Daniel 6 (BIB)

1 Заўгодна было Дарыю паставіць над царствам сто дваццаць сатрапаў, каб яны былі ва ўсім царстве, 2 а над імі трох князёў, - адзін зь якіх быў Данііл, - каб сатрапы давалі ім адказ, і каб цару ня было ніякага клопату. 3 Данііл пераўзыходзіў астатніх князёў і сатрапаў, бо ў ім быў высокі дух, і цар задумваў ужо паставіць яго над усім царствам. 4 Тады князі і сатрапы пачалі шукаць зачэпкі, каб абскаржыць Данііла ў кіраваньні царствам; але ніякай зачэпкі і пахібы знайсьці не маглі, бо ён быў верны, і някай пахібы альбо віны не аказвалася на ім. 5 І гэтыя людзі сказалі: «не знайсьці нам зачэпкі супроць Данііла, калі мы ня знойдзем яе супроць яго ў законе ягонага Бога». 6 Тады гэтыя князі і сатрапы падступіліся да цара і так сказалі яму: «цар Дарый, вавекі жыві! 7 Усе князі царства, намесьнікі, сатрапы, дарадцы і ваеначальнікі згадзіліся паміж сабою, каб была зроблена царская пастанова і выдадзены загад, каб, хто трыццаць дзён будзе прасіць якога-небудзь іншага бога альбо чалавека, акрамя цябе, цару, таго кінуць у львіную яму. 8 Дык вось, сьцьвердзі, цару, гэтую забарону і падпішы ўказ, каб ён быў нескасавальны, як закон Мідыйскі і Персідскі, і каб ён ня быў парушаны». 9 Цар Дарый падпісаў указ і гэтую забарону. 10 А Данііл, калі даведаўся, што падпісаны такі ўказ, пайшоў у свой дом; а вокны ў сьвяцёлцы ягонай былі адчынены супроць Ерусаліма, і ён тры разы на дзень схіляў калені і маліўся свайму Богу і славіў Яго, як ён рабіў гэта і да таго. 11 Тады гэтыя людзі падсачылі і знайшлі Данііла, як ён маліўся і прасіў свайго Бога, 12 потым прыйшлі і сказалі цару пра царскую забарону: «ці ня ты падпісаў указ, каб кожнага чалавека, які трыццаць дзён будзе прасіць якога-небудзь іншага бога альбо чалавека акрамя цябе, цару, у львоўнік?» Цар адказаў і сказаў: «гэта слова цьвёрдае, як закон Мідзянаў і Персаў, што ня можа быць зьменены». 13 Тады адказвалі яны і сказалі цару, што «Данііл, які - з палонных сыноў Юдэі, не зважае ні на цябе, цару, ні на ўказ, табою падпісаны, а тры разы на дзень моліцца сваімі малітвамі». 14 Цар, пачуўшы гэта, моцна засмуціўся і паклаў сабе на сэрца ўратаваць Данііла, і аж да захаду сонца вельмі намагаўся вызваліць яго. 15 А тыя людзі падступіліся да цара і сказалі яму: «ведай, цару, што паводле закона Мідзянаў і Персаў ніякая забарона або пастанова, зацьверджаная царом, ня можа быць зьменена». 16 Тады цар загадаў, і прывялі Данііла і ўкінулі ў львіную яму: пры гэтым цар сказаў Даніілу: «твой Бог, Якому ты заўсёды служыш, Ён выратуе цябе!» 17 І прынесьлі камень і паклалі на атворыну ямы, і цар запячатаў яе сваім пярсьцёнкам і пярсьцёнкамі вяльможаў сваіх, каб нішто не перамянілася ў распарадзе пра Данііла. 18 Пасьля цар пайшоў у свой палац, лёг спаць не вячэраўшы і нават не дазволіў уносіць яму ежу, і сон ня йшоў да яго. 19 Раніцай цар устаў на сьвітаньні і пасьпешліва пайшоў да львоўніка 20 і, падышоўшы да рова, жаласным голасам клікнуў Данііла, і сказаў цар Даніілу: «Данііле, рабе Бога жывога! Бог твой, Якому ты заўсёды служыш, ці мог цябе ўратаваць ад ільвоў?» 21 Тады Данііл сказаў цару: «цару, вавекі жыві! 22 Бог мой паслаў Свайго анёла і замкнуў пашчы львам, і яны не пашкодзілі мне, бо я быў перад Ім чысты, ды і перад табою, цару, я не зрабіў злачынства». 23 Тады цар дужа ўзрадаваўся за яго і загадаў падняць Данііла зь ямы; і ніякай пашкоды ня знойдзена на ім, бо ён верыў у Бога свайго. 24 І загадаў цар, і прывялі тых людзей, якія абскардзілі Данііла, і ўкінулі ў львоўнік, як іх самых, так і дзяцей іхніх і жонак іхніх; і не дасталі яны яшчэ да дна ямы, як ільвы пахапалі іх і патрушчылі ўсе іх косьці. 25 Пасьля таго цар Дарый напісаў усім народам, плямёнам і родам, што жылі на ўсёй зямлі: «няхай мір вам памножыцца! 26 Мною даецца загад, каб у кожнай мясьціне майго царства трымцелі і баяліся перад Богам Даніілавым, бо Ён ёсьць Бог Жывы і Вечнаісны, і царства Яго нязьнішчальнае, і валадарства Яго бясконцае. 27 Ён выбаўляе і ратуе і ўчыняе цуды і азнакі на небе і на зямлі; Ён уратаваў Данііла ад ільвінае сілы». 28 І Данііл меў посьпех і ў цараваньне Дарыя і ў цараваньне Кіра Персідскага.

In Other Versions

Daniel 6 in the ANGEFD

Daniel 6 in the ANTPNG2D

Daniel 6 in the AS21

Daniel 6 in the BAGH

Daniel 6 in the BBPNG

Daniel 6 in the BBT1E

Daniel 6 in the BDS

Daniel 6 in the BEV

Daniel 6 in the BHAD

Daniel 6 in the BLPT

Daniel 6 in the BNT

Daniel 6 in the BNTABOOT

Daniel 6 in the BNTLV

Daniel 6 in the BOATCB

Daniel 6 in the BOATCB2

Daniel 6 in the BOBCV

Daniel 6 in the BOCNT

Daniel 6 in the BOECS

Daniel 6 in the BOGWICC

Daniel 6 in the BOHCB

Daniel 6 in the BOHCV

Daniel 6 in the BOHLNT

Daniel 6 in the BOHNTLTAL

Daniel 6 in the BOICB

Daniel 6 in the BOILNTAP

Daniel 6 in the BOITCV

Daniel 6 in the BOKCV

Daniel 6 in the BOKCV2

Daniel 6 in the BOKHWOG

Daniel 6 in the BOKSSV

Daniel 6 in the BOLCB

Daniel 6 in the BOLCB2

Daniel 6 in the BOMCV

Daniel 6 in the BONAV

Daniel 6 in the BONCB

Daniel 6 in the BONLT

Daniel 6 in the BONUT2

Daniel 6 in the BOPLNT

Daniel 6 in the BOSCB

Daniel 6 in the BOSNC

Daniel 6 in the BOTLNT

Daniel 6 in the BOVCB

Daniel 6 in the BOYCB

Daniel 6 in the BPBB

Daniel 6 in the BPH

Daniel 6 in the BSB

Daniel 6 in the CCB

Daniel 6 in the CUV

Daniel 6 in the CUVS

Daniel 6 in the DBT

Daniel 6 in the DGDNT

Daniel 6 in the DHNT

Daniel 6 in the DNT

Daniel 6 in the ELBE

Daniel 6 in the EMTV

Daniel 6 in the ESV

Daniel 6 in the FBV

Daniel 6 in the FEB

Daniel 6 in the GGMNT

Daniel 6 in the GNT

Daniel 6 in the HARY

Daniel 6 in the HNT

Daniel 6 in the IRVA

Daniel 6 in the IRVB

Daniel 6 in the IRVG

Daniel 6 in the IRVH

Daniel 6 in the IRVK

Daniel 6 in the IRVM

Daniel 6 in the IRVM2

Daniel 6 in the IRVO

Daniel 6 in the IRVP

Daniel 6 in the IRVT

Daniel 6 in the IRVT2

Daniel 6 in the IRVU

Daniel 6 in the ISVN

Daniel 6 in the JSNT

Daniel 6 in the KAPI

Daniel 6 in the KBT1ETNIK

Daniel 6 in the KBV

Daniel 6 in the KJV

Daniel 6 in the KNFD

Daniel 6 in the LBA

Daniel 6 in the LBLA

Daniel 6 in the LNT

Daniel 6 in the LSV

Daniel 6 in the MAAL

Daniel 6 in the MBV

Daniel 6 in the MBV2

Daniel 6 in the MHNT

Daniel 6 in the MKNFD

Daniel 6 in the MNG

Daniel 6 in the MNT

Daniel 6 in the MNT2

Daniel 6 in the MRS1T

Daniel 6 in the NAA

Daniel 6 in the NASB

Daniel 6 in the NBLA

Daniel 6 in the NBS

Daniel 6 in the NBVTP

Daniel 6 in the NET2

Daniel 6 in the NIV11

Daniel 6 in the NNT

Daniel 6 in the NNT2

Daniel 6 in the NNT3

Daniel 6 in the PDDPT

Daniel 6 in the PFNT

Daniel 6 in the RMNT

Daniel 6 in the SBIAS

Daniel 6 in the SBIBS

Daniel 6 in the SBIBS2

Daniel 6 in the SBICS

Daniel 6 in the SBIDS

Daniel 6 in the SBIGS

Daniel 6 in the SBIHS

Daniel 6 in the SBIIS

Daniel 6 in the SBIIS2

Daniel 6 in the SBIIS3

Daniel 6 in the SBIKS

Daniel 6 in the SBIKS2

Daniel 6 in the SBIMS

Daniel 6 in the SBIOS

Daniel 6 in the SBIPS

Daniel 6 in the SBISS

Daniel 6 in the SBITS

Daniel 6 in the SBITS2

Daniel 6 in the SBITS3

Daniel 6 in the SBITS4

Daniel 6 in the SBIUS

Daniel 6 in the SBIVS

Daniel 6 in the SBT

Daniel 6 in the SBT1E

Daniel 6 in the SCHL

Daniel 6 in the SNT

Daniel 6 in the SUSU

Daniel 6 in the SUSU2

Daniel 6 in the SYNO

Daniel 6 in the TBIAOTANT

Daniel 6 in the TBT1E

Daniel 6 in the TBT1E2

Daniel 6 in the TFTIP

Daniel 6 in the TFTU

Daniel 6 in the TGNTATF3T

Daniel 6 in the THAI

Daniel 6 in the TNFD

Daniel 6 in the TNT

Daniel 6 in the TNTIK

Daniel 6 in the TNTIL

Daniel 6 in the TNTIN

Daniel 6 in the TNTIP

Daniel 6 in the TNTIZ

Daniel 6 in the TOMA

Daniel 6 in the TTENT

Daniel 6 in the UBG

Daniel 6 in the UGV

Daniel 6 in the UGV2

Daniel 6 in the UGV3

Daniel 6 in the VBL

Daniel 6 in the VDCC

Daniel 6 in the YALU

Daniel 6 in the YAPE

Daniel 6 in the YBVTP

Daniel 6 in the ZBP