2 Samuel 24 (BIB)

1 Гнеў Гасподні зноў загарэўся на Ізраільцянаў, і абудзіў Ён у іх Давіда сказаць: ідзі, палічы Ізраіля і Юду. 2 І сказаў цар Ёаву ваеначальніку, які быў пры ім: прайдзі па ўсіх плямёнах Ізраілевых і Юдавых ад Дана да Вірсавіі, і палічэце народ, каб мне ведаць лік народу. 3 І сказаў Ёаў цару: Гасподзь Бог твой хай памножыць столькі народу, колькі ёсьць, і яшчэ ў столькі разоў столькі, а вочы гаспадара майго цара хай убачаць; але навошта гаспадар мой цар жадае гэтай дзеі? 4 Але словы цара Ёаву і ваеначальнікам перамагло. І пайшоў Ёаў з начальнікамі ад цара лічыць народ Ізраільскі. 5 І перайшлі яны Ярдан і спыніліся ў Араэры, на правым баку горада, які сярод даліны Гадавай, да Язэра; 6 і прыйшлі ў Галаад і ў зямлю Тахтым-Хадшы; і прыйшлі ў Дан-Яан і абышлі Сідон; 7 і прыйшлі да ўмацаваньня Тыра і ва ўсе гарады Хівэянаў і Хананэянаў і выйшлі на поўдзень Юдэі ў Вірсавію; 8 і абышлі ўсю зямлю і прыйшлі празь дзевяць месяцаў і дваццаць дзён у Ерусалім. 9 І падаў Ёаў сьпіс народнага перапісу цару; і выявілася, што Ізраільцянаў было васямсот тысяч мужчын моцных, здольных ваяваць, а Юдэянаў пяцьсот тысяч. 10 І здрыганулася сэрца Давідава пасьля таго, як ён палічыў народ. І сказаў Давід Госпаду: цяжка зграшыў я, зрабіўшы так; і сёньня малю Цябе, Госпадзе, даруй грэх рабу Твайму, бо надта неразумна зрабіў я. 11 Калі Давід устаў на другі дзень раніцай, дык было слова Госпада Гаду прароку, празарліўцу Давідаваму: 12 ідзі і скажы Давіду: так кажа Гасподзь: тры кары прапаную Я табе; выберы сабе адну зь іх, якая спасьцігла б цябе. 13 І прыйшоў Гад да Давіда, і абвясьціў яму, і сказаў яму: выбірай сабе, ці быць голаду ў краіне тваёй сем гадоў, альбо каб ты тры месяцы бегаў ад непрыяцеляў тваіх, і яны перасьледавалі цябе, альбо каб тры дні была згубная пошасьць у краіне тваёй? цяпер рассудзі і вырашы, што мне адказваць Таму, Хто паслаў мяне. 14 І сказаў Давід Гаду: цяжка мне вельмі; але няхай упаду я ў рукі Госпаду, бо вялікая міласэрнасьць Ягоная; толькі б у рукі людзкія ня ўпасьці мне. 15 І паслаў Гасподзь пошасьць і паморак на Ізраільцянаў ад раніцы да назначанага часу; і памерла з народу, ад Дана да Вірсавіі, семдзесят тысяч чалавек. 16 І працягнуў анёл Божы руку сваю на Ерусалім, каб спустошыць яго; але Гасподзь пашкадаваў пра бедства і сказаў анёлу, які пабіваў народ: досыць, цяпер адпусьці руку тваю. А анёл Гасподні быў тады каля гумна Орны Евусэяніна. 17 І сказаў Давід Госпаду, калі ўбачыў анёла, які біў народ, кажучы: вось, я зграшыў, я зрабіў беззаконна; а гэтыя авечкі, што зрабілі яны? хай жа рука Твая абернецца на мяне і на дом бацькі майго. 18 І прыйшоў у той дзень Гад да Давіда і сказаў: ідзі, пастаў ахвярнік Госпаду на гумне ў Орны Евусэяніна. 19 І пайшоў Давід па слове Гада, як загадаў Гасподзь. 20 І зірнуў Орна і ўбачыў цара і слуг ягоных, якія ішлі да яго, і выйшаў Орна і пакланіўся цару тварам сваім да зямлі. 21 І сказаў Орна: навошта прыйшоў гаспадар мой цар да раба свайго? І сказаў Давід: купіць у цябе гумно, каб зладзіць ахвярнік Госпаду, каб спынілася пабіваньне народу. 22 І сказаў Орна Давіду: хай возьме і ўзьнясе ў ахвяру гаспадар мой цар, што яму заўгодна. Вось валы для цэласпаленьня і падводы і вупраж валовая на дровы. 23 Усё гэта, цару, Орна аддае цару. Яшчэ сказаў Орна цару: Гасподзь Бог твой хай будзе мілажальны да цябе! 24 Але цар сказаў Орну: не, я заплачу табе, што каштуе, і не ўзьнясу Госпаду Богу майму ахвяры, узятай дарам. І купіў Давід гумно і валоў за пяцьдзясят сікляў срэбра. 25 І зладзіў там Давід ахвярнік Госпаду і прынёс цэласпаленьні і мірныя ахвяры. І ўмілажаліўся Гасподзь з краіны, і спынілася пошасьць у Ізраільцянаў.

In Other Versions

2 Samuel 24 in the ANGEFD

2 Samuel 24 in the ANTPNG2D

2 Samuel 24 in the AS21

2 Samuel 24 in the BAGH

2 Samuel 24 in the BBPNG

2 Samuel 24 in the BBT1E

2 Samuel 24 in the BDS

2 Samuel 24 in the BEV

2 Samuel 24 in the BHAD

2 Samuel 24 in the BLPT

2 Samuel 24 in the BNT

2 Samuel 24 in the BNTABOOT

2 Samuel 24 in the BNTLV

2 Samuel 24 in the BOATCB

2 Samuel 24 in the BOATCB2

2 Samuel 24 in the BOBCV

2 Samuel 24 in the BOCNT

2 Samuel 24 in the BOECS

2 Samuel 24 in the BOGWICC

2 Samuel 24 in the BOHCB

2 Samuel 24 in the BOHCV

2 Samuel 24 in the BOHLNT

2 Samuel 24 in the BOHNTLTAL

2 Samuel 24 in the BOICB

2 Samuel 24 in the BOILNTAP

2 Samuel 24 in the BOITCV

2 Samuel 24 in the BOKCV

2 Samuel 24 in the BOKCV2

2 Samuel 24 in the BOKHWOG

2 Samuel 24 in the BOKSSV

2 Samuel 24 in the BOLCB

2 Samuel 24 in the BOLCB2

2 Samuel 24 in the BOMCV

2 Samuel 24 in the BONAV

2 Samuel 24 in the BONCB

2 Samuel 24 in the BONLT

2 Samuel 24 in the BONUT2

2 Samuel 24 in the BOPLNT

2 Samuel 24 in the BOSCB

2 Samuel 24 in the BOSNC

2 Samuel 24 in the BOTLNT

2 Samuel 24 in the BOVCB

2 Samuel 24 in the BOYCB

2 Samuel 24 in the BPBB

2 Samuel 24 in the BPH

2 Samuel 24 in the BSB

2 Samuel 24 in the CCB

2 Samuel 24 in the CUV

2 Samuel 24 in the CUVS

2 Samuel 24 in the DBT

2 Samuel 24 in the DGDNT

2 Samuel 24 in the DHNT

2 Samuel 24 in the DNT

2 Samuel 24 in the ELBE

2 Samuel 24 in the EMTV

2 Samuel 24 in the ESV

2 Samuel 24 in the FBV

2 Samuel 24 in the FEB

2 Samuel 24 in the GGMNT

2 Samuel 24 in the GNT

2 Samuel 24 in the HARY

2 Samuel 24 in the HNT

2 Samuel 24 in the IRVA

2 Samuel 24 in the IRVB

2 Samuel 24 in the IRVG

2 Samuel 24 in the IRVH

2 Samuel 24 in the IRVK

2 Samuel 24 in the IRVM

2 Samuel 24 in the IRVM2

2 Samuel 24 in the IRVO

2 Samuel 24 in the IRVP

2 Samuel 24 in the IRVT

2 Samuel 24 in the IRVT2

2 Samuel 24 in the IRVU

2 Samuel 24 in the ISVN

2 Samuel 24 in the JSNT

2 Samuel 24 in the KAPI

2 Samuel 24 in the KBT1ETNIK

2 Samuel 24 in the KBV

2 Samuel 24 in the KJV

2 Samuel 24 in the KNFD

2 Samuel 24 in the LBA

2 Samuel 24 in the LBLA

2 Samuel 24 in the LNT

2 Samuel 24 in the LSV

2 Samuel 24 in the MAAL

2 Samuel 24 in the MBV

2 Samuel 24 in the MBV2

2 Samuel 24 in the MHNT

2 Samuel 24 in the MKNFD

2 Samuel 24 in the MNG

2 Samuel 24 in the MNT

2 Samuel 24 in the MNT2

2 Samuel 24 in the MRS1T

2 Samuel 24 in the NAA

2 Samuel 24 in the NASB

2 Samuel 24 in the NBLA

2 Samuel 24 in the NBS

2 Samuel 24 in the NBVTP

2 Samuel 24 in the NET2

2 Samuel 24 in the NIV11

2 Samuel 24 in the NNT

2 Samuel 24 in the NNT2

2 Samuel 24 in the NNT3

2 Samuel 24 in the PDDPT

2 Samuel 24 in the PFNT

2 Samuel 24 in the RMNT

2 Samuel 24 in the SBIAS

2 Samuel 24 in the SBIBS

2 Samuel 24 in the SBIBS2

2 Samuel 24 in the SBICS

2 Samuel 24 in the SBIDS

2 Samuel 24 in the SBIGS

2 Samuel 24 in the SBIHS

2 Samuel 24 in the SBIIS

2 Samuel 24 in the SBIIS2

2 Samuel 24 in the SBIIS3

2 Samuel 24 in the SBIKS

2 Samuel 24 in the SBIKS2

2 Samuel 24 in the SBIMS

2 Samuel 24 in the SBIOS

2 Samuel 24 in the SBIPS

2 Samuel 24 in the SBISS

2 Samuel 24 in the SBITS

2 Samuel 24 in the SBITS2

2 Samuel 24 in the SBITS3

2 Samuel 24 in the SBITS4

2 Samuel 24 in the SBIUS

2 Samuel 24 in the SBIVS

2 Samuel 24 in the SBT

2 Samuel 24 in the SBT1E

2 Samuel 24 in the SCHL

2 Samuel 24 in the SNT

2 Samuel 24 in the SUSU

2 Samuel 24 in the SUSU2

2 Samuel 24 in the SYNO

2 Samuel 24 in the TBIAOTANT

2 Samuel 24 in the TBT1E

2 Samuel 24 in the TBT1E2

2 Samuel 24 in the TFTIP

2 Samuel 24 in the TFTU

2 Samuel 24 in the TGNTATF3T

2 Samuel 24 in the THAI

2 Samuel 24 in the TNFD

2 Samuel 24 in the TNT

2 Samuel 24 in the TNTIK

2 Samuel 24 in the TNTIL

2 Samuel 24 in the TNTIN

2 Samuel 24 in the TNTIP

2 Samuel 24 in the TNTIZ

2 Samuel 24 in the TOMA

2 Samuel 24 in the TTENT

2 Samuel 24 in the UBG

2 Samuel 24 in the UGV

2 Samuel 24 in the UGV2

2 Samuel 24 in the UGV3

2 Samuel 24 in the VBL

2 Samuel 24 in the VDCC

2 Samuel 24 in the YALU

2 Samuel 24 in the YAPE

2 Samuel 24 in the YBVTP

2 Samuel 24 in the ZBP