2 Samuel 13 (BIB)

1 І было пасьля таго: у Авэсалома, сына Давідавага, была сястра прыгожая, імем Тамар, і пакахаў яе Амнон, сын Давідаў. 2 І журыўся Амнон да таго, што захварэў праз Тамару, сястру сваю; бо яна была дзяўчына, і Амнону здавалася цяжкім што-небудзь зрабіць зь ёю. 3 Але ў Амнона быў сябар, імем Ёнадаў, сын Самая, брата Давідавага; і Ёнадаў быў чалавек вельмі хітры. 4 І ён сказаў яму: чаго ты так худнееш з кожным днём, сын цароў, - ці не адкрыеш мне? І сказаў яму Амнон: Тамар, сястру Авэсаломаву, брата майго, кахаю я. 5 І сказаў яму Ёнадаў: кладзіся ў пасьцель тваю і прыкінься хворым; і калі бацька твой прыйдзе адведаць цябе, скажы яму: хай прыйдзе Тамар, сястра мая, і падмацуе мяне ежаю, прыгатаваўшы ежу на вачах маіх, каб я бачыў і еў з рук яе. 6 І лёг Амнон і прыкінуўся хворым, і прыйшоў цар адведаць яго; і сказаў Амнон цару: хай прыйдзе Тамар, сястра мая, і сьпячэ ў мяне на вачах ляпёшку, або дзьве, і я паем з рук яе. 7 І паслаў Давід да Тамар ў дом сказаць: ідзі ў дом Амнона, брата твайго, і прыгатуй яму ежу. 8 І пайшла яна ў дом брата свайго Амнона; а ён ляжыць. І ўзяла яна мукі і замясіла, і прыгатавала на вачах у яго і сьпякла ляпёшкі, 9 і ўзяла патэльню і паклала перад ім; але ён не хацеў есьці. І сказаў Амнон: хай усе выйдуць ад мяне. І выйшлі ад яго ўсе людзі. 10 І сказаў Амнон Тамар: занясі ежу ва ўнутраны пакой, і я паем з рук тваіх. І ўзяла Тамар ляпёшкі, якія прыгатавала, і занесла Амнону, брату свайму, ва ўнутраны пакой. 11 І калі яна паставіла перад ім, каб ён еў, дык ён схапіў яе і сказаў: ідзі, кладзіся са мною, сястра мая. 12 Але яна сказала: не, браце мой, не няславі мяне, бо ня робіцца так у Ізраілі; не рабі гэтага вар'яцтва. 13 І я, куды я пайду з маёю няславаю? І ты, ты будзеш адным з вар'ятаў у Ізраілі; ты пагавары з царом; ён не адмовіцца аддаць мяне табе. 14 Але ён не хацеў слухаць словаў яе, і перасіліў яе і згвалціў яе, і ляжаў зь ёю. 15 Пасьля зьненавідзеў яе Амнон самай вялікай нянавісьцю, так што нянавісьць, якою ён зьненавідзеў яе, была мацнейшая за каханьне, якое меў да яе; і сказаў ёй Амнон: устань, сыдзі. 16 І сказала яму: не, прагнаць мяне - гэта зло большае за першае, якое ты зрабіў са мною. Але ён не хацеў слухаць яе. 17 І паклікаў хлопца свайго, які слугаваў яму, і сказаў: прагані гэтую ад мяне і замкні дзьверы за ёю. 18 На ёй была каляровая вопратка, бо такую верхнюю вопратку насілі царскія дочкі-дзяўчаты. І вывеў яе слуга прэч і замкнуў за ёю дзьверы. 19 І пасыпала Тамар попелам галаву сваю, і падрала каляровую вопратку, якую мела на сабе, і паклала рукі свае на галаву сваю, і так ішла і лямантавала. 20 І сказаў ёй Авэсалом, брат яе: ці не Амнон, брат твой, быў з табою? - а цяпер маўчы, сястра мая; ён - брат твой; ня журыся сэрцам тваім пра гэты ўчынак. І жыла Тамар у адзіноце ў доме Авэсалома, брата свайго. 21 І дачуўся цар Давід пра ўсё гэта і моцна разгневаўся. 22 А Авэсалом не гаварыў з Амнонам ні благога, ні добрага; бо зьненавідзеў Авэсалом Амнона за тое, што ён зьняславіў Тамар, сястру яго. 23 Праз два гады стрыглі авечак у Авэсалома ў Ваал-Гацоры, што ў Яфрэма, і паклікаў Авэсалом усіх сыноў царскіх. 24 І прыйшоў Авэсалом да цара і сказаў: вось, сёньня стрыжка авечак у раба твайго; хай пойдуць цар і слугі ягоныя з рабом тваім. 25 Але цар сказаў Авэсалому: не, сыне мой, мы ня пойдзем усе, каб ня быць табе цяжарам. І моцна ўпрошваў яго Авэсалом; але ён не захацеў ісьці і дабраславіць яго. 26 І сказаў яму Авэсалом: прынамсі, хай пойдзе з намі Амнон, брат мой. І сказаў яму цар: навошта яму ісьці з табою? 27 Але Авэсалом упрасіў яго, і ён адпусьціў зь ім Амнона і ўсіх царскіх сыноў. 28 А Авэсалом загадаў хлопцам сваім, сказаўшы: глядзеце, як толькі разьвесяліцца сэрца Амнона ад віна, і я сказаў вам: «беце Амнона», тады забеце яго, ня бойцеся; гэта я загадваю вам, будзьце сьмелыя і мужныя. 29 І зрабілі хлопцы Авэсаломавыя з Амнонам, як загадаў Авэсалом. Тады ўсталі ўсе царскія сыны, селі кожны на мула і ўцяклі. 30 Калі яны былі яшчэ ў дарозе, дайшла чутка да Давіда, што Авэсалом забіў усіх царскіх сыноў, і не засталося ніводнага зь іх. 31 І ўстаў цар, і разадраў вопратку сваю, і ўпаў на зямлю, і ўсе слугі ягоныя, што стаялі перад ім, разадралі вопратку сваю. 32 Але Ёнадаў, сын Самая, брата Давідавага, сказаў: хай ня думае гаспадар мой, што ўсіх хлопцаў, царскіх сыноў, забілі; адзін толькі Амнон памёр, бо ў Авэсалома быў гэты намысел з таго дня, як Амнон зьняславіў сястру ягоную; 33 дык вось, хай гаспадар мой цар ня трывожыцца думкаю пра тое, быццам памерлі царскія сыны: памёр адзін толькі Амнон. 34 І ўцёк Авэсалом. І падняў хлопец, які стаяў на варце, вочы свае і ўбачыў: вось, многа народу ідзе па дарозе схілам гары. 35 Тады Ёнадаў сказаў цару: гэта ідуць царскія сыны; як казаў раб твой, так і ёсьць. 36 І як толькі сказаў ён гэта, вось, прыйшлі царскія сыны і паднялі лямант і плакалі. І сам цар і ўсе слугі ягоныя плакалі вельмі вялікім плачам. 37 А Авэсалом уцёк і пайшоў да Талмая, сына Эміуда, цара Гесурскага. І плакаў цар Давід па сыне сваім ва ўсе дні. 38 Авэсалом уцёк і прыйшоў у Гесур і прабыў там тры гады. 39 І перастаў цар Давід перасьледаваць Авэсалома, бо ўцешыўся ў сьмерці Амнона.

In Other Versions

2 Samuel 13 in the ANGEFD

2 Samuel 13 in the ANTPNG2D

2 Samuel 13 in the AS21

2 Samuel 13 in the BAGH

2 Samuel 13 in the BBPNG

2 Samuel 13 in the BBT1E

2 Samuel 13 in the BDS

2 Samuel 13 in the BEV

2 Samuel 13 in the BHAD

2 Samuel 13 in the BLPT

2 Samuel 13 in the BNT

2 Samuel 13 in the BNTABOOT

2 Samuel 13 in the BNTLV

2 Samuel 13 in the BOATCB

2 Samuel 13 in the BOATCB2

2 Samuel 13 in the BOBCV

2 Samuel 13 in the BOCNT

2 Samuel 13 in the BOECS

2 Samuel 13 in the BOGWICC

2 Samuel 13 in the BOHCB

2 Samuel 13 in the BOHCV

2 Samuel 13 in the BOHLNT

2 Samuel 13 in the BOHNTLTAL

2 Samuel 13 in the BOICB

2 Samuel 13 in the BOILNTAP

2 Samuel 13 in the BOITCV

2 Samuel 13 in the BOKCV

2 Samuel 13 in the BOKCV2

2 Samuel 13 in the BOKHWOG

2 Samuel 13 in the BOKSSV

2 Samuel 13 in the BOLCB

2 Samuel 13 in the BOLCB2

2 Samuel 13 in the BOMCV

2 Samuel 13 in the BONAV

2 Samuel 13 in the BONCB

2 Samuel 13 in the BONLT

2 Samuel 13 in the BONUT2

2 Samuel 13 in the BOPLNT

2 Samuel 13 in the BOSCB

2 Samuel 13 in the BOSNC

2 Samuel 13 in the BOTLNT

2 Samuel 13 in the BOVCB

2 Samuel 13 in the BOYCB

2 Samuel 13 in the BPBB

2 Samuel 13 in the BPH

2 Samuel 13 in the BSB

2 Samuel 13 in the CCB

2 Samuel 13 in the CUV

2 Samuel 13 in the CUVS

2 Samuel 13 in the DBT

2 Samuel 13 in the DGDNT

2 Samuel 13 in the DHNT

2 Samuel 13 in the DNT

2 Samuel 13 in the ELBE

2 Samuel 13 in the EMTV

2 Samuel 13 in the ESV

2 Samuel 13 in the FBV

2 Samuel 13 in the FEB

2 Samuel 13 in the GGMNT

2 Samuel 13 in the GNT

2 Samuel 13 in the HARY

2 Samuel 13 in the HNT

2 Samuel 13 in the IRVA

2 Samuel 13 in the IRVB

2 Samuel 13 in the IRVG

2 Samuel 13 in the IRVH

2 Samuel 13 in the IRVK

2 Samuel 13 in the IRVM

2 Samuel 13 in the IRVM2

2 Samuel 13 in the IRVO

2 Samuel 13 in the IRVP

2 Samuel 13 in the IRVT

2 Samuel 13 in the IRVT2

2 Samuel 13 in the IRVU

2 Samuel 13 in the ISVN

2 Samuel 13 in the JSNT

2 Samuel 13 in the KAPI

2 Samuel 13 in the KBT1ETNIK

2 Samuel 13 in the KBV

2 Samuel 13 in the KJV

2 Samuel 13 in the KNFD

2 Samuel 13 in the LBA

2 Samuel 13 in the LBLA

2 Samuel 13 in the LNT

2 Samuel 13 in the LSV

2 Samuel 13 in the MAAL

2 Samuel 13 in the MBV

2 Samuel 13 in the MBV2

2 Samuel 13 in the MHNT

2 Samuel 13 in the MKNFD

2 Samuel 13 in the MNG

2 Samuel 13 in the MNT

2 Samuel 13 in the MNT2

2 Samuel 13 in the MRS1T

2 Samuel 13 in the NAA

2 Samuel 13 in the NASB

2 Samuel 13 in the NBLA

2 Samuel 13 in the NBS

2 Samuel 13 in the NBVTP

2 Samuel 13 in the NET2

2 Samuel 13 in the NIV11

2 Samuel 13 in the NNT

2 Samuel 13 in the NNT2

2 Samuel 13 in the NNT3

2 Samuel 13 in the PDDPT

2 Samuel 13 in the PFNT

2 Samuel 13 in the RMNT

2 Samuel 13 in the SBIAS

2 Samuel 13 in the SBIBS

2 Samuel 13 in the SBIBS2

2 Samuel 13 in the SBICS

2 Samuel 13 in the SBIDS

2 Samuel 13 in the SBIGS

2 Samuel 13 in the SBIHS

2 Samuel 13 in the SBIIS

2 Samuel 13 in the SBIIS2

2 Samuel 13 in the SBIIS3

2 Samuel 13 in the SBIKS

2 Samuel 13 in the SBIKS2

2 Samuel 13 in the SBIMS

2 Samuel 13 in the SBIOS

2 Samuel 13 in the SBIPS

2 Samuel 13 in the SBISS

2 Samuel 13 in the SBITS

2 Samuel 13 in the SBITS2

2 Samuel 13 in the SBITS3

2 Samuel 13 in the SBITS4

2 Samuel 13 in the SBIUS

2 Samuel 13 in the SBIVS

2 Samuel 13 in the SBT

2 Samuel 13 in the SBT1E

2 Samuel 13 in the SCHL

2 Samuel 13 in the SNT

2 Samuel 13 in the SUSU

2 Samuel 13 in the SUSU2

2 Samuel 13 in the SYNO

2 Samuel 13 in the TBIAOTANT

2 Samuel 13 in the TBT1E

2 Samuel 13 in the TBT1E2

2 Samuel 13 in the TFTIP

2 Samuel 13 in the TFTU

2 Samuel 13 in the TGNTATF3T

2 Samuel 13 in the THAI

2 Samuel 13 in the TNFD

2 Samuel 13 in the TNT

2 Samuel 13 in the TNTIK

2 Samuel 13 in the TNTIL

2 Samuel 13 in the TNTIN

2 Samuel 13 in the TNTIP

2 Samuel 13 in the TNTIZ

2 Samuel 13 in the TOMA

2 Samuel 13 in the TTENT

2 Samuel 13 in the UBG

2 Samuel 13 in the UGV

2 Samuel 13 in the UGV2

2 Samuel 13 in the UGV3

2 Samuel 13 in the VBL

2 Samuel 13 in the VDCC

2 Samuel 13 in the YALU

2 Samuel 13 in the YAPE

2 Samuel 13 in the YBVTP

2 Samuel 13 in the ZBP