Exodus 34 (BIB)

1 І сказаў Гасподзь Майсею: вычашы сабе дзьве скрыжалі каменныя, падобныя на ранейшыя, і Я напішу на гэтых скрыжалях словы, якія былі на ранейшых скрыжалях, якія ты разьбіў; 2 і будзь гатовы да раніцы; і падыміся раніцай на гару Сінай і стань перад Мною там на вяршыні гары; 3 але ніхто не павінен падымацца з табою, і ніхто не павінен паказвацца на ўсёй гары; нават быдла, дробнае і буйное, не павінна пасьвіцца паблізу гары гэтай. 4 І вычасаў Майсей дзьве скрыжалі каменныя, падобныя да ранейшых, і ўстаўшы з самае раніцы, падняўся на гару Сінай, як загадаў яму Гасподзь; і ўзяў у рукі свае дзьве скрыжалі каменныя. 5 І сышоў Гасподзь у воблаку, і спыніўся там паблізу яго, і ўзьвясьціў імя Яговы. 6 І прайшоў Гасподзь перад тварам ягоным і абвясьціў: Гасподзь, Гасподзь, Бог чалавекалюбны і мілажальны, доўгацярплівы і многаміласэрны і праўдзівы, 7 Які захоўвае літасьць у тысячы родаў, даруе віну і злачынства і грэх, але не пакідае без пакараньня, карае віну бацькоў у дзецях і ў дзецях дзяцей да трэцяга і чацьвёртага роду. 8 Майсей адразу ўпаў на зямлю і пакланіўся 9 і сказаў: калі я здабыў упадабаньне ў вачах Тваіх, Уладару, дык хай пойдзе Ўладар сярод нас; бо народ гэты цьвёрдахрыбетны; даруй беззаконьні нашыя і грахі нашыя і зрабі нас спадчынай Тваёю. 10 І сказаў: вось, Я заключаю запавет: перад усім народам Тваім учыню цуды, якіх ня было на ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў, і ўбачыць увесь народ, сярод якога ты жывеш, дзею Госпада, бо страшна будзе тое, што Я зраблю дзеля цябе; 11 захавай тое, што загадваю табе сёньня: вось, Я праганяю ад твару твайго Амарэяў, Хананэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў і Евусэяў; 12 глядзі, ня ўступай у спрымірэнства з жыхарамі зямлі той, у якую ты ўвойдзеш, каб яны не зрабіліся сеткаю вам сярод вас. 13 Ахвярнікі іхнія разбурце, слупы іхнія паламайце, высечыце гаі іхнія, 14 бо ты не павінен пакланяцца богу іншаму, апрача Госпада, бо імя Яго «руплівец»; Ён Бог руплівец. 15 Ня ўступай у спрымірэнства з жыхарамі зямлі той, каб, калі яны будуць блудадзеяць ідучы за багамі сваімі і прыносіць ахвяры багам сваім, не запрасілі і цябе, і ты не скаштаваў бы ахвяры іхняй; 16 і не бяры з дочак іхніх жонак сынам сваім, каб дочкі іхнія, блудадзеючы, ідучы за багамі сваімі, не ўвялі і сыноў тваіх у блуд за багамі сваімі. 17 Не рабі сабе багоў літых. 18 Сьвята праснакоў шануй: сем дзён еж прэсны хлеб, як Я загадаў табе, у прызначаны час месяца Авіва, бо ў месяцы Авіве выйшаў ты зь Егіпта. 19 Усе, хто размыкае сьцёгны, Мне, як і ўсё быдла тваё мужчынскага полу, якое размыкае сьцёгны, з валоў і авечак; 20 першароднае з аслоў замяняй ягнём, а калі не заменіш, дык выкупі яго; усіх першынцаў з сыноў тваіх выкупляй; хай не зьяўляюцца перад абліччам Маім з пустымі рукамі. 21 Шэсьць дзён працуй, а ў сёмы дзень спачывай; спачывай і ў час сяўбы і жніва. 22 І сьвята сяміцаў спраўляй, сьвята зажынкаў пшаніцы і сьвята збору пладоў у канцы года; 23 тры разы на год павінен зьяўляцца ўвесь мужчынскі пол твой перад аблічча Ўладара, Госпада Бога Ізраілевага, 24 бо Я праганю народы ад твару твайго і пашыру межы твае, і ніхто не запрагне зямлі тваёй, калі ты будзеш зьяўляцца перад аблічча Госпада, Бога твайго, тры разы на год. 25 Не вылівай крыві ахвяры Маёй на квашанае, і ахвяра сьвята Пасхі не павінна пераначаваць да раніцы. 26 Самыя першыя плады зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго. Не гатуй казьляня ў малацэ маці ягонай. 27 І сказаў Гасподзь Майсею: напішы сабе словы гэтыя, бо ў гэтых словах Я пастанаўляю запавет з табою і зь Ізраілем. 28 І прабыў там у Госпада сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў; і напісаў Майсей на скрыжалях словы запавету, дзесяціслоўе. 29 Калі сыходзіў Майсей з гары Сінай, і дзьве скрыжалі адкрыцьця былі ў руцэ ў Майсея пры сыходзе яго з гары, дык Майсей ня ведаў, што аблічча яго пачало зьзяць прамянямі ад таго, што Бог гаварыў зь ім. 30 І ўбачыў Майсея Аарон і ўсе сыны Ізраілевыя, і вось, твар у яго зьзяе, і баяліся падысьці да яго. 31 І паклікаў іх Майсей, і прыйшлі да яго Аарон і ўсе правадыры супольства, і гутарыў Майсей зь імі. 32 Пасьля гэтага наблізіліся ўсе сыны Ізраілевыя, і ён наказаў ім усё, што казаў Яму Гасподзь на гары Сінаі. 33 І калі Майсей перастаў гутарыць зь імі, дык ахінуў твар свой покрывам. 34 А калі ўваходзіў Майсей перад аблічча Госпада, каб гаварыць зь Ім, тады здымаў покрыва, пакуль ня выходзіў; а выйшаўшы пераказваў сынам Ізраілевым усё, што наказана было яму. 35 І бачылі сыны Ізраілевыя, што зьзяе твар Майсееў, і Майсей зноў кладзе покрыва на твар свой, пакуль не ўваходзіць гаварыць зь Ім.

In Other Versions

Exodus 34 in the ANGEFD

Exodus 34 in the ANTPNG2D

Exodus 34 in the AS21

Exodus 34 in the BAGH

Exodus 34 in the BBPNG

Exodus 34 in the BBT1E

Exodus 34 in the BDS

Exodus 34 in the BEV

Exodus 34 in the BHAD

Exodus 34 in the BLPT

Exodus 34 in the BNT

Exodus 34 in the BNTABOOT

Exodus 34 in the BNTLV

Exodus 34 in the BOATCB

Exodus 34 in the BOATCB2

Exodus 34 in the BOBCV

Exodus 34 in the BOCNT

Exodus 34 in the BOECS

Exodus 34 in the BOGWICC

Exodus 34 in the BOHCB

Exodus 34 in the BOHCV

Exodus 34 in the BOHLNT

Exodus 34 in the BOHNTLTAL

Exodus 34 in the BOICB

Exodus 34 in the BOILNTAP

Exodus 34 in the BOITCV

Exodus 34 in the BOKCV

Exodus 34 in the BOKCV2

Exodus 34 in the BOKHWOG

Exodus 34 in the BOKSSV

Exodus 34 in the BOLCB

Exodus 34 in the BOLCB2

Exodus 34 in the BOMCV

Exodus 34 in the BONAV

Exodus 34 in the BONCB

Exodus 34 in the BONLT

Exodus 34 in the BONUT2

Exodus 34 in the BOPLNT

Exodus 34 in the BOSCB

Exodus 34 in the BOSNC

Exodus 34 in the BOTLNT

Exodus 34 in the BOVCB

Exodus 34 in the BOYCB

Exodus 34 in the BPBB

Exodus 34 in the BPH

Exodus 34 in the BSB

Exodus 34 in the CCB

Exodus 34 in the CUV

Exodus 34 in the CUVS

Exodus 34 in the DBT

Exodus 34 in the DGDNT

Exodus 34 in the DHNT

Exodus 34 in the DNT

Exodus 34 in the ELBE

Exodus 34 in the EMTV

Exodus 34 in the ESV

Exodus 34 in the FBV

Exodus 34 in the FEB

Exodus 34 in the GGMNT

Exodus 34 in the GNT

Exodus 34 in the HARY

Exodus 34 in the HNT

Exodus 34 in the IRVA

Exodus 34 in the IRVB

Exodus 34 in the IRVG

Exodus 34 in the IRVH

Exodus 34 in the IRVK

Exodus 34 in the IRVM

Exodus 34 in the IRVM2

Exodus 34 in the IRVO

Exodus 34 in the IRVP

Exodus 34 in the IRVT

Exodus 34 in the IRVT2

Exodus 34 in the IRVU

Exodus 34 in the ISVN

Exodus 34 in the JSNT

Exodus 34 in the KAPI

Exodus 34 in the KBT1ETNIK

Exodus 34 in the KBV

Exodus 34 in the KJV

Exodus 34 in the KNFD

Exodus 34 in the LBA

Exodus 34 in the LBLA

Exodus 34 in the LNT

Exodus 34 in the LSV

Exodus 34 in the MAAL

Exodus 34 in the MBV

Exodus 34 in the MBV2

Exodus 34 in the MHNT

Exodus 34 in the MKNFD

Exodus 34 in the MNG

Exodus 34 in the MNT

Exodus 34 in the MNT2

Exodus 34 in the MRS1T

Exodus 34 in the NAA

Exodus 34 in the NASB

Exodus 34 in the NBLA

Exodus 34 in the NBS

Exodus 34 in the NBVTP

Exodus 34 in the NET2

Exodus 34 in the NIV11

Exodus 34 in the NNT

Exodus 34 in the NNT2

Exodus 34 in the NNT3

Exodus 34 in the PDDPT

Exodus 34 in the PFNT

Exodus 34 in the RMNT

Exodus 34 in the SBIAS

Exodus 34 in the SBIBS

Exodus 34 in the SBIBS2

Exodus 34 in the SBICS

Exodus 34 in the SBIDS

Exodus 34 in the SBIGS

Exodus 34 in the SBIHS

Exodus 34 in the SBIIS

Exodus 34 in the SBIIS2

Exodus 34 in the SBIIS3

Exodus 34 in the SBIKS

Exodus 34 in the SBIKS2

Exodus 34 in the SBIMS

Exodus 34 in the SBIOS

Exodus 34 in the SBIPS

Exodus 34 in the SBISS

Exodus 34 in the SBITS

Exodus 34 in the SBITS2

Exodus 34 in the SBITS3

Exodus 34 in the SBITS4

Exodus 34 in the SBIUS

Exodus 34 in the SBIVS

Exodus 34 in the SBT

Exodus 34 in the SBT1E

Exodus 34 in the SCHL

Exodus 34 in the SNT

Exodus 34 in the SUSU

Exodus 34 in the SUSU2

Exodus 34 in the SYNO

Exodus 34 in the TBIAOTANT

Exodus 34 in the TBT1E

Exodus 34 in the TBT1E2

Exodus 34 in the TFTIP

Exodus 34 in the TFTU

Exodus 34 in the TGNTATF3T

Exodus 34 in the THAI

Exodus 34 in the TNFD

Exodus 34 in the TNT

Exodus 34 in the TNTIK

Exodus 34 in the TNTIL

Exodus 34 in the TNTIN

Exodus 34 in the TNTIP

Exodus 34 in the TNTIZ

Exodus 34 in the TOMA

Exodus 34 in the TTENT

Exodus 34 in the UBG

Exodus 34 in the UGV

Exodus 34 in the UGV2

Exodus 34 in the UGV3

Exodus 34 in the VBL

Exodus 34 in the VDCC

Exodus 34 in the YALU

Exodus 34 in the YAPE

Exodus 34 in the YBVTP

Exodus 34 in the ZBP