1 Samuel 23 (BIB)
1 Паведамілі Давіду, кажучы: вось, Філістымляне напалі на Кэіль і рабуюць гумны. 2 І спытаўся Давід у Госпада, кажучы: ці ісьці мне, і ці паб'ю я гэтых Філістымлянаў? І адказваў Гасподзь Давіду: ідзі, ты паб'еш Філістымлянаў і выратуеш Кэіль. 3 Але тыя, што былі з Давідам, сказалі яму: вось, мы баімся тут у Юдэі, як жа нам ісьці ў Кэіль супроць рушэньняў Філістымскіх? 4 Тады зноў спытаў Давід у Госпада, і адказваў яму Гасподзь і сказаў: устань і йдзі ў Кэіль, бо Я перадам Філістымлянаў у рукі твае. 5 І пайшоў Давід зь людзьмі сваімі ў Кэіль, і ваяваў зь Філістымлянамі, і забраў быдла іхняе, і ўчыніў ім вялікае пабоішча, і выратаваў Давід жыхароў Кэіля. 6 Калі Авіятар, сын Ахімэлэхаў, прыбег да Давіда ў Кэіль, дык прынёс з сабою і наплечнік. 7 І данесьлі Саўлу, што Давід прыйшоў у Кэіль, і Саўл сказаў: Бог аддаў яго ў рукі мае, бо ён замкнуўся, увайшоўшы ў горад з брамамі і замкамі. 8 І склікаў Саўл увесь народ на вайну, каб ісьці да Кэіля, аблажыць Давіда і людзей ягоных. 9 Калі даведаўся Давід, што Саўл намысьліў супроць яго ліхое, сказаў сьвятару Авіятару: прынясі наплечнік. 10 І сказаў Давід: Госпадзе Божа Ізраілеў! Раб твой пачуў, што Саўл хоча прыйсьці ў Кэіль, спустошыць горад празь мяне. 11 Ці аддадуць мяне жыхары Кэіля ў рукі яму? І ці прыйдзе сюды Саўл, як чуў раб Твой? Госпадзе Божа Ізраілеў! адкрый рабу Твайму. І сказаў Гасподзь: прыйдзе. 12 І сказаў Давід: ці аддадуць жыхары Кэіля мяне і людзей маіх у рукі Саўлу? І сказаў Гасподзь: аддадуць. 13 Тады падняўся Давід і людзі ягоныя, каля шасьцісот чалавек, і выйшлі з Кэіля і хадзілі, дзе маглі. А Саўлу было данесена, што Давід уцёк з Кэіля, і тады ён адмяніў паход. 14 А Давід заставаўся ў пустыні ў недаступных мясьцінах і потым на гары ў пустыні Зіф. А Саўл шукаў яго кожны дзень; але Бог не аддаў Давіда ў рукі ягоныя. 15 І бачыў Давід, што Саўл выйшаў шукаць душы ягонай; а Давід быў у пустыні Зіф у лесе. 16 І ўстаў Ёнатан, сын Саўлаў, і прыйшоў да Давіда ў лес, і ўмацаваў яго спадзяваньнем на Бога, 17 і сказаў яму: ня бойся, бо ня знойдзе цябе рука бацькі майго Саўла, і ты будзеш цараваць над Ізраілем, а я буду другі пасьля цябе; і Саўл, бацька мой, ведае гэта. 18 І паклалі яны паміж сабою заруку прад абліччам Госпада; і Давід застаўся ў лесе, а Ёнатан пайшоў у дом свой. 19 І прыйшлі Зіфэі да Саўла ў Гіву, кажучы: вось, Давід хаваецца ў нас у недаступных мясьцінах, у лесе, на пагорку Гэхіла, што направа ад Есімона; 20 дык вось, па жаданьні душы тваёй, цару, ідзі; а нашым чынам будзе аддаць яго ў рукі цара. 21 І сказаў ім Саўл: дабраславёныя вы ў Госпада за тое, што пашкадавалі мяне; 22 ідзеце, упэўніцеся яшчэ і высачыце месца ягонае, дзе будзе нага ягоная, і хто бачыў яго там, бо мне кажуць, што ён вельмі хітры; 23 і высачыце, і разьведайце ўсе ягоныя сховішчы, у якіх ён тоіцца, і вярнецеся да мяне з пэўнаю весткаю, і я пайду з вамі; і калі ён у гэтай зямлі, я буду шукаць яго ва ўсіх тысячах Юдавых. 24 І ўсталі яны і пайшлі ў Зіф раней за Саўла. А Давід і людзі ягоныя былі ў пустыні Маон, на раўніне, направа ад Есімона. 25 І пайшоў Саўл зь людзьмі сваімі шукаць яго. Але Давіду паведамілі пра гэта, і ён перайшоў да скалы і заставаўся ў пустыні Маон. І дачуўся Саўл і пагнаўся за Давідам у пустыню Маон. 26 І йшоў Саўл па адным баку гары, а Давід зь людзьмі сваімі быў па другі бок гары. І калі Давід сьпяшаўся ўцячы ад Саўла, а Саўл зь людзьмі сваімі ішоў у абыход Давіду і людзям ягоным, каб захапіць іх, 27 тады прыйшоў да Саўла вястун, кажучы: сьпяшайся і прыходзь, бо Філістымляне напалі на зямлю. 28 І вярнуўся Саўл ад перасьледу Давіда і пайшоў насустрач Філістымлянам; таму і назвалі гэтую мясьціну: Сэла-Гамахлэкот.
In Other Versions
1 Samuel 23 in the ANGEFD
1 Samuel 23 in the ANTPNG2D
1 Samuel 23 in the AS21
1 Samuel 23 in the BAGH
1 Samuel 23 in the BBPNG
1 Samuel 23 in the BBT1E
1 Samuel 23 in the BDS
1 Samuel 23 in the BEV
1 Samuel 23 in the BHAD
1 Samuel 23 in the BLPT
1 Samuel 23 in the BNT
1 Samuel 23 in the BNTABOOT
1 Samuel 23 in the BNTLV
1 Samuel 23 in the BOATCB
1 Samuel 23 in the BOATCB2
1 Samuel 23 in the BOBCV
1 Samuel 23 in the BOCNT
1 Samuel 23 in the BOECS
1 Samuel 23 in the BOGWICC
1 Samuel 23 in the BOHCB
1 Samuel 23 in the BOHCV
1 Samuel 23 in the BOHLNT
1 Samuel 23 in the BOHNTLTAL
1 Samuel 23 in the BOICB
1 Samuel 23 in the BOILNTAP
1 Samuel 23 in the BOITCV
1 Samuel 23 in the BOKCV
1 Samuel 23 in the BOKCV2
1 Samuel 23 in the BOKHWOG
1 Samuel 23 in the BOKSSV
1 Samuel 23 in the BOLCB
1 Samuel 23 in the BOLCB2
1 Samuel 23 in the BOMCV
1 Samuel 23 in the BONAV
1 Samuel 23 in the BONCB
1 Samuel 23 in the BONLT
1 Samuel 23 in the BONUT2
1 Samuel 23 in the BOPLNT
1 Samuel 23 in the BOSCB
1 Samuel 23 in the BOSNC
1 Samuel 23 in the BOTLNT
1 Samuel 23 in the BOVCB
1 Samuel 23 in the BOYCB
1 Samuel 23 in the BPBB
1 Samuel 23 in the BPH
1 Samuel 23 in the BSB
1 Samuel 23 in the CCB
1 Samuel 23 in the CUV
1 Samuel 23 in the CUVS
1 Samuel 23 in the DBT
1 Samuel 23 in the DGDNT
1 Samuel 23 in the DHNT
1 Samuel 23 in the DNT
1 Samuel 23 in the ELBE
1 Samuel 23 in the EMTV
1 Samuel 23 in the ESV
1 Samuel 23 in the FBV
1 Samuel 23 in the FEB
1 Samuel 23 in the GGMNT
1 Samuel 23 in the GNT
1 Samuel 23 in the HARY
1 Samuel 23 in the HNT
1 Samuel 23 in the IRVA
1 Samuel 23 in the IRVB
1 Samuel 23 in the IRVG
1 Samuel 23 in the IRVH
1 Samuel 23 in the IRVK
1 Samuel 23 in the IRVM
1 Samuel 23 in the IRVM2
1 Samuel 23 in the IRVO
1 Samuel 23 in the IRVP
1 Samuel 23 in the IRVT
1 Samuel 23 in the IRVT2
1 Samuel 23 in the IRVU
1 Samuel 23 in the ISVN
1 Samuel 23 in the JSNT
1 Samuel 23 in the KAPI
1 Samuel 23 in the KBT1ETNIK
1 Samuel 23 in the KBV
1 Samuel 23 in the KJV
1 Samuel 23 in the KNFD
1 Samuel 23 in the LBA
1 Samuel 23 in the LBLA
1 Samuel 23 in the LNT
1 Samuel 23 in the LSV
1 Samuel 23 in the MAAL
1 Samuel 23 in the MBV
1 Samuel 23 in the MBV2
1 Samuel 23 in the MHNT
1 Samuel 23 in the MKNFD
1 Samuel 23 in the MNG
1 Samuel 23 in the MNT
1 Samuel 23 in the MNT2
1 Samuel 23 in the MRS1T
1 Samuel 23 in the NAA
1 Samuel 23 in the NASB
1 Samuel 23 in the NBLA
1 Samuel 23 in the NBS
1 Samuel 23 in the NBVTP
1 Samuel 23 in the NET2
1 Samuel 23 in the NIV11
1 Samuel 23 in the NNT
1 Samuel 23 in the NNT2
1 Samuel 23 in the NNT3
1 Samuel 23 in the PDDPT
1 Samuel 23 in the PFNT
1 Samuel 23 in the RMNT
1 Samuel 23 in the SBIAS
1 Samuel 23 in the SBIBS
1 Samuel 23 in the SBIBS2
1 Samuel 23 in the SBICS
1 Samuel 23 in the SBIDS
1 Samuel 23 in the SBIGS
1 Samuel 23 in the SBIHS
1 Samuel 23 in the SBIIS
1 Samuel 23 in the SBIIS2
1 Samuel 23 in the SBIIS3
1 Samuel 23 in the SBIKS
1 Samuel 23 in the SBIKS2
1 Samuel 23 in the SBIMS
1 Samuel 23 in the SBIOS
1 Samuel 23 in the SBIPS
1 Samuel 23 in the SBISS
1 Samuel 23 in the SBITS
1 Samuel 23 in the SBITS2
1 Samuel 23 in the SBITS3
1 Samuel 23 in the SBITS4
1 Samuel 23 in the SBIUS
1 Samuel 23 in the SBIVS
1 Samuel 23 in the SBT
1 Samuel 23 in the SBT1E
1 Samuel 23 in the SCHL
1 Samuel 23 in the SNT
1 Samuel 23 in the SUSU
1 Samuel 23 in the SUSU2
1 Samuel 23 in the SYNO
1 Samuel 23 in the TBIAOTANT
1 Samuel 23 in the TBT1E
1 Samuel 23 in the TBT1E2
1 Samuel 23 in the TFTIP
1 Samuel 23 in the TFTU
1 Samuel 23 in the TGNTATF3T
1 Samuel 23 in the THAI
1 Samuel 23 in the TNFD
1 Samuel 23 in the TNT
1 Samuel 23 in the TNTIK
1 Samuel 23 in the TNTIL
1 Samuel 23 in the TNTIN
1 Samuel 23 in the TNTIP
1 Samuel 23 in the TNTIZ
1 Samuel 23 in the TOMA
1 Samuel 23 in the TTENT
1 Samuel 23 in the UBG
1 Samuel 23 in the UGV
1 Samuel 23 in the UGV2
1 Samuel 23 in the UGV3
1 Samuel 23 in the VBL
1 Samuel 23 in the VDCC
1 Samuel 23 in the YALU
1 Samuel 23 in the YAPE
1 Samuel 23 in the YBVTP
1 Samuel 23 in the ZBP