Esther 3 (BIB)
1 Пасьля гэтага ўзьвялічыў цар Артаксэркс Амана, сына Амадата, Вугэяніна, і ўзьнёс яго і паставіў сядзеньне ягонае вышэй за ўсіх князёў, якія ў яго; 2 і ўсе службіты пры цары, якія былі каля царскае брамы, кланяліся і падалі ніцма перад Аманам, бо так загадаў цар. А Мардахэй не кланяўся і ня падаў ніцма. 3 І казалі службіты царовыя, якія каля царскае брамы, Мардахэю: навошта ты пераступаеш загад царскі? 4 І як што яны казалі яму кожны дзень, а ён ня слухаў іх, дык яны данесьлі Аману, каб паглядзець, ці ўстоіць у слове сваім Мардахэй, бо ён паведаміў ім, што ён Юдэй. 5 І калі ўбачыў Аман, што Мардахэй ня кланяецца і ня падае ніцма перад ім, дык напоўніўся гневам Аман. 6 І здалося яму нікчэмным накласьці руку на аднаго Мардахэя; але як што сказалі яму, зь якога народу Мардахэй, дык задумаў Аман вынішчыць ва ўсім царстве ўсіх Юдэяў, якія былі ва ўсім царстве Артаксэркса, як народ Мардахэеў. 7 У першы месяц, які ёсьць месяц Нісан, на дванаццатым годзе цара Артаксэркса, кідалі пур, г. зн. жэрабя, перад абліччам Амана дзень у дзень і месяц у месяц, і ўпала жэрабя на дванаццаты месяц, г. зн. на месяц Адар. 8 І сказаў Аман цару Артаксэрксу: ёсьць адзін народ, раскіданы і расьсеяны паміж народамі па ўсіх вобласьцях царства твайго; і законы іх адрозьніваюцца ад законаў усіх народаў, і законаў цара яны ня выконваюць; і цару ня варта так пакідаць іх. 9 Калі цару будзе заўгодна, дык няхай будзе прадпісаньне вынішчыць іх, і дзесяць тысяч талантаў срэбра я зважу ў рукі прыстаўнікаў, каб унесьці ў скарбніцу царскую. 10 Тады зьняў цар пярсьцёнак свой з рукі сваёй і аддаў яго Аману, сыну Амадата, Вугеяніну, каб змацаваць указ супроць Юдэяў. 11 І сказаў цар Аману: аддаю табе гэтае срэбра і народ; зрабі зь ім як табе заўгодна. 12 І пакліканы былі пісцы царскія ў першы месяц, у трыццаты дзень яго, і напісана было як загадаў Аман, да сатрапаў царскіх і да начальнікаў над кожнай вобласьцю, і ў кожную вобласьць пісьмёнамі яе і да кожнага народу на мове яго: усё было напісана ад імя цара Артаксэркса і змацавана царскім пярсьцёнкам. 13 І пасланы былі лісты праз ганцоў ва ўсе вобласьці цара, каб забіць, пагубіць і вынішчыць усіх Юдэяў, малога і старога, дзяцей і жанчын у адзін дзень, у трынаццаты дзень дванаццатага месяца Адара і маёмасьць іх зрабаваць. 14 Сьпісак з указа аддаць у кожную вобласьць, як закон, абвяшчаны ўсім народам, каб яны былі гатовыя да таго дня. 15 Ганцы выправіліся хутка з царскім загадам. Абвешчаны быў указ і ў Сузах, сталічным горадзе; і цар і Аман сядзелі і пілі, а горад Сузы быў у трывозе.
In Other Versions
Esther 3 in the ANGEFD
Esther 3 in the ANTPNG2D
Esther 3 in the AS21
Esther 3 in the BAGH
Esther 3 in the BBPNG
Esther 3 in the BBT1E
Esther 3 in the BDS
Esther 3 in the BEV
Esther 3 in the BHAD
Esther 3 in the BLPT
Esther 3 in the BNT
Esther 3 in the BNTABOOT
Esther 3 in the BNTLV
Esther 3 in the BOATCB
Esther 3 in the BOATCB2
Esther 3 in the BOBCV
Esther 3 in the BOCNT
Esther 3 in the BOECS
Esther 3 in the BOGWICC
Esther 3 in the BOHCB
Esther 3 in the BOHCV
Esther 3 in the BOHLNT
Esther 3 in the BOHNTLTAL
Esther 3 in the BOICB
Esther 3 in the BOILNTAP
Esther 3 in the BOITCV
Esther 3 in the BOKCV
Esther 3 in the BOKCV2
Esther 3 in the BOKHWOG
Esther 3 in the BOKSSV
Esther 3 in the BOLCB
Esther 3 in the BOLCB2
Esther 3 in the BOMCV
Esther 3 in the BONAV
Esther 3 in the BONCB
Esther 3 in the BONLT
Esther 3 in the BONUT2
Esther 3 in the BOPLNT
Esther 3 in the BOSCB
Esther 3 in the BOSNC
Esther 3 in the BOTLNT
Esther 3 in the BOVCB
Esther 3 in the BOYCB
Esther 3 in the BPBB
Esther 3 in the BPH
Esther 3 in the BSB
Esther 3 in the CCB
Esther 3 in the CUV
Esther 3 in the CUVS
Esther 3 in the DBT
Esther 3 in the DGDNT
Esther 3 in the DHNT
Esther 3 in the DNT
Esther 3 in the ELBE
Esther 3 in the EMTV
Esther 3 in the ESV
Esther 3 in the FBV
Esther 3 in the FEB
Esther 3 in the GGMNT
Esther 3 in the GNT
Esther 3 in the HARY
Esther 3 in the HNT
Esther 3 in the IRVA
Esther 3 in the IRVB
Esther 3 in the IRVG
Esther 3 in the IRVH
Esther 3 in the IRVK
Esther 3 in the IRVM
Esther 3 in the IRVM2
Esther 3 in the IRVO
Esther 3 in the IRVP
Esther 3 in the IRVT
Esther 3 in the IRVT2
Esther 3 in the IRVU
Esther 3 in the ISVN
Esther 3 in the JSNT
Esther 3 in the KAPI
Esther 3 in the KBT1ETNIK
Esther 3 in the KBV
Esther 3 in the KJV
Esther 3 in the KNFD
Esther 3 in the LBA
Esther 3 in the LBLA
Esther 3 in the LNT
Esther 3 in the LSV
Esther 3 in the MAAL
Esther 3 in the MBV
Esther 3 in the MBV2
Esther 3 in the MHNT
Esther 3 in the MKNFD
Esther 3 in the MNG
Esther 3 in the MNT
Esther 3 in the MNT2
Esther 3 in the MRS1T
Esther 3 in the NAA
Esther 3 in the NASB
Esther 3 in the NBLA
Esther 3 in the NBS
Esther 3 in the NBVTP
Esther 3 in the NET2
Esther 3 in the NIV11
Esther 3 in the NNT
Esther 3 in the NNT2
Esther 3 in the NNT3
Esther 3 in the PDDPT
Esther 3 in the PFNT
Esther 3 in the RMNT
Esther 3 in the SBIAS
Esther 3 in the SBIBS
Esther 3 in the SBIBS2
Esther 3 in the SBICS
Esther 3 in the SBIDS
Esther 3 in the SBIGS
Esther 3 in the SBIHS
Esther 3 in the SBIIS
Esther 3 in the SBIIS2
Esther 3 in the SBIIS3
Esther 3 in the SBIKS
Esther 3 in the SBIKS2
Esther 3 in the SBIMS
Esther 3 in the SBIOS
Esther 3 in the SBIPS
Esther 3 in the SBISS
Esther 3 in the SBITS
Esther 3 in the SBITS2
Esther 3 in the SBITS3
Esther 3 in the SBITS4
Esther 3 in the SBIUS
Esther 3 in the SBIVS
Esther 3 in the SBT
Esther 3 in the SBT1E
Esther 3 in the SCHL
Esther 3 in the SNT
Esther 3 in the SUSU
Esther 3 in the SUSU2
Esther 3 in the SYNO
Esther 3 in the TBIAOTANT
Esther 3 in the TBT1E
Esther 3 in the TBT1E2
Esther 3 in the TFTIP
Esther 3 in the TFTU
Esther 3 in the TGNTATF3T
Esther 3 in the THAI
Esther 3 in the TNFD
Esther 3 in the TNT
Esther 3 in the TNTIK
Esther 3 in the TNTIL
Esther 3 in the TNTIN
Esther 3 in the TNTIP
Esther 3 in the TNTIZ
Esther 3 in the TOMA
Esther 3 in the TTENT
Esther 3 in the UBG
Esther 3 in the UGV
Esther 3 in the UGV2
Esther 3 in the UGV3
Esther 3 in the VBL
Esther 3 in the VDCC
Esther 3 in the YALU
Esther 3 in the YAPE
Esther 3 in the YBVTP
Esther 3 in the ZBP