Numbers 22 (BIB)

1 І выправіліся сыны Ізраілевыя і спыніліся на руінах Маава, каля Ярдана, насупраць Ерыхона. 2 І ўбачыў Валак, сын Сэпфораў, усё, што зрабіў Ізраіль Амарэям; 3 і вельмі баяліся Маавіцяне народу гэтага, бо ён быў шматлікі; і збаяліся Маавіцяне сыноў Ізраілевых. 4 І сказалі Маавіцяне старэйшынам Мадыямскім: гэты народ зьядае цяпер усё вакол нас, як вол зьядае траву палявую. А Валак, сын Сэпфораў быў царом Маавіцянаў у той час. 5 І паслаў ён паслоў да Валаама, сына Вэоравага, у Пэтор, што на рацэ Еўфраце, у зямлі сыноў народу яго, каб паклікаць яго і сказаць: вось, народ выйшаў зь Егіпта і пакрыў улоньне зямлі, і жыве ён каля мяне; 6 дык вось, прыйдзі, пракляні мне народ гэты, бо ён мацнейшы за мяне: можа, тады я змагу разьбіць яго і выгнаць яго зь зямлі; я ведаю, што каго ты дабраславіш, той дабраславёны, і каго ты праклянеш, той пракляты. 7 І пайшлі старэйшыны Маавіцкія і старэйшыны Мадыямскія, з дарункамі ў руках за чарадзейства, і пайшлі да Валаама, і пераказалі яму словы Валакавыя. 8 І сказаў ён ім: заначуйце тут ноч, і дам вам адказ, як скажа мне Гасподзь. І засталіся старэйшыны Маавіцкія ў Валаама. 9 І прыйшоў Бог да Валаама і сказаў: якія гэта людзі ў цябе? 10 Валаам сказаў Богу: Валак, сын Сэпфораў, цар Маавіцкі, прыслаў да мяне: 11 вось, народ выйшаў зь Егіпта і пакрыў улоньне зямлі; дык вось, прыйдзі, пракляні мне яго; можа, я тады змагу падужацца зь ім і выгнаць яго. 12 І сказаў Бог Валааму: не хадзі зь імі, не праклінай народу гэтага, бо ён дабраславёны. 13 І ўстаў Валаам раніцай і сказаў князям Валакавым: ідзеце ў зямлю вашу, бо ня хоча Гасподзь дазволіць мне ісьці з вамі. 14 І ўсталі князі Маавіцкія, і прыйшлі да Валака, і сказалі: не згадзіўся Валаам ісьці з намі. 15 Валак паслаў яшчэ князёў, пабольш і знакаміцейшых за тых. 16 І прыйшлі яны да Валаама і сказалі яму: так кажа Валак, сын Сэпфораў: не адмоўся прыйсьці да мяне; 17 я зраблю табе вялікі гонар і зраблю ўсё, што ні скажаш мне; прыйдзі ж, пракляні мне народ гэты. 18 І адказваў Валаам і сказаў рабам Валакавым: хоць бы Валак даваў мне поўны дом срэбра і золата, не магу пераступіць загадаў Госпада, Бога майго, і зрабіць што-небудзь малое альбо вялікае; 19 зрэшты, застаньцеся і вы тут нанач, і я даведаюся, што яшчэ скажа мне Гасподзь. 20 І прыйшоў Бог да Валаама ўначы і сказаў яму: калі людзі гэтыя прыйшлі клікаць цябе, устань, і ідзі зь імі! але толькі рабі тое, што Я буду казаць табе. 21 Валаам устаў раніцай, асядлаў асьліцу сваю і пайшоў з князямі Маавіцкімі. 22 І запалаў гнеў Божы за тое, што ён пайшоў, і стаў анёл Гасподні на дарозе, каб перашкодзіць яму. Ён ехаў на асьліцы сваёй і два слугі ягоныя. 23 І ўбачыла асьліца анёла Гасподняга, які стаяў на дарозе з аголеным мечам у руцэ, і зьвярнула асьліца з дарогі і пайшла на поле; а Валаам пачаў біць асьліцу, каб вярнуць яе на дарогу. 24 І стаў анёл Гасподні на вузкай дарозе, паміж вінаграднікамі, дзе з аднаго боку сьцяна і з другога боку сьцяна. 25 Асьліца, убачыўшы анёла Гасподняга, прыціснулася да сьцяны і прыціснула нагу Валаама да сьцяны; і ён зноў пачаў біць яе. 26 Анёл Гасподні зноў перайшоў і стаў у цесным месцы, дзе ня было куды зьвярнуць, ні налева, ні направа. 27 Асьліца, убачыўшы анёла Гасподняга, легла пад Валаамам. І запалаў гнеў Валаама, і пачаў ён біць асьліцу кіем. 28 І разамкнуў Гасподзь вусны асьліцы, і яна сказала Валааму: што я табе зрабіла, што ты бэеш мяне вось ужо трэці раз? 29 Валаам сказаў асьліцы: за тое, што ты паглумілася зь мяне; калі б у мяне ў руцэ быў меч, дык я цяпер ужо забіў бы цябе. 30 А асьліца сказала Валааму: ці ня я твая асьліца, на якой ты езьдзіў з пачатку да гэтага дня? ці мела я звычку так рабіць з табою? Ён сказаў: не. 31 І адкрыў Гасподзь вочы Валааму, і ўбачыў ён анёла Гасподняга, які стаяў на дарозе з аголеным мечам у руцэ, і пакланіўся, і ўпаў на аблічча сваё. 32 І сказаў яму анёл Гасподні: за што ты біў асьліцу тваю аж тры разы? Я выйшаў, каб перашкодзіць табе, бо шлях твой няправільны перад Мною; 33 і асьліца, убачыўшы Мяне, зьвярнула ад Мяне вось ужо тры разы; калі б яна не зьвярнула ад Мяне, дык Я забіў бы цябе, а яе пакінуў бы жывую. 34 І сказаў Валаам анёлу Гасподняму: зграшыў я, бо ня ведаў, што Ты стаіш насупраць мяне на дарозе; дык вось, калі гэта няпрыемна ў вачах Тваіх, дык я вярнуся. 35 І сказаў анёл Гасподні Валааму: ідзі зь людзьмі гэтымі, толькі кажы тое, што Я буду казаць табе. І пайшоў Валаам з князямі Валакавымі. 36 Валак, пачуўшы, што ідзе Валаам, выйшаў насустрач яму ў горад Маавіцкі, які на граніцы пры Арноне, што каля самай мяжы. 37 І сказаў Валак Валааму: ці не пасылаў я да цябе клікаць цябе? чаму ты ня ішоў да мяне? няўжо я і праўда не магу ўшанаваць цябе? 38 І сказаў Валаам Валаку: вось, я і прыйшоў да цябе, але ці магу я штосьці ад сябе сказаць? што ўкладзе Бог у вусны мае, тое і буду гаварыць. 39 І пайшоў Валаам з Валакам, і прыйшлі ў Кірыят-Хуцот. 40 І закалоў Валак валоў і авечак і паслаў да Валаама і князёў, якія былі зь ім. 41 На другі дзень раніцай Валак узяў Валаама і ўзьвёў яго на вышыні Ваалавыя, каб ён убачыў адтуль частку народу.

In Other Versions

Numbers 22 in the ANGEFD

Numbers 22 in the ANTPNG2D

Numbers 22 in the AS21

Numbers 22 in the BAGH

Numbers 22 in the BBPNG

Numbers 22 in the BBT1E

Numbers 22 in the BDS

Numbers 22 in the BEV

Numbers 22 in the BHAD

Numbers 22 in the BLPT

Numbers 22 in the BNT

Numbers 22 in the BNTABOOT

Numbers 22 in the BNTLV

Numbers 22 in the BOATCB

Numbers 22 in the BOATCB2

Numbers 22 in the BOBCV

Numbers 22 in the BOCNT

Numbers 22 in the BOECS

Numbers 22 in the BOGWICC

Numbers 22 in the BOHCB

Numbers 22 in the BOHCV

Numbers 22 in the BOHLNT

Numbers 22 in the BOHNTLTAL

Numbers 22 in the BOICB

Numbers 22 in the BOILNTAP

Numbers 22 in the BOITCV

Numbers 22 in the BOKCV

Numbers 22 in the BOKCV2

Numbers 22 in the BOKHWOG

Numbers 22 in the BOKSSV

Numbers 22 in the BOLCB

Numbers 22 in the BOLCB2

Numbers 22 in the BOMCV

Numbers 22 in the BONAV

Numbers 22 in the BONCB

Numbers 22 in the BONLT

Numbers 22 in the BONUT2

Numbers 22 in the BOPLNT

Numbers 22 in the BOSCB

Numbers 22 in the BOSNC

Numbers 22 in the BOTLNT

Numbers 22 in the BOVCB

Numbers 22 in the BOYCB

Numbers 22 in the BPBB

Numbers 22 in the BPH

Numbers 22 in the BSB

Numbers 22 in the CCB

Numbers 22 in the CUV

Numbers 22 in the CUVS

Numbers 22 in the DBT

Numbers 22 in the DGDNT

Numbers 22 in the DHNT

Numbers 22 in the DNT

Numbers 22 in the ELBE

Numbers 22 in the EMTV

Numbers 22 in the ESV

Numbers 22 in the FBV

Numbers 22 in the FEB

Numbers 22 in the GGMNT

Numbers 22 in the GNT

Numbers 22 in the HARY

Numbers 22 in the HNT

Numbers 22 in the IRVA

Numbers 22 in the IRVB

Numbers 22 in the IRVG

Numbers 22 in the IRVH

Numbers 22 in the IRVK

Numbers 22 in the IRVM

Numbers 22 in the IRVM2

Numbers 22 in the IRVO

Numbers 22 in the IRVP

Numbers 22 in the IRVT

Numbers 22 in the IRVT2

Numbers 22 in the IRVU

Numbers 22 in the ISVN

Numbers 22 in the JSNT

Numbers 22 in the KAPI

Numbers 22 in the KBT1ETNIK

Numbers 22 in the KBV

Numbers 22 in the KJV

Numbers 22 in the KNFD

Numbers 22 in the LBA

Numbers 22 in the LBLA

Numbers 22 in the LNT

Numbers 22 in the LSV

Numbers 22 in the MAAL

Numbers 22 in the MBV

Numbers 22 in the MBV2

Numbers 22 in the MHNT

Numbers 22 in the MKNFD

Numbers 22 in the MNG

Numbers 22 in the MNT

Numbers 22 in the MNT2

Numbers 22 in the MRS1T

Numbers 22 in the NAA

Numbers 22 in the NASB

Numbers 22 in the NBLA

Numbers 22 in the NBS

Numbers 22 in the NBVTP

Numbers 22 in the NET2

Numbers 22 in the NIV11

Numbers 22 in the NNT

Numbers 22 in the NNT2

Numbers 22 in the NNT3

Numbers 22 in the PDDPT

Numbers 22 in the PFNT

Numbers 22 in the RMNT

Numbers 22 in the SBIAS

Numbers 22 in the SBIBS

Numbers 22 in the SBIBS2

Numbers 22 in the SBICS

Numbers 22 in the SBIDS

Numbers 22 in the SBIGS

Numbers 22 in the SBIHS

Numbers 22 in the SBIIS

Numbers 22 in the SBIIS2

Numbers 22 in the SBIIS3

Numbers 22 in the SBIKS

Numbers 22 in the SBIKS2

Numbers 22 in the SBIMS

Numbers 22 in the SBIOS

Numbers 22 in the SBIPS

Numbers 22 in the SBISS

Numbers 22 in the SBITS

Numbers 22 in the SBITS2

Numbers 22 in the SBITS3

Numbers 22 in the SBITS4

Numbers 22 in the SBIUS

Numbers 22 in the SBIVS

Numbers 22 in the SBT

Numbers 22 in the SBT1E

Numbers 22 in the SCHL

Numbers 22 in the SNT

Numbers 22 in the SUSU

Numbers 22 in the SUSU2

Numbers 22 in the SYNO

Numbers 22 in the TBIAOTANT

Numbers 22 in the TBT1E

Numbers 22 in the TBT1E2

Numbers 22 in the TFTIP

Numbers 22 in the TFTU

Numbers 22 in the TGNTATF3T

Numbers 22 in the THAI

Numbers 22 in the TNFD

Numbers 22 in the TNT

Numbers 22 in the TNTIK

Numbers 22 in the TNTIL

Numbers 22 in the TNTIN

Numbers 22 in the TNTIP

Numbers 22 in the TNTIZ

Numbers 22 in the TOMA

Numbers 22 in the TTENT

Numbers 22 in the UBG

Numbers 22 in the UGV

Numbers 22 in the UGV2

Numbers 22 in the UGV3

Numbers 22 in the VBL

Numbers 22 in the VDCC

Numbers 22 in the YALU

Numbers 22 in the YAPE

Numbers 22 in the YBVTP

Numbers 22 in the ZBP