Numbers 31 (BIB)

1 І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы: 2 адпомсьці Мадыяніцянам за сыноў Ізраілевых, і потым адыдзеш да народу твайго. 3 І сказаў Майсей народу, кажучы: узбройце спаміж сябе людзей на вайну, каб яны пайшлі супроць Мадыяніцянаў учыніць помсту Гасподнюю Мадыяніцянам; 4 па тысячы з племя, ад усіх плямёнаў Ізраілевых пашлеце на вайну. 5 І вылучана з тысячаў Ізраілевых, па тысячы з племя, дванаццаць тысяч узброеных на вайну. 6 І паслаў іх Майсей на вайну, па тысячы з племя, іх і Фінээса, сына Элеазара, сьвятара, на вайну, і ў руцэ ў яго сьвяшчэнны посуд і трубы на трывогу. 7 І пайшлі вайною на Мадыяма, як загадаў Гасподзь Майсею, і забілі ўсіх мужчынскага полу; 8 і разам з забітымі іхнімі забілі цароў Мадыямскіх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура і Рэву, пяць цароў Мадыямскіх, і Валаама, сына Вэоравага, забілі мечам; 9 а жанок Мадыямскіх і дзяцей іхніх сыны Ізраілевыя ўзялі ў палон, і ўсё быдла іхняе, і ўсе статкі іхнія, і ўсю маёмасьць іхнюю ўзялі як здабычу, 10 і ўсе гарады іхнія ва ўладаньнях іхніх і ўсе селішчы іхнія спалілі агнём; 11 і ўзялі ўсё захопленае і ўсю здабычу, ад чалавека да быдла; 12 і даставілі палонных і здабычу і захопленае да Майсея і да Элеазара сьвятара і да супольства сыноў Ізраілевых, да табара, на раўніны Маавіцкія, што каля Ярдана, насупраць Ерыхона. 13 І выйшлі Майсей і Элеазар сьвятар і ўсе князі супольства насустрач ім з табара. 14 І ўгневаўся Майсей на ваеначальнікаў, тысячнікаў і сотнікаў, якія прыйшлі з вайны, 15 і сказаў ім Майсей: вы пакінулі жывымі ўсіх жанчын? 16 вось яны, з парады Валаамавай, былі сынам Ізраілевым прычынаю адступленьня ад Госпада дзеля дагоды Фэгору, за што і параза была ў супольстве Гасподнім; 17 дык вось, забеце ўсіх дзяцей мужчынскага полу, і ўсіх жанчын, якія спазналі мужа на мужавым ложку, забеце; 18 а ўсіх дзяцей жаночага полу, якія не спазналі мужавага ложка, пакіньце жывымі сабе; 19 і прабудзьце за табарам сем дзён; кожны, хто забіў чалавека і дакрануўся да мёртвага, ачысьціцеся на трэці дзень і на сёмы дзень, вы і палонныя вашыя; 20 і ўсё адзеньне, і ўсе скураныя рэчы, і ўсё зробленае з казінай воўны, і ўвесь драўляны посуд ачысьціце. 21 І сказаў Элеазар сьвятар воінам, якія хадзілі на вайну: вось пастанова закона, які наказаў Гасподзь Майсею: 22 золата, срэбра, медзь, жалеза, волава і сьвінец, 23 і ўсё, што праходзіць праз агонь, правядзеце праз агонь, каб яно ачысьцілася, а акрамя таго і ачышчальнаю вадою трэба ачысьціць; а ўсё, што не праходзіць праз агонь, правядзеце праз ваду; 24 і вопратку вашу вымыйце на сёмы дзень, і ачысьціцеся, і пасьля таго ўваходзьце ў табар. 25 І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы: 26 палічы здабычу палону, ад чалавека да быдла, ты і Элеазар сьвятар і правадыры плямёнаў супольства; 27 і падзялі здабычу напалам паміж ваярамі, якія хадзілі на вайну, і супольствам; 28 і з ваяроў, якія хадзілі на вайну, вазьмі даніну Госпаду, па адной душы зь пяцісот, зь людзей і буйнога быдла, і з аслоў і з дробнага быдла; 29 вазьмі гэта з палавіны іхняй і аддай Элеазару сьвятару дзеля прынашэньня Госпаду; 30 і з палавіны сыноў Ізраілевых вазьмі па адной долі зь пяцідзесяці, зь людзей, з буйнога быдла, з аслоў і з дробнага быдла і аддай гэта лявітам, якія служаць пры скініі Гасподняй. 31 І зрабіў Майсей і Элеазар сьвятар, як загадаў Гасподзь Майсею. 32 І было здабычы, якая засталася ад захопленага, што захапілі тыя, якія былі на вайне: дробнага быдла шэсьцьсот семдзесят пяць тысяч, 33 буйнога быдла семдзесят дзьве тысячы, 34 аслоў шэсьцьдзясят адна тысяча, 35 людзей, жанчын, якія ня ведалі мужчынскага ложка, усіх душ трыццаць дзьве тысячы. 36 Палавіна, доля тых, што хадзілі на вайну, пасьля падліку была: дробнага быдла трыста трыццаць сем тысяч пяцьсот, 37 і даніна Госпаду з дробнага быдла шэсьцьсот семдзесят пяць; 38 буйнога быдла трыццаць шэсьць тысяч, і даніна зь іх Госпаду семдзесят два; 39 аслоў трыццаць тысяч пяцьсот, і даніна зь іх Госпаду шэсьцьдзясят адзін; 40 людзей шаснаццаць тысяч, і даніна зь іх Госпаду трыццаць дзьве душы. 41 І аддаў Майсей даніну, прынашэньне Госпаду, Элеазару сьвятару, як загадаў Гасподзь Майсею. 42 І з палавіны сыноў Ізраілевых, якую аддзяліў Майсей ад тых, што былі на вайне; 43 а палавінам на долю супольства была: дробнага быдла трыста трыццаць сем тысяч пяцьсот, 44 буйнога быдла трыццаць шэсьць тысяч, 45 аслоў трыццаць тысяч пяцьсот, 46 людзей шаснаццаць тысяч. 47 З палавіны сыноў Ізраілевых узяў Майсей адну пяцідзясятую частку зь людзей і з быдла і аддаў гэта лявітам, якія выконваюць службу пры скініі Гасподняй, як загадаў Гасподзь Майсею. 48 І прыйшлі да Майсея правадыры над тысячамі войска, тысячнікі і сотнікі, 49 і сказалі Майсею: рабы твае палічылі воінаў, якія нам даручаны, і ня ўбыло ніводнага зь іх; 50 і вось, мы прынесьлі прынашэньне Госпаду, хто што дастаў з залатых рэчаў, ланцужкі, запясьці, пярсьцёнкі, завушніцы і падвескі, дзеля ачышчэньня душаў нашых перад Госпадам. 51 І ўзяў у іх Майсей і Элеазар сьвятар золата ва ўсіх гэтых вырабах; 52 і было ўсяго золата, якое прынесена ў прынашэньне Госпаду, шаснаццаць тысяч сямсот пяцьдзясят сікляў, ад тысячнікаў і сотнікаў. 53 Воіны рабавалі кожны сабе. 54 І ўзяў Майсей і Элеазар сьвятар золата ад тысячнікаў і сотнікаў, і прынесьлі яго ў скінію сходу, у памяць сыноў Ізраілевых перад Госпадам.

In Other Versions

Numbers 31 in the ANGEFD

Numbers 31 in the ANTPNG2D

Numbers 31 in the AS21

Numbers 31 in the BAGH

Numbers 31 in the BBPNG

Numbers 31 in the BBT1E

Numbers 31 in the BDS

Numbers 31 in the BEV

Numbers 31 in the BHAD

Numbers 31 in the BLPT

Numbers 31 in the BNT

Numbers 31 in the BNTABOOT

Numbers 31 in the BNTLV

Numbers 31 in the BOATCB

Numbers 31 in the BOATCB2

Numbers 31 in the BOBCV

Numbers 31 in the BOCNT

Numbers 31 in the BOECS

Numbers 31 in the BOGWICC

Numbers 31 in the BOHCB

Numbers 31 in the BOHCV

Numbers 31 in the BOHLNT

Numbers 31 in the BOHNTLTAL

Numbers 31 in the BOICB

Numbers 31 in the BOILNTAP

Numbers 31 in the BOITCV

Numbers 31 in the BOKCV

Numbers 31 in the BOKCV2

Numbers 31 in the BOKHWOG

Numbers 31 in the BOKSSV

Numbers 31 in the BOLCB

Numbers 31 in the BOLCB2

Numbers 31 in the BOMCV

Numbers 31 in the BONAV

Numbers 31 in the BONCB

Numbers 31 in the BONLT

Numbers 31 in the BONUT2

Numbers 31 in the BOPLNT

Numbers 31 in the BOSCB

Numbers 31 in the BOSNC

Numbers 31 in the BOTLNT

Numbers 31 in the BOVCB

Numbers 31 in the BOYCB

Numbers 31 in the BPBB

Numbers 31 in the BPH

Numbers 31 in the BSB

Numbers 31 in the CCB

Numbers 31 in the CUV

Numbers 31 in the CUVS

Numbers 31 in the DBT

Numbers 31 in the DGDNT

Numbers 31 in the DHNT

Numbers 31 in the DNT

Numbers 31 in the ELBE

Numbers 31 in the EMTV

Numbers 31 in the ESV

Numbers 31 in the FBV

Numbers 31 in the FEB

Numbers 31 in the GGMNT

Numbers 31 in the GNT

Numbers 31 in the HARY

Numbers 31 in the HNT

Numbers 31 in the IRVA

Numbers 31 in the IRVB

Numbers 31 in the IRVG

Numbers 31 in the IRVH

Numbers 31 in the IRVK

Numbers 31 in the IRVM

Numbers 31 in the IRVM2

Numbers 31 in the IRVO

Numbers 31 in the IRVP

Numbers 31 in the IRVT

Numbers 31 in the IRVT2

Numbers 31 in the IRVU

Numbers 31 in the ISVN

Numbers 31 in the JSNT

Numbers 31 in the KAPI

Numbers 31 in the KBT1ETNIK

Numbers 31 in the KBV

Numbers 31 in the KJV

Numbers 31 in the KNFD

Numbers 31 in the LBA

Numbers 31 in the LBLA

Numbers 31 in the LNT

Numbers 31 in the LSV

Numbers 31 in the MAAL

Numbers 31 in the MBV

Numbers 31 in the MBV2

Numbers 31 in the MHNT

Numbers 31 in the MKNFD

Numbers 31 in the MNG

Numbers 31 in the MNT

Numbers 31 in the MNT2

Numbers 31 in the MRS1T

Numbers 31 in the NAA

Numbers 31 in the NASB

Numbers 31 in the NBLA

Numbers 31 in the NBS

Numbers 31 in the NBVTP

Numbers 31 in the NET2

Numbers 31 in the NIV11

Numbers 31 in the NNT

Numbers 31 in the NNT2

Numbers 31 in the NNT3

Numbers 31 in the PDDPT

Numbers 31 in the PFNT

Numbers 31 in the RMNT

Numbers 31 in the SBIAS

Numbers 31 in the SBIBS

Numbers 31 in the SBIBS2

Numbers 31 in the SBICS

Numbers 31 in the SBIDS

Numbers 31 in the SBIGS

Numbers 31 in the SBIHS

Numbers 31 in the SBIIS

Numbers 31 in the SBIIS2

Numbers 31 in the SBIIS3

Numbers 31 in the SBIKS

Numbers 31 in the SBIKS2

Numbers 31 in the SBIMS

Numbers 31 in the SBIOS

Numbers 31 in the SBIPS

Numbers 31 in the SBISS

Numbers 31 in the SBITS

Numbers 31 in the SBITS2

Numbers 31 in the SBITS3

Numbers 31 in the SBITS4

Numbers 31 in the SBIUS

Numbers 31 in the SBIVS

Numbers 31 in the SBT

Numbers 31 in the SBT1E

Numbers 31 in the SCHL

Numbers 31 in the SNT

Numbers 31 in the SUSU

Numbers 31 in the SUSU2

Numbers 31 in the SYNO

Numbers 31 in the TBIAOTANT

Numbers 31 in the TBT1E

Numbers 31 in the TBT1E2

Numbers 31 in the TFTIP

Numbers 31 in the TFTU

Numbers 31 in the TGNTATF3T

Numbers 31 in the THAI

Numbers 31 in the TNFD

Numbers 31 in the TNT

Numbers 31 in the TNTIK

Numbers 31 in the TNTIL

Numbers 31 in the TNTIN

Numbers 31 in the TNTIP

Numbers 31 in the TNTIZ

Numbers 31 in the TOMA

Numbers 31 in the TTENT

Numbers 31 in the UBG

Numbers 31 in the UGV

Numbers 31 in the UGV2

Numbers 31 in the UGV3

Numbers 31 in the VBL

Numbers 31 in the VDCC

Numbers 31 in the YALU

Numbers 31 in the YAPE

Numbers 31 in the YBVTP

Numbers 31 in the ZBP