Daniel 5 (BIB)

1 Цар Валтасар справіў вялікую гасьціну тысячам вяльможаў і на вачах у тысячы піў віно. 2 Скаштаваўшы віна, Валтасар загадаў прынесьці залаты і срэбраны посуд, які Навухаданосар, бацька ягоны, вынес з храма ў Ерусаліме, каб пілі зь яго цар, вяльможы ягоныя, ягоныя жонкі і ягоныя наложніцы. 3 Тады прынесьлі залаты посуд, які вынесьлі з храма Дома Божага ў Ерусаліме; і пілі зь яго цар і вяльможы яго, ягоныя жонкі і ягоныя наложніцы, 4 пілі віно, і славілі багоў залатых і срэбных, медных, жалезных, драўняных і каменных. 5 У той самы час выйшлі пальцы рукі чалавечай і пісалі насупраць сьвечніка на вапне сьцяны царскіх харомаў, і цар бачыў пясьць рукі, што пісала. 6 Тады цар перамяніўся з твару свайго; думкі ягоныя зьбянтэжылі яго, суглобы паясьніцы ягонай паслабіліся, і калені яго біліся адно аб адно. 7 Моцна закрычаў цар, каб прывялі і заклінальнікаў, Халдэяў і вяшчуноў; цар загаварыў і сказаў мудрацам Вавілонскім: «хто прачытае гэта напісанае і разгадае мне сутнасьць яго, той будзе апрануты ў пурпуру, і залаты ланцуг атрымае на шыю сваю, і трэцім валадаром будзе ў царстве». 8 І ўвайшлі ўсе царовыя мудрацы, але не маглі прачытаць пісаньня і разгадаць цару сутнасьць яго. 9 Цар Валтасар над меру ўстрывожыўся, і выгляд ягонага твару зьмяніўся, і вяльможы ягоныя сумеліся. 10 На словы цара і яго вяльможаў увайшла ў пакой гасьціны царыца; загаварыла царыца і сказала: «цару, вавекі жыві! хай цябе не бянтэжаць думкі твае, і хай не мяняецца выгляд твару твайго. 11 Ёсьць у тваім царстве муж, у якім дух сьвятога Бога; у дні твайго бацькі былі ў ім яснасьць, розум і мудрасьць, роўная мудрасьці багоў, і цар Навухаданосар, твой бацька, паставіў яго начальнікам чарадзеяў, Халдэяў і вяшчуноў, - сам бацька твой, цар, 12 бо ў ім, у Данііле, якога цар пераназваў Валтасарам, выявіліся высокі дух, веданьне і розум, здольны разгадваць сны, тлумачыць загадкі і разблытваць вузлы. Дык вось, няхай паклічуць Данііла, - і ён разгадае сутнасьць». 13 Тады ўведзены быў Данііл да цара, і цар пачаў слова і сказаў Даніілу: «ці ты Данііл, адзін з палонных сыноў Юдэйскіх, якіх мой бацька, цар, прывёў зь Юдэі? 14 Я чуў пра цябе, што дух Божы ў табе і сьвятло і розум, і высокая мудрасьць выяўлена ў табе. 15 І вось, прыведзены былі да мяне мудрацы і заклінальнікі, каб прачытаць гэта напісанае і разгадаць мне сутнасьць яго; але яны не маглі абвясьціць мне гэтага. 16 І я чуў пра цябе, што ты можаш тлумачыць загадкі і разблытваць вузлы; дык вось, калі можаш прачытаць гэта пісаньне і разгадаць мне сутнасьць яго, дык будзеш апрануты ў пурпуру, і залаты ланцуг атрымаеш на шыю сваю, і трэцім валадаром будзеш у царстве». 17 Тады адказваў Даніііл і сказаў цару: «дары твае хай будуць табе, і пашану аддай каму іншаму; а пісаньне я прачытаю цару і разгадку скажу яму. 18 Цару! Усявышні Бог даў твайму бацьку Навухаданосару царства, веліч, гонар і славу. 19 Перад веліччу, якую Ён даў яму, усе народы, плямёны і роды трымцелі і баяліся яго; каго ён хацеў, забіваў, і каго хацеў, пакідаў жывога; каго хацеў, узвышаў, і каго хацеў, паніжаў. 20 Але калі сэрца ягонае заганарылася і дух ажарсьцвеў да дзёрзкасьці, ён быў скінуты з царскага трона свайго і пазбаўлены славы сваёй, 21 і адлучаны быў ад сыноў чалавечых, і сэрца яго прыпадобнілася да зьвярынага, і жыў ён зь дзікімі асламі; кармілі яго травою, як вала, і цела яго аброшана было нябеснаю расою, пакуль ён ня ўведаў, што над царствам чалавечым валадарыць Усявышні Бог і становіць над ім, каго хоча. 22 І ты, сыне яго Валтасар, не ўпакорыў сэрца твайго, хоць ведаў усё гэта, 23 узьнёсься супроць Госпада нябёсаў, і посуд храма Яго прынесьлі табе, і ты і твае вяльможы і наложніцы твае пілі зь яго віно, і ты славіў багоў срэбраных і залатых, медных, жалезных, драўляных і каменных, якія ня бачаць, і ня чуюць, і не разумеюць; а Бога, у руцэ ў Якога душа твая і ў Якога твае ўсе шляхі, ты не праславіў. 24 За гэта і паслана ад Яго пясьць рукі, і накрэсьлена гэта пісаньне. 25 І вось што накрэсьлена: мэнэ, мэнэ, тэкэл, упарсін. 26 Вось і разгадка слоў: мэнэ - вылічыў Бог царства тваё і паклаў канец яму; 27 тэкэл - ты ўзважаны на вагах і важыш вельмі мала; 28 пэрэс - падзелена царства тваё і аддадзена Мідзянам і Персам». 29 Тады па загадзе Валтасара апранулі Данііла ў пурпуру і павесілі залаты ланцуг на шыю яму і абвясьцілі яго трэцім валадаром у царстве. 30 Тае самае ночы Валтасар, цар Халдэйскі, быў забіты, 31 і Дарый Мідзянін, якому было шэсьцьдзясят два гады, прыняў царства.

In Other Versions

Daniel 5 in the ANGEFD

Daniel 5 in the ANTPNG2D

Daniel 5 in the AS21

Daniel 5 in the BAGH

Daniel 5 in the BBPNG

Daniel 5 in the BBT1E

Daniel 5 in the BDS

Daniel 5 in the BEV

Daniel 5 in the BHAD

Daniel 5 in the BLPT

Daniel 5 in the BNT

Daniel 5 in the BNTABOOT

Daniel 5 in the BNTLV

Daniel 5 in the BOATCB

Daniel 5 in the BOATCB2

Daniel 5 in the BOBCV

Daniel 5 in the BOCNT

Daniel 5 in the BOECS

Daniel 5 in the BOGWICC

Daniel 5 in the BOHCB

Daniel 5 in the BOHCV

Daniel 5 in the BOHLNT

Daniel 5 in the BOHNTLTAL

Daniel 5 in the BOICB

Daniel 5 in the BOILNTAP

Daniel 5 in the BOITCV

Daniel 5 in the BOKCV

Daniel 5 in the BOKCV2

Daniel 5 in the BOKHWOG

Daniel 5 in the BOKSSV

Daniel 5 in the BOLCB

Daniel 5 in the BOLCB2

Daniel 5 in the BOMCV

Daniel 5 in the BONAV

Daniel 5 in the BONCB

Daniel 5 in the BONLT

Daniel 5 in the BONUT2

Daniel 5 in the BOPLNT

Daniel 5 in the BOSCB

Daniel 5 in the BOSNC

Daniel 5 in the BOTLNT

Daniel 5 in the BOVCB

Daniel 5 in the BOYCB

Daniel 5 in the BPBB

Daniel 5 in the BPH

Daniel 5 in the BSB

Daniel 5 in the CCB

Daniel 5 in the CUV

Daniel 5 in the CUVS

Daniel 5 in the DBT

Daniel 5 in the DGDNT

Daniel 5 in the DHNT

Daniel 5 in the DNT

Daniel 5 in the ELBE

Daniel 5 in the EMTV

Daniel 5 in the ESV

Daniel 5 in the FBV

Daniel 5 in the FEB

Daniel 5 in the GGMNT

Daniel 5 in the GNT

Daniel 5 in the HARY

Daniel 5 in the HNT

Daniel 5 in the IRVA

Daniel 5 in the IRVB

Daniel 5 in the IRVG

Daniel 5 in the IRVH

Daniel 5 in the IRVK

Daniel 5 in the IRVM

Daniel 5 in the IRVM2

Daniel 5 in the IRVO

Daniel 5 in the IRVP

Daniel 5 in the IRVT

Daniel 5 in the IRVT2

Daniel 5 in the IRVU

Daniel 5 in the ISVN

Daniel 5 in the JSNT

Daniel 5 in the KAPI

Daniel 5 in the KBT1ETNIK

Daniel 5 in the KBV

Daniel 5 in the KJV

Daniel 5 in the KNFD

Daniel 5 in the LBA

Daniel 5 in the LBLA

Daniel 5 in the LNT

Daniel 5 in the LSV

Daniel 5 in the MAAL

Daniel 5 in the MBV

Daniel 5 in the MBV2

Daniel 5 in the MHNT

Daniel 5 in the MKNFD

Daniel 5 in the MNG

Daniel 5 in the MNT

Daniel 5 in the MNT2

Daniel 5 in the MRS1T

Daniel 5 in the NAA

Daniel 5 in the NASB

Daniel 5 in the NBLA

Daniel 5 in the NBS

Daniel 5 in the NBVTP

Daniel 5 in the NET2

Daniel 5 in the NIV11

Daniel 5 in the NNT

Daniel 5 in the NNT2

Daniel 5 in the NNT3

Daniel 5 in the PDDPT

Daniel 5 in the PFNT

Daniel 5 in the RMNT

Daniel 5 in the SBIAS

Daniel 5 in the SBIBS

Daniel 5 in the SBIBS2

Daniel 5 in the SBICS

Daniel 5 in the SBIDS

Daniel 5 in the SBIGS

Daniel 5 in the SBIHS

Daniel 5 in the SBIIS

Daniel 5 in the SBIIS2

Daniel 5 in the SBIIS3

Daniel 5 in the SBIKS

Daniel 5 in the SBIKS2

Daniel 5 in the SBIMS

Daniel 5 in the SBIOS

Daniel 5 in the SBIPS

Daniel 5 in the SBISS

Daniel 5 in the SBITS

Daniel 5 in the SBITS2

Daniel 5 in the SBITS3

Daniel 5 in the SBITS4

Daniel 5 in the SBIUS

Daniel 5 in the SBIVS

Daniel 5 in the SBT

Daniel 5 in the SBT1E

Daniel 5 in the SCHL

Daniel 5 in the SNT

Daniel 5 in the SUSU

Daniel 5 in the SUSU2

Daniel 5 in the SYNO

Daniel 5 in the TBIAOTANT

Daniel 5 in the TBT1E

Daniel 5 in the TBT1E2

Daniel 5 in the TFTIP

Daniel 5 in the TFTU

Daniel 5 in the TGNTATF3T

Daniel 5 in the THAI

Daniel 5 in the TNFD

Daniel 5 in the TNT

Daniel 5 in the TNTIK

Daniel 5 in the TNTIL

Daniel 5 in the TNTIN

Daniel 5 in the TNTIP

Daniel 5 in the TNTIZ

Daniel 5 in the TOMA

Daniel 5 in the TTENT

Daniel 5 in the UBG

Daniel 5 in the UGV

Daniel 5 in the UGV2

Daniel 5 in the UGV3

Daniel 5 in the VBL

Daniel 5 in the VDCC

Daniel 5 in the YALU

Daniel 5 in the YAPE

Daniel 5 in the YBVTP

Daniel 5 in the ZBP