Ezekiel 48 (BIB)

1 Вось імёны плямёнаў. На паўночным краі дарогі ад Хэтлона, якая вядзе ў Эмат, Гацар-Энон, ад паўночнай мяжы Дамаска па дарозе да Эмата: усё гэта ад усходу да мора адзін надзел Дану. 2 Каля мяжы Дана, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Асіру. 3 Каля мяжы Асіра, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Нэфталіму. 4 Каля мяжы Нэфталіма, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Манасіі. 5 Каля мяжы Манасіі, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Яфрэму. 6 Каля мяжы Яфрэма, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Рувіму. 7 Каля мяжы Рувіма, ад усходняга краю да заходняга, гэта адзін надзел Юду. 8 А каля мяжы Юды, ад усходняга краю да заходняга, сьвяшчэнная дзялянка, шырынёю ў дваццаць пяць тысяч трысьцін, а даўжынёю нароўні зь іншымі надзеламі, ад усходняга краю да заходняга; сярод яго будзе сьвяцілішча. 9 Дзялянка, якую вы прысьвеціце Госпаду, даўжынёю будзе ў дваццаць пяць тысяч, а шырынёю ў дзесяць тысяч трысьцін. 10 І гэтая сьвяшчэнная дзялянка павінна належаць сьвятарам, на поўнач дваццаць пяць тысяч і да мора ў шырыню дзесяць тысяч, і на ўсход у шырыню дзесяць тысяч, а на поўдзень у даўжыню дваццаць пяць тысяч трысьцін, і сярод яго будзе сьвяцілішча Гасподняе. 11 Гэта сьвяцілішча сьвятарам з сыноў Садока, якія стаялі на варце Маёй, якія падчас адступніцтва сыноў Ізраілевых не адступіліся ад Мяне, як адступіліся іншыя Лявіты. 12 Ім будзе належаць гэтая частка зямлі са сьвяшчэннай дзялянкі, сьвятыня са сьвятынь, каля мяжы Лявітаў. 13 І Лявіты атрымаюць таксама каля сьвятарскай мяжы дваццаць пяць тысяч у даўжыню і дзесяць тысяч трысьцін у шырыню; уся даўжыня дваццаць пяць тысяч, а шырыня дзесяць тысяч трысьцін. 14 І з гэтай часткі яны ня могуць ні прадаць, ні памяняць; і пачаткі зямлі ня могуць пераходзіць да іншых, бо гэта сьвятыня Гасподняя. 15 А астатнія пяць тысяч у шырыню з дваццацьцю пяцьцю тысячамі ў даўжыню назначаюцца гораду на агульны ўжытак, на засяленьне і на прадмесьці; горад будзе ўсярэдзіне. 16 І вось памеры яго: паўночны бок чатыры тысячы пяцьсот і паўднёвы бок чатыры тысячы пяцьсот, усходні бок чатыры тысячы пяцьсот і заходні бок чатыры тысячы пяцьсот трысьцін. 17 А прадмесьці горада на поўнач дзьвесьце пяцьдзясят, і на ўсход дзьвесьце пяцьдзясят, і на поўдзень дзьвесьце пяцьдзясят, і на захад дзьвесьце пяцьдзясят трысьцін. 18 А што застаецца з даўжыні супроць сьвяшчэннай дзялянкі - дзесяць тысяч на ўсход і дзесяць тысяч на захад насупраць сьвяшчэннай дзялянкі, творы з гэтай зямлі павінны быць для прадуктаў гарадскім работнікам. 19 Працаваць жа ў горадзе могуць работнікі з усіх каленаў Ізраілевых. 20 Уся аддзеленая дзялянка ў дваццаць пяць тысяч даўжыні і ў дваццаць пяць тысяч шырыні, чатырохкутная, выдзеліце пад сьвяшчэнны надзел, уключаючы валоданьні горада: 21 а астатняе князю. Як з боку сьвяшчэннай дзялянкі, так і з боку валоданьняў горада, насупраць дваццаці пяці тысяч трысьцін да ўсходняй мяжы дзялянкі, і на захад супраць дваццаці пяці тысяч каля заходняй мяжы суразьмерна з гэтымі надзеламі, надзел князю, так што сьвяшчэнная дзялянка і сьвяцілішча будзе ўсярэдзіне яго. 22 І тое, што ад валоданьняў Лявітаў і ад валоданьняў горада застаецца ў прамежку, належыць таксама князю; прамежак паміж граніцаю Юды і паміж граніцаю Веньяміна будзе належаць князю. 23 А астатняе ад плямёнаў, ад усходняга краю да заходняга - адзін надзел Веньяміну. 24 Каля мяжы Веньяміна, ад усходняга краю да заходняга - адзін надзел Сымону. 25 Каля мяжы Сымона, ад усходняга краю да заходняга - адзін надзел Ісахару. 26 Каля мяжы Ісахара, ад усходняга краю да заходняга - адзін надзел Завулону. 27 Каля мяжы Завулона, ад усходняга краю да заходняга - адзін надзел Гаду. 28 А каля мяжы Гада на паўднёвым баку ідзе паўднёвая мяжа ад Тамара да водаў міжрэчча каля Кадыса, уздоўж патоку да вялікага мора. 29 Вось зямля, якую вы па жэрабі падзялеце плямёнам Ізраілевым, і вось дзялянкі іх, кажа Гасподзь Бог. 30 І вось выхады горада: з паўночнага боку меры чатыры тысячы пяцьсот; 31 і брамы горада называюцца імёнамі плямёнаў Ізраілевых; на поўнач тры брамы: брама Рувімава адна, брама Юдава адна, брама Лявііна адна. 32 І з усходняга боку меры чатыры тысячы пяцьсот, і тры брамы: брама Язэпава адна, брама Веньямінава адна, брама Данава адна; 33 і з паўднёвага боку меры чатыры тысячы пяцьсот, і тры брамы: брама Сымонава адна, брама Ісахарава адна, брама Завулонава адна. 34 З марскога боку меры чатыры тысячы пяцьсот; брам тут таксама тры: брама Гадава адна, брама Асірава адна, брама Нэфталімава адна. 35 Усяго вакол васямнаццаць тысяч. А імя гораду з таго дня будзе: Гасподзь-там.

In Other Versions

Ezekiel 48 in the ANGEFD

Ezekiel 48 in the ANTPNG2D

Ezekiel 48 in the AS21

Ezekiel 48 in the BAGH

Ezekiel 48 in the BBPNG

Ezekiel 48 in the BBT1E

Ezekiel 48 in the BDS

Ezekiel 48 in the BEV

Ezekiel 48 in the BHAD

Ezekiel 48 in the BLPT

Ezekiel 48 in the BNT

Ezekiel 48 in the BNTABOOT

Ezekiel 48 in the BNTLV

Ezekiel 48 in the BOATCB

Ezekiel 48 in the BOATCB2

Ezekiel 48 in the BOBCV

Ezekiel 48 in the BOCNT

Ezekiel 48 in the BOECS

Ezekiel 48 in the BOGWICC

Ezekiel 48 in the BOHCB

Ezekiel 48 in the BOHCV

Ezekiel 48 in the BOHLNT

Ezekiel 48 in the BOHNTLTAL

Ezekiel 48 in the BOICB

Ezekiel 48 in the BOILNTAP

Ezekiel 48 in the BOITCV

Ezekiel 48 in the BOKCV

Ezekiel 48 in the BOKCV2

Ezekiel 48 in the BOKHWOG

Ezekiel 48 in the BOKSSV

Ezekiel 48 in the BOLCB

Ezekiel 48 in the BOLCB2

Ezekiel 48 in the BOMCV

Ezekiel 48 in the BONAV

Ezekiel 48 in the BONCB

Ezekiel 48 in the BONLT

Ezekiel 48 in the BONUT2

Ezekiel 48 in the BOPLNT

Ezekiel 48 in the BOSCB

Ezekiel 48 in the BOSNC

Ezekiel 48 in the BOTLNT

Ezekiel 48 in the BOVCB

Ezekiel 48 in the BOYCB

Ezekiel 48 in the BPBB

Ezekiel 48 in the BPH

Ezekiel 48 in the BSB

Ezekiel 48 in the CCB

Ezekiel 48 in the CUV

Ezekiel 48 in the CUVS

Ezekiel 48 in the DBT

Ezekiel 48 in the DGDNT

Ezekiel 48 in the DHNT

Ezekiel 48 in the DNT

Ezekiel 48 in the ELBE

Ezekiel 48 in the EMTV

Ezekiel 48 in the ESV

Ezekiel 48 in the FBV

Ezekiel 48 in the FEB

Ezekiel 48 in the GGMNT

Ezekiel 48 in the GNT

Ezekiel 48 in the HARY

Ezekiel 48 in the HNT

Ezekiel 48 in the IRVA

Ezekiel 48 in the IRVB

Ezekiel 48 in the IRVG

Ezekiel 48 in the IRVH

Ezekiel 48 in the IRVK

Ezekiel 48 in the IRVM

Ezekiel 48 in the IRVM2

Ezekiel 48 in the IRVO

Ezekiel 48 in the IRVP

Ezekiel 48 in the IRVT

Ezekiel 48 in the IRVT2

Ezekiel 48 in the IRVU

Ezekiel 48 in the ISVN

Ezekiel 48 in the JSNT

Ezekiel 48 in the KAPI

Ezekiel 48 in the KBT1ETNIK

Ezekiel 48 in the KBV

Ezekiel 48 in the KJV

Ezekiel 48 in the KNFD

Ezekiel 48 in the LBA

Ezekiel 48 in the LBLA

Ezekiel 48 in the LNT

Ezekiel 48 in the LSV

Ezekiel 48 in the MAAL

Ezekiel 48 in the MBV

Ezekiel 48 in the MBV2

Ezekiel 48 in the MHNT

Ezekiel 48 in the MKNFD

Ezekiel 48 in the MNG

Ezekiel 48 in the MNT

Ezekiel 48 in the MNT2

Ezekiel 48 in the MRS1T

Ezekiel 48 in the NAA

Ezekiel 48 in the NASB

Ezekiel 48 in the NBLA

Ezekiel 48 in the NBS

Ezekiel 48 in the NBVTP

Ezekiel 48 in the NET2

Ezekiel 48 in the NIV11

Ezekiel 48 in the NNT

Ezekiel 48 in the NNT2

Ezekiel 48 in the NNT3

Ezekiel 48 in the PDDPT

Ezekiel 48 in the PFNT

Ezekiel 48 in the RMNT

Ezekiel 48 in the SBIAS

Ezekiel 48 in the SBIBS

Ezekiel 48 in the SBIBS2

Ezekiel 48 in the SBICS

Ezekiel 48 in the SBIDS

Ezekiel 48 in the SBIGS

Ezekiel 48 in the SBIHS

Ezekiel 48 in the SBIIS

Ezekiel 48 in the SBIIS2

Ezekiel 48 in the SBIIS3

Ezekiel 48 in the SBIKS

Ezekiel 48 in the SBIKS2

Ezekiel 48 in the SBIMS

Ezekiel 48 in the SBIOS

Ezekiel 48 in the SBIPS

Ezekiel 48 in the SBISS

Ezekiel 48 in the SBITS

Ezekiel 48 in the SBITS2

Ezekiel 48 in the SBITS3

Ezekiel 48 in the SBITS4

Ezekiel 48 in the SBIUS

Ezekiel 48 in the SBIVS

Ezekiel 48 in the SBT

Ezekiel 48 in the SBT1E

Ezekiel 48 in the SCHL

Ezekiel 48 in the SNT

Ezekiel 48 in the SUSU

Ezekiel 48 in the SUSU2

Ezekiel 48 in the SYNO

Ezekiel 48 in the TBIAOTANT

Ezekiel 48 in the TBT1E

Ezekiel 48 in the TBT1E2

Ezekiel 48 in the TFTIP

Ezekiel 48 in the TFTU

Ezekiel 48 in the TGNTATF3T

Ezekiel 48 in the THAI

Ezekiel 48 in the TNFD

Ezekiel 48 in the TNT

Ezekiel 48 in the TNTIK

Ezekiel 48 in the TNTIL

Ezekiel 48 in the TNTIN

Ezekiel 48 in the TNTIP

Ezekiel 48 in the TNTIZ

Ezekiel 48 in the TOMA

Ezekiel 48 in the TTENT

Ezekiel 48 in the UBG

Ezekiel 48 in the UGV

Ezekiel 48 in the UGV2

Ezekiel 48 in the UGV3

Ezekiel 48 in the VBL

Ezekiel 48 in the VDCC

Ezekiel 48 in the YALU

Ezekiel 48 in the YAPE

Ezekiel 48 in the YBVTP

Ezekiel 48 in the ZBP