Ezekiel 40 (BIB)

1 У дваццаць пятым годзе пасьля перасяленьня нашага, на пачатку года, у дзясяты дзень месяца, у чатырнаццатым годзе пасьля разбурэньня горада, у той самы дзень была на мне рука Госпада, і Ён павёў мяне туды. 2 Ва ўявах Божых, прывёў Ён мяне ў зямлю Ізраілевую і паставіў мяне на даволі высокай гары, і на ёй з паўднёвага боку былі як бы гарадскія будынкі, 3 і прывёў мяне туды. І вось муж, выгляд у якога як бы выгляд бліскучай медзі, і льняная вяроўка ў руцэ ў яго і трысьціна для вымярэньня, і стаяў ён каля брамы. 4 І сказаў мне гэты муж: сыне чалавечы! глядзі вачыма тваімі і слухай вушамі тваімі, і прыкладвай сэрца тваё да ўсяго, што я буду паказваць табе, бо ты на тое і прыведзены сюды, каб я паказаў табе гэта; усё, што ўгледзіш, абвясьці дому Ізраілеваму. 5 І вось, па-за храмам - мур з усіх бакоў яго, і ў руцэ ў таго мужа - трысьціна для вымярэньня ў шэсьць локцяў, калі лічыць кожны локаць локцем з далоню; і намерыў ён у гэтым будынку адну трысьціну таўшчыні і адну трысьціну вышыні. 6 Потым пайшоў да брамы, тварам на ўсход, і падняўся па прыступках яе і знайшоў меры ў адным парозе брамы адну трысьціну шырыні і ў другім парозе адну трысьціну шырыні. 7 І ў кожным бакавым пакоі адна трысьціна даўжыні і адна трысьціна шырыні, а паміж пакоямі пяць локцяў, і ў парозе брамы каля бабінца брамы ўсярэдзіне адна трысьціна. 8 І зьмерыў ён у бабінцы брамы ўсярэдзіне адну трысьціну, 9 а ў бабінцы каля брамы намерыў восем локцяў і два локці ў слупах. Гэты бабінец каля брамы - з боку храма. 10 Бакавых пакояў каля ўсходняй брамы: тры - з аднаго боку і тры - з другога; адна мера ва ўсіх трох і адна мера ў слупах з таго і з другога боку. 11 Шырыні ў пройме брамы ён намерыў дзесяць локцяў, а даўжыні брамы - трынаццаць локцяў. 12 А перад пакоямі выступ у адзін локаць, і ў адзін локаць - з другога боку выступ; гэтыя пакоі з аднаго боку мелі шэсьць локцяў і шэсьць локцяў з другога боку. 13 Потым намерыў ён у браме ад даху аднаго пакоя да даху другога дваццаць пяць локцяў шырыні; дзьверы былі насупраць дзьвярэй. 14 А ў слупах ён налічыў шасьцьдзясят локцяў - у кожным слупе каля двара і каля брамы, 15 і ад пярэдняга боку ўваходу ў браму да пярэдняга боку ўнутранае брамы - пяцьдзясят локцяў. 16 Кратаваныя вокны былі і ў бакавых пакоях і ў слупах іх, усярэдзіну брамы вакол, таксама і ў бабінцах вокны былі вакол на зьнешні бок, і на слупах - пальмы. 17 І прывёў ён мяне на зьнешні двор, і вось там - пакоі і каменны памост вакол двара; трыццаць пакояў на тым памосьце. 18 І памост гэты быў абапал брамы, адпаведна даўжыні брамы; гэты памост быў ніжэй. 19 І намерыў ён у шырыню ад ніжняе брамы да зьнешняга краю ўнутранага двара сто локцяў - на ўсход і на поўнач. 20 Ён зьмерыў таксама даўжыню і шырыню брамы зьнешняга двара, які выходзіў на поўнач, 21 і бакавыя пакоі пры іх, тры з аднаго боку і тры з другога; і слупы іх і выступы іх былі такой самай меры, як у ранейшае брамы: даўжыня іх - пяцьдзясят локцяў, а шырыня - дваццаць пяць локцяў. 22 І вокны іх і выступы іх і пальмы іх - той самай меры, як у брамы, якая выходзіць на ўсход; і ўваходзяць у яе па сямі прыступках, і перад імі выступы. 23 І ва ўнутраны двор ёсьць брама насупраць брамаў паўночнай і ўсходняй; і намерыў ён ад брамы да брамы сто локцяў. 24 І павёў мяне на поўдзень, і вось там - брама паўднёвая; і намерыў ён у слупах і выступах такую самую меру. 25 І вокны ў іх і перад дзьвярыма ў іх - такія самыя, як тыя вокны: даўжыні пяцьдзясят локцяў, а шырыні дваццаць пяць локцяў. 26 Пад'ём да іх - у сем прыступак, і пераддзьвер'е перад імі; і пальмавыя акрасы - адно з аднаго боку і адно з другога - на слупах іх. 27 І ва ўнутраны двор была паўднёвая брама; і намерыў ён ад брамы да брамы паўднёвай сто локцяў. 28 І прывёў ён мяне праз паўднёвую браму ва ўнутраны двор; і намерыў у паўднёвай браме тую самую меру. 29 І бакавыя пакоі іх і слупы іх і бабінцы іх - той самай меры, і вокны ў іх і ў бабінцах іх былі вакол; усяго ў даўжыню - пацьдзясят локцяў, а ў шырыню - дваццаць пяць локцяў. 30 Бабінцы былі вакол у дваццаць пяць локцяў, а шырынёю ў пяць локцяў. 31 І бабінцы былі ў іх на зьнешні двор, і пальмы былі на слупах іх; пад'ём да іх - на восем прыступак. 32 І павёў мяне ўсходняю брамаю на ўнутраны двор; і намерыў у гэтай браме тую самую меру. 33 І бакавыя пакоі іх і слупы іх былі вакол; даўжыня на пяцьдзясят локцяў, і шырыня - дваццаць пяць локцяў. 34 Бабінцы ў іх былі на зьнешні двор, і пальмы на слупах іх з таго і другога боку; пад'ём да іх, на восем прыступак. 35 Потым прывёў мяне да паўночнае брамы і намерыў у ёй тую самую меру. 36 Бакавыя пакоі пры ёй, слупы яе былі вакол; усяго ў даўжыню - пяцьдзясят локцяў і ў шырыню - дваццаць пяць локцяў. 37 Бабінцы ў ёй былі на зьнешні двор і пальмы на слупах яе з таго і з другога боку; пад'ём да яе - на восем прыступак. 38 Быў таксама пакой, з уваходам у яго, каля слупоў брамы: там абмываюць ахвяры цэласпаленьня. 39 А ў бабінцы каля брамы два сталы - з аднаго боку і два - з другога боку, каб калоць на іх ахвяры цэласпаленьня і ахвяры за грэх і ахвяры за злачынства. 40 І са зьнешняга боку каля ўваходу ў праёміну паўночнае брамы былі два сталы, і з другога боку каля бабінца пад брамай - два сталы. 41 Чатыры сталы - з аднаго боку і чатыры сталы - з другога боку і абапал брамы: усяго восем сталоў, на якіх колюць ахвяры. 42 І чатыры сталы для прыгатаваньня цэласпаленьня былі з часаных камянёў, даўжынёю ў паўтара локця і шырынёю ў паўтара локця, а вышынёю ў адзін локаць; на іх кладуць прылады для заколу ахвяры цэласпаленьня і іншыя ахвяры. 43 І гакі ў адну далоню ўроблены былі ў сьцены будынка вакол, а на сталах клалі ахвярнае мяса. 44 Звонку ўнутранае брамы былі пакоі для сьпевакоў; на ўнутраным двары, з боку паўночнае брамы, адна на поўдзень, а другая, з боку паўднёвае брамы, на поўнач. 45 І сказаў ён мне: гэты пакой, які выходзіць на поўдзень - для сьвятароў, якія чуваюць на варце храма; 46 а пакой, які выходзіць на поўнач - для сьвятароў, якія чуваюць на варце ахвярніка: гэта сыны Садока, якія адны з сыноў Лявія набліжаюцца да Госпада, каб служыць Яму. 47 І намерыў ён у двары сто локцяў даўжыні і сто локцяў шырыні: ён быў чатырохкутны: а перад храмам стаяў ахвярнік. 48 І прывёў ён мяне да бабінца храма і намерыў у слупах бабінца пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога; а ў браме - тры локці шырыні з аднаго боку і тры локці з другога. 49 Даўжыня бабінца - дваццаць локцяў, а шырыня - адзінаццаць локцяў, і ўзыходзяць у яго па дзесяці прыступках; і былі падпоры ў слупоў: адна - з аднаго боку, а другая - з другога.

In Other Versions

Ezekiel 40 in the ANGEFD

Ezekiel 40 in the ANTPNG2D

Ezekiel 40 in the AS21

Ezekiel 40 in the BAGH

Ezekiel 40 in the BBPNG

Ezekiel 40 in the BBT1E

Ezekiel 40 in the BDS

Ezekiel 40 in the BEV

Ezekiel 40 in the BHAD

Ezekiel 40 in the BLPT

Ezekiel 40 in the BNT

Ezekiel 40 in the BNTABOOT

Ezekiel 40 in the BNTLV

Ezekiel 40 in the BOATCB

Ezekiel 40 in the BOATCB2

Ezekiel 40 in the BOBCV

Ezekiel 40 in the BOCNT

Ezekiel 40 in the BOECS

Ezekiel 40 in the BOGWICC

Ezekiel 40 in the BOHCB

Ezekiel 40 in the BOHCV

Ezekiel 40 in the BOHLNT

Ezekiel 40 in the BOHNTLTAL

Ezekiel 40 in the BOICB

Ezekiel 40 in the BOILNTAP

Ezekiel 40 in the BOITCV

Ezekiel 40 in the BOKCV

Ezekiel 40 in the BOKCV2

Ezekiel 40 in the BOKHWOG

Ezekiel 40 in the BOKSSV

Ezekiel 40 in the BOLCB

Ezekiel 40 in the BOLCB2

Ezekiel 40 in the BOMCV

Ezekiel 40 in the BONAV

Ezekiel 40 in the BONCB

Ezekiel 40 in the BONLT

Ezekiel 40 in the BONUT2

Ezekiel 40 in the BOPLNT

Ezekiel 40 in the BOSCB

Ezekiel 40 in the BOSNC

Ezekiel 40 in the BOTLNT

Ezekiel 40 in the BOVCB

Ezekiel 40 in the BOYCB

Ezekiel 40 in the BPBB

Ezekiel 40 in the BPH

Ezekiel 40 in the BSB

Ezekiel 40 in the CCB

Ezekiel 40 in the CUV

Ezekiel 40 in the CUVS

Ezekiel 40 in the DBT

Ezekiel 40 in the DGDNT

Ezekiel 40 in the DHNT

Ezekiel 40 in the DNT

Ezekiel 40 in the ELBE

Ezekiel 40 in the EMTV

Ezekiel 40 in the ESV

Ezekiel 40 in the FBV

Ezekiel 40 in the FEB

Ezekiel 40 in the GGMNT

Ezekiel 40 in the GNT

Ezekiel 40 in the HARY

Ezekiel 40 in the HNT

Ezekiel 40 in the IRVA

Ezekiel 40 in the IRVB

Ezekiel 40 in the IRVG

Ezekiel 40 in the IRVH

Ezekiel 40 in the IRVK

Ezekiel 40 in the IRVM

Ezekiel 40 in the IRVM2

Ezekiel 40 in the IRVO

Ezekiel 40 in the IRVP

Ezekiel 40 in the IRVT

Ezekiel 40 in the IRVT2

Ezekiel 40 in the IRVU

Ezekiel 40 in the ISVN

Ezekiel 40 in the JSNT

Ezekiel 40 in the KAPI

Ezekiel 40 in the KBT1ETNIK

Ezekiel 40 in the KBV

Ezekiel 40 in the KJV

Ezekiel 40 in the KNFD

Ezekiel 40 in the LBA

Ezekiel 40 in the LBLA

Ezekiel 40 in the LNT

Ezekiel 40 in the LSV

Ezekiel 40 in the MAAL

Ezekiel 40 in the MBV

Ezekiel 40 in the MBV2

Ezekiel 40 in the MHNT

Ezekiel 40 in the MKNFD

Ezekiel 40 in the MNG

Ezekiel 40 in the MNT

Ezekiel 40 in the MNT2

Ezekiel 40 in the MRS1T

Ezekiel 40 in the NAA

Ezekiel 40 in the NASB

Ezekiel 40 in the NBLA

Ezekiel 40 in the NBS

Ezekiel 40 in the NBVTP

Ezekiel 40 in the NET2

Ezekiel 40 in the NIV11

Ezekiel 40 in the NNT

Ezekiel 40 in the NNT2

Ezekiel 40 in the NNT3

Ezekiel 40 in the PDDPT

Ezekiel 40 in the PFNT

Ezekiel 40 in the RMNT

Ezekiel 40 in the SBIAS

Ezekiel 40 in the SBIBS

Ezekiel 40 in the SBIBS2

Ezekiel 40 in the SBICS

Ezekiel 40 in the SBIDS

Ezekiel 40 in the SBIGS

Ezekiel 40 in the SBIHS

Ezekiel 40 in the SBIIS

Ezekiel 40 in the SBIIS2

Ezekiel 40 in the SBIIS3

Ezekiel 40 in the SBIKS

Ezekiel 40 in the SBIKS2

Ezekiel 40 in the SBIMS

Ezekiel 40 in the SBIOS

Ezekiel 40 in the SBIPS

Ezekiel 40 in the SBISS

Ezekiel 40 in the SBITS

Ezekiel 40 in the SBITS2

Ezekiel 40 in the SBITS3

Ezekiel 40 in the SBITS4

Ezekiel 40 in the SBIUS

Ezekiel 40 in the SBIVS

Ezekiel 40 in the SBT

Ezekiel 40 in the SBT1E

Ezekiel 40 in the SCHL

Ezekiel 40 in the SNT

Ezekiel 40 in the SUSU

Ezekiel 40 in the SUSU2

Ezekiel 40 in the SYNO

Ezekiel 40 in the TBIAOTANT

Ezekiel 40 in the TBT1E

Ezekiel 40 in the TBT1E2

Ezekiel 40 in the TFTIP

Ezekiel 40 in the TFTU

Ezekiel 40 in the TGNTATF3T

Ezekiel 40 in the THAI

Ezekiel 40 in the TNFD

Ezekiel 40 in the TNT

Ezekiel 40 in the TNTIK

Ezekiel 40 in the TNTIL

Ezekiel 40 in the TNTIN

Ezekiel 40 in the TNTIP

Ezekiel 40 in the TNTIZ

Ezekiel 40 in the TOMA

Ezekiel 40 in the TTENT

Ezekiel 40 in the UBG

Ezekiel 40 in the UGV

Ezekiel 40 in the UGV2

Ezekiel 40 in the UGV3

Ezekiel 40 in the VBL

Ezekiel 40 in the VDCC

Ezekiel 40 in the YALU

Ezekiel 40 in the YAPE

Ezekiel 40 in the YBVTP

Ezekiel 40 in the ZBP