1 Kings 11 (BIB)

1 І пакахаў цар Саламон многіх чужаземных жанчын, апрача дачкі фараонавай, Маавіцянак, Аманіцянак, Ідумэянак, Сіданянак, Хэтэянак, 2 з тых народаў, пра якіх Гасподзь сказаў сынам Ізраілевым: не ўваходзьце да іх, і яны хай не ўваходзяць да вас, каб яны ня схілілі сэрца вашага да сваіх багоў. Да іх прыляпіўся Саламон каханьнем. 3 І было ў яго сямсот жонак і трыста наложніц; і разбэсьцілі жонкі сэрца ягонае. 4 У час старасьці Саламона жонкі яго схілілі сэрца ягонае да іншых багоў, і сэрца ягонае ня было цалкам адданае Госпаду Богу свайму, як сэрца Давіда, бацькі ягонага. 5 І пачаў Саламон служыць Астарце, божышчу Сідонскаму, і Мілхому, мярзоце Аманіцкай. 6 І рабіў Саламон неспадобнае прад вачыма Госпада і не належна ішоў за Госпадам, як Давід, бацька ягоны. 7 Тады пабудаваў Саламон капішча Хамосу, мярзоце Маавіцкай, на гары, якая перад Ерусалімам, і Малоху, мярзоце Аманіцкай. 8 Так зрабіў ён усім сваім чужаземным жонкам, якія кадзілі і прыносілі ахвяры сваім багам. 9 І разгневаўся Гасподзь на Саламона за тое, што ён ухіліў сэрца сваё ад Госпада Бога Ізраілевага, Які два разы зьяўляўся яму 10 і наказаў яму, каб ён ня ішоў за іншымі багамі; але ён ня выканаў таго, што наказаў яму Гасподзь. 11 І сказаў Гасподзь Саламону: за тое, што так у цябе робіцца, і ты не захаваў запавету Майго і пастановаў Маіх, якія Я наказаў табе, Я адбяру ад цябе царства і аддам яго рабу твайму; 12 але ў дні твае Я не зраблю гэтага дзеля Давіда, бацькі твайго: з рукі сына твайго адбяру яго; 13 і ня ўсё царства адбяру: адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда, раба Майго, і дзеля Ерусаліма, які Я выбраў. 14 І падняў Гасподзь праціўніка на Саламона, Адэра Ідумэяніна, з царскага Ідумэйскага роду. 15 Калі Давід быў у Ідумэі, і ваеначальнік Ёаў прыйшоў дзеля пахаваньня забітых і пабіў увесь мужчынскі пол у Ідумэі, - 16 бо шэсьць месяцаў пражыў там Ёаў і ўсе Ізраільцяне, пакуль ня вынішчылі ўсяго мужчынскага полу ў Ідумэі, 17 тады гэты Адэр уцёк у Егіпет і зь ім некалькі Ідумэянаў, якія служылі пры бацьку ягоным; Адэр быў тады малым дзіцём. 18 Выправіўшыся з Мадыяма, яны прыйшлі ў Фаран і ўзялі з сабою людзей з Фарана і прыйшлі ў Егіпет да фараона - цара Егіпецкага. Адэр ўвайшоў да фараона, і ён даў яму дом, і назначыў яму ўтрыманьне, і даў яму зямлю. 19 Адэр здабыў у фараона вялікую міласьць, так што ён даў яму за жонку сястру сваёй жонкі, сястру царыцы Тахпэнэсы. 20 І нарадзіла яму сястра Тахпенэсы сына Генувата. Тахпэнэса выхоўвала яго ў доме фараонавым; і жыў Генуват у доме фараонавым разам з сынамі фараонавымі. 21 Калі Адэр дачуўся, што Давід спачыў з бацькамі сваімі і што ваеначальнік Ёаў памёр, дык сказаў фараону: адпусьці мяне, я пайду ў сваю зямлю. 22 І сказаў яму фараон: хіба ты маеш патрэбу ў чым-небудзь у мяне, што хочаш ісьці ў сваю зямлю? Ён адказваў: не, але адпусьці мяне. 23 І падняў Бог супроць Саламона яшчэ праціўніка - Разона, сына Эліяды, які ўцёк ад гаспадара свайго Адраазара, цара Суўскага, 24 і, сабраўшы вакол сябе людзей, зрабіўся начальнікам шайкі, пасьля таго, як Давід разьбіў Адраазара; і пайшлі яны ў Дамаск, і ўсяліліся там, і валадарылі ў Дамаску. 25 І быў ён праціўнікам Ізраіля ва ўсе дні Саламона. Акрамя ліха, учыненага Адэрам, ён заўсёды шкодзіў Ізраілю і зрабіўся царом Сірыі. 26 І Ераваам, сын Наватаў, Яфрэмлянін з Царэды, - імя маці ягонай удавы - Цэруа, - раб Саламонаў, падняў руку на цара. 27 І вось прычына, чаму ён падняў руку на цара: Саламон будаваў Міло, рамантаваў пашкоджаньні ў горадзе Давіда, бацькі свайго. 28 Ераваам быў чалавек мужны. Саламон, заўважыўшы, што гэты малады чалавек умее рабіць справу, паставіў яго наглядчыкам над аброчнымі з дома Язэпавага. 29 У той час здарылася Еравааму выйсьці зь Ерусаліма; і сустрэў яго на дарозе прарок Ахія Сіламлянін, і на ім была новая вопратка. У полі іх было толькі двое. 30 І ўзяў Ахія новую вопратку, якая была на ім, разадраў яе на дванаццаць частак, 31 і сказаў Еравааму: вазьмі сабе дзесяць частак, бо так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: вось, Я адбіраю царства з рукі Саламонавай і даю табе дзесяць каленаў, 32 а адно калена застанецца за ім дзеля раба Майго Давіда і дзеля горада Ерусаліма, які Я выбраў з усіх каленаў Ізраілевых. 33 Гэта за тое, што яны пакінулі Мяне і пачалі пакланяцца Астарце, божышчу Сідонскаму, і Хамосу, богу Маавіцкаму, і Мілхому, богу Аманіцкаму, і не пайшлі шляхамі Маімі, каб рабіць добрае прад вачамі Маімі і захоўваць пастановы Мае, падобна Давіду, бацьку ягонаму. 34 Я не бяру ўсяго царства з рукі яго, але Я пакідаю яго ўладаром на ўсе дні жыцьця ягонага дзеля Давіда, раба Майго, якога Я выбраў, які трымаўся наказаў Маіх і пастановаў Маіх; 35 а вазьму царства з рукі сына ягонага і дам табе зь яго дзесяць каленаў; 36 а сыну ягонаму дам адно калена, каб заставалася сьвяцільня Давіда, раба Майго, ва ўсе дні прад абліччам Маім, у горадзе Ерусаліме, які Я выбраў Сабе дзеля імя Майго. 37 Цябе Я выбіраю, і ты будзеш валадарыць над усім, чаго запрагне душа твая, і будзеш царом над Ізраілем; 38 і калі будзеш захоўваць усё, што Я наказваю табе, і будзеш хадзіць шляхамі Маімі і рабіць спадобнае перад вачыма Маімі, захоўваючы пастановы Мае і запаведзі Мае, як рабіў раб Мой Давід, дык Я буду з табою і зладжу табе дом моцны, як Я зладзіў Давіду, і аддам табе Ізраіля; 39 і ўпакору Я род Давідаў за гэта, але не на ўсе дні. 40 А Саламон хацеў сьмерці Ераваама; але Ераваам устаў і ўцёк у Егіпет да Сусакіма, цара Егіпецкага, і жыў у Егіпце да сьмерці Саламонавай. 41 Астатнія падзеі Саламонавыя і ўсё, што ён рабіў, і мудрасьць ягоная апісаны ў кнізе дзеяў Саламонавых. 42 Часу цараваньня Саламонавага ў Ерусаліме над усім Ізраілем было сорак гадоў. 43 І спачыў Саламон з бацькамі сваімі і пахаваны быў у горадзе Давіда, бацькі свайго, і зацараваў замест яго сын ягоны Раваам.

In Other Versions

1 Kings 11 in the ANGEFD

1 Kings 11 in the ANTPNG2D

1 Kings 11 in the AS21

1 Kings 11 in the BAGH

1 Kings 11 in the BBPNG

1 Kings 11 in the BBT1E

1 Kings 11 in the BDS

1 Kings 11 in the BEV

1 Kings 11 in the BHAD

1 Kings 11 in the BLPT

1 Kings 11 in the BNT

1 Kings 11 in the BNTABOOT

1 Kings 11 in the BNTLV

1 Kings 11 in the BOATCB

1 Kings 11 in the BOATCB2

1 Kings 11 in the BOBCV

1 Kings 11 in the BOCNT

1 Kings 11 in the BOECS

1 Kings 11 in the BOGWICC

1 Kings 11 in the BOHCB

1 Kings 11 in the BOHCV

1 Kings 11 in the BOHLNT

1 Kings 11 in the BOHNTLTAL

1 Kings 11 in the BOICB

1 Kings 11 in the BOILNTAP

1 Kings 11 in the BOITCV

1 Kings 11 in the BOKCV

1 Kings 11 in the BOKCV2

1 Kings 11 in the BOKHWOG

1 Kings 11 in the BOKSSV

1 Kings 11 in the BOLCB

1 Kings 11 in the BOLCB2

1 Kings 11 in the BOMCV

1 Kings 11 in the BONAV

1 Kings 11 in the BONCB

1 Kings 11 in the BONLT

1 Kings 11 in the BONUT2

1 Kings 11 in the BOPLNT

1 Kings 11 in the BOSCB

1 Kings 11 in the BOSNC

1 Kings 11 in the BOTLNT

1 Kings 11 in the BOVCB

1 Kings 11 in the BOYCB

1 Kings 11 in the BPBB

1 Kings 11 in the BPH

1 Kings 11 in the BSB

1 Kings 11 in the CCB

1 Kings 11 in the CUV

1 Kings 11 in the CUVS

1 Kings 11 in the DBT

1 Kings 11 in the DGDNT

1 Kings 11 in the DHNT

1 Kings 11 in the DNT

1 Kings 11 in the ELBE

1 Kings 11 in the EMTV

1 Kings 11 in the ESV

1 Kings 11 in the FBV

1 Kings 11 in the FEB

1 Kings 11 in the GGMNT

1 Kings 11 in the GNT

1 Kings 11 in the HARY

1 Kings 11 in the HNT

1 Kings 11 in the IRVA

1 Kings 11 in the IRVB

1 Kings 11 in the IRVG

1 Kings 11 in the IRVH

1 Kings 11 in the IRVK

1 Kings 11 in the IRVM

1 Kings 11 in the IRVM2

1 Kings 11 in the IRVO

1 Kings 11 in the IRVP

1 Kings 11 in the IRVT

1 Kings 11 in the IRVT2

1 Kings 11 in the IRVU

1 Kings 11 in the ISVN

1 Kings 11 in the JSNT

1 Kings 11 in the KAPI

1 Kings 11 in the KBT1ETNIK

1 Kings 11 in the KBV

1 Kings 11 in the KJV

1 Kings 11 in the KNFD

1 Kings 11 in the LBA

1 Kings 11 in the LBLA

1 Kings 11 in the LNT

1 Kings 11 in the LSV

1 Kings 11 in the MAAL

1 Kings 11 in the MBV

1 Kings 11 in the MBV2

1 Kings 11 in the MHNT

1 Kings 11 in the MKNFD

1 Kings 11 in the MNG

1 Kings 11 in the MNT

1 Kings 11 in the MNT2

1 Kings 11 in the MRS1T

1 Kings 11 in the NAA

1 Kings 11 in the NASB

1 Kings 11 in the NBLA

1 Kings 11 in the NBS

1 Kings 11 in the NBVTP

1 Kings 11 in the NET2

1 Kings 11 in the NIV11

1 Kings 11 in the NNT

1 Kings 11 in the NNT2

1 Kings 11 in the NNT3

1 Kings 11 in the PDDPT

1 Kings 11 in the PFNT

1 Kings 11 in the RMNT

1 Kings 11 in the SBIAS

1 Kings 11 in the SBIBS

1 Kings 11 in the SBIBS2

1 Kings 11 in the SBICS

1 Kings 11 in the SBIDS

1 Kings 11 in the SBIGS

1 Kings 11 in the SBIHS

1 Kings 11 in the SBIIS

1 Kings 11 in the SBIIS2

1 Kings 11 in the SBIIS3

1 Kings 11 in the SBIKS

1 Kings 11 in the SBIKS2

1 Kings 11 in the SBIMS

1 Kings 11 in the SBIOS

1 Kings 11 in the SBIPS

1 Kings 11 in the SBISS

1 Kings 11 in the SBITS

1 Kings 11 in the SBITS2

1 Kings 11 in the SBITS3

1 Kings 11 in the SBITS4

1 Kings 11 in the SBIUS

1 Kings 11 in the SBIVS

1 Kings 11 in the SBT

1 Kings 11 in the SBT1E

1 Kings 11 in the SCHL

1 Kings 11 in the SNT

1 Kings 11 in the SUSU

1 Kings 11 in the SUSU2

1 Kings 11 in the SYNO

1 Kings 11 in the TBIAOTANT

1 Kings 11 in the TBT1E

1 Kings 11 in the TBT1E2

1 Kings 11 in the TFTIP

1 Kings 11 in the TFTU

1 Kings 11 in the TGNTATF3T

1 Kings 11 in the THAI

1 Kings 11 in the TNFD

1 Kings 11 in the TNT

1 Kings 11 in the TNTIK

1 Kings 11 in the TNTIL

1 Kings 11 in the TNTIN

1 Kings 11 in the TNTIP

1 Kings 11 in the TNTIZ

1 Kings 11 in the TOMA

1 Kings 11 in the TTENT

1 Kings 11 in the UBG

1 Kings 11 in the UGV

1 Kings 11 in the UGV2

1 Kings 11 in the UGV3

1 Kings 11 in the VBL

1 Kings 11 in the VDCC

1 Kings 11 in the YALU

1 Kings 11 in the YAPE

1 Kings 11 in the YBVTP

1 Kings 11 in the ZBP