2 Samuel 15 (BIB)

1 Пасьля гэтага Авэсалом завёў у сябе калясьніцы і коней і пяцьдзясят скараходаў. 2 І ўставаў Авэсалом рана раніцай, і станавіўся пры дарозе каля брамы, і калі хто-небудзь, маючы цяжбіну, ішоў да цара на суд, дык Авэсалом падклікаў яго да сябе і пытаўся: зь якога ты горада? І калі той адказваў: з такога племя Ізраілевага раб твой, 3 тады казаў яму Авэсалом: вось, справа твая добрая і справядлівая, але ў цара няма каму выслухаць цябе. 4 І казаў Авэсалом: о, калі б мяне паставілі судзьдзёю ў гэтай зямлі! да мяне прыходзіў бы кожны, хто мае спрэчку і цяжбіну, і я судзіў бы яго па праўдзе. 5 І калі падыходзіў хто-небудзь пакланіцца яму, дык ён працягваў руку сваю і абдымаў яго і цалаваў яго. 6 Так рабіў Авэсалом з кожным Ізраільцянінам, які ішоў на суд да цара, і ўкрадваўся Авэсалом у сэрцы Ізраільцянам. 7 Як прайшло сорак гадоў цараваньня Давіда, Авэсалом сказаў цару: пайду я і выканаю абяцаньне маё, якое я даў Госпаду ў Хэўроне; 8 бо я, раб твой, жывучы ў Гесуры ў Сірыі, даў абяцаньне: калі Гасподзь верне мяне ў Ерусалім, я прынясу ахвяру Госпаду. 9 І сказаў яму цар: ідзі зь мірам. І ўстаў ён і пайшоў у Хэўрон. 10 І разаслаў Авэсалом выведнікаў ва ўсе плямёны Ізраіля, сказаўшы: калі вы пачуеце гук трубы, дык кажэце: Авэсалом зацараваў у Хэўроне. 11 З Авэсаломам пайшлі зь Ерусаліма дзьвесьце чалавек, якія былі запрошаны ім, і пайшлі па прастаце сваёй, ня ведаючы, што сталася. 12 У час ахвяраваньня Авэсалом паслаў і паклікаў Ахітатэла Гіланяніна, дарадцу Давідавага, зь ягонага горада Гіло. І склалася моцная змова, і народ сьцякаўся і множыўся вакол Авэсалома. 13 І прыйшоў вястун да Давіда і сказаў: сэрца Ізраільцянаў ухілілася на бок Авэсалома. 14 І сказаў Давід усім слугам сваім, якія былі пры ім у Ерусаліме: устаньце, уцячэм, бо ня будзе нам ратунку ад Авэсалома; сьпяшайцеся, каб нам уцячы, каб ён не застаў нас і не навёў на нас бяды і ня зьнішчыў горада мечам. 15 І сказалі слугі царскія цару: ва ўсім, што да спадобы гаспадару нашаму цару, мы - рабы твае. 16 І выйшаў цар і ўвесь дом ягоны за ім пеша. А пакінуў цар дзесяць жонак, наложніц дзеля догляду дома. 17 І выйшаў цар і ўвесь народ пешыя, і спыніліся каля Бэт-Мэрхата. 18 І ўсе слугі ягоныя ішлі абапал яго, і ўсе Хэлэтэі, і ўсе Фэлэтэі, і ўсе Гэцяне да шасьцісот чалавек, якія прыйшлі разам зь ім з Гэта, ішлі наперадзе цара. 19 І сказаў цар Этэю Гэцяніну: навошта і ты ідзеш з намі? вярніся і заставайся з тым царом, бо ты чужаземец і прыйшоў сюды з свайго месца; 20 учора ты прыйшоў, а сёньня я прымушу цябе ісьці з намі? я іду, куды надарыцца; вярніся і вярні братоў сваіх з сабою; хай учыніць Гасподзь міласьць і ісьціну з табою! 21 І адказваў Этэй цару і сказаў: жывы Гасподзь, і хай жыве гаспадар мой цар: дзе б ні быў гаспадар мой цар, ці ў жыцьці, а ці ў сьмерці, там будзе і раб твой. 22 І сказаў Давід Этэю: тады ідзі і хадзі са мною. І пайшоў Этэй Гэцянін і ўсе людзі ягоныя і ўсе дзеці, якія былі зь ім. 23 І плакала ўся зямля вялікім голасам. І ўвесь народ пераходзіў, і цар перайшоў паток Кедрон; і пайшоў увесь народ і цар па дарозе да пустыні. 24 Вось, і Садок сьвятар, і ўсе лявіты зь ім несьлі каўчэг запавета Божага з Вэтары і паставілі каўчэг Божы; Авіятар жа стаяў на ўзвышэньні, пакуль увесь народ ня выйшаў з горада. 25 І сказаў цар Садоку: вярні каўчэг Божы ў горад. Калі я здабуду міласьць прад вачыма Госпада, дык Ён верне мяне і дасьць мне бачыць яго і жытлішча ягонае. 26 А калі Ён скажа так: «няма Маёй добрай волі да цябе», дык вось я: хай робіць са мною, што Яму заўгодна. 27 І сказаў цар Садоку сьвятару: бачыш, - вярніся ў горад зь мірам, і Ахімаас, сын твой, і Ёнатан, сын Авіятара, абодва сыны вашыя з вамі; 28 бачыце, я памаруджу на раўніне ў пустыні, пакуль ня прыйдзе вестка ад вас да мяне. 29 І вярнулі Садок і Авіятар каўчэг Божы ў Ерусалім і засталіся там. 30 А Давід пайшоў на гару Элеонскую, ішоў і плакаў; галава ў яго была пакрытая; ён ішоў босы, і ўсе людзі, якія былі зь ім, накрылі кожны галаву сваю, ішлі і плакалі. 31 Данесьлі Давіду і сказалі: і Ахітатэл у ліку змоўшчыкаў з Авэсаломам. І сказаў Давід: Госпадзе! разбуры раду Ахітатэлаву. 32 Калі Давід падняўся на вяршыню гары, дзе ён пакланяўся Богу, вось, насустрач яму ідзе Хусій Архіцянін, сябар Давідаў: вопратка на ім была падраная, і пыл на галаве ягонай. 33 І сказаў яму Давід: калі ты пойдзеш са мною, ты будзеш мне цяжарам; 34 але калі вернешся ў горад і скажаш Авэсалому: «цару, прайшлі міма цары твае, і цар бацька твой прайшоў, і сёньня і раб твой; пакінь мяне жывым, дагэтуль я быў рабом бацькі твайго, а цяпер я твой раб», дык ты разладзіш мне раду Ахітатэлаву. 35 Вось, там з табою Садок і Авіятар сьвятары, і ўсякае слова, якое пачуеш з дома цара, пераказвай Садоку і Авіятару сьвятарам. 36 Там зь імі і два сыны іхнія, Ахімаас, сын Садокаў, і Ёнатан, сын Авіятараў; празь іх пасылайце мне кожную вестку, якую пачуеце. 37 І прыйшоў Хусій, сябар Давідаў, у горад; а Авэсалом уступіў тады ў Ерусалім.

In Other Versions

2 Samuel 15 in the ANGEFD

2 Samuel 15 in the ANTPNG2D

2 Samuel 15 in the AS21

2 Samuel 15 in the BAGH

2 Samuel 15 in the BBPNG

2 Samuel 15 in the BBT1E

2 Samuel 15 in the BDS

2 Samuel 15 in the BEV

2 Samuel 15 in the BHAD

2 Samuel 15 in the BLPT

2 Samuel 15 in the BNT

2 Samuel 15 in the BNTABOOT

2 Samuel 15 in the BNTLV

2 Samuel 15 in the BOATCB

2 Samuel 15 in the BOATCB2

2 Samuel 15 in the BOBCV

2 Samuel 15 in the BOCNT

2 Samuel 15 in the BOECS

2 Samuel 15 in the BOGWICC

2 Samuel 15 in the BOHCB

2 Samuel 15 in the BOHCV

2 Samuel 15 in the BOHLNT

2 Samuel 15 in the BOHNTLTAL

2 Samuel 15 in the BOICB

2 Samuel 15 in the BOILNTAP

2 Samuel 15 in the BOITCV

2 Samuel 15 in the BOKCV

2 Samuel 15 in the BOKCV2

2 Samuel 15 in the BOKHWOG

2 Samuel 15 in the BOKSSV

2 Samuel 15 in the BOLCB

2 Samuel 15 in the BOLCB2

2 Samuel 15 in the BOMCV

2 Samuel 15 in the BONAV

2 Samuel 15 in the BONCB

2 Samuel 15 in the BONLT

2 Samuel 15 in the BONUT2

2 Samuel 15 in the BOPLNT

2 Samuel 15 in the BOSCB

2 Samuel 15 in the BOSNC

2 Samuel 15 in the BOTLNT

2 Samuel 15 in the BOVCB

2 Samuel 15 in the BOYCB

2 Samuel 15 in the BPBB

2 Samuel 15 in the BPH

2 Samuel 15 in the BSB

2 Samuel 15 in the CCB

2 Samuel 15 in the CUV

2 Samuel 15 in the CUVS

2 Samuel 15 in the DBT

2 Samuel 15 in the DGDNT

2 Samuel 15 in the DHNT

2 Samuel 15 in the DNT

2 Samuel 15 in the ELBE

2 Samuel 15 in the EMTV

2 Samuel 15 in the ESV

2 Samuel 15 in the FBV

2 Samuel 15 in the FEB

2 Samuel 15 in the GGMNT

2 Samuel 15 in the GNT

2 Samuel 15 in the HARY

2 Samuel 15 in the HNT

2 Samuel 15 in the IRVA

2 Samuel 15 in the IRVB

2 Samuel 15 in the IRVG

2 Samuel 15 in the IRVH

2 Samuel 15 in the IRVK

2 Samuel 15 in the IRVM

2 Samuel 15 in the IRVM2

2 Samuel 15 in the IRVO

2 Samuel 15 in the IRVP

2 Samuel 15 in the IRVT

2 Samuel 15 in the IRVT2

2 Samuel 15 in the IRVU

2 Samuel 15 in the ISVN

2 Samuel 15 in the JSNT

2 Samuel 15 in the KAPI

2 Samuel 15 in the KBT1ETNIK

2 Samuel 15 in the KBV

2 Samuel 15 in the KJV

2 Samuel 15 in the KNFD

2 Samuel 15 in the LBA

2 Samuel 15 in the LBLA

2 Samuel 15 in the LNT

2 Samuel 15 in the LSV

2 Samuel 15 in the MAAL

2 Samuel 15 in the MBV

2 Samuel 15 in the MBV2

2 Samuel 15 in the MHNT

2 Samuel 15 in the MKNFD

2 Samuel 15 in the MNG

2 Samuel 15 in the MNT

2 Samuel 15 in the MNT2

2 Samuel 15 in the MRS1T

2 Samuel 15 in the NAA

2 Samuel 15 in the NASB

2 Samuel 15 in the NBLA

2 Samuel 15 in the NBS

2 Samuel 15 in the NBVTP

2 Samuel 15 in the NET2

2 Samuel 15 in the NIV11

2 Samuel 15 in the NNT

2 Samuel 15 in the NNT2

2 Samuel 15 in the NNT3

2 Samuel 15 in the PDDPT

2 Samuel 15 in the PFNT

2 Samuel 15 in the RMNT

2 Samuel 15 in the SBIAS

2 Samuel 15 in the SBIBS

2 Samuel 15 in the SBIBS2

2 Samuel 15 in the SBICS

2 Samuel 15 in the SBIDS

2 Samuel 15 in the SBIGS

2 Samuel 15 in the SBIHS

2 Samuel 15 in the SBIIS

2 Samuel 15 in the SBIIS2

2 Samuel 15 in the SBIIS3

2 Samuel 15 in the SBIKS

2 Samuel 15 in the SBIKS2

2 Samuel 15 in the SBIMS

2 Samuel 15 in the SBIOS

2 Samuel 15 in the SBIPS

2 Samuel 15 in the SBISS

2 Samuel 15 in the SBITS

2 Samuel 15 in the SBITS2

2 Samuel 15 in the SBITS3

2 Samuel 15 in the SBITS4

2 Samuel 15 in the SBIUS

2 Samuel 15 in the SBIVS

2 Samuel 15 in the SBT

2 Samuel 15 in the SBT1E

2 Samuel 15 in the SCHL

2 Samuel 15 in the SNT

2 Samuel 15 in the SUSU

2 Samuel 15 in the SUSU2

2 Samuel 15 in the SYNO

2 Samuel 15 in the TBIAOTANT

2 Samuel 15 in the TBT1E

2 Samuel 15 in the TBT1E2

2 Samuel 15 in the TFTIP

2 Samuel 15 in the TFTU

2 Samuel 15 in the TGNTATF3T

2 Samuel 15 in the THAI

2 Samuel 15 in the TNFD

2 Samuel 15 in the TNT

2 Samuel 15 in the TNTIK

2 Samuel 15 in the TNTIL

2 Samuel 15 in the TNTIN

2 Samuel 15 in the TNTIP

2 Samuel 15 in the TNTIZ

2 Samuel 15 in the TOMA

2 Samuel 15 in the TTENT

2 Samuel 15 in the UBG

2 Samuel 15 in the UGV

2 Samuel 15 in the UGV2

2 Samuel 15 in the UGV3

2 Samuel 15 in the VBL

2 Samuel 15 in the VDCC

2 Samuel 15 in the YALU

2 Samuel 15 in the YAPE

2 Samuel 15 in the YBVTP

2 Samuel 15 in the ZBP