Exodus 14 (BIB)

1 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 2 скажы сынам Ізраілевым, каб яны павярнуліся і сталі табарам перад Пі-Гахіротам, паміж Мігдолам і морам, перад Ваал-Цафонам; насупраць яго атабарцеся каля мора. 3 І скажа фараон пра сыноў Ізраілевых: яны заблудзіліся ў зямлі гэтай, замкнула іх пустыня. 4 А Я напоўню чэрствасьцю сэрца фараону, і ён пагоніцца за імі, і пакажу славу Маю на фараоне і на ўсім войску ягоным; і ўведаюць Егіпцяне, што Я Гасподзь. І зрабілі так. 5 І абвешчана было цару Егіпецкаму, што народ уцёк; і абярнулася сэрца фараонава і рабоў ягоных супроць народу гэтага, і яны сказалі: што гэта мы зрабілі? навошта мы адпусьцілі Ізраільцянаў, каб яны не працавалі на нас? 6 Фараон запрог калясьніцу сваю і народ свой узяў з сабою; 7 і ўзяў шасьцьсот калясьніц адборных, і ўсе калясьніцы Егіпецкія, і правадыроў над усімі імі. 8 І ачарсьцьвіў Гасподзь сэрца фараону, цару Егіпецкаму, і ён пагнаўся за сынамі Ізраілевымі; а сыны Ізраілевыя ішлі пад рукою высокаю. 9 І пагналіся за імі Егіпцяне, і ўсе коні з калясьніцамі фараонавымі, і верхаўцы, і ўсё войска ягонае, і дагналі іх атабараных каля мора, пры Пі-Гахіроце, перад Ваал-Цафонам. 10 Фараон наблізіўся, і сыны Ізраілевыя азірнуліся, і вось, Егіпцяне ідуць за імі: і вельмі спалохаліся і закрычалі сыны Ізраілевыя да Госпада, 11 і сказалі Майсею: хіба няма магілаў у Егіпце, што ты прывёў нас паміраць у пустыні? што гэта ты зрабіў з намі, вывеўшы нас зь Егіпта? 12 Ці ж ня гэта самае казалі мы табе ў Егіпце, сказаўшы: пакінь нас, няхай мы будзем працаваць на Егіпцянаў. Бо лепш нам быць у рабстве ў Егіпцянаў, чым памерці ў пустыні. 13 Але Майсей сказаў народу: ня бойцеся, стойце - і ўбачыце выратаваньне ад Госпада, якое Ён дасьць вам і сёньня, бо Егіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце вавек; 14 Гасподзь будзе змагацца за вас, і вы будзьце спакойныя. 15 І сказаў Гасподзь Майсею: чаго ты крычыш да Мяне? скажы сынам Ізраілевым, каб яны ішлі; 16 а ты падымі посах твой, і працягні руку тваю на мора, і падзялі яго, і пройдуць сыны Ізраілевыя сярод мора па сухім; 17 А Я зраблю чэрствым сэрца Егіпцянам, і яны пойдуць сьледам за імі; і пакажу славу Маю на фараоне і на ўсім войску ягоным і на верхаўцах ягоных: 18 І спазнаюць Егіпцяне, што Я Гасподзь, калі пакажу славу Маю на фараоне, на калясьніцах ягоных і на вераўцах ягоных. 19 І рушыўся анёл Божы, які ішоў за імі; рушыўся і слуп воблачны ад аблічча іхняга, і стаў па-за імі. 20 І ўвайшоў усярэдзіну паміж табарам Егіпецкім і табарам Ізраілевым, і быў воблакам і змрокам адным і асьвятляў ноч другім, і ня зьблізіліся яны адны з аднымі праз усю ноч. 21 І прасьцёр Майсей руку сваю на мора, і гнаў Гасподзь мора моцным усходнім ветрам усю ноч і зрабіў мора сушаю; і расступіліся воды. 22 І пайшлі сыны Ізраілевыя сярод мора па сухім: а воды былі ім сьцяною з правага і зь левага боку. 23 Пагналіся Егіпцяне, і ўвайшлі за імі ўсярэдзіну мора ўсе коні фараонавыя, калясьніцы ягоныя і верхаўцы ягоныя. 24 І ў ранішнюю варту паглядзеў Гасподзь на табар Егіпцянаў з слупа вогненнага і воблачнага і прывёў у замяшаньне табар Егіпцянаў; 25 і зьнярухоміў колы ў калясьніцах іхніх, так што яны валаклі іх зь цяжкасьцю. І сказалі Егіпцяне: пабяжым ад Ізраільцянаў, бо Гасподзь змагаецца за іх супроць Егіпцянаў. 26 І сказаў Гасподзь Майсею: працягні руку тваю на мора, і хай павернуцца воды на Егіпцянаў, на калясьніцы іхнія і на верхаўцоў іхніх. 27 І прасьцёр Майсей руку сваю на мора, і пад раніцу вада вярнулася ў сваё месца; а Егіпцяне беглі насустрач. Так патапіў Гасподзь Егіпцянаў сярод мора. 28 І вада вярнулася і пакрыла калясьніцы і верхаўцоў усяго войска фараонавага, якія ўвайшлі за імі ў мора; не засталося ніводнага зь іх. 29 А сыны Ізраілевыя прайшлі па сушы сярод мора: воды былі ім сьцяною па правы і па левы бок. 30 І выбавіў Гасподзь у дзень той Ізраільцянаў з рук Егіпцянаў, і ўбачылі сыны Ізраілевыя Егіпцянаў мёртвых на беразе мора. 31 І ўбачылі Ізраільцяне руку вялікую, якую прасьцёр Гасподзь над Егіпцянамі, і спалохаўся народ Госпада і паверыў Госпаду і Майсею, рабу Ягонаму.

In Other Versions

Exodus 14 in the ANGEFD

Exodus 14 in the ANTPNG2D

Exodus 14 in the AS21

Exodus 14 in the BAGH

Exodus 14 in the BBPNG

Exodus 14 in the BBT1E

Exodus 14 in the BDS

Exodus 14 in the BEV

Exodus 14 in the BHAD

Exodus 14 in the BLPT

Exodus 14 in the BNT

Exodus 14 in the BNTABOOT

Exodus 14 in the BNTLV

Exodus 14 in the BOATCB

Exodus 14 in the BOATCB2

Exodus 14 in the BOBCV

Exodus 14 in the BOCNT

Exodus 14 in the BOECS

Exodus 14 in the BOGWICC

Exodus 14 in the BOHCB

Exodus 14 in the BOHCV

Exodus 14 in the BOHLNT

Exodus 14 in the BOHNTLTAL

Exodus 14 in the BOICB

Exodus 14 in the BOILNTAP

Exodus 14 in the BOITCV

Exodus 14 in the BOKCV

Exodus 14 in the BOKCV2

Exodus 14 in the BOKHWOG

Exodus 14 in the BOKSSV

Exodus 14 in the BOLCB

Exodus 14 in the BOLCB2

Exodus 14 in the BOMCV

Exodus 14 in the BONAV

Exodus 14 in the BONCB

Exodus 14 in the BONLT

Exodus 14 in the BONUT2

Exodus 14 in the BOPLNT

Exodus 14 in the BOSCB

Exodus 14 in the BOSNC

Exodus 14 in the BOTLNT

Exodus 14 in the BOVCB

Exodus 14 in the BOYCB

Exodus 14 in the BPBB

Exodus 14 in the BPH

Exodus 14 in the BSB

Exodus 14 in the CCB

Exodus 14 in the CUV

Exodus 14 in the CUVS

Exodus 14 in the DBT

Exodus 14 in the DGDNT

Exodus 14 in the DHNT

Exodus 14 in the DNT

Exodus 14 in the ELBE

Exodus 14 in the EMTV

Exodus 14 in the ESV

Exodus 14 in the FBV

Exodus 14 in the FEB

Exodus 14 in the GGMNT

Exodus 14 in the GNT

Exodus 14 in the HARY

Exodus 14 in the HNT

Exodus 14 in the IRVA

Exodus 14 in the IRVB

Exodus 14 in the IRVG

Exodus 14 in the IRVH

Exodus 14 in the IRVK

Exodus 14 in the IRVM

Exodus 14 in the IRVM2

Exodus 14 in the IRVO

Exodus 14 in the IRVP

Exodus 14 in the IRVT

Exodus 14 in the IRVT2

Exodus 14 in the IRVU

Exodus 14 in the ISVN

Exodus 14 in the JSNT

Exodus 14 in the KAPI

Exodus 14 in the KBT1ETNIK

Exodus 14 in the KBV

Exodus 14 in the KJV

Exodus 14 in the KNFD

Exodus 14 in the LBA

Exodus 14 in the LBLA

Exodus 14 in the LNT

Exodus 14 in the LSV

Exodus 14 in the MAAL

Exodus 14 in the MBV

Exodus 14 in the MBV2

Exodus 14 in the MHNT

Exodus 14 in the MKNFD

Exodus 14 in the MNG

Exodus 14 in the MNT

Exodus 14 in the MNT2

Exodus 14 in the MRS1T

Exodus 14 in the NAA

Exodus 14 in the NASB

Exodus 14 in the NBLA

Exodus 14 in the NBS

Exodus 14 in the NBVTP

Exodus 14 in the NET2

Exodus 14 in the NIV11

Exodus 14 in the NNT

Exodus 14 in the NNT2

Exodus 14 in the NNT3

Exodus 14 in the PDDPT

Exodus 14 in the PFNT

Exodus 14 in the RMNT

Exodus 14 in the SBIAS

Exodus 14 in the SBIBS

Exodus 14 in the SBIBS2

Exodus 14 in the SBICS

Exodus 14 in the SBIDS

Exodus 14 in the SBIGS

Exodus 14 in the SBIHS

Exodus 14 in the SBIIS

Exodus 14 in the SBIIS2

Exodus 14 in the SBIIS3

Exodus 14 in the SBIKS

Exodus 14 in the SBIKS2

Exodus 14 in the SBIMS

Exodus 14 in the SBIOS

Exodus 14 in the SBIPS

Exodus 14 in the SBISS

Exodus 14 in the SBITS

Exodus 14 in the SBITS2

Exodus 14 in the SBITS3

Exodus 14 in the SBITS4

Exodus 14 in the SBIUS

Exodus 14 in the SBIVS

Exodus 14 in the SBT

Exodus 14 in the SBT1E

Exodus 14 in the SCHL

Exodus 14 in the SNT

Exodus 14 in the SUSU

Exodus 14 in the SUSU2

Exodus 14 in the SYNO

Exodus 14 in the TBIAOTANT

Exodus 14 in the TBT1E

Exodus 14 in the TBT1E2

Exodus 14 in the TFTIP

Exodus 14 in the TFTU

Exodus 14 in the TGNTATF3T

Exodus 14 in the THAI

Exodus 14 in the TNFD

Exodus 14 in the TNT

Exodus 14 in the TNTIK

Exodus 14 in the TNTIL

Exodus 14 in the TNTIN

Exodus 14 in the TNTIP

Exodus 14 in the TNTIZ

Exodus 14 in the TOMA

Exodus 14 in the TTENT

Exodus 14 in the UBG

Exodus 14 in the UGV

Exodus 14 in the UGV2

Exodus 14 in the UGV3

Exodus 14 in the VBL

Exodus 14 in the VDCC

Exodus 14 in the YALU

Exodus 14 in the YAPE

Exodus 14 in the YBVTP

Exodus 14 in the ZBP