2 Samuel 23 (BIB)
1 Вось апошнія словы Давіда, выслоўе Давіда, сына Ясэевага, выслоўе чалавека, пастаўленага высока, памазанца Бога Якава і салодкага песьняра Ізраілевага: 2 Дух Гасподні гаворыць ува мне, і слова Яго на языку ў мяне. 3 Сказаў Бог Ізраілеў, гаварыў пра мяне скала Ізраілевая: валадарны над людзьмі будзе праведны, валадарачы ў страху Божым. 4 І як на сьвітаньні, пры ўзыходзе сонца на бясхмарным небе, ад зьзяньня пасьля дажджу вырастае трава зь зямлі, 5 ці ня так і дом мой у Бога? Бо запавет вечны паклаў Ён са мною, цьвёрды і нязьменны. Ці ня так зыходзіць ад Яго ўсё выратаваньне маё і ўсё хаценьне маё? 6 А грэшныя будуць, як выкінутае церне, якога не бяруць рукою; 7 а хто дакранецца да яго, узбройваецца жалезам альбо тронкай дзіды, і агнём спальваюць яго на месцы. 8 Вось імёны адважных у Давіда: Ісбасэт Ахаманіцянін, галоўны з трох: ён падняў дзіду сваю на васямсот чалавек і пабіў іх за адзін раз. 9 Пасьля яго Элеазар, сын Дадо, сына Ахохі, адзін з трох адважных, што былі з Давідам, калі яны ганьбаваньнем выклікалі Філістымлянаў, што сабраліся на вайну; 10 Ізраільцяне выйшлі супроць іх, і ён устаў і біў Філістымлянаў да таго, што рука яго стамілася і прыліпла да меча. І дараваў Гасподзь у той дзень вялікую перамогу, і народ пайшоў за ім дзеля таго толькі, каб абіраць забітых. 11 За ім Шама, сын Аге, Гарарыцянін. Калі Філістымляне сабраліся ў Тырыю, дзе было поле, засеянае сачыўкаю, народ пабег ад Філістымлянаў, 12 дык ён стаў сярод поля і зьбярог яго і пабіў Філістымлянаў. І даў тады Гасподзь вялікую перамогу. 13 Трое гэтых галоўных з трыццаці правадыроў пайшлі і ўвайшлі ў час жніва да Давіда ў пячору Адалам, калі натоўпы Філістымлянаў стаялі ў даліне Рэфаімаў. 14 Давід быў тады ва ўмацаваным месцы, а атрад Філістымлянаў - у Віфляеме. 15 І захацеў Давід піць і сказаў: хто напоіць мяне вадою з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы? 16 Тады трое гэтых адважных прабіліся праз табар Філістымскі і зачарпнулі вады з калодзежа Віфляемскага, што каля брамы, і ўзялі і прынесьлі Давіду. Але ён не захацеў піць яе і выліў яе дзеля славы Госпада, 17 і сказаў: ахавай мяне, Госпадзе, каб я зрабіў гэта! ці ня кроў гэта людзей, якія хадзілі пад небясьпекаю іх жыцьцю? і не хацеў піць яе. Вось, што зрабілі гэтыя трое адважных! 18 І Авэса, брат Ёава, сын Саруін, быў галоўны з трох: ён забіў дзідаю сваёю трыста чалавек і быў у славе ў тых трох. 19 З трох ён быў самы знакаміты і быў начальнік, але з тымі трыма не раўняўся. 20 Ванэя, сын Ёдая, мужа адважнага, вялікі па дзеях, з Каўцаіла: ён пабіў двух сыноў Арыіла Маавіцкага; ён жа сышоў і забіў ільва ў рове ў сьнежны час; 21 ён жа забіў аднаго Егіпцяніна, чалавека віднага; у руцэ ў Егіпцяніна была дзіда, а ён пайшоў да яго з кіем і адабраў дзіду з рук у Егіпцяніна і забіў яго ягонай жа дзідай: 22 вось, што зрабіў Ванэя, сын Ёдаеў, і ён быў у славе ў трох адважных; 23 ён быў знатнейшы за трыццаць, але з тымі трыма не раўняўся. І паставіў яго Давід бліжэйшым выканаўцам сваіх загадаў. 24 Асаіл, брат Ёава - у ліку трыццаці; Элханан, сын Дадо, зь Віфляема, 25 Шама Харадзіцянін, Эліка Харадзіцянін, 26 Хэрэц Палціцянін, Іра, сын Ікеша, Тэкаіцянін, 27 Эвіезэр Анатацянін, Мэбунай Хушацянін, 28 Цалмон Ахахіцянін, Магарай Нэтафатыцянін, 29 Хэлэў, сын Бааны, Нэтафатыцянін, Ітай, сын Рыбая, з Гівы сыноў Веньямінавых, 30 Ванэя Піратанянін, Ідай з Нахлэ-Гааша, 31 Аві-Арбатыцянін, Азмавэт Бархуміцянін, 32 Эліяхба Шаалбанянін; з сыноў Яшэна - Ёнатан, 33 Шама Гарарыцянін; з сыноў Яшэна - Ёнатан, 34 Эліфэлэт, сын Ахасбая, сына Магахаці, Эліям, сын Ахітафэла, Гіланянін, 35 Хэцрай Кармэліцянін, Паарай Арбіцянін, 36 Ігал, сын Натана, з Цобы, Бані Гадзіцянін, 37 Цалэк Аманіцянін, Нахарай Бэрацянін, збраяносец Ёава, сына Саруі, 38 Іра Ітрыцянін, Гарэб Ітрыцянін, 39 Урыя Хэтэянін. Усіх трыццаць сем.
In Other Versions
2 Samuel 23 in the ANGEFD
2 Samuel 23 in the ANTPNG2D
2 Samuel 23 in the AS21
2 Samuel 23 in the BAGH
2 Samuel 23 in the BBPNG
2 Samuel 23 in the BBT1E
2 Samuel 23 in the BDS
2 Samuel 23 in the BEV
2 Samuel 23 in the BHAD
2 Samuel 23 in the BLPT
2 Samuel 23 in the BNT
2 Samuel 23 in the BNTABOOT
2 Samuel 23 in the BNTLV
2 Samuel 23 in the BOATCB
2 Samuel 23 in the BOATCB2
2 Samuel 23 in the BOBCV
2 Samuel 23 in the BOCNT
2 Samuel 23 in the BOECS
2 Samuel 23 in the BOGWICC
2 Samuel 23 in the BOHCB
2 Samuel 23 in the BOHCV
2 Samuel 23 in the BOHLNT
2 Samuel 23 in the BOHNTLTAL
2 Samuel 23 in the BOICB
2 Samuel 23 in the BOILNTAP
2 Samuel 23 in the BOITCV
2 Samuel 23 in the BOKCV
2 Samuel 23 in the BOKCV2
2 Samuel 23 in the BOKHWOG
2 Samuel 23 in the BOKSSV
2 Samuel 23 in the BOLCB
2 Samuel 23 in the BOLCB2
2 Samuel 23 in the BOMCV
2 Samuel 23 in the BONAV
2 Samuel 23 in the BONCB
2 Samuel 23 in the BONLT
2 Samuel 23 in the BONUT2
2 Samuel 23 in the BOPLNT
2 Samuel 23 in the BOSCB
2 Samuel 23 in the BOSNC
2 Samuel 23 in the BOTLNT
2 Samuel 23 in the BOVCB
2 Samuel 23 in the BOYCB
2 Samuel 23 in the BPBB
2 Samuel 23 in the BPH
2 Samuel 23 in the BSB
2 Samuel 23 in the CCB
2 Samuel 23 in the CUV
2 Samuel 23 in the CUVS
2 Samuel 23 in the DBT
2 Samuel 23 in the DGDNT
2 Samuel 23 in the DHNT
2 Samuel 23 in the DNT
2 Samuel 23 in the ELBE
2 Samuel 23 in the EMTV
2 Samuel 23 in the ESV
2 Samuel 23 in the FBV
2 Samuel 23 in the FEB
2 Samuel 23 in the GGMNT
2 Samuel 23 in the GNT
2 Samuel 23 in the HARY
2 Samuel 23 in the HNT
2 Samuel 23 in the IRVA
2 Samuel 23 in the IRVB
2 Samuel 23 in the IRVG
2 Samuel 23 in the IRVH
2 Samuel 23 in the IRVK
2 Samuel 23 in the IRVM
2 Samuel 23 in the IRVM2
2 Samuel 23 in the IRVO
2 Samuel 23 in the IRVP
2 Samuel 23 in the IRVT
2 Samuel 23 in the IRVT2
2 Samuel 23 in the IRVU
2 Samuel 23 in the ISVN
2 Samuel 23 in the JSNT
2 Samuel 23 in the KAPI
2 Samuel 23 in the KBT1ETNIK
2 Samuel 23 in the KBV
2 Samuel 23 in the KJV
2 Samuel 23 in the KNFD
2 Samuel 23 in the LBA
2 Samuel 23 in the LBLA
2 Samuel 23 in the LNT
2 Samuel 23 in the LSV
2 Samuel 23 in the MAAL
2 Samuel 23 in the MBV
2 Samuel 23 in the MBV2
2 Samuel 23 in the MHNT
2 Samuel 23 in the MKNFD
2 Samuel 23 in the MNG
2 Samuel 23 in the MNT
2 Samuel 23 in the MNT2
2 Samuel 23 in the MRS1T
2 Samuel 23 in the NAA
2 Samuel 23 in the NASB
2 Samuel 23 in the NBLA
2 Samuel 23 in the NBS
2 Samuel 23 in the NBVTP
2 Samuel 23 in the NET2
2 Samuel 23 in the NIV11
2 Samuel 23 in the NNT
2 Samuel 23 in the NNT2
2 Samuel 23 in the NNT3
2 Samuel 23 in the PDDPT
2 Samuel 23 in the PFNT
2 Samuel 23 in the RMNT
2 Samuel 23 in the SBIAS
2 Samuel 23 in the SBIBS
2 Samuel 23 in the SBIBS2
2 Samuel 23 in the SBICS
2 Samuel 23 in the SBIDS
2 Samuel 23 in the SBIGS
2 Samuel 23 in the SBIHS
2 Samuel 23 in the SBIIS
2 Samuel 23 in the SBIIS2
2 Samuel 23 in the SBIIS3
2 Samuel 23 in the SBIKS
2 Samuel 23 in the SBIKS2
2 Samuel 23 in the SBIMS
2 Samuel 23 in the SBIOS
2 Samuel 23 in the SBIPS
2 Samuel 23 in the SBISS
2 Samuel 23 in the SBITS
2 Samuel 23 in the SBITS2
2 Samuel 23 in the SBITS3
2 Samuel 23 in the SBITS4
2 Samuel 23 in the SBIUS
2 Samuel 23 in the SBIVS
2 Samuel 23 in the SBT
2 Samuel 23 in the SBT1E
2 Samuel 23 in the SCHL
2 Samuel 23 in the SNT
2 Samuel 23 in the SUSU
2 Samuel 23 in the SUSU2
2 Samuel 23 in the SYNO
2 Samuel 23 in the TBIAOTANT
2 Samuel 23 in the TBT1E
2 Samuel 23 in the TBT1E2
2 Samuel 23 in the TFTIP
2 Samuel 23 in the TFTU
2 Samuel 23 in the TGNTATF3T
2 Samuel 23 in the THAI
2 Samuel 23 in the TNFD
2 Samuel 23 in the TNT
2 Samuel 23 in the TNTIK
2 Samuel 23 in the TNTIL
2 Samuel 23 in the TNTIN
2 Samuel 23 in the TNTIP
2 Samuel 23 in the TNTIZ
2 Samuel 23 in the TOMA
2 Samuel 23 in the TTENT
2 Samuel 23 in the UBG
2 Samuel 23 in the UGV
2 Samuel 23 in the UGV2
2 Samuel 23 in the UGV3
2 Samuel 23 in the VBL
2 Samuel 23 in the VDCC
2 Samuel 23 in the YALU
2 Samuel 23 in the YAPE
2 Samuel 23 in the YBVTP
2 Samuel 23 in the ZBP