1 Kings 3 (BIB)

1 Саламон парадніўся з фараонам - царом Егіпецкім і ўзяў за сябе дачку фараона і ўвёў яе ў горад Давідаў, пакуль не пабудаваў дома свайго і дома Гасподняга і мура вакол Ерусаліма. 2 Народ яшчэ прыносіў ахвяры на вышынях, бо ня быў пабудаваны дом імю Госпада да таго часу. 3 І палюбіў Саламон Госпада, ходзячы паводле статута Давіда, бацькі свайго; але і ён прыносіў ахвяры і дымленьні на вышынях. 4 І пайшоў цар у Гаваон, каб прынесьці там ахвяру, бо там быў галоўны ахвярнік. Тысячу цэласпаленьняў прынёс Саламон на тым ахвярніку. 5 У Гаваоне зьявіўся Гасподзь Саламону ў сне ўначы, і сказаў Бог: прасі, што даць табе. 6 І сказаў Саламон: Ты зрабіў рабу Твайму Давіду, бацьку майму, вялікую ласку; і за тое, што ён хадзіў прад Табою ў ісьціне і ў шчырай праўдзе і з шчырым сэрцам прад Табою, Ты захаваў яму гэтую вялікую ласку і дараваў яму сына, які сядзеў бы на троне ягоным, як гэта і ёсьць сёньня; 7 і сёньня, Госпадзе Божа мой, Ты паставіў раба Твайго царом замест Давіда, бацькі майго; але я - хлопец малы, ня ведаю ні майго выхаду, ні ўваходу; 8 і раб Твой - сярод народу Твайго, які выбраў Ты, народу такога шматлікага, што паводле мноства яго нельга ні палічыць, ні агледзець; 9 даруй жа рабу Твайму сэрца разумнае, каб судзіць народ Твой і разьбіраць, што дабро і што ліха; бо хто можа кіраваць гэтым шматлікім народам Тваім? 10 І заўгодна было Госпаду, каб Саламон прасіў гэтага. 11 І сказаў яму Бог: за тое, што ты прасіў гэтага і не прасіў сабе доўгага жыцьця, не прасіў сабе багацьця, не прасіў сабе душаў ворагаў тваіх, прасіў сабе розуму, каб умець судзіць, - 12 вось, Я зраблю паводле слова твайго: вось, Я даю табе сэрца мудрае і разумнае, так што падобнага да цябе ня было да цябе, і пасьля цябе не паўстане падобны да цябе; 13 і тое, чаго ты не прасіў, Я даю табе, і багацьце і славу, так што ня будзе падобнага да цябе сярод цароў ва ўсе дні твае; 14 і калі будзеш хадзіць шляхам Маім, захоўваючы статуты Мае і запаведзі Мае, як хадзіў бацька твой Давід, Я падоўжу і дні твае. 15 І прачнуўся Саламон, і вось, гэта быў сон. І пайшоў ён у Ерусалім і стаў перад каўчэгам запавету Гасподняга, і прынёс цэласпаленьні і ўчыніў ахвяры мірныя, і зладзіў вялікую гасьціну ўсім слугам сваім. 16 Тады прыйшлі дзьве жанчыны блудніцы да цара і сталі перад ім. 17 І сказала адна жанчына: о, гаспадару мой! я і гэтая жанчына жывём у адным доме; і я нарадзіла пры ёй у гэтым доме; 18 на трэці дзень пасьля таго, як я нарадзіла, нарадзіла і гэтая жанчына; і былі мы разам, і ў доме нікога староньняга з намі ня было; толькі мы дзьве былі ў доме; 19 і памёр сын у гэтай жанчыны ўначы, бо яна прыспала яго; 20 і ўстала яна ўначы, і ўзяла сына майго ад мяне, калі я, рабыня твая, спала, і паклала яго да сваіх грудзей, а свайго мёртвага сына паклала да маіх грудзей; 21 раніцай я ўстала, каб накарміць сына майго, і вось, ён быў мёртвы; а калі я ўгледзелася ў яго раніцай, дык гэта быў ня мой сын, якога я нарадзіла. 22 І сказала другая жанчына: не, мой сын жывы, а твой сын мёртвы. А тая казала ёй: не, твой сын мёртвы, а мой жывы. І гаварылі яны так перад царом. 23 І сказаў цар: гэтая кажа: мой сын жывы, а твой сын мёртвы; а тая кажа: не, твой сын мёртвы, а мой сын жывы. 24 І сказаў цар: падайце мне меч. І прынесьлі меч цару. 25 І сказаў цар: расьсячэце жывое дзіця напалам і аддайце палавіну адной і палавіну другой. 26 І адказвала тая жанчына, у якое сын быў жывы, цару, бо ўсхвалявалася ўся нутрына ў яе ад жаласьці да сына свайго: о, гаспадару мой! аддайце ёй гэтае дзіця жывое і не забівайце яго. А другая казала: хай жа ня будзе ні мне ні табе, сячэце. 27 І адказваў цар і сказаў: аддайце гэтай жывое дзіця і не забівайце яго: яна - ягоная маці. 28 І пачуў увесь Ізраіль пра суд, як рассудзіў цар. І пачалі баяцца цара, бо ўбачылі, што мудрасьць Божая ў ім, каб чыніць суд.

In Other Versions

1 Kings 3 in the ANGEFD

1 Kings 3 in the ANTPNG2D

1 Kings 3 in the AS21

1 Kings 3 in the BAGH

1 Kings 3 in the BBPNG

1 Kings 3 in the BBT1E

1 Kings 3 in the BDS

1 Kings 3 in the BEV

1 Kings 3 in the BHAD

1 Kings 3 in the BLPT

1 Kings 3 in the BNT

1 Kings 3 in the BNTABOOT

1 Kings 3 in the BNTLV

1 Kings 3 in the BOATCB

1 Kings 3 in the BOATCB2

1 Kings 3 in the BOBCV

1 Kings 3 in the BOCNT

1 Kings 3 in the BOECS

1 Kings 3 in the BOGWICC

1 Kings 3 in the BOHCB

1 Kings 3 in the BOHCV

1 Kings 3 in the BOHLNT

1 Kings 3 in the BOHNTLTAL

1 Kings 3 in the BOICB

1 Kings 3 in the BOILNTAP

1 Kings 3 in the BOITCV

1 Kings 3 in the BOKCV

1 Kings 3 in the BOKCV2

1 Kings 3 in the BOKHWOG

1 Kings 3 in the BOKSSV

1 Kings 3 in the BOLCB

1 Kings 3 in the BOLCB2

1 Kings 3 in the BOMCV

1 Kings 3 in the BONAV

1 Kings 3 in the BONCB

1 Kings 3 in the BONLT

1 Kings 3 in the BONUT2

1 Kings 3 in the BOPLNT

1 Kings 3 in the BOSCB

1 Kings 3 in the BOSNC

1 Kings 3 in the BOTLNT

1 Kings 3 in the BOVCB

1 Kings 3 in the BOYCB

1 Kings 3 in the BPBB

1 Kings 3 in the BPH

1 Kings 3 in the BSB

1 Kings 3 in the CCB

1 Kings 3 in the CUV

1 Kings 3 in the CUVS

1 Kings 3 in the DBT

1 Kings 3 in the DGDNT

1 Kings 3 in the DHNT

1 Kings 3 in the DNT

1 Kings 3 in the ELBE

1 Kings 3 in the EMTV

1 Kings 3 in the ESV

1 Kings 3 in the FBV

1 Kings 3 in the FEB

1 Kings 3 in the GGMNT

1 Kings 3 in the GNT

1 Kings 3 in the HARY

1 Kings 3 in the HNT

1 Kings 3 in the IRVA

1 Kings 3 in the IRVB

1 Kings 3 in the IRVG

1 Kings 3 in the IRVH

1 Kings 3 in the IRVK

1 Kings 3 in the IRVM

1 Kings 3 in the IRVM2

1 Kings 3 in the IRVO

1 Kings 3 in the IRVP

1 Kings 3 in the IRVT

1 Kings 3 in the IRVT2

1 Kings 3 in the IRVU

1 Kings 3 in the ISVN

1 Kings 3 in the JSNT

1 Kings 3 in the KAPI

1 Kings 3 in the KBT1ETNIK

1 Kings 3 in the KBV

1 Kings 3 in the KJV

1 Kings 3 in the KNFD

1 Kings 3 in the LBA

1 Kings 3 in the LBLA

1 Kings 3 in the LNT

1 Kings 3 in the LSV

1 Kings 3 in the MAAL

1 Kings 3 in the MBV

1 Kings 3 in the MBV2

1 Kings 3 in the MHNT

1 Kings 3 in the MKNFD

1 Kings 3 in the MNG

1 Kings 3 in the MNT

1 Kings 3 in the MNT2

1 Kings 3 in the MRS1T

1 Kings 3 in the NAA

1 Kings 3 in the NASB

1 Kings 3 in the NBLA

1 Kings 3 in the NBS

1 Kings 3 in the NBVTP

1 Kings 3 in the NET2

1 Kings 3 in the NIV11

1 Kings 3 in the NNT

1 Kings 3 in the NNT2

1 Kings 3 in the NNT3

1 Kings 3 in the PDDPT

1 Kings 3 in the PFNT

1 Kings 3 in the RMNT

1 Kings 3 in the SBIAS

1 Kings 3 in the SBIBS

1 Kings 3 in the SBIBS2

1 Kings 3 in the SBICS

1 Kings 3 in the SBIDS

1 Kings 3 in the SBIGS

1 Kings 3 in the SBIHS

1 Kings 3 in the SBIIS

1 Kings 3 in the SBIIS2

1 Kings 3 in the SBIIS3

1 Kings 3 in the SBIKS

1 Kings 3 in the SBIKS2

1 Kings 3 in the SBIMS

1 Kings 3 in the SBIOS

1 Kings 3 in the SBIPS

1 Kings 3 in the SBISS

1 Kings 3 in the SBITS

1 Kings 3 in the SBITS2

1 Kings 3 in the SBITS3

1 Kings 3 in the SBITS4

1 Kings 3 in the SBIUS

1 Kings 3 in the SBIVS

1 Kings 3 in the SBT

1 Kings 3 in the SBT1E

1 Kings 3 in the SCHL

1 Kings 3 in the SNT

1 Kings 3 in the SUSU

1 Kings 3 in the SUSU2

1 Kings 3 in the SYNO

1 Kings 3 in the TBIAOTANT

1 Kings 3 in the TBT1E

1 Kings 3 in the TBT1E2

1 Kings 3 in the TFTIP

1 Kings 3 in the TFTU

1 Kings 3 in the TGNTATF3T

1 Kings 3 in the THAI

1 Kings 3 in the TNFD

1 Kings 3 in the TNT

1 Kings 3 in the TNTIK

1 Kings 3 in the TNTIL

1 Kings 3 in the TNTIN

1 Kings 3 in the TNTIP

1 Kings 3 in the TNTIZ

1 Kings 3 in the TOMA

1 Kings 3 in the TTENT

1 Kings 3 in the UBG

1 Kings 3 in the UGV

1 Kings 3 in the UGV2

1 Kings 3 in the UGV3

1 Kings 3 in the VBL

1 Kings 3 in the VDCC

1 Kings 3 in the YALU

1 Kings 3 in the YAPE

1 Kings 3 in the YBVTP

1 Kings 3 in the ZBP