Psalms 66 (BIB)
1 Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма. Песьня. 2 Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім, 3 каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё. 4 Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе. 5 Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі. 6 Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе. 7 Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш. 8 Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.