Ezra 9 (BIB)
1 Пасьля заканчэньня гэтага, падышлі да мяне начальнікі і сказалі: народ Ізраілеў і сьвятары і лявіты не аддзяліліся ад народаў іншапляменных зь мярзотамі іхнімі, ад Хананэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Евусэяў, Аманіцян, Маавіцян, Егіпцян і Амарэяў, 2 бо ўзялі дачок іхніх за сябе і за сыноў сваіх і зьмяшалася семя сьвятое з народамі іншапляменнымі, і прытым рука самых знакамітых і галоўных была ў гэтым беззаконьні першаю. 3 Пачуўшы гэта слова, я падраў споднюю і верхнюю вопратку маю і рваў валасы на галаве маёй і на барадзе маёй, і сядзеў засмучаны. 4 Тады сабраліся да мяне ўсе, якія збаяліся слоў Бога Ізраілевага з прычыны злачынства перасяленцаў, і я сядзеў у смутку да вячаровай ахвяры. 5 А ў час вечаровай ахвяры я ўстаў зь месца бедаваньня майго, і ў разадранай сподняй і верхняй вопратцы ўпаў на калені мае і працягнуў рукі мае да Госпада Бога майго 6 і сказаў: Божа мой! саромеюся і баюся падняць твар мой да Цябе, Божа мой, бо беззаконьні нашыя сталі вышэй галавы, і віна нашая ўзрасла да нябёсаў. 7 Зь дзён бацькоў нашых мы ў вялікай віне да сёньня, і за беззаконьні нашыя аддадзеныя былі мы, цары нашыя, сьвятары нашыя, у рукі цароў іншаземных, пад меч, у палон і на разрабаваньне і на пасаромленьне, як гэта і цяпер. 8 І вось, празь невялікі час, даравана нам памілаваньне ад Госпада Бога нашага, і Ён пакінуў у нас некалькі ацалелых і даў нам умацавацца на месцы сьвятыні Ягонай, і прасьвятліў вочы нашыя Бог наш, і даў нам ажыць крыху ў рабстве нашым. 9 Мы - рабы, але і ў рабстве нашым не пакінуў нас Бог наш. І схіліў Ён да нас міласьць цароў Персідскіх, каб яны далі нам ажыць, пабудаваць дом Бога нашага і аднавіць яго з руінаў ягоных, і далі нам аслону ў Юдэі і ў Ерусаліме. 10 І цяпер, што скажам мы, Божа наш, пасьля гэтага? Бо мы адступіліся ад запаведзяў Тваіх, 11 якія наказаў Ты праз рабоў Тваіх прарокаў, кажучы: зямля, у якую ідзяце вы, каб авалодаць ёю, зямля нячыстая, яна апаганена нячыстатою іншапляменных народаў, іх мярзотамі, якімі яны напоўнілі яе ад краю да краю ў паганьбеньнях сваіх. 12 Дык вось, дачок вашых не выдавайце за сыноў іхніх, і дачок іхніх не бярэце за сыноў вашых, і ня шукайце міру іхняга і дабра іхняга вавек, каб умацавацца вам і карміцца дабротамі зямлі той і перадаць яе ў спадчыну сынам вашым навечна. 13 І пасьля ўсяго, што спасьцігла нас за благія ўчынкі нашыя і за вялікую віну нашую - бо Ты, Божа наш, пашкадаваў нас не па меры беззаконьня нашага і даў нам такое збавеньне. 14 Няўжо мы зноў будзем парушаць запаведзі Твае і ўступаць у радство з гэтымі агіднымі народамі? Ці не прагневаешся Ты на нас нават да вынішчэньня нас, так што ня будзе ацалелых і ня будзе выратаваньня? 15 Госпадзе Божа Ізраілеў! праведны Ты. Бо мы ацалелі да гэтага дня; і вось мы ў беззаконьнях нашых перад абліччам Тваім, хоць пасьля гэтага не належала б нам стаяць перад абліччам Тваім.
In Other Versions
Ezra 9 in the ANGEFD
Ezra 9 in the ANTPNG2D
Ezra 9 in the AS21
Ezra 9 in the BAGH
Ezra 9 in the BBPNG
Ezra 9 in the BBT1E
Ezra 9 in the BDS
Ezra 9 in the BEV
Ezra 9 in the BHAD
Ezra 9 in the BLPT
Ezra 9 in the BNT
Ezra 9 in the BNTABOOT
Ezra 9 in the BNTLV
Ezra 9 in the BOATCB
Ezra 9 in the BOATCB2
Ezra 9 in the BOBCV
Ezra 9 in the BOCNT
Ezra 9 in the BOECS
Ezra 9 in the BOGWICC
Ezra 9 in the BOHCB
Ezra 9 in the BOHCV
Ezra 9 in the BOHLNT
Ezra 9 in the BOHNTLTAL
Ezra 9 in the BOICB
Ezra 9 in the BOILNTAP
Ezra 9 in the BOITCV
Ezra 9 in the BOKCV
Ezra 9 in the BOKCV2
Ezra 9 in the BOKHWOG
Ezra 9 in the BOKSSV
Ezra 9 in the BOLCB
Ezra 9 in the BOLCB2
Ezra 9 in the BOMCV
Ezra 9 in the BONAV
Ezra 9 in the BONCB
Ezra 9 in the BONLT
Ezra 9 in the BONUT2
Ezra 9 in the BOPLNT
Ezra 9 in the BOSCB
Ezra 9 in the BOSNC
Ezra 9 in the BOTLNT
Ezra 9 in the BOVCB
Ezra 9 in the BOYCB
Ezra 9 in the BPBB
Ezra 9 in the BPH
Ezra 9 in the BSB
Ezra 9 in the CCB
Ezra 9 in the CUV
Ezra 9 in the CUVS
Ezra 9 in the DBT
Ezra 9 in the DGDNT
Ezra 9 in the DHNT
Ezra 9 in the DNT
Ezra 9 in the ELBE
Ezra 9 in the EMTV
Ezra 9 in the ESV
Ezra 9 in the FBV
Ezra 9 in the FEB
Ezra 9 in the GGMNT
Ezra 9 in the GNT
Ezra 9 in the HARY
Ezra 9 in the HNT
Ezra 9 in the IRVA
Ezra 9 in the IRVB
Ezra 9 in the IRVG
Ezra 9 in the IRVH
Ezra 9 in the IRVK
Ezra 9 in the IRVM
Ezra 9 in the IRVM2
Ezra 9 in the IRVO
Ezra 9 in the IRVP
Ezra 9 in the IRVT
Ezra 9 in the IRVT2
Ezra 9 in the IRVU
Ezra 9 in the ISVN
Ezra 9 in the JSNT
Ezra 9 in the KAPI
Ezra 9 in the KBT1ETNIK
Ezra 9 in the KBV
Ezra 9 in the KJV
Ezra 9 in the KNFD
Ezra 9 in the LBA
Ezra 9 in the LBLA
Ezra 9 in the LNT
Ezra 9 in the LSV
Ezra 9 in the MAAL
Ezra 9 in the MBV
Ezra 9 in the MBV2
Ezra 9 in the MHNT
Ezra 9 in the MKNFD
Ezra 9 in the MNG
Ezra 9 in the MNT
Ezra 9 in the MNT2
Ezra 9 in the MRS1T
Ezra 9 in the NAA
Ezra 9 in the NASB
Ezra 9 in the NBLA
Ezra 9 in the NBS
Ezra 9 in the NBVTP
Ezra 9 in the NET2
Ezra 9 in the NIV11
Ezra 9 in the NNT
Ezra 9 in the NNT2
Ezra 9 in the NNT3
Ezra 9 in the PDDPT
Ezra 9 in the PFNT
Ezra 9 in the RMNT
Ezra 9 in the SBIAS
Ezra 9 in the SBIBS
Ezra 9 in the SBIBS2
Ezra 9 in the SBICS
Ezra 9 in the SBIDS
Ezra 9 in the SBIGS
Ezra 9 in the SBIHS
Ezra 9 in the SBIIS
Ezra 9 in the SBIIS2
Ezra 9 in the SBIIS3
Ezra 9 in the SBIKS
Ezra 9 in the SBIKS2
Ezra 9 in the SBIMS
Ezra 9 in the SBIOS
Ezra 9 in the SBIPS
Ezra 9 in the SBISS
Ezra 9 in the SBITS
Ezra 9 in the SBITS2
Ezra 9 in the SBITS3
Ezra 9 in the SBITS4
Ezra 9 in the SBIUS
Ezra 9 in the SBIVS
Ezra 9 in the SBT
Ezra 9 in the SBT1E
Ezra 9 in the SCHL
Ezra 9 in the SNT
Ezra 9 in the SUSU
Ezra 9 in the SUSU2
Ezra 9 in the SYNO
Ezra 9 in the TBIAOTANT
Ezra 9 in the TBT1E
Ezra 9 in the TBT1E2
Ezra 9 in the TFTIP
Ezra 9 in the TFTU
Ezra 9 in the TGNTATF3T
Ezra 9 in the THAI
Ezra 9 in the TNFD
Ezra 9 in the TNT
Ezra 9 in the TNTIK
Ezra 9 in the TNTIL
Ezra 9 in the TNTIN
Ezra 9 in the TNTIP
Ezra 9 in the TNTIZ
Ezra 9 in the TOMA
Ezra 9 in the TTENT
Ezra 9 in the UBG
Ezra 9 in the UGV
Ezra 9 in the UGV2
Ezra 9 in the UGV3
Ezra 9 in the VBL
Ezra 9 in the VDCC
Ezra 9 in the YALU
Ezra 9 in the YAPE
Ezra 9 in the YBVTP
Ezra 9 in the ZBP