Genesis 41 (BIB)

1 Як прайшло два гады, фараону прысьнілася: вось, ён стаіць каля ракі; 2 і вось, выйшлі з ракі сем кароў, добрых з выгляду і ўкормленых целам, і пасьвіліся ў трысьнягу; 3 але вось, пасьля іх выйшлі з ракі сем кароў іншых, благіх з выгляду і худых целам, і сталі каля тых кароў на беразе ракі; 4 і зьелі каровы благія з выгляду і худыя целам сем кароў добрых з выгляду і ўкормленых. І прачнуўся фараон, 5 і заснуў зноў, і сьнілася яму другім разам: вось, на адной сьцябліне падняліся сем каласоў налітых і добрых; 6 але вось, пасьля іх вырасла сем каласоў пустых і высушаных усходнім ветрам; 7 і пажэрлі пустыя каласы сем каласоў налітых і поўных. І прачнуўся фараон і зразумеў, што гэта сон. 8 Раніцай сумеўся дух ягоны, і паслаў ён, і паклікаў усіх вешчуноў Егіпта і ўсіх мудрацоў ягоных, і расказаў ім фараон сон свой; але ня было нікога, хто растлумачыў бы яго фараону. 9 І пачаў гаварыць галоўны чашнік фараону і сказаў: грахі мае ўспамінаю я сёньня; 10 фараон угневаўся на рабоў сваіх і аддаў мяне і галоўнага пекара пад варту ў дом начальніка целаахоўцаў; 11 і сьніўся нам сон у адну ноч, мне і яму, кожнаму сьніўся сон адмысловага значэньня; 12 а там быў з намі малады Габрэй, раб начальніка целаахоўцаў; мы расказалі яму сны нашыя, і ён растлумачыў нам кожнаму адпаведна яго сну; 13 і як ён растлумачыў нам, так і збылося: я вернуты на месца маё, а той павешаны. 14 І паслаў фараон і паклікаў Язэпа. І пасьпешна вывелі яго зь цямніцы. Ён пастрыгся і зьмяніў вопратку сваю і прыйшоў да фараона. 15 Фараон сказаў Язэпу: мне сьніўся сон, і няма нікога, хто растлумачыў бы яго, а пра цябе я чуў, што ты ўмееш тлумачыць сны. 16 І адказваў Язэп фараону, кажучы: гэта не маё: Бог дасьць адказ на карысьць фараону. 17 І сказаў фараон Язэпу: мне сьнілася: вось, стаю я на беразе ракі; 18 і вось, выйшлі з ракі сем кароў укормленых целам і добрых з выгляду і пасьвіліся ў трысьнягу; 19 але вось, пасьля іх выйшлі сем кароў іншых, кепскіх, вельмі благіх з выгляду і худых целам: я ня бачыў на ўсёй зямлі Егіпецкай такіх кепскіх, як яны; 20 і зьелі худыя і кепскія каровы ранейшых сем кароў укормленых; 21 і ўвайшлі ўкормленыя ў нутробу іхнюю, але ня прыкметна было, што яны ўвайшлі ў нутробу іхнюю: яны былі такія самыя благія з выгляду, як і да таго. І я прачнуўся. 22 Потым сьнілася мне: вось, на адной сьцябліне паднялося сем каласоў поўных і добрых: 23 але вось, пасьля іх вырасла сем каласоў тонкіх, пустых і высушаных усходнім ветрам; 24 і зжэрлі худыя каласы сем каласоў добрых. Я расказаў гэта вяшчунам, але ніхто не растлумачыў мне. 25 І сказаў Язэп фараону: сон фараонаў адзін: што Бог зробіць, тое ён абвясьціў фараону. 26 Сем кароў добрых, гэта сем гадоў; і сем каласоў добрых, гэта сем гадоў: сон адзін; 27 і сем кароў благіх і худых, якія выйшлі пасьля тых, гэта сем гадоў, таксама і сем каласоў худых і высушаных усходнім ветрам, гэта сем гадоў голаду. 28 Вось, чаму сказаў я фараону: што Бог зробіць, тое Ён паказаў фараону. 29 Вось настаюць сем гадоў багацьця на ўсёй зямлі Егіпецкай; 30 пасьля іх настануць сем гадоў голаду: і забудзецца ўсё тое багацьце на зямлі Егіпецкай, і зблажыць голад зямлю, 31 і не пазнаванае будзе ранейшае багацьце на зямлі, з прычыны голаду, які прыйдзе пасьля, бо ён будзе вельмі цяжкі. 32 А што сон паўтарыўся фараону два разы, гэта азначае, што гэта сапраўды слова Божае, і што неўзабаве Бог выканае гэта. 33 І сёньня хай нагледзіць фараон чалавека разумнага і мудрага і хай паставіць яго над зямлёй Егіпецкай. 34 Хай загадае фараон паставіць над зямлёю наглядчыкаў і зьбіраць у сем гадоў багацьця пятую частку зь зямлі Егіпецкай; 35 хай яны бяруць усякі хлеб гэтых будучых добрых гадоў і зьбяруць у гарадах хлеб пад руку фараона на ежу, і хай ашчаджаюць; 36 і будзе гэтая ежа запасам для зямлі на сем гадоў голаду, якія будуць у зямлі Егіпецкай, каб зямля не загінула ад голаду. 37 Гэта спадабалася фараону і ўсім слугам ягоным. 38 І сказаў фараон слугам сваім: ці знойдзем мы такога, як ён, чалавека, у якім быў бы Дух Божы? 39 І сказаў фараон Язэпу: як бо Бог адкрыў табе ўсё гэта, дык няма такога разумнага, як ты; 40 ты будзеш над домам маім, і твайго слова трымацца будзе ўвесь народ мой; толькі тронам я буду большы за цябе. 41 І сказаў фараон Язэпу: вось, я пастаўлю цябе над усёю зямлёю Егіпецкаю. 42 І зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі свае і надзеў яго на руку Язэпу; апрануў яго ў вісоннае адзеньне, усклаў залаты ланцуг на шыю яму; 43 загадаў везьці яго на другой сваёй калясьніцы і абвяшчаць перад ім: схіляйцеся! І паставіў яго над усёю зямлёю Егіпецкаю. 44 І сказаў фараон Язэпу: я фараон; безь цябе ніхто не варухне ні рукою сваёю, ні нагою сваёю ва ўсёй зямлі Егіпецкай. 45 І даў фараон Язэпу імя: Цафнат-панэах; і даў яму за жонку Асэнэту, дачку Потыфэра, жраца Она. І пайшоў Язэп па зямлі Егіпецкай. 46 Язэпу было трыццаць гадоў ад роду, калі ён стаў перад абліччам цара Егіпецкага. І выйшаў Язэп ад аблічча фараонавага і прайшоў па ўсёй зямлі Егіпецкай. 47 А зямля сем гадоў багатых радзіла зь зерня па прыгаршчах. 48 І сабраў ён усякі хлеб сямі гадоў, якія былі ў зямлі Егіпецкай, і паклаў хлеб у гарадах; у кожным горадзе паклаў хлеб палёў, якія былі вакол яго. 49 І ашчадзіў Язэп хлеба даволі многа, як пяску марскога, так што перастаў і лічыць, бо ня стала ліку. 50 Пакуль насталі гады голаду, у Язэпа нарадзіліся два сыны, якіх нарадзіла яму Асэнэта, дачка Потыфэра, жраца Іліёпальскага. 51 І даў Язэп імя першынцу: Манасія, бо Бог даў мне забыць усе няшчасьці мае і ўвесь дом бацькі майго. 52 А другому даў імя: Яфрэм, бо Бог зрабіў мяне плодным у зямлі цярпеньняў маіх. 53 І прайшло сем гадоў багацьця, якое было ў зямлі Егіпецкай, 54 і насталі сем гадоў голаду, як сказаў Язэп. І быў голад ва ўсіх землях, а ва ўсёй зямлі Егіпецкай быў хлеб. 55 Але калі і ўся зямля Егіпецкая пачала цярпець голад, дык народ пачаў галасіць фараону пра хлеб. І сказаў фараон усім Егіпцянам: ідзеце да Язэпа і рабеце, што ён вам скажа. 56 І быў голад па ўсёй зямлі; і адчыніў Язэп усе засекі і пачаў прадаваць хлеб Егіпцянам. А голад мацнеў у зямлі Егіпецкай. 57 І з усіх краінаў прыходзілі ў Егіпет купляць хлеб у Язэпа: бо голад узмацніўся па ўсёй зямлі.

In Other Versions

Genesis 41 in the ANGEFD

Genesis 41 in the ANTPNG2D

Genesis 41 in the AS21

Genesis 41 in the BAGH

Genesis 41 in the BBPNG

Genesis 41 in the BBT1E

Genesis 41 in the BDS

Genesis 41 in the BEV

Genesis 41 in the BHAD

Genesis 41 in the BLPT

Genesis 41 in the BNT

Genesis 41 in the BNTABOOT

Genesis 41 in the BNTLV

Genesis 41 in the BOATCB

Genesis 41 in the BOATCB2

Genesis 41 in the BOBCV

Genesis 41 in the BOCNT

Genesis 41 in the BOECS

Genesis 41 in the BOGWICC

Genesis 41 in the BOHCB

Genesis 41 in the BOHCV

Genesis 41 in the BOHLNT

Genesis 41 in the BOHNTLTAL

Genesis 41 in the BOICB

Genesis 41 in the BOILNTAP

Genesis 41 in the BOITCV

Genesis 41 in the BOKCV

Genesis 41 in the BOKCV2

Genesis 41 in the BOKHWOG

Genesis 41 in the BOKSSV

Genesis 41 in the BOLCB

Genesis 41 in the BOLCB2

Genesis 41 in the BOMCV

Genesis 41 in the BONAV

Genesis 41 in the BONCB

Genesis 41 in the BONLT

Genesis 41 in the BONUT2

Genesis 41 in the BOPLNT

Genesis 41 in the BOSCB

Genesis 41 in the BOSNC

Genesis 41 in the BOTLNT

Genesis 41 in the BOVCB

Genesis 41 in the BOYCB

Genesis 41 in the BPBB

Genesis 41 in the BPH

Genesis 41 in the BSB

Genesis 41 in the CCB

Genesis 41 in the CUV

Genesis 41 in the CUVS

Genesis 41 in the DBT

Genesis 41 in the DGDNT

Genesis 41 in the DHNT

Genesis 41 in the DNT

Genesis 41 in the ELBE

Genesis 41 in the EMTV

Genesis 41 in the ESV

Genesis 41 in the FBV

Genesis 41 in the FEB

Genesis 41 in the GGMNT

Genesis 41 in the GNT

Genesis 41 in the HARY

Genesis 41 in the HNT

Genesis 41 in the IRVA

Genesis 41 in the IRVB

Genesis 41 in the IRVG

Genesis 41 in the IRVH

Genesis 41 in the IRVK

Genesis 41 in the IRVM

Genesis 41 in the IRVM2

Genesis 41 in the IRVO

Genesis 41 in the IRVP

Genesis 41 in the IRVT

Genesis 41 in the IRVT2

Genesis 41 in the IRVU

Genesis 41 in the ISVN

Genesis 41 in the JSNT

Genesis 41 in the KAPI

Genesis 41 in the KBT1ETNIK

Genesis 41 in the KBV

Genesis 41 in the KJV

Genesis 41 in the KNFD

Genesis 41 in the LBA

Genesis 41 in the LBLA

Genesis 41 in the LNT

Genesis 41 in the LSV

Genesis 41 in the MAAL

Genesis 41 in the MBV

Genesis 41 in the MBV2

Genesis 41 in the MHNT

Genesis 41 in the MKNFD

Genesis 41 in the MNG

Genesis 41 in the MNT

Genesis 41 in the MNT2

Genesis 41 in the MRS1T

Genesis 41 in the NAA

Genesis 41 in the NASB

Genesis 41 in the NBLA

Genesis 41 in the NBS

Genesis 41 in the NBVTP

Genesis 41 in the NET2

Genesis 41 in the NIV11

Genesis 41 in the NNT

Genesis 41 in the NNT2

Genesis 41 in the NNT3

Genesis 41 in the PDDPT

Genesis 41 in the PFNT

Genesis 41 in the RMNT

Genesis 41 in the SBIAS

Genesis 41 in the SBIBS

Genesis 41 in the SBIBS2

Genesis 41 in the SBICS

Genesis 41 in the SBIDS

Genesis 41 in the SBIGS

Genesis 41 in the SBIHS

Genesis 41 in the SBIIS

Genesis 41 in the SBIIS2

Genesis 41 in the SBIIS3

Genesis 41 in the SBIKS

Genesis 41 in the SBIKS2

Genesis 41 in the SBIMS

Genesis 41 in the SBIOS

Genesis 41 in the SBIPS

Genesis 41 in the SBISS

Genesis 41 in the SBITS

Genesis 41 in the SBITS2

Genesis 41 in the SBITS3

Genesis 41 in the SBITS4

Genesis 41 in the SBIUS

Genesis 41 in the SBIVS

Genesis 41 in the SBT

Genesis 41 in the SBT1E

Genesis 41 in the SCHL

Genesis 41 in the SNT

Genesis 41 in the SUSU

Genesis 41 in the SUSU2

Genesis 41 in the SYNO

Genesis 41 in the TBIAOTANT

Genesis 41 in the TBT1E

Genesis 41 in the TBT1E2

Genesis 41 in the TFTIP

Genesis 41 in the TFTU

Genesis 41 in the TGNTATF3T

Genesis 41 in the THAI

Genesis 41 in the TNFD

Genesis 41 in the TNT

Genesis 41 in the TNTIK

Genesis 41 in the TNTIL

Genesis 41 in the TNTIN

Genesis 41 in the TNTIP

Genesis 41 in the TNTIZ

Genesis 41 in the TOMA

Genesis 41 in the TTENT

Genesis 41 in the UBG

Genesis 41 in the UGV

Genesis 41 in the UGV2

Genesis 41 in the UGV3

Genesis 41 in the VBL

Genesis 41 in the VDCC

Genesis 41 in the YALU

Genesis 41 in the YAPE

Genesis 41 in the YBVTP

Genesis 41 in the ZBP