1 Samuel 1 (BIB)
1 Быў адзін чалавек з Раматаім-Цофіма, з гары Яфрэмавай, імя яго Элкана, сын Ерахама, сына Ілія, сына Тоху, сына Цуфа, - Эфрацянін; 2 у яго былі дзьве жонкі: імя адной Ганна, а імя другой Фэнана; у Фэнаны былі дзеці, а ў Ганны ня было дзяцей. 3 І хадзіў гэты чалавек з горада свайго ў адпаведныя дні пакланяцца і прыносіць ахвяру Госпаду Саваофу ў Сілом; і там былі два сыны ягоныя, Офні і Фэнэес, сьвятарамі Госпада. 4 У той дзень, калі Элкана прыносіў ахвяру, даваў Фэнане, жонцы сваёй, і ўсім сынам яе і дочкам яе долі; 5 а Ганьне даваў долю адмысловую, бо кахаў Ганну, хоць Гасподзь замкнуў улоньне яе. 6 Суперніца яе моцна засмучала яе, падбіваючы яе да нараканьняў на тое, што Гасподзь замкнуў улоньне яе. 7 Так бывала кожны год, калі хадзіла яна ў дом Гасподні: тая засмучала яе, а гэтая плакала і ня ела. 8 І сказаў ёй Элкана, муж яе: Ганна! Чаго ты плачаш і чаму не ясі, і, чаго смуткуе сэрца тваё? ці ж ня лепшы я табе за дзесяць сыноў? 9 І ўстала Ганна пасьля таго, як яны елі і пілі ў Сіломе. А Ілій сьвятар сядзеў тады на сядзеньні каля ўваходу ў храм Гасподні. 10 І была яна ў скрусе душы, і малілася Госпаду, і горка плакала, 11 і дала абяцаньне, кажучы: Госпадзе Саваоф! Калі Ты ўважыш скрусе рабы Тваёй і спамянеш пра мяне, і не забудзеш рабы Тваёй і дасі рабе Тваёй дзіця мужчынскага полу, дык я аддам яго Госпаду на ўсе дні жыцьця яго, і брытва не кране галавы ягонай. 12 Тым часам як яна доўга малілася прад Госпадам, Ілій глядзеў на вусны яе; 13 і як Ганна гаварыла ў сэрцы сваім, а вусны яе толькі варушыліся, і ня было чуваць голасу яе, дык Ілій прыняў яе за п'яную. 14 І сказаў ёй Ілій: дакуль ты будзеш п'яная? працьверазіся зь віна твайго. 15 І адказвала Ганна і сказала: не, спадару мой; я - жонка, што засмучаецца духам, віна і сікеру я ня піла; а выліваю душу маю прад Госпадам; 16 ня лічы рабы тваёй нягоднаю жанчынаю, бо ад вялікай журбы маёй і ад скрухі маёй я гаварыла дагэтуль. 17 І адказваў Ілій і сказаў: ідзі зь мірам, і Бог Ізраілеў спраўдзіць просьбу тваю, чаго ты прасіла ў Яго. 18 А яна сказала: хай жа знойдзе раба твая літасьць у вачах тваіх! І пайшла яна ў дарогу сваю, і ела, і аблічча яе ня было ўжо журботнае, як раней. 19 І ўсталі яны раніцай, і пакланіліся прад Госпадам, і вярнуліся, і прыйшлі ў дом свой у Раму. І паклікаў Элкана Ганну, жонку сваю, і спамянуў пра яе Гасподзь. 20 Празь некаторы час зачала Ганна і нарадзіла сына і дала яму імя Самуіл, бо, «у Госпада я выпрасіла яго». 21 І пайшоў муж яе Элкана і ўся сямья ягоная прынесьці гадавую ахвяру Госпаду і абяцаньні свае. 22 А Ганна не пайшла, сказаўшы мужу свайму: калі дзіця будзе аднята ад грудзей і падрасьце, тады я завяду яго, і ён зьявіцца прад Госпадам і застанецца там назаўсёды. 23 І сказаў ёй Элкана, муж яе: рабі, што табе заўгодна; заставайся, пакуль ня выкарміш яго грудзьмі; толькі хай спраўдзіць Гасподзь слова, якое выйшла з вуснаў тваіх. І засталася жонка ягоная і карміла грудзямі сына свайго, пакуль ня выкарміла. 24 А калі выкарміла яго, пайшла зь ім у Сілом, узяўшы тры цяляці і адну эфу мукі і мех віна, і прыйшла ў дом Госпада ў Сіломе; а хлопчык быў яшчэ дзіця. 25 І закалолі цяля; і прывялі хлопчыка да Ілія, 26 і сказала: о, спадару мой! хай жыве душа твая, спадару мой! я - тая самая жанчына, якая тут пры табе стаяла і малілася Госпаду; 27 за гэтае дзіця малілася я, і спраўдзіў мне Гасподзь просьбу маю, чаго я прасіла ў Яго; 28 і я аддаю яго Госпаду на ўсе дні жыцьця ягонага - служыць Госпаду. І пакланілася там Госпаду.
In Other Versions
1 Samuel 1 in the ANGEFD
1 Samuel 1 in the ANTPNG2D
1 Samuel 1 in the AS21
1 Samuel 1 in the BAGH
1 Samuel 1 in the BBPNG
1 Samuel 1 in the BBT1E
1 Samuel 1 in the BDS
1 Samuel 1 in the BEV
1 Samuel 1 in the BHAD
1 Samuel 1 in the BLPT
1 Samuel 1 in the BNT
1 Samuel 1 in the BNTABOOT
1 Samuel 1 in the BNTLV
1 Samuel 1 in the BOATCB
1 Samuel 1 in the BOATCB2
1 Samuel 1 in the BOBCV
1 Samuel 1 in the BOCNT
1 Samuel 1 in the BOECS
1 Samuel 1 in the BOGWICC
1 Samuel 1 in the BOHCB
1 Samuel 1 in the BOHCV
1 Samuel 1 in the BOHLNT
1 Samuel 1 in the BOHNTLTAL
1 Samuel 1 in the BOICB
1 Samuel 1 in the BOILNTAP
1 Samuel 1 in the BOITCV
1 Samuel 1 in the BOKCV
1 Samuel 1 in the BOKCV2
1 Samuel 1 in the BOKHWOG
1 Samuel 1 in the BOKSSV
1 Samuel 1 in the BOLCB
1 Samuel 1 in the BOLCB2
1 Samuel 1 in the BOMCV
1 Samuel 1 in the BONAV
1 Samuel 1 in the BONCB
1 Samuel 1 in the BONLT
1 Samuel 1 in the BONUT2
1 Samuel 1 in the BOPLNT
1 Samuel 1 in the BOSCB
1 Samuel 1 in the BOSNC
1 Samuel 1 in the BOTLNT
1 Samuel 1 in the BOVCB
1 Samuel 1 in the BOYCB
1 Samuel 1 in the BPBB
1 Samuel 1 in the BPH
1 Samuel 1 in the BSB
1 Samuel 1 in the CCB
1 Samuel 1 in the CUV
1 Samuel 1 in the CUVS
1 Samuel 1 in the DBT
1 Samuel 1 in the DGDNT
1 Samuel 1 in the DHNT
1 Samuel 1 in the DNT
1 Samuel 1 in the ELBE
1 Samuel 1 in the EMTV
1 Samuel 1 in the ESV
1 Samuel 1 in the FBV
1 Samuel 1 in the FEB
1 Samuel 1 in the GGMNT
1 Samuel 1 in the GNT
1 Samuel 1 in the HARY
1 Samuel 1 in the HNT
1 Samuel 1 in the IRVA
1 Samuel 1 in the IRVB
1 Samuel 1 in the IRVG
1 Samuel 1 in the IRVH
1 Samuel 1 in the IRVK
1 Samuel 1 in the IRVM
1 Samuel 1 in the IRVM2
1 Samuel 1 in the IRVO
1 Samuel 1 in the IRVP
1 Samuel 1 in the IRVT
1 Samuel 1 in the IRVT2
1 Samuel 1 in the IRVU
1 Samuel 1 in the ISVN
1 Samuel 1 in the JSNT
1 Samuel 1 in the KAPI
1 Samuel 1 in the KBT1ETNIK
1 Samuel 1 in the KBV
1 Samuel 1 in the KJV
1 Samuel 1 in the KNFD
1 Samuel 1 in the LBA
1 Samuel 1 in the LBLA
1 Samuel 1 in the LNT
1 Samuel 1 in the LSV
1 Samuel 1 in the MAAL
1 Samuel 1 in the MBV
1 Samuel 1 in the MBV2
1 Samuel 1 in the MHNT
1 Samuel 1 in the MKNFD
1 Samuel 1 in the MNG
1 Samuel 1 in the MNT
1 Samuel 1 in the MNT2
1 Samuel 1 in the MRS1T
1 Samuel 1 in the NAA
1 Samuel 1 in the NASB
1 Samuel 1 in the NBLA
1 Samuel 1 in the NBS
1 Samuel 1 in the NBVTP
1 Samuel 1 in the NET2
1 Samuel 1 in the NIV11
1 Samuel 1 in the NNT
1 Samuel 1 in the NNT2
1 Samuel 1 in the NNT3
1 Samuel 1 in the PDDPT
1 Samuel 1 in the PFNT
1 Samuel 1 in the RMNT
1 Samuel 1 in the SBIAS
1 Samuel 1 in the SBIBS
1 Samuel 1 in the SBIBS2
1 Samuel 1 in the SBICS
1 Samuel 1 in the SBIDS
1 Samuel 1 in the SBIGS
1 Samuel 1 in the SBIHS
1 Samuel 1 in the SBIIS
1 Samuel 1 in the SBIIS2
1 Samuel 1 in the SBIIS3
1 Samuel 1 in the SBIKS
1 Samuel 1 in the SBIKS2
1 Samuel 1 in the SBIMS
1 Samuel 1 in the SBIOS
1 Samuel 1 in the SBIPS
1 Samuel 1 in the SBISS
1 Samuel 1 in the SBITS
1 Samuel 1 in the SBITS2
1 Samuel 1 in the SBITS3
1 Samuel 1 in the SBITS4
1 Samuel 1 in the SBIUS
1 Samuel 1 in the SBIVS
1 Samuel 1 in the SBT
1 Samuel 1 in the SBT1E
1 Samuel 1 in the SCHL
1 Samuel 1 in the SNT
1 Samuel 1 in the SUSU
1 Samuel 1 in the SUSU2
1 Samuel 1 in the SYNO
1 Samuel 1 in the TBIAOTANT
1 Samuel 1 in the TBT1E
1 Samuel 1 in the TBT1E2
1 Samuel 1 in the TFTIP
1 Samuel 1 in the TFTU
1 Samuel 1 in the TGNTATF3T
1 Samuel 1 in the THAI
1 Samuel 1 in the TNFD
1 Samuel 1 in the TNT
1 Samuel 1 in the TNTIK
1 Samuel 1 in the TNTIL
1 Samuel 1 in the TNTIN
1 Samuel 1 in the TNTIP
1 Samuel 1 in the TNTIZ
1 Samuel 1 in the TOMA
1 Samuel 1 in the TTENT
1 Samuel 1 in the UBG
1 Samuel 1 in the UGV
1 Samuel 1 in the UGV2
1 Samuel 1 in the UGV3
1 Samuel 1 in the VBL
1 Samuel 1 in the VDCC
1 Samuel 1 in the YALU
1 Samuel 1 in the YAPE
1 Samuel 1 in the YBVTP
1 Samuel 1 in the ZBP