Jeremiah 25 (BIB)

1 І слова, якое было Ераміі пра ўвесь народ Юдэйскі, у чацьвёрты год Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага, - гэта быў першы год Навухаданосара, цара Вавілонскага, - 2 і якое прарок Ерамія прамовіў да ўсяго народа Юдэйскага і да ўсіх жыхароў Ерусаліма і сказаў: 3 ад трынаццатага года Ёсіі сына Амонавага, цара Юдэйскага, да гэтага дня, - вось ужо дваццаць тры гады, - было мне слова Гасподняе, і я з самае раніцы прамаўляў вам, - і вы ня слухалі. 4 Гасподзь пасылаў да вас усіх рабоў Сваіх прарокаў, з самае раніцы пасылаў, - і вы ня слухалі і ня прыхілялі вуха свайго, каб слухаць. 5 Вам казалі: «адвярнецеся кожны ад благога шляху свайго і ад благіх дзеяў сваіх і жывеце на зямлі, якую Гасподзь даў вам і бацькам вашым адвеку навечна; 6 І не хадзеце сьледам за іншымі божышчамі, каб служыць ім і пакланяцца ім, і не гнявеце Мяне дзеямі рук сваіх, і не зраблю вам благога». 7 Але вы ня слухаліся Мяне, кажа Гасподзь, гневячы Мяне дзеямі рук сваіх, на злосьць сабе. 8 Таму так кажа Гасподзь Саваоф: за тое, што вы ня слухалі словаў Маіх, 9 вось Я пашлю і вазьму ўсе плямёны паўночныя, кажа Гасподзь, і пашлю да Навухаданосара, цара Вавілонскага, раба Майго, і прывяду іх на зямлю гэтую і на жыхароў яе і на ўсе навакольныя народы; і цалкам вынішчу іх і зраблю іх жахам і пасьмешышчам і вечным запусьценьнем. 10 І спыню іх голас радасьці і голас весялосьці, голас жаніха і голас нявесты, гук жорнаў і сьвятло сьвяцільні. 11 І ўся зямля гэтая будзе пустыняю і жахам; і народы гэтыя будуць служыць цару Вавілонскаму семдзесят гадоў. 12 І будзе: калі споўніцца семдзесят гадоў, пакараю цара Вавілонскага і той народ, кажа Гасподзь, за іх бязбожнасьць, і зямлю Халдэйскую, і зраблю яе вечнаю пустыняю. 13 І спраўджу над тою зямлёю ўсе словы Мае, якія Я прамовіў на яе, усё напісанае ў гэтай кнізе, што Ерамія прароча вымавіў на ўсе народы, 14 бо і іх паняволяць шматлікія народы і цары вялікія; і Я дам ім паводле іх учынкаў, паводле дзеяў рук іхніх. 15 Бо так сказаў мне Гасподзь Бог Ізраілеў: вазьмі з рукі Маёй чару гэтую зь віном лютасьці і напаі зь яе ўсе народы, да якіх Я пасылаю цябе. 16 І яны вып'юць і будуць хістацца і звар'яцеюць, убачыўшы меч, які Я пашлю на іх. 17 І ўзяў я чару з рукі Гасподняй і напаіў зь яе ўсе народы, да якіх паслаў мяне Гасподзь: 18 Ерусалім і гарады Юдэйскія, і цароў яго і князёў яго, каб спустошыць іх і зрабіць жахам, пасьмешышчам і праклёнам, як і відно сёньня, 19 фараона, цара Егіпецкага, і слуг ягоных, і князёў яго і ўвесь народ яго, 20 і ўвесь зьмешаны народ, і ўсіх цароў зямлі Уца і ўсіх цароў зямлі Філістымскай, і Аскалон і Газу, і Экрон, і рэшткі Азота, 21 Эдома і Маава і сыноў Амонавых, 22 і ўсіх цароў Тыра і ўсіх цароў Сідона і цароў астравоў, якія за морам, 23 Дэдана і Тэму, і Буза і ўсіх, што стрыгуць валасы на скронях, 24 і ўсіх цароў Аравіі і ўсіх цароў народаў рознапляменных, што жывуць у пустыні, 25 усіх цароў Зімврыі і ўсіх цароў Элама, і ўсіх цароў Мідыі 26 і ўсіх цароў поўначы, блізкіх адзін аднаму і далёкіх, і ўсе царствы зямныя, якія - на ўлоньні зямлі, а цар Сэсаха вып'е пасьля іх. 27 І скажы ім: так кажа Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў: пеце і ўпецеся, вырыгніце і ўпадзеце, і не ўставайце, угледзеўшы меч, які Я пашлю на вас. 28 Калі ж яны будуць адмаўляцца браць чарку з рукі тваёй, каб піць, дык скажы ім: так кажа Гасподзь Саваоф: вы канечне піцьмеце. 29 Бо вось на горад гэты, на якім напісана Маё імя, я пачынаю наводзіць бедства; і ці вы застанецеся непакараныя? Не, не застанецеся непакараныя; бо Я наклікаю меч на ўсіх жыхароў зямлі, кажа Гасподзь Саваоф. 30 Таму вымаві на іх усе словы гэтыя і скажы ім: Гасподзь загрыміць з вышыні і з жытлішча сьвятыні Сваёй падасьць голас Свой; страшна загрыміць на селішча Сваё; як тыя, што топчуць у чавільні, усклікне на ўсіх жыхароў зямлі. 31 Шум дойдзе да канцоў зямлі; бо ў Госпада спаборства з народамі: Ён будзе судзіцца з кожнаю плоцьцю, бязбожных ён аддасьць мечу, кажа Гасподзь. 32 Так кажа Гасподзь Саваоф: вось, бедства пойдзе ад народа да народа, і вялікая віхура падымецца ад краёў зямлі. 33 І будуць пабітыя Госпадам у той дзень - ад канца зямлі да канца зямлі, ня будуць аплаканыя і ня будуць прыбраныя і пахаваныя, гноем будуць на ўлоньні зямлі, 34 Галасеце, пастыры, і стагнеце, і пасыпайце сябе пылам, правадыры статку; бо споўніліся дні вашыя для заколу і расьсеяньня вашага, і паб'яцеся, як дарагі посуд. 35 І ня будзе прыстанішча пастырам і ратунку важакам статку. 36 Чуцен енк пастыраў і галашэньне важакоў статку, бо спустошыў Гасподзь пашу іхнюю. 37 Вынішчаюцца мірныя селішчы ад лютасьці гневу Гасподняга. 38 Ён пакінуў жытлішча Сваё, як леў; і зямля іхняя зрабілася пусткаю ад лютасьці спусташальніка і ад палымянага гневу Ягонага.

In Other Versions

Jeremiah 25 in the ANGEFD

Jeremiah 25 in the ANTPNG2D

Jeremiah 25 in the AS21

Jeremiah 25 in the BAGH

Jeremiah 25 in the BBPNG

Jeremiah 25 in the BBT1E

Jeremiah 25 in the BDS

Jeremiah 25 in the BEV

Jeremiah 25 in the BHAD

Jeremiah 25 in the BLPT

Jeremiah 25 in the BNT

Jeremiah 25 in the BNTABOOT

Jeremiah 25 in the BNTLV

Jeremiah 25 in the BOATCB

Jeremiah 25 in the BOATCB2

Jeremiah 25 in the BOBCV

Jeremiah 25 in the BOCNT

Jeremiah 25 in the BOECS

Jeremiah 25 in the BOGWICC

Jeremiah 25 in the BOHCB

Jeremiah 25 in the BOHCV

Jeremiah 25 in the BOHLNT

Jeremiah 25 in the BOHNTLTAL

Jeremiah 25 in the BOICB

Jeremiah 25 in the BOILNTAP

Jeremiah 25 in the BOITCV

Jeremiah 25 in the BOKCV

Jeremiah 25 in the BOKCV2

Jeremiah 25 in the BOKHWOG

Jeremiah 25 in the BOKSSV

Jeremiah 25 in the BOLCB

Jeremiah 25 in the BOLCB2

Jeremiah 25 in the BOMCV

Jeremiah 25 in the BONAV

Jeremiah 25 in the BONCB

Jeremiah 25 in the BONLT

Jeremiah 25 in the BONUT2

Jeremiah 25 in the BOPLNT

Jeremiah 25 in the BOSCB

Jeremiah 25 in the BOSNC

Jeremiah 25 in the BOTLNT

Jeremiah 25 in the BOVCB

Jeremiah 25 in the BOYCB

Jeremiah 25 in the BPBB

Jeremiah 25 in the BPH

Jeremiah 25 in the BSB

Jeremiah 25 in the CCB

Jeremiah 25 in the CUV

Jeremiah 25 in the CUVS

Jeremiah 25 in the DBT

Jeremiah 25 in the DGDNT

Jeremiah 25 in the DHNT

Jeremiah 25 in the DNT

Jeremiah 25 in the ELBE

Jeremiah 25 in the EMTV

Jeremiah 25 in the ESV

Jeremiah 25 in the FBV

Jeremiah 25 in the FEB

Jeremiah 25 in the GGMNT

Jeremiah 25 in the GNT

Jeremiah 25 in the HARY

Jeremiah 25 in the HNT

Jeremiah 25 in the IRVA

Jeremiah 25 in the IRVB

Jeremiah 25 in the IRVG

Jeremiah 25 in the IRVH

Jeremiah 25 in the IRVK

Jeremiah 25 in the IRVM

Jeremiah 25 in the IRVM2

Jeremiah 25 in the IRVO

Jeremiah 25 in the IRVP

Jeremiah 25 in the IRVT

Jeremiah 25 in the IRVT2

Jeremiah 25 in the IRVU

Jeremiah 25 in the ISVN

Jeremiah 25 in the JSNT

Jeremiah 25 in the KAPI

Jeremiah 25 in the KBT1ETNIK

Jeremiah 25 in the KBV

Jeremiah 25 in the KJV

Jeremiah 25 in the KNFD

Jeremiah 25 in the LBA

Jeremiah 25 in the LBLA

Jeremiah 25 in the LNT

Jeremiah 25 in the LSV

Jeremiah 25 in the MAAL

Jeremiah 25 in the MBV

Jeremiah 25 in the MBV2

Jeremiah 25 in the MHNT

Jeremiah 25 in the MKNFD

Jeremiah 25 in the MNG

Jeremiah 25 in the MNT

Jeremiah 25 in the MNT2

Jeremiah 25 in the MRS1T

Jeremiah 25 in the NAA

Jeremiah 25 in the NASB

Jeremiah 25 in the NBLA

Jeremiah 25 in the NBS

Jeremiah 25 in the NBVTP

Jeremiah 25 in the NET2

Jeremiah 25 in the NIV11

Jeremiah 25 in the NNT

Jeremiah 25 in the NNT2

Jeremiah 25 in the NNT3

Jeremiah 25 in the PDDPT

Jeremiah 25 in the PFNT

Jeremiah 25 in the RMNT

Jeremiah 25 in the SBIAS

Jeremiah 25 in the SBIBS

Jeremiah 25 in the SBIBS2

Jeremiah 25 in the SBICS

Jeremiah 25 in the SBIDS

Jeremiah 25 in the SBIGS

Jeremiah 25 in the SBIHS

Jeremiah 25 in the SBIIS

Jeremiah 25 in the SBIIS2

Jeremiah 25 in the SBIIS3

Jeremiah 25 in the SBIKS

Jeremiah 25 in the SBIKS2

Jeremiah 25 in the SBIMS

Jeremiah 25 in the SBIOS

Jeremiah 25 in the SBIPS

Jeremiah 25 in the SBISS

Jeremiah 25 in the SBITS

Jeremiah 25 in the SBITS2

Jeremiah 25 in the SBITS3

Jeremiah 25 in the SBITS4

Jeremiah 25 in the SBIUS

Jeremiah 25 in the SBIVS

Jeremiah 25 in the SBT

Jeremiah 25 in the SBT1E

Jeremiah 25 in the SCHL

Jeremiah 25 in the SNT

Jeremiah 25 in the SUSU

Jeremiah 25 in the SUSU2

Jeremiah 25 in the SYNO

Jeremiah 25 in the TBIAOTANT

Jeremiah 25 in the TBT1E

Jeremiah 25 in the TBT1E2

Jeremiah 25 in the TFTIP

Jeremiah 25 in the TFTU

Jeremiah 25 in the TGNTATF3T

Jeremiah 25 in the THAI

Jeremiah 25 in the TNFD

Jeremiah 25 in the TNT

Jeremiah 25 in the TNTIK

Jeremiah 25 in the TNTIL

Jeremiah 25 in the TNTIN

Jeremiah 25 in the TNTIP

Jeremiah 25 in the TNTIZ

Jeremiah 25 in the TOMA

Jeremiah 25 in the TTENT

Jeremiah 25 in the UBG

Jeremiah 25 in the UGV

Jeremiah 25 in the UGV2

Jeremiah 25 in the UGV3

Jeremiah 25 in the VBL

Jeremiah 25 in the VDCC

Jeremiah 25 in the YALU

Jeremiah 25 in the YAPE

Jeremiah 25 in the YBVTP

Jeremiah 25 in the ZBP