Joshua 7 (BIB)

1 Але сыны Ізраілевыя ўчынілі злачынства і ўзялі з заклятага. Ахан, сын Хармія сына Заўдыя, сына Зары, з племя Юдавага, узяў з заклятага, і гнеў Гасподні запаліўся на сыноў Ізраіля. 2 Ісус зь Ерыхона паслаў людзей у Гай, што паблізу Бэт-Авэна, з усходняга боку Вэтыля, і сказаў ім: ідзеце, агледзьце зямлю. Яны пайшлі і агледзелі Гай. 3 І вярнуўшыся да Ісуса, сказалі яму: ня ўвесь народ хай ідзе, а няхай пойдзе каля дзьвюх тысяч альбо каля трох тысяч чалавек, і заваююць Гай; усяго народу ня шлі туды, бо тых мала там. 4 Дык вось, пайшло туды з народу каля трох тысяч чалавек, але яны кінуліся наўцёкі ад жыхароў Гайскіх; 5 жыхары Гайскія забілі зь іх каля трыццаці шасьці чалавек і гналі іх ад брамы да Сэварым і разьбілі іх на спуску з гары; і праз гэта сэрца народу растала і зрабілася, як вада. 6 Ісус разадраў вопратку на сабе і ўпаў тварам сваім на зямлю перад каўчэгам Гасподнім і ляжаў да самага вечара, ён і старэйшыны Ізраільскія і пасыпалі пылам галовы свае. 7 І сказаў Ісус: о, Госпадзе Ўладару! навошта Ты перавёў народ гэты празь Ярдан, каб аддаць нас у рукі Амарэям і загубіць нас? о, калі б мы засталіся і жылі за Ярданам! 8 О, Госпадзе! што сказаць мне пасьля таго, як Ізраіль павярнуўся ад ворагаў сваіх? 9 Хананэі і ўсе жыхары зямлі пачуюць і акружаць нас і вынішчаць імя наша зь зямлі. І што зробіш тады імю Твайму вялікаму? 10 Гасподзь сказаў Ісусу: устань, навошта ты ўпаў на твар твой? 11 Ізраіль зграшыў, і пераступілі яны наказ Мой, які Я запавядаў ім; узялі з заклятага, і ўкралі, і ўтоілі і паклалі паміж сваімі рэчамі; 12 за гэта сыны Ізраілевыя не маглі ўстояць перад ворагамі сваімі, бо яны падупалі праклёну; ня буду болей з вамі, калі ня зьнішчыце з асяродзьдзя вашага заклятага. 13 Устань, асьвяці народ і скажы: асьвяцецеся да раніцы, бо так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: «заклятае сярод цябе, Ізраіле; таму ты ня можаш устояць перад ворагамі тваімі, пакуль ня выдаліш спаміж сябе праклятага»; 14 заўтра падыходзьце паводле плямёнаў вашых; а племя, на якое пакажа Гасподзь, няхай падыходзіць па родах; род, на якое пакажа Гасподзь, няхай падыходзіць пасямейна; сям'я, на якую пакажа Гасподзь, няхай падыходзіць па адным чалавеку; 15 і выкрытага ў рабаваньні заклятага няхай спаляць агнём, яго і ўсё, што ў яго, за тое, што ён пераступіў наказ Гасподні і ўчыніў беззаконьне сярод Ізраіля. 16 Ісус, устаўшы рана раніцай, загадаў Ізраілю падыходзіць паводле плямёнаў, і ўказана племя Юдава; 17 потым загадаў падыходзіць плямёнам Юдавым, і ўказана племя Зары; загадаў падыходзіць племю Зараваму пасямейна, і ўказана сям'я Заўдыева; 18 загадаў падыходзіць сямейству ягонаму па адным чалавеку, і ўказаны Ахан, сын Хармія, сына Заўдыя, сына Зары, з роду Юдавага. 19 Тады Ісус сказаў Ахану: сыне мой! узьнясі славу Госпаду Богу Ізраілеваму і зрабі перад Ім споведзь і абвясьці мне, што ты зрабіў; ня ўтоі ад мяне. 20 У адказ Ісусу Ахан сказаў: праўда, я зграшыў перад Госпадам Богам Ізраілевым і зрабіў тое і тое: 21 сярод здабычы ўбачыў я адну прыгожую Сэнарскую адзежыну і дзьвесьце сікляў срэбра і зьлітак золата вагою ў пяцьдзясят сікляў; гэта мне спадабалася, і я ўзяў гэта; і вось, яно схавана ў зямлі сярод намёта майго, і срэбра пад ім на сподзе. 22 Ісус паслаў людзей і яны пабеглі ў намёт; і вось, усё гэта схавана было ў намёце ягоным, і срэбра пад ім на сподзе. 23 Яны ўзялі гэта з намёта і прынесьлі да Ісуса і да ўсіх сыноў Ізраілевых і паклалі перад Госпадам. 24 Ісус і ўсе Ізраільцяне зь ім узялі Ахана, сына Зарынага, і срэбра, і вопратку, і зьлітак золата, і сыноў ягоных і дочак ягоных, і валоў ягоных і аслоў ягоных, і авечак ягоных і намёт ягоны, і ўсё, што ў яго было, і вывелі іх у даліну Ахор. 25 І сказаў Ісус: за тое, што ты навёў на нас бяду, Гасподзь на цябе наводзіць бяду ў дзень гэты. І пабілі яго ўсе Ізраільцяне камянямі, і спалілі іх агнём, і накідалі на іх каменьня. 26 І накідалі на яго вялікую крушню, якая ацалела і да сёньня. Пасьля гэтага аціхла лютасьць гневу Гасподняга. Якраз таму і называецца мясьціна далінаю Ахора да сёньня.

In Other Versions

Joshua 7 in the ANGEFD

Joshua 7 in the ANTPNG2D

Joshua 7 in the AS21

Joshua 7 in the BAGH

Joshua 7 in the BBPNG

Joshua 7 in the BBT1E

Joshua 7 in the BDS

Joshua 7 in the BEV

Joshua 7 in the BHAD

Joshua 7 in the BLPT

Joshua 7 in the BNT

Joshua 7 in the BNTABOOT

Joshua 7 in the BNTLV

Joshua 7 in the BOATCB

Joshua 7 in the BOATCB2

Joshua 7 in the BOBCV

Joshua 7 in the BOCNT

Joshua 7 in the BOECS

Joshua 7 in the BOGWICC

Joshua 7 in the BOHCB

Joshua 7 in the BOHCV

Joshua 7 in the BOHLNT

Joshua 7 in the BOHNTLTAL

Joshua 7 in the BOICB

Joshua 7 in the BOILNTAP

Joshua 7 in the BOITCV

Joshua 7 in the BOKCV

Joshua 7 in the BOKCV2

Joshua 7 in the BOKHWOG

Joshua 7 in the BOKSSV

Joshua 7 in the BOLCB

Joshua 7 in the BOLCB2

Joshua 7 in the BOMCV

Joshua 7 in the BONAV

Joshua 7 in the BONCB

Joshua 7 in the BONLT

Joshua 7 in the BONUT2

Joshua 7 in the BOPLNT

Joshua 7 in the BOSCB

Joshua 7 in the BOSNC

Joshua 7 in the BOTLNT

Joshua 7 in the BOVCB

Joshua 7 in the BOYCB

Joshua 7 in the BPBB

Joshua 7 in the BPH

Joshua 7 in the BSB

Joshua 7 in the CCB

Joshua 7 in the CUV

Joshua 7 in the CUVS

Joshua 7 in the DBT

Joshua 7 in the DGDNT

Joshua 7 in the DHNT

Joshua 7 in the DNT

Joshua 7 in the ELBE

Joshua 7 in the EMTV

Joshua 7 in the ESV

Joshua 7 in the FBV

Joshua 7 in the FEB

Joshua 7 in the GGMNT

Joshua 7 in the GNT

Joshua 7 in the HARY

Joshua 7 in the HNT

Joshua 7 in the IRVA

Joshua 7 in the IRVB

Joshua 7 in the IRVG

Joshua 7 in the IRVH

Joshua 7 in the IRVK

Joshua 7 in the IRVM

Joshua 7 in the IRVM2

Joshua 7 in the IRVO

Joshua 7 in the IRVP

Joshua 7 in the IRVT

Joshua 7 in the IRVT2

Joshua 7 in the IRVU

Joshua 7 in the ISVN

Joshua 7 in the JSNT

Joshua 7 in the KAPI

Joshua 7 in the KBT1ETNIK

Joshua 7 in the KBV

Joshua 7 in the KJV

Joshua 7 in the KNFD

Joshua 7 in the LBA

Joshua 7 in the LBLA

Joshua 7 in the LNT

Joshua 7 in the LSV

Joshua 7 in the MAAL

Joshua 7 in the MBV

Joshua 7 in the MBV2

Joshua 7 in the MHNT

Joshua 7 in the MKNFD

Joshua 7 in the MNG

Joshua 7 in the MNT

Joshua 7 in the MNT2

Joshua 7 in the MRS1T

Joshua 7 in the NAA

Joshua 7 in the NASB

Joshua 7 in the NBLA

Joshua 7 in the NBS

Joshua 7 in the NBVTP

Joshua 7 in the NET2

Joshua 7 in the NIV11

Joshua 7 in the NNT

Joshua 7 in the NNT2

Joshua 7 in the NNT3

Joshua 7 in the PDDPT

Joshua 7 in the PFNT

Joshua 7 in the RMNT

Joshua 7 in the SBIAS

Joshua 7 in the SBIBS

Joshua 7 in the SBIBS2

Joshua 7 in the SBICS

Joshua 7 in the SBIDS

Joshua 7 in the SBIGS

Joshua 7 in the SBIHS

Joshua 7 in the SBIIS

Joshua 7 in the SBIIS2

Joshua 7 in the SBIIS3

Joshua 7 in the SBIKS

Joshua 7 in the SBIKS2

Joshua 7 in the SBIMS

Joshua 7 in the SBIOS

Joshua 7 in the SBIPS

Joshua 7 in the SBISS

Joshua 7 in the SBITS

Joshua 7 in the SBITS2

Joshua 7 in the SBITS3

Joshua 7 in the SBITS4

Joshua 7 in the SBIUS

Joshua 7 in the SBIVS

Joshua 7 in the SBT

Joshua 7 in the SBT1E

Joshua 7 in the SCHL

Joshua 7 in the SNT

Joshua 7 in the SUSU

Joshua 7 in the SUSU2

Joshua 7 in the SYNO

Joshua 7 in the TBIAOTANT

Joshua 7 in the TBT1E

Joshua 7 in the TBT1E2

Joshua 7 in the TFTIP

Joshua 7 in the TFTU

Joshua 7 in the TGNTATF3T

Joshua 7 in the THAI

Joshua 7 in the TNFD

Joshua 7 in the TNT

Joshua 7 in the TNTIK

Joshua 7 in the TNTIL

Joshua 7 in the TNTIN

Joshua 7 in the TNTIP

Joshua 7 in the TNTIZ

Joshua 7 in the TOMA

Joshua 7 in the TTENT

Joshua 7 in the UBG

Joshua 7 in the UGV

Joshua 7 in the UGV2

Joshua 7 in the UGV3

Joshua 7 in the VBL

Joshua 7 in the VDCC

Joshua 7 in the YALU

Joshua 7 in the YAPE

Joshua 7 in the YBVTP

Joshua 7 in the ZBP