Leviticus 4 (BIB)

1 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 2 скажы сынам Ізраілевым: калі якая душа згрэшыць з памылкі супроць якіх-небудзь запаведзяў Гасподніх і зробіць што-небудзь, чаго нельга рабіць: 3 калі сьвятар памазаны згрэшыць і зробіць вінаватым народ, - дык за грэх свой, якім зграшыў, няхай прынясе з буйнога быдла цяля, без пахібы, Госпаду ў ахвяру за грэх, 4 і прывядзе цяля да дзьвярэй скініі сходу да Госпада, і пакладзе рукі свае на галаву цяляці, і заколе цяля прад Госпадам; 5 і возьме сьвятар памазаны крыві цяляці і ўнясе яе ў скінію сходу, 6 і ўмочыць сьвятар палец свой у кроў і пакропіць крывёю сем разоў прад Госпадам перад заслонаю сьвятыні; 7 і пакладзе сьвятар крыві прад Госпадам на рогі ахвярніка пахучых дымленьняў, які ў скініі сходу, а астатнюю кроў цяляці вылье да падножжа ахвярніка цэласпаленьняў, які каля ўваходу ў скінію сходу. 8 І выме зь цяляці за грэх увесь тлушч ягоны, лой, што на вантробах і ўвесь здор, што на вантробах, 9 і абедзьве ныркі і здор, што на іх; які на сьцёгнах, і сальнік на печані: з ныркамі аддзеліць ён гэта, 10 як аддзяляецца зь цяляці ахвяры мірнай: і спаліць іх сьвятар на ахвярніку цэласпаленьня; 11 а скуру цяляці і ўсё мяса яго з галавою і з нагамі ягонымі, і вантробы ягоныя і нячыстасьць ягоную, 12 з усяго цяляці няхай вынесе па-за табар на чыстае месца, дзе высыпаецца попел, і спаліць яго агнём на дровах: дзе высыпаецца попел, там няхай спалены будзе. 13 Калі ж усё супольства Ізраілевае згрэшыць з памылкі, і ўтоена будзе дзея ад вачэй сходу, і зробіць хто-небудзь супроць запаведзяў Гасподніх, чаго нельга было рабіць, і будзе вінаватае, 14 дык, калі пазнаны будзе грэх, якім яны зграшылі, няхай ад усяго супольства прынясуць яны з буйнога быдла цяля ў ахвяру за грэх і прывядуць яго да скініі сходу; 15 і пакладуць старэйшыны супольства рукі свае на галаву цяляці перад Госпадам і заколюць цяля перад Госпадам. 16 І ўнясе сьвятар памазаны крыві цяляці ў скінію сходу, 17 і ўмочыць сьвятар палец свой у кроў і пакропіць сем разоў прад Госпадам перад заслонаю, 18 пакладзе крыві на рогі ахвярніка, які прад абліччам Гасподнім у скініі сходу, а астатнюю кроў вылье да падножжа ахвярніка цэласпаленьняў, які каля ўваходу ў скінію сходу; 19 і ўвесь тлушч ягоны выме зь яго і спаліць на ахвярніку; 20 і зробіць зь цялём тое, што робяць зь цялём за грэх: так павінен зрабіць зь ім, і так ачысьціць іх сьвятар, і даравана ім будзе; 21 і вынесе цяля за табар і спаліць яго так, як спаліў першае цяля. Гэта ахвяра за грэх супольства. 22 А калі згрэшыць правадыр і зробіць з памылкі што-колечы супроць запаведзяў Госпада, Бога свайго, чаго не належала рабіць, і будзе вінаваты, 23 дык, калі пазнаны ім будзе грэх, якім ён зграшыў, няхай прывядзе ён у ахвяру казла без пахібы, 24 і пакладзе руку сваю на галаву казла, і заколе яго на месцы, дзе колюць цэласпаленьні прад Госпадам: гэта ахвяра за грэх; 25 і возьме сьвятар пальцам сваім крыві ад ахвяры за грэх і пакладзе на рогі ахвярніка цэласпаленьня, а астатнюю кроў яго вылье да падножжа ахвярніка цэласпаленьня; 26 і ўвесь тлушч ягоны спаліць на ахвярніку, так як і тлушч ахвяры мірнай, і так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, і даравана будзе яму. 27 Калі ж хто зь людзей зямлі згрэшыць з памылкі і зробіць што-колечы супроць запаведзяў Гасподніх, чаго не належала рабіць, і вінаваты будзе, 28 дык, калі пазнаны будзе ім грэх, якім ён зграшыў, няхай прывядзе ён у ахвяру казу без пахібы за грэх свой, якім ён зграшыў, 29 і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры за грэх, і заколюць у ахвяру за грэх на месцы, дзе колюць ахвяру цэласпаленьня, 30 і возьме сьвятар крыві яе пальцам сваім і пакладзе на рогі ахвярніка цэласпаленьня, а астатнюю кроў яе вылье да падножжа ахвярніка; 31 і ўвесь тлушч яе аддзеліць, так як аддзяляюць тлушч з ахвяры мірнай, і спаліць яго сьвятар на ахвярніку як прыемную духмянасьць Госпаду; і так ачысьціць яго сьвятар, і даравана будзе яму. 32 А калі са статку авечак захоча ён прынесьці ахвяру за грэх, няхай прынясе саміцу, без пахібы, 33 і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры за грэх, і заколе яе ў ахвяру за грэх на тым месцы, дзе колюць ахвяру цэласпаленьня; 34 і возьме сьвятар пальцам сваім крыві ад гэтай ахвяры за грэх і пакладзе на рогі ахвярніка цэласпаленьня, а астатнюю кроў яе вылье да падножжа ахвярніка; 35 і ўвесь тлушч яе аддзеліць, як аддзяляюць тлушч авечкі з ахвяры мірнай, і спаліць гэта сьвятар на ахвярніку ў ахвяру Госпаду; і так ачысьціць яго сьвятар ад грэху, якім ён зграшыў, і даравана будзе яму.

In Other Versions

Leviticus 4 in the ANGEFD

Leviticus 4 in the ANTPNG2D

Leviticus 4 in the AS21

Leviticus 4 in the BAGH

Leviticus 4 in the BBPNG

Leviticus 4 in the BBT1E

Leviticus 4 in the BDS

Leviticus 4 in the BEV

Leviticus 4 in the BHAD

Leviticus 4 in the BLPT

Leviticus 4 in the BNT

Leviticus 4 in the BNTABOOT

Leviticus 4 in the BNTLV

Leviticus 4 in the BOATCB

Leviticus 4 in the BOATCB2

Leviticus 4 in the BOBCV

Leviticus 4 in the BOCNT

Leviticus 4 in the BOECS

Leviticus 4 in the BOGWICC

Leviticus 4 in the BOHCB

Leviticus 4 in the BOHCV

Leviticus 4 in the BOHLNT

Leviticus 4 in the BOHNTLTAL

Leviticus 4 in the BOICB

Leviticus 4 in the BOILNTAP

Leviticus 4 in the BOITCV

Leviticus 4 in the BOKCV

Leviticus 4 in the BOKCV2

Leviticus 4 in the BOKHWOG

Leviticus 4 in the BOKSSV

Leviticus 4 in the BOLCB

Leviticus 4 in the BOLCB2

Leviticus 4 in the BOMCV

Leviticus 4 in the BONAV

Leviticus 4 in the BONCB

Leviticus 4 in the BONLT

Leviticus 4 in the BONUT2

Leviticus 4 in the BOPLNT

Leviticus 4 in the BOSCB

Leviticus 4 in the BOSNC

Leviticus 4 in the BOTLNT

Leviticus 4 in the BOVCB

Leviticus 4 in the BOYCB

Leviticus 4 in the BPBB

Leviticus 4 in the BPH

Leviticus 4 in the BSB

Leviticus 4 in the CCB

Leviticus 4 in the CUV

Leviticus 4 in the CUVS

Leviticus 4 in the DBT

Leviticus 4 in the DGDNT

Leviticus 4 in the DHNT

Leviticus 4 in the DNT

Leviticus 4 in the ELBE

Leviticus 4 in the EMTV

Leviticus 4 in the ESV

Leviticus 4 in the FBV

Leviticus 4 in the FEB

Leviticus 4 in the GGMNT

Leviticus 4 in the GNT

Leviticus 4 in the HARY

Leviticus 4 in the HNT

Leviticus 4 in the IRVA

Leviticus 4 in the IRVB

Leviticus 4 in the IRVG

Leviticus 4 in the IRVH

Leviticus 4 in the IRVK

Leviticus 4 in the IRVM

Leviticus 4 in the IRVM2

Leviticus 4 in the IRVO

Leviticus 4 in the IRVP

Leviticus 4 in the IRVT

Leviticus 4 in the IRVT2

Leviticus 4 in the IRVU

Leviticus 4 in the ISVN

Leviticus 4 in the JSNT

Leviticus 4 in the KAPI

Leviticus 4 in the KBT1ETNIK

Leviticus 4 in the KBV

Leviticus 4 in the KJV

Leviticus 4 in the KNFD

Leviticus 4 in the LBA

Leviticus 4 in the LBLA

Leviticus 4 in the LNT

Leviticus 4 in the LSV

Leviticus 4 in the MAAL

Leviticus 4 in the MBV

Leviticus 4 in the MBV2

Leviticus 4 in the MHNT

Leviticus 4 in the MKNFD

Leviticus 4 in the MNG

Leviticus 4 in the MNT

Leviticus 4 in the MNT2

Leviticus 4 in the MRS1T

Leviticus 4 in the NAA

Leviticus 4 in the NASB

Leviticus 4 in the NBLA

Leviticus 4 in the NBS

Leviticus 4 in the NBVTP

Leviticus 4 in the NET2

Leviticus 4 in the NIV11

Leviticus 4 in the NNT

Leviticus 4 in the NNT2

Leviticus 4 in the NNT3

Leviticus 4 in the PDDPT

Leviticus 4 in the PFNT

Leviticus 4 in the RMNT

Leviticus 4 in the SBIAS

Leviticus 4 in the SBIBS

Leviticus 4 in the SBIBS2

Leviticus 4 in the SBICS

Leviticus 4 in the SBIDS

Leviticus 4 in the SBIGS

Leviticus 4 in the SBIHS

Leviticus 4 in the SBIIS

Leviticus 4 in the SBIIS2

Leviticus 4 in the SBIIS3

Leviticus 4 in the SBIKS

Leviticus 4 in the SBIKS2

Leviticus 4 in the SBIMS

Leviticus 4 in the SBIOS

Leviticus 4 in the SBIPS

Leviticus 4 in the SBISS

Leviticus 4 in the SBITS

Leviticus 4 in the SBITS2

Leviticus 4 in the SBITS3

Leviticus 4 in the SBITS4

Leviticus 4 in the SBIUS

Leviticus 4 in the SBIVS

Leviticus 4 in the SBT

Leviticus 4 in the SBT1E

Leviticus 4 in the SCHL

Leviticus 4 in the SNT

Leviticus 4 in the SUSU

Leviticus 4 in the SUSU2

Leviticus 4 in the SYNO

Leviticus 4 in the TBIAOTANT

Leviticus 4 in the TBT1E

Leviticus 4 in the TBT1E2

Leviticus 4 in the TFTIP

Leviticus 4 in the TFTU

Leviticus 4 in the TGNTATF3T

Leviticus 4 in the THAI

Leviticus 4 in the TNFD

Leviticus 4 in the TNT

Leviticus 4 in the TNTIK

Leviticus 4 in the TNTIL

Leviticus 4 in the TNTIN

Leviticus 4 in the TNTIP

Leviticus 4 in the TNTIZ

Leviticus 4 in the TOMA

Leviticus 4 in the TTENT

Leviticus 4 in the UBG

Leviticus 4 in the UGV

Leviticus 4 in the UGV2

Leviticus 4 in the UGV3

Leviticus 4 in the VBL

Leviticus 4 in the VDCC

Leviticus 4 in the YALU

Leviticus 4 in the YAPE

Leviticus 4 in the YBVTP

Leviticus 4 in the ZBP