1 Kings 13 (BIB)

1 І вось, чалавек Божы прыйшоў з Юдэі па слове Гасподнім у Вэтыль, у той час, як Ераваам стаяў каля ахвярніка, каб учыніць дымленьне. 2 І прамовіў да ахвярніка слова Гасподняе і сказаў: ахвярнік, ахвярнік! так кажа Гасподзь: вось, народзіцца сын дому Давідаваму, імя яму Ёсія, і прынясе на табе ў ахвяру сьвятароў вышыняў, якія ўчыняюць на табе дымленьне, і чалавечыя косьці спаліць на табе. 3 І даў у той дзень азнаку, сказаўшы: вось азнака таго, што гэта прамовіў Гасподзь: вось, гэты ахвярнік разваліцца, і попел, які на ім, рассыпецца. 4 Калі цар пачуў слова чалавека Божага, прамоўленае да ахвярніка ў Вэтылі, дык працягнуў Ераваам руку сваю ад ахвярніка, кажучы: вазьмеце яго. І зьдзеравянела рука ягоная, якую ён працягнуў на яго, і ня мог ён вярнуць яе да сябе. 5 І ахвярнік разваліўся, і попел з ахвярніка рассыпаўся, па азнацы, якую даў чалавек Божы словам Гасподнім. 6 І сказаў цар Ераваам чалавеку Божаму: умілажаль аблічча Госпада Бога твайго і памаліся за мяне, каб рука мая магла вярнуцца да мяне. І ўмілажаліў чалавек Божы аблічча Госпада, царовая рука вярнулася да яго і зрабілася як раней. 7 І сказаў цар чалавеку Божаму: зайдзі са мною ў дом і падмацуй сябе ежаю, і я дам табе дарунак. 8 Але чалавек Божы сказаў цару: хоць бы ты даваў мне паўдома твайго, я не пайду з табою і ня буду есьці хлеба і ня буду піць вады ў гэтым месцы, 9 бо так наказана мне словам Гасподнім: ня еж там хлеба і ня пі вады і не вяртайся тою дарогаю, якою ты ішоў. 10 І пайшоў ён другою дарогаю і не пайшоў назад тою дарогаю, якою прыйшоў у Вэтыль. 11 У Вэтылі жыў адзін прарок-старац. Сын яго прыйшоў і расказаў яму ўсё, што зрабіў сёньня чалавек Божы ў Вэтылі; і словы, якія ён казаў цару, пераказалі сыны бацьку свайму. 12 І спытаўся ў іх бацька іхні: якою дарогаю ён пайшоў? І паказалі сыны ягоныя, якою дарогаю пайшоў чалавек Божы, што прыходзіў зь Юдэі. 13 І сказаў ён сынам сваім: асядлайце мне асла. І асядлалі яму асла, і ён сеў на яго. 14 І паехаў за чалавекам Божым, і знайшоў яго, як той сядзеў пад дубам, і сказаў яму: ці ты чалавек Божы, які прыйшоў зь Юдэі. І сказаў той: я. 15 І сказаў яму: зайдзі да мяне ў дом і паеж хлеба. 16 Той сказаў: я не магу вярнуцца з табою і пайсьці да цябе; ня буду есьці хлеба і ня буду піць у цябе вады ў гэтым месцы, 17 бо словам Гасподнім сказана мне: ня еж хлеба і ня пі там вады і не вяртайся тою дарогаю, якою ты ішоў. 18 І сказаў ён яму: і я прарок такі самы, як ты, і анёл казаў мне словам Гасподнім і сказаў: вярні яго да сябе ў дом; хай паесьць ён хлеба і нап'ецца вады. - Ён зманіў яму. 19 І той вярнуўся зь ім, і паеў хлеба ў ягоным доме, і напіўся вады. 20 Калі яны яшчэ сядзелі за сталом, слова Гасподняе было прароку, які вярнуў яго. 21 І прамовіў ён чалавеку Божаму, які прыйшоў зь Юдэі, і сказаў: так кажа Гасподзь: за тое, што ты не падпарадкаваўся вуснам Госпада і ня выканаў загаду, які наказаў табе Гасподзь Бог твой, 22 але вярнуўся, еў хлеб і піў ваду ў тым месцы, пра якое Ён сказаў табе: «ня еж хлеба і ня пі вады», цела тваё ня ўвойдзе ў магільніцу бацькоў тваіх. 23 Пасьля таго, як той паеў хлеба і напіўся, ён асядлаў асла прароку, якога ён вярнуў. 24 І выправіўся той. І сустрэў яго на дарозе леў і забіў яго. І ляжала цела ягонае, пакінутае на дарозе; а асёл стаяў каля яго, і леў стаяў каля цела. 25 І вось, людзі, якія праходзілі міма, убачылі цела, пакінутае на дарозе, і льва, які стаяў каля цела, і пайшлі і расказалі ў горадзе, у якім жыў прарок-старац. 26 Прарок, які вярнуў яго з дарогі, пачуўшы гэта, сказаў: гэта той чалавек Божы, які не падпарадкаваўся пастановам Госпада; Гасподзь аддаў яго льву, які паламаў яго і забіў яго, па слове Госпада, якое Ён мовіў яму. 27 І сказаў сынам сваім: асядлайце мне асла. І асядлалі яны. 28 Ён выправіўся і знайшоў цела ягонае, пакінутае на дарозе; а асёл і леў стаялі каля цела; леў ня зьеў цела і не паламаў асла. 29 І падняў прарок цела чалавека Божага, і паклаў яго на асла, і павёз яго назад. І пайшоў прарок-старац у горад свой, каб аплакаць і пахаваць яго. 30 І паклаў цела ягонае ў сваёй магільніцы і плакаў па ім: жаль мне, браце мой! 31 Пасьля пахаваньня яго ён сказаў сынам сваім: калі я памру, пахавайце мяне ў магільніцы, у якой пахаваны чалавек Божы; каля касьцей ягоных пакладзеце косьці мае; 32 бо спраўдзіцца слова, якое ён па загадзе Гасподнім сказаў пра ахвярнік у Вэтылі і пра ўсе капішчы на вышынях, у гарадах Самарыйскіх. 33 І пасьля гэтай падзеі Ераваам ня сышоў са сваёй благой дарогі, а і далей ставіў з народу сьвятароў вышыняў: хто хацеў, таго ён прысьвячаў, і той рабіўся сьвятаром вышыняў. 34 Гэта вяло дом Ераваамаў да грэху і да пагібелі і да вынішчэньня яго з улоньня зямлі.

In Other Versions

1 Kings 13 in the ANGEFD

1 Kings 13 in the ANTPNG2D

1 Kings 13 in the AS21

1 Kings 13 in the BAGH

1 Kings 13 in the BBPNG

1 Kings 13 in the BBT1E

1 Kings 13 in the BDS

1 Kings 13 in the BEV

1 Kings 13 in the BHAD

1 Kings 13 in the BLPT

1 Kings 13 in the BNT

1 Kings 13 in the BNTABOOT

1 Kings 13 in the BNTLV

1 Kings 13 in the BOATCB

1 Kings 13 in the BOATCB2

1 Kings 13 in the BOBCV

1 Kings 13 in the BOCNT

1 Kings 13 in the BOECS

1 Kings 13 in the BOGWICC

1 Kings 13 in the BOHCB

1 Kings 13 in the BOHCV

1 Kings 13 in the BOHLNT

1 Kings 13 in the BOHNTLTAL

1 Kings 13 in the BOICB

1 Kings 13 in the BOILNTAP

1 Kings 13 in the BOITCV

1 Kings 13 in the BOKCV

1 Kings 13 in the BOKCV2

1 Kings 13 in the BOKHWOG

1 Kings 13 in the BOKSSV

1 Kings 13 in the BOLCB

1 Kings 13 in the BOLCB2

1 Kings 13 in the BOMCV

1 Kings 13 in the BONAV

1 Kings 13 in the BONCB

1 Kings 13 in the BONLT

1 Kings 13 in the BONUT2

1 Kings 13 in the BOPLNT

1 Kings 13 in the BOSCB

1 Kings 13 in the BOSNC

1 Kings 13 in the BOTLNT

1 Kings 13 in the BOVCB

1 Kings 13 in the BOYCB

1 Kings 13 in the BPBB

1 Kings 13 in the BPH

1 Kings 13 in the BSB

1 Kings 13 in the CCB

1 Kings 13 in the CUV

1 Kings 13 in the CUVS

1 Kings 13 in the DBT

1 Kings 13 in the DGDNT

1 Kings 13 in the DHNT

1 Kings 13 in the DNT

1 Kings 13 in the ELBE

1 Kings 13 in the EMTV

1 Kings 13 in the ESV

1 Kings 13 in the FBV

1 Kings 13 in the FEB

1 Kings 13 in the GGMNT

1 Kings 13 in the GNT

1 Kings 13 in the HARY

1 Kings 13 in the HNT

1 Kings 13 in the IRVA

1 Kings 13 in the IRVB

1 Kings 13 in the IRVG

1 Kings 13 in the IRVH

1 Kings 13 in the IRVK

1 Kings 13 in the IRVM

1 Kings 13 in the IRVM2

1 Kings 13 in the IRVO

1 Kings 13 in the IRVP

1 Kings 13 in the IRVT

1 Kings 13 in the IRVT2

1 Kings 13 in the IRVU

1 Kings 13 in the ISVN

1 Kings 13 in the JSNT

1 Kings 13 in the KAPI

1 Kings 13 in the KBT1ETNIK

1 Kings 13 in the KBV

1 Kings 13 in the KJV

1 Kings 13 in the KNFD

1 Kings 13 in the LBA

1 Kings 13 in the LBLA

1 Kings 13 in the LNT

1 Kings 13 in the LSV

1 Kings 13 in the MAAL

1 Kings 13 in the MBV

1 Kings 13 in the MBV2

1 Kings 13 in the MHNT

1 Kings 13 in the MKNFD

1 Kings 13 in the MNG

1 Kings 13 in the MNT

1 Kings 13 in the MNT2

1 Kings 13 in the MRS1T

1 Kings 13 in the NAA

1 Kings 13 in the NASB

1 Kings 13 in the NBLA

1 Kings 13 in the NBS

1 Kings 13 in the NBVTP

1 Kings 13 in the NET2

1 Kings 13 in the NIV11

1 Kings 13 in the NNT

1 Kings 13 in the NNT2

1 Kings 13 in the NNT3

1 Kings 13 in the PDDPT

1 Kings 13 in the PFNT

1 Kings 13 in the RMNT

1 Kings 13 in the SBIAS

1 Kings 13 in the SBIBS

1 Kings 13 in the SBIBS2

1 Kings 13 in the SBICS

1 Kings 13 in the SBIDS

1 Kings 13 in the SBIGS

1 Kings 13 in the SBIHS

1 Kings 13 in the SBIIS

1 Kings 13 in the SBIIS2

1 Kings 13 in the SBIIS3

1 Kings 13 in the SBIKS

1 Kings 13 in the SBIKS2

1 Kings 13 in the SBIMS

1 Kings 13 in the SBIOS

1 Kings 13 in the SBIPS

1 Kings 13 in the SBISS

1 Kings 13 in the SBITS

1 Kings 13 in the SBITS2

1 Kings 13 in the SBITS3

1 Kings 13 in the SBITS4

1 Kings 13 in the SBIUS

1 Kings 13 in the SBIVS

1 Kings 13 in the SBT

1 Kings 13 in the SBT1E

1 Kings 13 in the SCHL

1 Kings 13 in the SNT

1 Kings 13 in the SUSU

1 Kings 13 in the SUSU2

1 Kings 13 in the SYNO

1 Kings 13 in the TBIAOTANT

1 Kings 13 in the TBT1E

1 Kings 13 in the TBT1E2

1 Kings 13 in the TFTIP

1 Kings 13 in the TFTU

1 Kings 13 in the TGNTATF3T

1 Kings 13 in the THAI

1 Kings 13 in the TNFD

1 Kings 13 in the TNT

1 Kings 13 in the TNTIK

1 Kings 13 in the TNTIL

1 Kings 13 in the TNTIN

1 Kings 13 in the TNTIP

1 Kings 13 in the TNTIZ

1 Kings 13 in the TOMA

1 Kings 13 in the TTENT

1 Kings 13 in the UBG

1 Kings 13 in the UGV

1 Kings 13 in the UGV2

1 Kings 13 in the UGV3

1 Kings 13 in the VBL

1 Kings 13 in the VDCC

1 Kings 13 in the YALU

1 Kings 13 in the YAPE

1 Kings 13 in the YBVTP

1 Kings 13 in the ZBP