Exodus 23 (BIB)
1 Не зважай на пустыя чуткі, не давай рукі тваёй бязбожніку, каб ня быць сьведкам няпраўды. 2 Ня йдзі за большасьцю на благое і не вырашай цяжбіны, адступаючы з большасьцю ад праўды; 3 і беднаму не патурай у цяжбіне ягонай. 4 Калі знойдзеш вала ворага твайго, альбо асла ягонага, які заблудзіўся, прывядзі яго да яго; 5 калі ўбачыш асла ворага твайго, што ўпаў пад ношкаю сваёю, дык не пакідай яго: разгрузі яго і заставайся разам зь ім. 6 Ня судзі навыварат цяжбіны беднага твайго. 7 Адыходзь далей ад няпраўды і не забівай невінаватага і справядлівага, бо я не апраўдаю благога. 8 Дарункаў ня прымай, бо дарункі сьляпымі робяць відушчых і перакручваюць словы справядлівых. 9 Прыхадня ня крыўдзі: вы ведаеце душу прыхадня, бо самыя былі прыхаднямі ў зямлі Егіпецкай. 10 Шэсьць гадоў засявай зямлю тваю і зьбірай плён яе, 11 а ў сёмы пакідай яе ў спакоі, каб карміліся гаротныя з народу твайго, а рэштаю пасьля іх карміліся зьвяры польныя; гэтак сама рабі зь вінаграднікам тваім і з аліўнікам тваім. 12 Шэсьць дзён рабі справы твае, а ў сёмы дзень супакойся, каб адпачыў вол твой і асёл твой, і супакоіўся сын рабыні тваёй і прыхадзень. 13 Шануйце ўсё, што Я сказаў вам, і імя іншых багоў не спамінайце; хай ня чуецца яно з вуснаў тваіх. 14 Тры разы на год сьвяткуй Мне: 15 сьвяткуй сьвята праснакоў: сем дзён еж прэсны хлеб, як Я загадаў табе, у прызначаны час месяца Авіва, бо ў той час ты выйшаў зь Егіпта; і хай не зьяўляюцца прад аблічча Маё з пустымі рукамі; 16 сьвяткуй і сьвята жніва першых пладоў працы тваёй, якія ты сеяў на полі, і сьвята збору пладоў у канцы года, калі зьбярэш з поля працу тваю. 17 Тры разы на год павінен зьяўляцца ўвесь мужчынскі пол твой перад аблічча Ўладыкі, Госпада. 18 Не вылівай крыві ахвяры Маёй на квашанае, і тлушч ад сьвяточнай ахвяры Маёй не павінен заставацца да раніцы. 19 Пачаткі пладоў зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго. Не гатуй казьляня ў малацэ маці ягонай. 20 Вось, я пасылаю перад табою анёла ахоўваць цябе на дарозе і ўвесьці цябе ў тую мясьціну, якую Я падрыхтаваў; 21 пільнуй сябе перад абліччам ягоным, і слухай голасу ягонага; не паўставай супроць яго, бо ён не даруе грэху вашага, бо імя Маё ў ім. 22 Калі ты будзеш слухацца голасу ягонага і выконваць усё, што скажу, дык буду ворагам ворагаў тваіх і супраціўцам супраціўцаў тваіх. 23 Калі пойдзе перад табою анёл Мой і павядзе цябе да Амарэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Хананэяў, Эвэяў і Евусэяў, і зьнішчу іх, 24 дык не пакланяйся багам іхнім, і ня служы ім, і не пераймайся дзеямі іхнімі, скрышы іх і разбуры помнікі іхнія: 25 служэце Госпаду, Богу вашаму, і ён дабраславіць хлеб твой і ваду тваю; і ўхілю ад вас хваробы. 26 Ня будзе ў зямлі тваёй такіх, што без пары родзяць, і няплодных; лік дзён тваіх зраблю поўным. 27 Жудасьць Маю пашлю перад табою, і зьбянтэжу кожны народ, да якога ты прыйдзеш і буду адварочваць ад цябе ўсіх ворагаў тваіх; 28 пашлю перад табою шаршнёў, і яны пагоняць ад твару твайго Эвэяў, Хананэяў і Хэтэяў; 29 не праганю іх ад твару твайго за адзін год, каб зямля не зрабілася пустая і не памножыліся супроць цябе зьвяры польныя: 30 спакваля буду праганяць іх ад цябе, пакуль не памножышся і ня возьмеш у валоданьне зямлі гэтай. 31 Правяду межы твае ад мора Чэрмнага да мора Філістымскага і ад пустыні да ракі, бо перадам у рукі вашыя жыхароў гэтай зямлі, і прагоніш іх ад твару твайго; 32 не рабі ўмовы ні зь імі, ні з багамі іхнімі; 33 не павінны яны жыць у зямлі тваёй, каб яны не ўвялі цябе ў грэх супроць Мяне; бо калі ты будзеш служыць багам іхнім, дык гэта будзе табе сеткаю.
In Other Versions
Exodus 23 in the ANGEFD
Exodus 23 in the ANTPNG2D
Exodus 23 in the AS21
Exodus 23 in the BAGH
Exodus 23 in the BBPNG
Exodus 23 in the BBT1E
Exodus 23 in the BDS
Exodus 23 in the BEV
Exodus 23 in the BHAD
Exodus 23 in the BLPT
Exodus 23 in the BNT
Exodus 23 in the BNTABOOT
Exodus 23 in the BNTLV
Exodus 23 in the BOATCB
Exodus 23 in the BOATCB2
Exodus 23 in the BOBCV
Exodus 23 in the BOCNT
Exodus 23 in the BOECS
Exodus 23 in the BOGWICC
Exodus 23 in the BOHCB
Exodus 23 in the BOHCV
Exodus 23 in the BOHLNT
Exodus 23 in the BOHNTLTAL
Exodus 23 in the BOICB
Exodus 23 in the BOILNTAP
Exodus 23 in the BOITCV
Exodus 23 in the BOKCV
Exodus 23 in the BOKCV2
Exodus 23 in the BOKHWOG
Exodus 23 in the BOKSSV
Exodus 23 in the BOLCB
Exodus 23 in the BOLCB2
Exodus 23 in the BOMCV
Exodus 23 in the BONAV
Exodus 23 in the BONCB
Exodus 23 in the BONLT
Exodus 23 in the BONUT2
Exodus 23 in the BOPLNT
Exodus 23 in the BOSCB
Exodus 23 in the BOSNC
Exodus 23 in the BOTLNT
Exodus 23 in the BOVCB
Exodus 23 in the BOYCB
Exodus 23 in the BPBB
Exodus 23 in the BPH
Exodus 23 in the BSB
Exodus 23 in the CCB
Exodus 23 in the CUV
Exodus 23 in the CUVS
Exodus 23 in the DBT
Exodus 23 in the DGDNT
Exodus 23 in the DHNT
Exodus 23 in the DNT
Exodus 23 in the ELBE
Exodus 23 in the EMTV
Exodus 23 in the ESV
Exodus 23 in the FBV
Exodus 23 in the FEB
Exodus 23 in the GGMNT
Exodus 23 in the GNT
Exodus 23 in the HARY
Exodus 23 in the HNT
Exodus 23 in the IRVA
Exodus 23 in the IRVB
Exodus 23 in the IRVG
Exodus 23 in the IRVH
Exodus 23 in the IRVK
Exodus 23 in the IRVM
Exodus 23 in the IRVM2
Exodus 23 in the IRVO
Exodus 23 in the IRVP
Exodus 23 in the IRVT
Exodus 23 in the IRVT2
Exodus 23 in the IRVU
Exodus 23 in the ISVN
Exodus 23 in the JSNT
Exodus 23 in the KAPI
Exodus 23 in the KBT1ETNIK
Exodus 23 in the KBV
Exodus 23 in the KJV
Exodus 23 in the KNFD
Exodus 23 in the LBA
Exodus 23 in the LBLA
Exodus 23 in the LNT
Exodus 23 in the LSV
Exodus 23 in the MAAL
Exodus 23 in the MBV
Exodus 23 in the MBV2
Exodus 23 in the MHNT
Exodus 23 in the MKNFD
Exodus 23 in the MNG
Exodus 23 in the MNT
Exodus 23 in the MNT2
Exodus 23 in the MRS1T
Exodus 23 in the NAA
Exodus 23 in the NASB
Exodus 23 in the NBLA
Exodus 23 in the NBS
Exodus 23 in the NBVTP
Exodus 23 in the NET2
Exodus 23 in the NIV11
Exodus 23 in the NNT
Exodus 23 in the NNT2
Exodus 23 in the NNT3
Exodus 23 in the PDDPT
Exodus 23 in the PFNT
Exodus 23 in the RMNT
Exodus 23 in the SBIAS
Exodus 23 in the SBIBS
Exodus 23 in the SBIBS2
Exodus 23 in the SBICS
Exodus 23 in the SBIDS
Exodus 23 in the SBIGS
Exodus 23 in the SBIHS
Exodus 23 in the SBIIS
Exodus 23 in the SBIIS2
Exodus 23 in the SBIIS3
Exodus 23 in the SBIKS
Exodus 23 in the SBIKS2
Exodus 23 in the SBIMS
Exodus 23 in the SBIOS
Exodus 23 in the SBIPS
Exodus 23 in the SBISS
Exodus 23 in the SBITS
Exodus 23 in the SBITS2
Exodus 23 in the SBITS3
Exodus 23 in the SBITS4
Exodus 23 in the SBIUS
Exodus 23 in the SBIVS
Exodus 23 in the SBT
Exodus 23 in the SBT1E
Exodus 23 in the SCHL
Exodus 23 in the SNT
Exodus 23 in the SUSU
Exodus 23 in the SUSU2
Exodus 23 in the SYNO
Exodus 23 in the TBIAOTANT
Exodus 23 in the TBT1E
Exodus 23 in the TBT1E2
Exodus 23 in the TFTIP
Exodus 23 in the TFTU
Exodus 23 in the TGNTATF3T
Exodus 23 in the THAI
Exodus 23 in the TNFD
Exodus 23 in the TNT
Exodus 23 in the TNTIK
Exodus 23 in the TNTIL
Exodus 23 in the TNTIN
Exodus 23 in the TNTIP
Exodus 23 in the TNTIZ
Exodus 23 in the TOMA
Exodus 23 in the TTENT
Exodus 23 in the UBG
Exodus 23 in the UGV
Exodus 23 in the UGV2
Exodus 23 in the UGV3
Exodus 23 in the VBL
Exodus 23 in the VDCC
Exodus 23 in the YALU
Exodus 23 in the YAPE
Exodus 23 in the YBVTP
Exodus 23 in the ZBP