прыйдзі да мяне, бо мір табе, і, жывы Гасподзь, нічога табе ня будзе; 22 а калі так скажу хлопчыку: «вось, стрэлы прад табою», дык ты сыдзі, бо адпускае цябе Гасподзь; 23 а таму, што мы казалі, я і ты, сьведка Гасподзь паміж мною і табою навекі. 24 І схаваўся Давід у полі. І настаў час маладзіка, і сеў цар абедаць. 25 Цар сеў на сваім месцы, паводле звычаю, на сядзеньні каля сьцяны, і Ёнатан устаў, і Авэнір сеў каля Саўла; а месца Давідава засталася незанятае. 26 І не сказаў Саўл у той дзень нічога, бо падумаў, што гэта выпадковасьць, што Давід нячысты, не ачысьціўся. 27 Настаў і другі дзень маладзіка, а месца Давідава заставалася незанятае. Тады сказаў Саўл сыну свайму Ёнатану: чаму сын Ясэеў ня прыйшоў на абед ні ўчора, ні сёньня? 28 І адказаў Ёнатан Саўлу: Давід адпрасіўся ў мяне ў Віфляем: 29 ён казаў: «адпусьці мяне, бо ў нас у горадзе родавае ахвярапрынашэньне, і мой брат запрасіў мяне; дык вось, калі я знайшоў дабраславеньне ў вачах тваіх, схаджу я і пабачуся са сваімі братамі»; таму ён і ня прыйшоў на абед да цара. 30 Тады моцна ўгневаўся Саўл на Ёнатана і сказаў яму: сыне нягодны і непакорлівы! хіба я ня ведаю, што ты сябраваўся з сынам Ясэевым на сорам сабе і на сорам маці тваёй! 31 бо ўсе дні, пакуль сын Ясэеў будзе жыць на зямлі, ня ўстоіш ні ты, ні царства тваё; цяпер жа пашлі і прывядзі яго да мяне, бо ён асуджаны на сьмерць. 32 І адказаў Ёнатан Саўлу, бацьку свайму, і сказаў яму: за што забіваеш яго? што ён зрабіў? 33 Тады Саўл кінуў дзіду ў яго, каб забіць яго. І Ёнатан зразумеў, што бацька ягоны рашыўся забіць Давіда. 34 І ўстаў Ёнатан з-за стала ў вялікім гневе і не абедаў на другі дзень маладзіка, бо смуткаваў па Давідзе і таму што пакрыўдзіў яго бацька ягоны. 35 На другі дзень раніцай выйшаў Ёнатан у поле, у час, назначаны Давіду, і малы хлопчык зь ім. 36 І сказаў ён хлопчыку: бяжы, шукай стрэлы, якія я пускаю. Хлопчык пабег, а ён пускаў стрэлы так, што яны ляцелі далей хлопчыка. 37 І пабег хлопчык туды, куды Ёнатан пускаў стрэлы, і закрычаў Ёнатан усьлед хлопчыку і сказаў: глядзі, страла перад табою. 38 І зноў крычаў Ёнатан усьлед хлопчыку: хутчэй бяжы, ня спыняйся. І сабраў хлопчык Ёнатанаў стрэлы і прыйшоў да свайго гаспадара. 39 А хлопчык ня ведаў нічога; толькі Ёнатан і Давід ведалі, што да чаго. 40 І аддаў Ёнатан зброю сваю хлопчыку, які быў пры ім, і сказаў яму: ідзі, занясі ў горад. 41 Хлопчык пайшоў, а Давід падняўся з паўднёвага боку і ўпаў тварам сваім на зямлю і тройчы пакланіўся; і цалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, але Давід плакаў болей. 42 І сказаў Ёнатан Давіду: ідзі зь мірам; а ў чым прысягалі мы абодва імем Госпада, кажучы: «Гасподзь хай будзе паміж мною і табою і паміж семем маім і семем тваім», тое хай будзе навекі. 43 І ўстаў Давід і пайшоў, а Ёнатан вярнуўся ў горад.

In Other Versions

1 Samuel 20 in the ANGEFD

1 Samuel 20 in the ANTPNG2D

1 Samuel 20 in the AS21

1 Samuel 20 in the BAGH

1 Samuel 20 in the BBPNG

1 Samuel 20 in the BBT1E

1 Samuel 20 in the BDS

1 Samuel 20 in the BEV

1 Samuel 20 in the BHAD

1 Samuel 20 in the BLPT

1 Samuel 20 in the BNT

1 Samuel 20 in the BNTABOOT

1 Samuel 20 in the BNTLV

1 Samuel 20 in the BOATCB

1 Samuel 20 in the BOATCB2

1 Samuel 20 in the BOBCV

1 Samuel 20 in the BOCNT

1 Samuel 20 in the BOECS

1 Samuel 20 in the BOGWICC

1 Samuel 20 in the BOHCB

1 Samuel 20 in the BOHCV

1 Samuel 20 in the BOHLNT

1 Samuel 20 in the BOHNTLTAL

1 Samuel 20 in the BOICB

1 Samuel 20 in the BOILNTAP

1 Samuel 20 in the BOITCV

1 Samuel 20 in the BOKCV

1 Samuel 20 in the BOKCV2

1 Samuel 20 in the BOKHWOG

1 Samuel 20 in the BOKSSV

1 Samuel 20 in the BOLCB

1 Samuel 20 in the BOLCB2

1 Samuel 20 in the BOMCV

1 Samuel 20 in the BONAV

1 Samuel 20 in the BONCB

1 Samuel 20 in the BONLT

1 Samuel 20 in the BONUT2

1 Samuel 20 in the BOPLNT

1 Samuel 20 in the BOSCB

1 Samuel 20 in the BOSNC

1 Samuel 20 in the BOTLNT

1 Samuel 20 in the BOVCB

1 Samuel 20 in the BOYCB

1 Samuel 20 in the BPBB

1 Samuel 20 in the BPH

1 Samuel 20 in the BSB

1 Samuel 20 in the CCB

1 Samuel 20 in the CUV

1 Samuel 20 in the CUVS

1 Samuel 20 in the DBT

1 Samuel 20 in the DGDNT

1 Samuel 20 in the DHNT

1 Samuel 20 in the DNT

1 Samuel 20 in the ELBE

1 Samuel 20 in the EMTV

1 Samuel 20 in the ESV

1 Samuel 20 in the FBV

1 Samuel 20 in the FEB

1 Samuel 20 in the GGMNT

1 Samuel 20 in the GNT

1 Samuel 20 in the HARY

1 Samuel 20 in the HNT

1 Samuel 20 in the IRVA

1 Samuel 20 in the IRVB

1 Samuel 20 in the IRVG

1 Samuel 20 in the IRVH

1 Samuel 20 in the IRVK

1 Samuel 20 in the IRVM

1 Samuel 20 in the IRVM2

1 Samuel 20 in the IRVO

1 Samuel 20 in the IRVP

1 Samuel 20 in the IRVT

1 Samuel 20 in the IRVT2

1 Samuel 20 in the IRVU

1 Samuel 20 in the ISVN

1 Samuel 20 in the JSNT

1 Samuel 20 in the KAPI

1 Samuel 20 in the KBT1ETNIK

1 Samuel 20 in the KBV

1 Samuel 20 in the KJV

1 Samuel 20 in the KNFD

1 Samuel 20 in the LBA

1 Samuel 20 in the LBLA

1 Samuel 20 in the LNT

1 Samuel 20 in the LSV

1 Samuel 20 in the MAAL

1 Samuel 20 in the MBV

1 Samuel 20 in the MBV2

1 Samuel 20 in the MHNT

1 Samuel 20 in the MKNFD

1 Samuel 20 in the MNG

1 Samuel 20 in the MNT

1 Samuel 20 in the MNT2

1 Samuel 20 in the MRS1T

1 Samuel 20 in the NAA

1 Samuel 20 in the NASB

1 Samuel 20 in the NBLA

1 Samuel 20 in the NBS

1 Samuel 20 in the NBVTP

1 Samuel 20 in the NET2

1 Samuel 20 in the NIV11

1 Samuel 20 in the NNT

1 Samuel 20 in the NNT2

1 Samuel 20 in the NNT3

1 Samuel 20 in the PDDPT

1 Samuel 20 in the PFNT

1 Samuel 20 in the RMNT

1 Samuel 20 in the SBIAS

1 Samuel 20 in the SBIBS

1 Samuel 20 in the SBIBS2

1 Samuel 20 in the SBICS

1 Samuel 20 in the SBIDS

1 Samuel 20 in the SBIGS

1 Samuel 20 in the SBIHS

1 Samuel 20 in the SBIIS

1 Samuel 20 in the SBIIS2

1 Samuel 20 in the SBIIS3

1 Samuel 20 in the SBIKS

1 Samuel 20 in the SBIKS2

1 Samuel 20 in the SBIMS

1 Samuel 20 in the SBIOS

1 Samuel 20 in the SBIPS

1 Samuel 20 in the SBISS

1 Samuel 20 in the SBITS

1 Samuel 20 in the SBITS2

1 Samuel 20 in the SBITS3

1 Samuel 20 in the SBITS4

1 Samuel 20 in the SBIUS

1 Samuel 20 in the SBIVS

1 Samuel 20 in the SBT

1 Samuel 20 in the SBT1E

1 Samuel 20 in the SCHL

1 Samuel 20 in the SNT

1 Samuel 20 in the SUSU

1 Samuel 20 in the SUSU2

1 Samuel 20 in the SYNO

1 Samuel 20 in the TBIAOTANT

1 Samuel 20 in the TBT1E

1 Samuel 20 in the TBT1E2

1 Samuel 20 in the TFTIP

1 Samuel 20 in the TFTU

1 Samuel 20 in the TGNTATF3T

1 Samuel 20 in the THAI

1 Samuel 20 in the TNFD

1 Samuel 20 in the TNT

1 Samuel 20 in the TNTIK

1 Samuel 20 in the TNTIL

1 Samuel 20 in the TNTIN

1 Samuel 20 in the TNTIP

1 Samuel 20 in the TNTIZ

1 Samuel 20 in the TOMA

1 Samuel 20 in the TTENT

1 Samuel 20 in the UBG

1 Samuel 20 in the UGV

1 Samuel 20 in the UGV2

1 Samuel 20 in the UGV3

1 Samuel 20 in the VBL

1 Samuel 20 in the VDCC

1 Samuel 20 in the YALU

1 Samuel 20 in the YAPE

1 Samuel 20 in the YBVTP

1 Samuel 20 in the ZBP