Genesis 30 (BIB)

1 І ўбачыла Рахіль, што яна ня родзіць дзяцей Якаву, і пазайздросьціла Рахіль сястры сваёй, і сказала Якаву: дай мне дзяцей; а калі не, я паміраю. 2 Якаў угневаўся на Рахіль і сказаў ёй: хіба я Бог, Які ня даў табе плоду ў чэраве? 3 Яна сказала: вось служанка мая Вала: увайдзі да яе; хай яна родзіць на калені мае, каб і я мела дзяцей ад яе. 4 І дала яна Валу, служанку сваю, за жонку яму; і ўвайшоў да яе Якаў. 5 Вала зачала і нарадзіла Якаву сына. 6 І сказала Рахіль: наканаваў мне Бог, і пачуў голас мой, і даў мне сына. Таму дала яму імя: Дан. 7 І яшчэ зачала і нарадзіла Вала, служанка Рахіліна, другога сына Якаву. 8 І сказала Рахіль: змаганьнем моцным змагалася я зь сястрою маёю і перамагла. І дала яму імя: Нэфталім. 9 Лія ўбачыла, што перастала радзіць, і ўзяла служанку сваю Зэлфу, і дала яе Якаву за жонку. 10 І Зэлфа, служанка Лііна, нарадзіла Якаву сына. 11 І сказала Лія: прыбавілася. І дала яму імя: Гад. 12 Зэлфа, служанка Лііна нарадзіла другога сына Якаву. 13 І сказала Лія: на дабро мне, бо шчаснаю будуць называць мяне жанчыны. І дала яму імя: Асір. 14 Рувім пайшоў у час жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоравыя яблыкі ў полі, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. І Рахіль сказала Ліі: дай мне мандрагораў сына твайго. 15 Але Лія сказала ёй: няўжо мала табе - завалодаць мужам маім, што ты дамагаешся і мандрагораў сына майго? Рахіль сказала: дык няхай ён ляжа з табою гэтай ночы, за мандрагоры сына твайго. 16 Якаў прыйшоў з поля ўвечары, і Лія выйшла яму насустрач і сказала: увайдзі да мяне, бо я купіла цябе за мандрагоры сына майго. І лёг ён зь ёю тае ночы. 17 І пачуў Бог Лію, і яна зачала і нарадзіла Якаву пятага сына. 18 І сказала Лія: Бог даў мне адплату за тое, што я аддала служанку маю мужу майму. І дала яму імя: Ісахар (што азначае: адплата). 19 І яшчэ зачала Лія і нарадзіла Якаву шостага сына. 20 І сказала Лія: Бог даў мне цудоўны дар: цяпер будзе жыць у мяне муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў. І дала яму імя: Завулон. 21 Потым нарадзіла дачку і дала ёй імя: Дзіна. 22 І ўспомніў Бог пра Рахіль, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне яе. 23 Яна зачала і нарадзіла сына, і сказала: зьняў Бог ганьбу маю. 24 І дала яму імя Язэп, сказаўшы: Гасподзь дасьць мне і другога сына. 25 Пасьля таго, як Рахіль нарадзіла Язэпа, Якаў сказаў Лавану: пусьці мяне, і пайду я ў сваё месца і ў сваю зямлю: 26 аддай жонак маіх і дзяцей маіх, за якіх я служыў табе, і я пайду: бо ты ведаеш службу маю, якую я служыў табе. 27 І сказаў яму Лаван: о, калі б я знайшоў упадабаньне перад вачыма тваімі! я заўважаю, што за цябе Гасподзь дабраславіў мяне. 28 І сказаў: назнач сабе ўзнагароду ад мяне, і я дам. 29 І сказаў яму Якаў: ты ведаеш, як я служыў табе, і якім стала быдла пры мне; 30 бо мала было ў цябе да мяне, а стала многа; Гасподзь дабраславіў цябе з прыходам маім; калі ж я буду працаваць на свой дом? 31 І сказаў Лаван: што даць табе? Якаў сказаў: не давай мне нічога. Калі толькі зробіш мне, што я скажу, дык я зноў буду пасьвіць і ахоўваць авечкі твае. 32 І прайду сёньня па ўсім статку авечак тваіх; аддзялі зь яго ўсё быдла з плямкамі і зь пярэсьцінамі, усё быдла чорнае з авечак, таксама з плямкамі і зь пярэсьцінамі з коз. Такое быдла будзе мне ўзнагародаю. 33 І гаварыцьме перад табою справядлівасьць мая ў наступны час, калі прыйдзеш паглядзець узнагароду маю. Кожная каза ня з плямкамі, і авечка ня чорная, гэта крадзенае ў мяне. 34 Лаван сказаў: добра, няхай будзе паводле твайго слова. 35 І аддзяліў у той дзень казлоў пярэстых і з плямамі, і ўсіх коз з плямкамі і пярэсьцінамі, усіх, на якіх было белае, і ўсіх чорных авечак, і аддаў іх на рукі сынам сваім; 36 і назначыў адлегласьць паміж сабою і Якавам на тры дні дарогі. А Якаў пасьвіў астатняе дробнае быдла Лаванавае. 37 І ўзяў Якаў сьвежых дубцоў таполевых, міндальных і яваравых, і выразаў на іх белыя палосы, акарыўшы да белага, якое на дубцах; 38 і паклаў дубцы з нарэзкаю перад быдлам у вадапойных кадаўбах, зь якіх быдла прыходзіла паіцца, зачынала перад дубцамі. 39 І зачынала быдла перад дубцамі, і нараджалася быдла пярэстае, і з плямкамі, і зь пярэсьцінамі. 40 І аддзяляў Якаў ягнят і ставіў быдла перадам да пярэстага і ўсяго чорнага быдла Лаванавага; і трымаў свае статкі асобна і ня ставіў іх разам з быдлам Лаванавым. 41 Кожнага разу, калі зачынала быдла моцнае, Якаў клаў дубцы ў кадаўбах перад вачыма ў быдла, каб яно зачынала перад дубцамі. 42 А калі зачынала быдла слабое, тады ён ня клаў. І даставалася слабое быдла Лавану, а моцнае Якаву. 43 І зрабіўся гэты чалавек вельмі, вельмі багаты, і было ў яго мноства дробнага быдла, і рабынь і рабоў, і вярблюдаў і аслоў.

In Other Versions

Genesis 30 in the ANGEFD

Genesis 30 in the ANTPNG2D

Genesis 30 in the AS21

Genesis 30 in the BAGH

Genesis 30 in the BBPNG

Genesis 30 in the BBT1E

Genesis 30 in the BDS

Genesis 30 in the BEV

Genesis 30 in the BHAD

Genesis 30 in the BLPT

Genesis 30 in the BNT

Genesis 30 in the BNTABOOT

Genesis 30 in the BNTLV

Genesis 30 in the BOATCB

Genesis 30 in the BOATCB2

Genesis 30 in the BOBCV

Genesis 30 in the BOCNT

Genesis 30 in the BOECS

Genesis 30 in the BOGWICC

Genesis 30 in the BOHCB

Genesis 30 in the BOHCV

Genesis 30 in the BOHLNT

Genesis 30 in the BOHNTLTAL

Genesis 30 in the BOICB

Genesis 30 in the BOILNTAP

Genesis 30 in the BOITCV

Genesis 30 in the BOKCV

Genesis 30 in the BOKCV2

Genesis 30 in the BOKHWOG

Genesis 30 in the BOKSSV

Genesis 30 in the BOLCB

Genesis 30 in the BOLCB2

Genesis 30 in the BOMCV

Genesis 30 in the BONAV

Genesis 30 in the BONCB

Genesis 30 in the BONLT

Genesis 30 in the BONUT2

Genesis 30 in the BOPLNT

Genesis 30 in the BOSCB

Genesis 30 in the BOSNC

Genesis 30 in the BOTLNT

Genesis 30 in the BOVCB

Genesis 30 in the BOYCB

Genesis 30 in the BPBB

Genesis 30 in the BPH

Genesis 30 in the BSB

Genesis 30 in the CCB

Genesis 30 in the CUV

Genesis 30 in the CUVS

Genesis 30 in the DBT

Genesis 30 in the DGDNT

Genesis 30 in the DHNT

Genesis 30 in the DNT

Genesis 30 in the ELBE

Genesis 30 in the EMTV

Genesis 30 in the ESV

Genesis 30 in the FBV

Genesis 30 in the FEB

Genesis 30 in the GGMNT

Genesis 30 in the GNT

Genesis 30 in the HARY

Genesis 30 in the HNT

Genesis 30 in the IRVA

Genesis 30 in the IRVB

Genesis 30 in the IRVG

Genesis 30 in the IRVH

Genesis 30 in the IRVK

Genesis 30 in the IRVM

Genesis 30 in the IRVM2

Genesis 30 in the IRVO

Genesis 30 in the IRVP

Genesis 30 in the IRVT

Genesis 30 in the IRVT2

Genesis 30 in the IRVU

Genesis 30 in the ISVN

Genesis 30 in the JSNT

Genesis 30 in the KAPI

Genesis 30 in the KBT1ETNIK

Genesis 30 in the KBV

Genesis 30 in the KJV

Genesis 30 in the KNFD

Genesis 30 in the LBA

Genesis 30 in the LBLA

Genesis 30 in the LNT

Genesis 30 in the LSV

Genesis 30 in the MAAL

Genesis 30 in the MBV

Genesis 30 in the MBV2

Genesis 30 in the MHNT

Genesis 30 in the MKNFD

Genesis 30 in the MNG

Genesis 30 in the MNT

Genesis 30 in the MNT2

Genesis 30 in the MRS1T

Genesis 30 in the NAA

Genesis 30 in the NASB

Genesis 30 in the NBLA

Genesis 30 in the NBS

Genesis 30 in the NBVTP

Genesis 30 in the NET2

Genesis 30 in the NIV11

Genesis 30 in the NNT

Genesis 30 in the NNT2

Genesis 30 in the NNT3

Genesis 30 in the PDDPT

Genesis 30 in the PFNT

Genesis 30 in the RMNT

Genesis 30 in the SBIAS

Genesis 30 in the SBIBS

Genesis 30 in the SBIBS2

Genesis 30 in the SBICS

Genesis 30 in the SBIDS

Genesis 30 in the SBIGS

Genesis 30 in the SBIHS

Genesis 30 in the SBIIS

Genesis 30 in the SBIIS2

Genesis 30 in the SBIIS3

Genesis 30 in the SBIKS

Genesis 30 in the SBIKS2

Genesis 30 in the SBIMS

Genesis 30 in the SBIOS

Genesis 30 in the SBIPS

Genesis 30 in the SBISS

Genesis 30 in the SBITS

Genesis 30 in the SBITS2

Genesis 30 in the SBITS3

Genesis 30 in the SBITS4

Genesis 30 in the SBIUS

Genesis 30 in the SBIVS

Genesis 30 in the SBT

Genesis 30 in the SBT1E

Genesis 30 in the SCHL

Genesis 30 in the SNT

Genesis 30 in the SUSU

Genesis 30 in the SUSU2

Genesis 30 in the SYNO

Genesis 30 in the TBIAOTANT

Genesis 30 in the TBT1E

Genesis 30 in the TBT1E2

Genesis 30 in the TFTIP

Genesis 30 in the TFTU

Genesis 30 in the TGNTATF3T

Genesis 30 in the THAI

Genesis 30 in the TNFD

Genesis 30 in the TNT

Genesis 30 in the TNTIK

Genesis 30 in the TNTIL

Genesis 30 in the TNTIN

Genesis 30 in the TNTIP

Genesis 30 in the TNTIZ

Genesis 30 in the TOMA

Genesis 30 in the TTENT

Genesis 30 in the UBG

Genesis 30 in the UGV

Genesis 30 in the UGV2

Genesis 30 in the UGV3

Genesis 30 in the VBL

Genesis 30 in the VDCC

Genesis 30 in the YALU

Genesis 30 in the YAPE

Genesis 30 in the YBVTP

Genesis 30 in the ZBP