Psalms 99 (BIB)
1 Усе людзі хай славяць Бога. Псальма.Усклікніце Госпаду, уся зямля! 2 Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою! 3 Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай. 4 Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя - з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае. 5 Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.