2 Kings 13 (BIB)
1 У дваццаць трэці год Ёаса, сына Ахозіінага, цара Юдэйскага, зацараваў Ёахаз, сын Іуя, над Ізраілем у Самарыі, і валадарыў сямнаццаць гадоў, 2 і рабіў благое ў вачах Гасподніх, і хадзіў у грахах Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў Ізраіля ў грэх, і не адставаў ад іх. 3 І загарэўся гнеў Госпада на Ізраіля, і Ён аддаваў іх у руку Азаіла, цара Сірыйскага, і ў руку Венадада, сына Азаілавага, ва ўсе дні. 4 І памаліўся Ёахаз абліччу Гасподняму, і пачуў яго Гасподзь, бо бачыў прыгнечанасьць Ізраільцян, бо цясьніў іх цар Сірыйскі. 5 І даў Гасподзь Ізраільцянам збаўцу, і выйшлі яны з-пад рукі Сірыйцаў, і жылі сыны Ізраілевыя ў намётах сваіх, як учора і заўчора. 6 Аднак не адступалі ад грахоў дома Ераваама, які ўвёў Ізраіля ў грэх; хадзілі ў іх, і дуброва стаяла ў Самарыі. 7 У Ёахаза заставалася войска толькі пяцьдзясят вершнікаў, дзесяць калясьніц і дзесяць тысяч пешых, бо вынішчыў іх цар Сірыйскі і абярнуў іх у пыл на патаптаньне. 8 Астатняе пра Ёахаза і пра ўсё, што ён зрабіў, і пра мужныя подзьвігі ягоныя, напісана ў летапісе цароў Ізраільскіх. 9 І спачыў Ёахаз з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі. І зацараваў Ёас, сын ягоны, замест яго. 10 У трыццаць сёмы год Ёаса, цара Юдэйскага, зацараваў Ёас, сын Ёахазаў, над Ізраілем у Самарыі, і валадарыў шаснаццаць гадоў, 11 і рабіў благое ў вачах Гасподніх; не адставаў ад усіх грахоў Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў Ізраіля ў грэх, а хадзіў у іх. 12 Астатняе пра Ёаса і пра ўсё, што ён зрабіў, і пра мужныя подзьвігі ягоныя, як ён ваяваў з Амасіем, царом Юдэйскім, напісана ў летапісе цароў Ізраільскіх. 13 І спачыў Ёас з бацькамі сваімі, а Ераваам сеў на троне яго. І пахаваны Ёас у Самарыі з царамі Ізраільскімі. 14 Елісей захварэў на хваробу, ад якое пасьля і памёр. І прыйшоў да яго Ёас, цар Ізраільскі, і плакаў над ім, і казаў: бацька мой! бацька мой! калясьніца Ізраіля і коньніца ягоная! 15 І сказаў яму Елісей: вазьмі лук і стрэлы. І ўзяў ён лук і стрэлы. 16 І сказаў цару Ізраільскаму: пакладзі руку тваю на лук. І паклаў ён руку сваю. І паклаў Елісей рукі свае на рукі цара, 17 і сказаў: адчыні акно на ўсход. І ён адчыніў. І сказаў Елісей: стрэльні. І ён стрэліў. І сказаў: гэта страла збавеньня ад Госпада і страла збавеньня супроць Сірыі, і ты паб'еш Сірыйцаў у Атэку дарэшты. 18 І сказаў Елісей: вазьмі стрэлы. І ён узяў. І сказаў цару Ізраільскаму: бі па зямлі. І ўдарыў ён тры разы, і спыніўся. 19 І ўгневаўся на яго чалавек Божы і сказаў: трэба было біць пяць ці шэсьць разоў, тады ты пабіў бы Сірыйцаў зусім, а цяпер толькі тры разы паб'еш Сірыйцаў. 20 І памёр Елісей, і пахавалі яго. І полчышчы Маавіцян прыйшлі ў зямлю на другі год. 21 І было, што калі хавалі аднаго чалавека, дык, убачыўшы гэта полчышча, пахавальнікі кінулі таго чалавека ў магілу Елісеевую, і ён, падаючы, дакрануўся да касьцей Елісея, і ажыў, і ўстаў на ногі свае. 22 Азаіл, цар Сірыйскі, цясьніў Ізраільцян ва ўсе дні Ёахаза. 23 Але Гасподзь умілажаліўся зь іх і памілаваў іх, і зьвярнуўся да іх дзеля запавету Свайго з Абрагамам, Ісакам і Якавам, і не хацеў зьнішчыць іх, і не адхіліў іх ад аблічча Свайго дагэтуль. 24 І памёр Азаіл, цар Сірыйскі, і зацараваў Венадад, сын ягоны, замест яго. 25 І ўзяў назад Ёас, сын Ёахаза, з рукі Венадада, сына Азаілавага, гарады, якія ён узяў вайною з рукі бацькі ягонага, Ёахаза. Тры разы разьбіў яго Ёас і вярнуў гарады Ізраілевыя.
In Other Versions
2 Kings 13 in the ANGEFD
2 Kings 13 in the ANTPNG2D
2 Kings 13 in the AS21
2 Kings 13 in the BAGH
2 Kings 13 in the BBPNG
2 Kings 13 in the BBT1E
2 Kings 13 in the BDS
2 Kings 13 in the BEV
2 Kings 13 in the BHAD
2 Kings 13 in the BLPT
2 Kings 13 in the BNT
2 Kings 13 in the BNTABOOT
2 Kings 13 in the BNTLV
2 Kings 13 in the BOATCB
2 Kings 13 in the BOATCB2
2 Kings 13 in the BOBCV
2 Kings 13 in the BOCNT
2 Kings 13 in the BOECS
2 Kings 13 in the BOGWICC
2 Kings 13 in the BOHCB
2 Kings 13 in the BOHCV
2 Kings 13 in the BOHLNT
2 Kings 13 in the BOHNTLTAL
2 Kings 13 in the BOICB
2 Kings 13 in the BOILNTAP
2 Kings 13 in the BOITCV
2 Kings 13 in the BOKCV
2 Kings 13 in the BOKCV2
2 Kings 13 in the BOKHWOG
2 Kings 13 in the BOKSSV
2 Kings 13 in the BOLCB
2 Kings 13 in the BOLCB2
2 Kings 13 in the BOMCV
2 Kings 13 in the BONAV
2 Kings 13 in the BONCB
2 Kings 13 in the BONLT
2 Kings 13 in the BONUT2
2 Kings 13 in the BOPLNT
2 Kings 13 in the BOSCB
2 Kings 13 in the BOSNC
2 Kings 13 in the BOTLNT
2 Kings 13 in the BOVCB
2 Kings 13 in the BOYCB
2 Kings 13 in the BPBB
2 Kings 13 in the BPH
2 Kings 13 in the BSB
2 Kings 13 in the CCB
2 Kings 13 in the CUV
2 Kings 13 in the CUVS
2 Kings 13 in the DBT
2 Kings 13 in the DGDNT
2 Kings 13 in the DHNT
2 Kings 13 in the DNT
2 Kings 13 in the ELBE
2 Kings 13 in the EMTV
2 Kings 13 in the ESV
2 Kings 13 in the FBV
2 Kings 13 in the FEB
2 Kings 13 in the GGMNT
2 Kings 13 in the GNT
2 Kings 13 in the HARY
2 Kings 13 in the HNT
2 Kings 13 in the IRVA
2 Kings 13 in the IRVB
2 Kings 13 in the IRVG
2 Kings 13 in the IRVH
2 Kings 13 in the IRVK
2 Kings 13 in the IRVM
2 Kings 13 in the IRVM2
2 Kings 13 in the IRVO
2 Kings 13 in the IRVP
2 Kings 13 in the IRVT
2 Kings 13 in the IRVT2
2 Kings 13 in the IRVU
2 Kings 13 in the ISVN
2 Kings 13 in the JSNT
2 Kings 13 in the KAPI
2 Kings 13 in the KBT1ETNIK
2 Kings 13 in the KBV
2 Kings 13 in the KJV
2 Kings 13 in the KNFD
2 Kings 13 in the LBA
2 Kings 13 in the LBLA
2 Kings 13 in the LNT
2 Kings 13 in the LSV
2 Kings 13 in the MAAL
2 Kings 13 in the MBV
2 Kings 13 in the MBV2
2 Kings 13 in the MHNT
2 Kings 13 in the MKNFD
2 Kings 13 in the MNG
2 Kings 13 in the MNT
2 Kings 13 in the MNT2
2 Kings 13 in the MRS1T
2 Kings 13 in the NAA
2 Kings 13 in the NASB
2 Kings 13 in the NBLA
2 Kings 13 in the NBS
2 Kings 13 in the NBVTP
2 Kings 13 in the NET2
2 Kings 13 in the NIV11
2 Kings 13 in the NNT
2 Kings 13 in the NNT2
2 Kings 13 in the NNT3
2 Kings 13 in the PDDPT
2 Kings 13 in the PFNT
2 Kings 13 in the RMNT
2 Kings 13 in the SBIAS
2 Kings 13 in the SBIBS
2 Kings 13 in the SBIBS2
2 Kings 13 in the SBICS
2 Kings 13 in the SBIDS
2 Kings 13 in the SBIGS
2 Kings 13 in the SBIHS
2 Kings 13 in the SBIIS
2 Kings 13 in the SBIIS2
2 Kings 13 in the SBIIS3
2 Kings 13 in the SBIKS
2 Kings 13 in the SBIKS2
2 Kings 13 in the SBIMS
2 Kings 13 in the SBIOS
2 Kings 13 in the SBIPS
2 Kings 13 in the SBISS
2 Kings 13 in the SBITS
2 Kings 13 in the SBITS2
2 Kings 13 in the SBITS3
2 Kings 13 in the SBITS4
2 Kings 13 in the SBIUS
2 Kings 13 in the SBIVS
2 Kings 13 in the SBT
2 Kings 13 in the SBT1E
2 Kings 13 in the SCHL
2 Kings 13 in the SNT
2 Kings 13 in the SUSU
2 Kings 13 in the SUSU2
2 Kings 13 in the SYNO
2 Kings 13 in the TBIAOTANT
2 Kings 13 in the TBT1E
2 Kings 13 in the TBT1E2
2 Kings 13 in the TFTIP
2 Kings 13 in the TFTU
2 Kings 13 in the TGNTATF3T
2 Kings 13 in the THAI
2 Kings 13 in the TNFD
2 Kings 13 in the TNT
2 Kings 13 in the TNTIK
2 Kings 13 in the TNTIL
2 Kings 13 in the TNTIN
2 Kings 13 in the TNTIP
2 Kings 13 in the TNTIZ
2 Kings 13 in the TOMA
2 Kings 13 in the TTENT
2 Kings 13 in the UBG
2 Kings 13 in the UGV
2 Kings 13 in the UGV2
2 Kings 13 in the UGV3
2 Kings 13 in the VBL
2 Kings 13 in the VDCC
2 Kings 13 in the YALU
2 Kings 13 in the YAPE
2 Kings 13 in the YBVTP
2 Kings 13 in the ZBP