Psalms 10 (BIB)
1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава.На Госпада спадзяюся; як жа вы кажаце душы маёй: «Як птушка ўзьляці на гару вашу»? 2 Бо вось бязбожнікі лук напялі, на цяціву стралу наклалі, каб у змроку цаляць у праведных сэрцам. 3 Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік? 4 Гасподзь у сьвятым Сваім храме, Гасподзь - трон Ягоны на нябёсах, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых. 5 Гасподзь выпрабоўвае праведніка; а бязбожніка і ліхадзея ненавідзіць душа Ягоная. 6 Дажджом вылье Ён на бязбожных жар, вагонь і серку; і палючы вецер - доля іхняй чары; 7 бо Гасподзь справядлівы, - любіць праўду; аблічча Ягонае бачыць праведніка.