Deuteronomy 7 (BIB)

1 Калі ўвядзе цябе Гасподзь, Бог твой, у зямлю, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю, і прагоніць ад аблічча твайго шматлікія народы, Хэтэяў, Гергесэяў, Амарэяў, Хананэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Эвусэяў, сем народаў, якія большыя лікам і мацнейшыя за цябе, 2 і перадасьць іх табе Гасподзь, Бог твой, і пабэеш іх, тады аддай іх праклёну, ня ўступай зь імі ў спрымірэнства і не шкадуй іх; 3 і ня ўступай зь імі ў сваяцтва: дачкі тваёй не аддавай за сына ягонага, і дачкі ягонай не бяры за сына твайго; 4 бо яны адвернуць сыноў тваіх ад Мяне, каб служыць іншым багам, і тады запаліцца на вас гнеў Госпада, і Ён хутка вынішчыць цябе. 5 А зрабеце зь імі так: ахвярнікі іхнія разбурце, слупы іхнія паламайце і гаі іхнія высечыце і балванаў іхніх спалеце агнём; 6 бо ты народ сьвяты ў Госпада, Бога твайго: цябе выбраў Гасподзь, Бог твой, каб ты быў уласным ягоным народам з усіх народаў, якія на зямлі. 7 Не на тое, каб вы былі большыя лікам за ўсе народы, прыняў вас Гасподзь і выбраў вас, - бо вы меншыя лікам за ўсе народы, - 8 а таму, што любіць вас Гасподзь, і на тое, каб захаваць клятву, якою Ён прысягаў бацькам вашым, вывеў вас Гасподзь рукою моцнаю і вызваліў цябе з дома рабства, з рукі фараона, цара Егіпецкага. 9 Дык вось, ведай, што Гасподзь, Бог твой, ёсьць Бог верны, Які захоўвае запавет і літасьць да тых, хто любіць Яго і шануе наказы Ягоныя да тысячы родаў, 10 і аддасьць ненавісьнікам Ягоным у асобе іхняй, зьнішчаючы іх; Ён не замарудзіць, ненавісьніку Ягонаму самому асабіста аддасьць. 11 Дык вось, шануй запаведзі й пастановы і законы, якія сёньня табе наказваю выконваць. 12 І калі вы будзеце слухацца законаў гэтых і захоўваць і выконваць іх, дык Гасподзь, Бог твой, будзе захоўваць запавет і літасьць да цябе, як Ён прысягаўся бацькам тваім, 13 і палюбіць цябе, і дабраславіць цябе, і памножыць цябе, і дабраславіць плод улоньня твайго і плод зямлі тваёй, і хлеб твой і віно тваё і алей твой, народжанае ад буйнога быдла твайго, і ад статку авечак тваіх, на той зямлі, якую запрысягнуў бацькам тваім даць табе; 14 дабраславёны ты будзеш больш за ўсе народы; ня будзе ні бясплоднага ні бясплоднай, ні ў цябе, ні ў быдле тваім; 15 і адвядзе ад цябе Гасподзь усякую немач, і ніякіх лютых хваробаў Егіпецкіх, якія ты ведаеш, не навядзе на цябе, а навядзе іх на ўсіх ненавіснікаў тваіх; 16 і зьнішчыш усе народы, якія Гасподзь, Бог твой, дае табе: хай не пашкадуе іх вока тваё, і ня служы багам іхнім, бо гэта сетка на цябе. 17 Калі скажаш у сэрцы тваім: «народы гэтыя большыя лікам за мяне; як я магу выгнаць іх?» 18 ня бойся іх, згадай тое, што зрабіў Гасподзь, Бог твой, з фараонам і ўсім Егіптам, 19 тыя вялікія выпрабаваньні, якія бачылі вочы твае, азнакі, цуды і руку моцную і мышцу высокую, зь якімі вывеў цябе Гасподзь, Бог твой, тое самае зробіць Гасподзь, Бог твой, з усімі народамі, якіх ты баішся; 20 і чмялёў нашле Гасподзь, Бог твой, на іх, пакуль не загінуць тыя, што засталіся і пахаваліся ад аблічча твайго; 21 ня бойся іх, бо Гасподзь, Бог твой, сярод цябе, Бог вялікі й страшны. 22 І будзе Гасподзь, Бог твой, праганяць перад табою народы гэтыя спакваля; ня можаш ты вынішчыць іх хутка, каб не памножыліся супроць цябе польныя зьвяры; 23 але аддасьць іх табе Гасподзь, Бог твой, і прывядзе іх у вялікае бянтэжаньне, аж пакуль яны не загінуць; 24 і аддасьць цароў іхніх у рукі твае, зьнішчыш іхняе імя з-пад нябёсаў: ня ўстоіць ніхто супроць цябе, пакуль ня выкарчуеш іх. 25 Балваноў - багоў іхніх папалеце агнём; не пажадай узяць сабе срэбра альбо золата, якое на іх, каб гэта ня сталася табе сеткаю, бо гэта агіда Госпаду, Богу твайму; 26 і ня ўнось шкараднай брыдоты ў дом твой, каб не падупасьці праклёну, як яна; адварочвайся ад гэтага і гідзіся гэтага, бо гэта праклятае.

In Other Versions

Deuteronomy 7 in the ANGEFD

Deuteronomy 7 in the ANTPNG2D

Deuteronomy 7 in the AS21

Deuteronomy 7 in the BAGH

Deuteronomy 7 in the BBPNG

Deuteronomy 7 in the BBT1E

Deuteronomy 7 in the BDS

Deuteronomy 7 in the BEV

Deuteronomy 7 in the BHAD

Deuteronomy 7 in the BLPT

Deuteronomy 7 in the BNT

Deuteronomy 7 in the BNTABOOT

Deuteronomy 7 in the BNTLV

Deuteronomy 7 in the BOATCB

Deuteronomy 7 in the BOATCB2

Deuteronomy 7 in the BOBCV

Deuteronomy 7 in the BOCNT

Deuteronomy 7 in the BOECS

Deuteronomy 7 in the BOGWICC

Deuteronomy 7 in the BOHCB

Deuteronomy 7 in the BOHCV

Deuteronomy 7 in the BOHLNT

Deuteronomy 7 in the BOHNTLTAL

Deuteronomy 7 in the BOICB

Deuteronomy 7 in the BOILNTAP

Deuteronomy 7 in the BOITCV

Deuteronomy 7 in the BOKCV

Deuteronomy 7 in the BOKCV2

Deuteronomy 7 in the BOKHWOG

Deuteronomy 7 in the BOKSSV

Deuteronomy 7 in the BOLCB

Deuteronomy 7 in the BOLCB2

Deuteronomy 7 in the BOMCV

Deuteronomy 7 in the BONAV

Deuteronomy 7 in the BONCB

Deuteronomy 7 in the BONLT

Deuteronomy 7 in the BONUT2

Deuteronomy 7 in the BOPLNT

Deuteronomy 7 in the BOSCB

Deuteronomy 7 in the BOSNC

Deuteronomy 7 in the BOTLNT

Deuteronomy 7 in the BOVCB

Deuteronomy 7 in the BOYCB

Deuteronomy 7 in the BPBB

Deuteronomy 7 in the BPH

Deuteronomy 7 in the BSB

Deuteronomy 7 in the CCB

Deuteronomy 7 in the CUV

Deuteronomy 7 in the CUVS

Deuteronomy 7 in the DBT

Deuteronomy 7 in the DGDNT

Deuteronomy 7 in the DHNT

Deuteronomy 7 in the DNT

Deuteronomy 7 in the ELBE

Deuteronomy 7 in the EMTV

Deuteronomy 7 in the ESV

Deuteronomy 7 in the FBV

Deuteronomy 7 in the FEB

Deuteronomy 7 in the GGMNT

Deuteronomy 7 in the GNT

Deuteronomy 7 in the HARY

Deuteronomy 7 in the HNT

Deuteronomy 7 in the IRVA

Deuteronomy 7 in the IRVB

Deuteronomy 7 in the IRVG

Deuteronomy 7 in the IRVH

Deuteronomy 7 in the IRVK

Deuteronomy 7 in the IRVM

Deuteronomy 7 in the IRVM2

Deuteronomy 7 in the IRVO

Deuteronomy 7 in the IRVP

Deuteronomy 7 in the IRVT

Deuteronomy 7 in the IRVT2

Deuteronomy 7 in the IRVU

Deuteronomy 7 in the ISVN

Deuteronomy 7 in the JSNT

Deuteronomy 7 in the KAPI

Deuteronomy 7 in the KBT1ETNIK

Deuteronomy 7 in the KBV

Deuteronomy 7 in the KJV

Deuteronomy 7 in the KNFD

Deuteronomy 7 in the LBA

Deuteronomy 7 in the LBLA

Deuteronomy 7 in the LNT

Deuteronomy 7 in the LSV

Deuteronomy 7 in the MAAL

Deuteronomy 7 in the MBV

Deuteronomy 7 in the MBV2

Deuteronomy 7 in the MHNT

Deuteronomy 7 in the MKNFD

Deuteronomy 7 in the MNG

Deuteronomy 7 in the MNT

Deuteronomy 7 in the MNT2

Deuteronomy 7 in the MRS1T

Deuteronomy 7 in the NAA

Deuteronomy 7 in the NASB

Deuteronomy 7 in the NBLA

Deuteronomy 7 in the NBS

Deuteronomy 7 in the NBVTP

Deuteronomy 7 in the NET2

Deuteronomy 7 in the NIV11

Deuteronomy 7 in the NNT

Deuteronomy 7 in the NNT2

Deuteronomy 7 in the NNT3

Deuteronomy 7 in the PDDPT

Deuteronomy 7 in the PFNT

Deuteronomy 7 in the RMNT

Deuteronomy 7 in the SBIAS

Deuteronomy 7 in the SBIBS

Deuteronomy 7 in the SBIBS2

Deuteronomy 7 in the SBICS

Deuteronomy 7 in the SBIDS

Deuteronomy 7 in the SBIGS

Deuteronomy 7 in the SBIHS

Deuteronomy 7 in the SBIIS

Deuteronomy 7 in the SBIIS2

Deuteronomy 7 in the SBIIS3

Deuteronomy 7 in the SBIKS

Deuteronomy 7 in the SBIKS2

Deuteronomy 7 in the SBIMS

Deuteronomy 7 in the SBIOS

Deuteronomy 7 in the SBIPS

Deuteronomy 7 in the SBISS

Deuteronomy 7 in the SBITS

Deuteronomy 7 in the SBITS2

Deuteronomy 7 in the SBITS3

Deuteronomy 7 in the SBITS4

Deuteronomy 7 in the SBIUS

Deuteronomy 7 in the SBIVS

Deuteronomy 7 in the SBT

Deuteronomy 7 in the SBT1E

Deuteronomy 7 in the SCHL

Deuteronomy 7 in the SNT

Deuteronomy 7 in the SUSU

Deuteronomy 7 in the SUSU2

Deuteronomy 7 in the SYNO

Deuteronomy 7 in the TBIAOTANT

Deuteronomy 7 in the TBT1E

Deuteronomy 7 in the TBT1E2

Deuteronomy 7 in the TFTIP

Deuteronomy 7 in the TFTU

Deuteronomy 7 in the TGNTATF3T

Deuteronomy 7 in the THAI

Deuteronomy 7 in the TNFD

Deuteronomy 7 in the TNT

Deuteronomy 7 in the TNTIK

Deuteronomy 7 in the TNTIL

Deuteronomy 7 in the TNTIN

Deuteronomy 7 in the TNTIP

Deuteronomy 7 in the TNTIZ

Deuteronomy 7 in the TOMA

Deuteronomy 7 in the TTENT

Deuteronomy 7 in the UBG

Deuteronomy 7 in the UGV

Deuteronomy 7 in the UGV2

Deuteronomy 7 in the UGV3

Deuteronomy 7 in the VBL

Deuteronomy 7 in the VDCC

Deuteronomy 7 in the YALU

Deuteronomy 7 in the YAPE

Deuteronomy 7 in the YBVTP

Deuteronomy 7 in the ZBP