2 Kings 3 (BIB)
1 Ёрам, сын Ахава, зацараваў над Ізраілем у Самарыі ў васямнаццатым годзе Ёсафата, цара Юдэйскага, і цараваў дванаццаць гадоў, 2 і рабіў неспадобнае ў вачах Гасподніх, хоць ня так, як бацька ягоны і маці ягоная: ён зьняў статую Ваала, якую зрабіў бацька ягоны, 3 аднак жа грахоў Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў у грэх Ізраіля, ён трымаўся, не адставаў ад іх. 4 Меса, цар Маавіцкі, быў багаты на быдла і прысылаў цару Ізраільскаму па сто тысяч авечак і па сто тысяч нястрыжаных бараноў. 5 Але калі памёр Ахаў, цар Маавіцкі адасобіўся ад цара Ізраільскага. 6 І выступіў цар Ёрам у той час з Самарыі і зрабіў агляд усім Ізраільцянам, 7 і пайшоў і паслаў да Ёсафата, цара Юдэйскага, сказаць: цар Маавіцкі адасобіўся ад мяне, ці пойдзеш са мною на вайну супроць Маава? Ён сказаў: пайду; як ты, так і я, як твой народ, так і мой народ, як твае коні, так і мае коні. 8 І сказаў: якою дарогаю ісьці нам? Ён сказаў: дарогаю пустыні Эдомскай. 9 І пайшоў цар Ізраільскі і цар Юдэйскі і цар Эдомскі, і ішлі яны абыходам сем дзён, і ня было вады войску і быдлу, якое шло за імі. 10 І сказаў цар Ізраільскі: ах! склікаў Гасподзь трох цароў гэтых, каб аддаць іх у руку Маава. 11 І сказаў Ёсафат: ці няма тут прарока Гасподняга, каб нам папытацца ў Госпада празь яго? І адказваў адзін з слуг цара Ізраільскага і сказаў: тут Елісей, сын Сафатаў, які падаваў ваду на рукі Ільлю. 12 І сказаў Ёсафат: ці ёсьць у яго слова Гасподняе. І пайшлі да яго цары Ізраільскі Ёсафат і цар Эдомскі. 13 І сказаў Елісей цару Ізраільскаму: што мне і табе? ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці тваёй. І сказаў яму цар Ізраільскі: не, бо Гасподзь склікаў сюды трох цароў гэтых, каб аддаць іх у руку Маава. 14 І сказаў Елісей: жывы Гасподзь Саваоф, прад Якім я стаю! калі б я не шанаваў Ёсафата, цара Юдэйскага, дык ня зірнуў бы на цябе і ня бачыў бы цябе; 15 цяпер паклічце мне гусьляра. І калі гусьляр іграў на гусьлях, тады рука Гасподняя дакранулася да Елісея, 16 і ён сказаў: так кажа Гасподзь: рабі ў гэтай даліне равы за равамі, 17 бо так кажа Гасподзь: ня ўбачыце ветру і ня ўбачыце дажджу, а даліна гэтая напоўніцца вадою, якую будзеце піць вы і дробнае і буйное быдла ваша; 18 але гэтага мала прад вачыма Госпада: Ён і Маава аддасьць у рукі вашыя, 19 і вы пабэяце ўсе гарады ўмацаваныя і ўсе гарады галоўныя, і ўсе лепшыя дрэвы сьсечаце, і ўсе вытокі водныя запрудзіце, і ўсе лепшыя дзялянкі польныя сапсуяце каменьнем. 20 Раніцай, калі ўзносяць хлебнае прынашэньне, раптам палілася вада па шляху ад Эдома, і напоўнілася зямля вадою. 21 Калі Маавіцяне пачулі, што ідуць цары ваяваць зь імі, тады сабраны былі ўсе, пачынаючы з таго, хто насіў пояс, і старэй, і сталі на мяжы. 22 Раніцай усталі яны завідна, і калі сонца зазьзяла над вадою, Маавіцянам здалёк здалася гэтая вада чырвонаю, як кроў. 23 І сказалі яны: гэта кроў; схапіліся цары паміж сабою і зьнішчылі адзін аднаго; цяпер на здабычу, Мааў! 24 І прыйшлі яны да табара Ізраільскага. І ўсталі Ізраільцяне і пачалі біць Маавіцянаў, і тыя пабеглі ад іх, а яны ўсё ішлі на іх і біць Маавіцянаў. 25 І гарады разбурылі, і на кожную лепшую дзялянку ў полі кінулі кожны па камені і закідалі яго, і ўсе вытокі водаў запрудзілі і ўсе дрэвы лепшыя сьсеклі, так што заставалася толькі каменьне ў Кір-Харэшаце. І абступілі яго таранчыкі і разбурылі яго. 26 І ўбачыў цар Маавіцкі, што бітва адольвае яго, і ўзяў з сабою сямсот чалавек, якія валодалі мечам, каб прабіцца да цара Эдомскага; але не маглі. 27 І ўзяў ён сына свайго першынца, якому належала цараваць замест яго, і прынёс яго на цэласпаленьне на сьцяне. Гэта выклікала вялікае абурэньне ў Ізраільцянаў, і яны адступіліся ад яго і вярнуліся ў сваю зямлю.
In Other Versions
2 Kings 3 in the ANGEFD
2 Kings 3 in the ANTPNG2D
2 Kings 3 in the AS21
2 Kings 3 in the BAGH
2 Kings 3 in the BBPNG
2 Kings 3 in the BBT1E
2 Kings 3 in the BDS
2 Kings 3 in the BEV
2 Kings 3 in the BHAD
2 Kings 3 in the BLPT
2 Kings 3 in the BNT
2 Kings 3 in the BNTABOOT
2 Kings 3 in the BNTLV
2 Kings 3 in the BOATCB
2 Kings 3 in the BOATCB2
2 Kings 3 in the BOBCV
2 Kings 3 in the BOCNT
2 Kings 3 in the BOECS
2 Kings 3 in the BOGWICC
2 Kings 3 in the BOHCB
2 Kings 3 in the BOHCV
2 Kings 3 in the BOHLNT
2 Kings 3 in the BOHNTLTAL
2 Kings 3 in the BOICB
2 Kings 3 in the BOILNTAP
2 Kings 3 in the BOITCV
2 Kings 3 in the BOKCV
2 Kings 3 in the BOKCV2
2 Kings 3 in the BOKHWOG
2 Kings 3 in the BOKSSV
2 Kings 3 in the BOLCB
2 Kings 3 in the BOLCB2
2 Kings 3 in the BOMCV
2 Kings 3 in the BONAV
2 Kings 3 in the BONCB
2 Kings 3 in the BONLT
2 Kings 3 in the BONUT2
2 Kings 3 in the BOPLNT
2 Kings 3 in the BOSCB
2 Kings 3 in the BOSNC
2 Kings 3 in the BOTLNT
2 Kings 3 in the BOVCB
2 Kings 3 in the BOYCB
2 Kings 3 in the BPBB
2 Kings 3 in the BPH
2 Kings 3 in the BSB
2 Kings 3 in the CCB
2 Kings 3 in the CUV
2 Kings 3 in the CUVS
2 Kings 3 in the DBT
2 Kings 3 in the DGDNT
2 Kings 3 in the DHNT
2 Kings 3 in the DNT
2 Kings 3 in the ELBE
2 Kings 3 in the EMTV
2 Kings 3 in the ESV
2 Kings 3 in the FBV
2 Kings 3 in the FEB
2 Kings 3 in the GGMNT
2 Kings 3 in the GNT
2 Kings 3 in the HARY
2 Kings 3 in the HNT
2 Kings 3 in the IRVA
2 Kings 3 in the IRVB
2 Kings 3 in the IRVG
2 Kings 3 in the IRVH
2 Kings 3 in the IRVK
2 Kings 3 in the IRVM
2 Kings 3 in the IRVM2
2 Kings 3 in the IRVO
2 Kings 3 in the IRVP
2 Kings 3 in the IRVT
2 Kings 3 in the IRVT2
2 Kings 3 in the IRVU
2 Kings 3 in the ISVN
2 Kings 3 in the JSNT
2 Kings 3 in the KAPI
2 Kings 3 in the KBT1ETNIK
2 Kings 3 in the KBV
2 Kings 3 in the KJV
2 Kings 3 in the KNFD
2 Kings 3 in the LBA
2 Kings 3 in the LBLA
2 Kings 3 in the LNT
2 Kings 3 in the LSV
2 Kings 3 in the MAAL
2 Kings 3 in the MBV
2 Kings 3 in the MBV2
2 Kings 3 in the MHNT
2 Kings 3 in the MKNFD
2 Kings 3 in the MNG
2 Kings 3 in the MNT
2 Kings 3 in the MNT2
2 Kings 3 in the MRS1T
2 Kings 3 in the NAA
2 Kings 3 in the NASB
2 Kings 3 in the NBLA
2 Kings 3 in the NBS
2 Kings 3 in the NBVTP
2 Kings 3 in the NET2
2 Kings 3 in the NIV11
2 Kings 3 in the NNT
2 Kings 3 in the NNT2
2 Kings 3 in the NNT3
2 Kings 3 in the PDDPT
2 Kings 3 in the PFNT
2 Kings 3 in the RMNT
2 Kings 3 in the SBIAS
2 Kings 3 in the SBIBS
2 Kings 3 in the SBIBS2
2 Kings 3 in the SBICS
2 Kings 3 in the SBIDS
2 Kings 3 in the SBIGS
2 Kings 3 in the SBIHS
2 Kings 3 in the SBIIS
2 Kings 3 in the SBIIS2
2 Kings 3 in the SBIIS3
2 Kings 3 in the SBIKS
2 Kings 3 in the SBIKS2
2 Kings 3 in the SBIMS
2 Kings 3 in the SBIOS
2 Kings 3 in the SBIPS
2 Kings 3 in the SBISS
2 Kings 3 in the SBITS
2 Kings 3 in the SBITS2
2 Kings 3 in the SBITS3
2 Kings 3 in the SBITS4
2 Kings 3 in the SBIUS
2 Kings 3 in the SBIVS
2 Kings 3 in the SBT
2 Kings 3 in the SBT1E
2 Kings 3 in the SCHL
2 Kings 3 in the SNT
2 Kings 3 in the SUSU
2 Kings 3 in the SUSU2
2 Kings 3 in the SYNO
2 Kings 3 in the TBIAOTANT
2 Kings 3 in the TBT1E
2 Kings 3 in the TBT1E2
2 Kings 3 in the TFTIP
2 Kings 3 in the TFTU
2 Kings 3 in the TGNTATF3T
2 Kings 3 in the THAI
2 Kings 3 in the TNFD
2 Kings 3 in the TNT
2 Kings 3 in the TNTIK
2 Kings 3 in the TNTIL
2 Kings 3 in the TNTIN
2 Kings 3 in the TNTIP
2 Kings 3 in the TNTIZ
2 Kings 3 in the TOMA
2 Kings 3 in the TTENT
2 Kings 3 in the UBG
2 Kings 3 in the UGV
2 Kings 3 in the UGV2
2 Kings 3 in the UGV3
2 Kings 3 in the VBL
2 Kings 3 in the VDCC
2 Kings 3 in the YALU
2 Kings 3 in the YAPE
2 Kings 3 in the YBVTP
2 Kings 3 in the ZBP