Exodus 29 (BIB)

1 Вось, што павінен ты ўчыніць зь імі, каб прысьвяціць іх у сьвятары Мне; вазьмі адно цяля з валоў, і два бараны без пахібы, 2 і хлябоў прэсных, і праснакоў, зьмешаных з алеем, і ляпёшак прэсных, памазаных алеем: з мукі пшанічнай сьпячы іх; 3 і пакладзі іх у адзін кош, і прынясі іх у кашы, і разам цяля і двух бараноў. 4 А Аарона і сыноў ягоных прывядзі да ўваходу ў скінію сходу і абмый іх вадою. 5 І вазьмі вопратку, і апрані Аарона ў хітон і ў верхнюю рызу, у эфод і ў нагруднік, і аперажы яго па эфодзе; 6 і надзень яму на галаву кідар і ўмацуй дыядэму сьвятыні на кідары; 7 і вазьмі алей памазаньня, і вылі яму на галаву, і памаж яго. 8 І прывядзі таксама сыноў ягоных і апрані іх у хітоны; 9 і аперажы іх поясам, Аарона і сыноў ягоных, і накладзі на іх павязкі, і будзе ім належаць сьвятарства паводле статута навекі; і напоўні рукі Аарона і сыноў ягоных. 10 І прывядзі цяля да скініі сходу, і пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву цяляці; 11 і закалі цяля перад абліччам Гасподнім каля ўваходу ў скінію сходу; 12 вазьмі крыві цяляці і накладзі пальцам тваім на рогі ахвярніка, а ўсю кроў вылі пад ахвярнік; 13 вазьмі ўвесь лой, які пакрывае вантробы, і сальнік зь печані і абедзьве ныркі, і спалі на ахвярніку; 14 а мяса цяляці і скуру яго і бруд яго спалі на агні па-за табарам: гэта ахвяра за грэх. 15 І вазьмі аднаго барана, і пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана; 16 і закалі барана, і вазьмі крыві ягонай, і пакрапі на ахвярнік з усіх бакоў; 17 разатні барана на часткі, вымый вантробы ягоныя і галені ягоныя, і пакладзі на расьсечаныя часткі яго і на галаву яго; 18 і спалі ўсяго барана на ахвярніку: гэта цэласпаленьне Госпаду, духмянасьць прыемная, ахвяра Госпаду. 19 Вазьмі і другога барана, і хай пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана; 20 і закалі барана, і вазьмі крыві ягонай, і пакладзі на край вуха Ааронавага і на край правага вуха сыноў ягоных, і на вялікі палец правай нагі іхняй; і пакрапі крывёю ахвярнік з усіх бакоў; 21 і вазьмі крыві, якая на ахвярніку, і алею памазаньня, і пакрапі на Аарона і на вопратку ягоную, і на сыноў ягоных і на вопратку сыноў ягоных зь ім, - і будуць асьвечаныя, ён і вопратка ягоная, і сыны ягоныя і вопратка іхняя зь ім. 22 І вазьмі з барана лой і курдзюк, і здор, які пакрывае вантробы, і сальнік зь печані, і абедзьве ныркі і лой, які на іх, правую лапатку, 23 і адзін круглы хлеб, адну ляпёшку на алеі і адзін праснак з каша, які перад Госпадам, 24 і пакладзі ўсё на руку Аарону і на рукі сынам ягоным, і прынясі гэта, патрасаючы перад абліччам Гасподнім; 25 і вазьмі гэта з рук іхніх і спалі на ахвярніку з цэласпаленьнем, дзеля духмянасьці перад Госпадам; гэта ахвяра Госпаду. 26 І вазьмі грудзіну барана ўручэньня, які для Аарона, і прынясі іх, патрасаючы перад абліччам Гасподнім, - і гэта будзе твая доля; 27 і асьвяці грудзіну прынашэньня, якою патрасаў, і лапатку паднашэньня, якую падносіў, з барана ўручэньня, які для Аарона і для сыноў ягоных, - 28 і будзе гэта Аарону і сынам ягоным у надзел вечны ад сыноў Ізраілевых, бо гэта - паднашэньне; паднашэньне павінна быць ад сыноў Ізраілевых пры мірных ахвярах, паднашэньне іх Госпаду. 29 А сьвяшчэнная вопратка, якая для Аарона, пяройдзе пасьля яго да сыноў ягоных, каб у ёй памазваць іх і ўручаць ім сьвятарства; 30 сем дзён павінен апранацца ў іх сьвятар з сыноў ягоных, які заступае яго месца, які будзе ўваходзіць у скінію сходу дзеля служэньня ў сьвятыні. 31 А барана ўручэньня вазьмі і згатуй мяса ягонае на месцы сьвятым; 32 і хай зьядуць Аарон і сыны ягоныя мяса барана гэтага з каша, каля дзьвярэй скініі сходу, 33 бо праз гэта зьдзяйсьняецца ачышчэньне дзеля ўручэньня ім сьвятарства і дзеля прысьвячэньня іх; староньні не павінен есьці гэтага, бо гэта сьвятыня; 34 калі застанецца ад мяса ўручэньня і ад хлеба да раніцы, дык спалі рэшту на агні: ня трэба есьці яго, бо гэта сьвятыня. 35 І зрабі з Ааронам і з сынамі ягонымі ва ўсім так, як Я загадаў табе; сем дзён напаўняй рукі іхнія. 36 І цяля за грэх прынось кожны дзень дзеля ачышчэньня, і ахвяру за грэх учыняй на ахвярніку дзеля ачышчэньня яго, і памаж яго дзеля ачышчэньня яго; 37 сем дзён ачышчай ахвярнік, і асьвяці яго, і будзе ахвярнік сьвятыня вялікая: усё, што дакранаецца да ахвярніка, асьвеціцца. 38 Вось, што будзеш ты прыносіць на ахвярніку: двух ягнят аднагодкаў кожны дзень пастаянна: 39 адно ягня прынось раніцай, а другое ягня прынось увечары, 40 і дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, зьмешанай з чвэрцю гіна чаўленага алею, а дзеля выліваньня чвэрць гіна віна, на адно ягня; 41 другое ягня прынось увечары: з мучным дарам, падобным на ранішні, і з такім самым выліваньнем прынось яго дзеля духмянасьці прыемнай, у ахвяру Госпаду. 42 Гэта цэласпаленьне заўсёднае ў роды вашыя перад дзьвярамі скініі сходу перад Госпадам, дзе буду адкрывацца вам, каб гаварыць з табою; 43 там буду адкрывацца сынам Ізраілевым, і асьвеціцца месца гэтае славаю Маёю. 44 І асьвячу скінію сходу і ахвярнік; і Аарона і сыноў ягоных асьвячу, каб яны сьвятарылі Мне; 45 і жыцьму сярод сыноў Ізраілевых і буду ім Богам, 46 і ўведаюць, што Я Гасподзь, Бог іхні, Які вывеў іх зь зямлі Егіпецкай, каб Мне жыць сярод іх. Я Гасподзь Бог іхні.

In Other Versions

Exodus 29 in the ANGEFD

Exodus 29 in the ANTPNG2D

Exodus 29 in the AS21

Exodus 29 in the BAGH

Exodus 29 in the BBPNG

Exodus 29 in the BBT1E

Exodus 29 in the BDS

Exodus 29 in the BEV

Exodus 29 in the BHAD

Exodus 29 in the BLPT

Exodus 29 in the BNT

Exodus 29 in the BNTABOOT

Exodus 29 in the BNTLV

Exodus 29 in the BOATCB

Exodus 29 in the BOATCB2

Exodus 29 in the BOBCV

Exodus 29 in the BOCNT

Exodus 29 in the BOECS

Exodus 29 in the BOGWICC

Exodus 29 in the BOHCB

Exodus 29 in the BOHCV

Exodus 29 in the BOHLNT

Exodus 29 in the BOHNTLTAL

Exodus 29 in the BOICB

Exodus 29 in the BOILNTAP

Exodus 29 in the BOITCV

Exodus 29 in the BOKCV

Exodus 29 in the BOKCV2

Exodus 29 in the BOKHWOG

Exodus 29 in the BOKSSV

Exodus 29 in the BOLCB

Exodus 29 in the BOLCB2

Exodus 29 in the BOMCV

Exodus 29 in the BONAV

Exodus 29 in the BONCB

Exodus 29 in the BONLT

Exodus 29 in the BONUT2

Exodus 29 in the BOPLNT

Exodus 29 in the BOSCB

Exodus 29 in the BOSNC

Exodus 29 in the BOTLNT

Exodus 29 in the BOVCB

Exodus 29 in the BOYCB

Exodus 29 in the BPBB

Exodus 29 in the BPH

Exodus 29 in the BSB

Exodus 29 in the CCB

Exodus 29 in the CUV

Exodus 29 in the CUVS

Exodus 29 in the DBT

Exodus 29 in the DGDNT

Exodus 29 in the DHNT

Exodus 29 in the DNT

Exodus 29 in the ELBE

Exodus 29 in the EMTV

Exodus 29 in the ESV

Exodus 29 in the FBV

Exodus 29 in the FEB

Exodus 29 in the GGMNT

Exodus 29 in the GNT

Exodus 29 in the HARY

Exodus 29 in the HNT

Exodus 29 in the IRVA

Exodus 29 in the IRVB

Exodus 29 in the IRVG

Exodus 29 in the IRVH

Exodus 29 in the IRVK

Exodus 29 in the IRVM

Exodus 29 in the IRVM2

Exodus 29 in the IRVO

Exodus 29 in the IRVP

Exodus 29 in the IRVT

Exodus 29 in the IRVT2

Exodus 29 in the IRVU

Exodus 29 in the ISVN

Exodus 29 in the JSNT

Exodus 29 in the KAPI

Exodus 29 in the KBT1ETNIK

Exodus 29 in the KBV

Exodus 29 in the KJV

Exodus 29 in the KNFD

Exodus 29 in the LBA

Exodus 29 in the LBLA

Exodus 29 in the LNT

Exodus 29 in the LSV

Exodus 29 in the MAAL

Exodus 29 in the MBV

Exodus 29 in the MBV2

Exodus 29 in the MHNT

Exodus 29 in the MKNFD

Exodus 29 in the MNG

Exodus 29 in the MNT

Exodus 29 in the MNT2

Exodus 29 in the MRS1T

Exodus 29 in the NAA

Exodus 29 in the NASB

Exodus 29 in the NBLA

Exodus 29 in the NBS

Exodus 29 in the NBVTP

Exodus 29 in the NET2

Exodus 29 in the NIV11

Exodus 29 in the NNT

Exodus 29 in the NNT2

Exodus 29 in the NNT3

Exodus 29 in the PDDPT

Exodus 29 in the PFNT

Exodus 29 in the RMNT

Exodus 29 in the SBIAS

Exodus 29 in the SBIBS

Exodus 29 in the SBIBS2

Exodus 29 in the SBICS

Exodus 29 in the SBIDS

Exodus 29 in the SBIGS

Exodus 29 in the SBIHS

Exodus 29 in the SBIIS

Exodus 29 in the SBIIS2

Exodus 29 in the SBIIS3

Exodus 29 in the SBIKS

Exodus 29 in the SBIKS2

Exodus 29 in the SBIMS

Exodus 29 in the SBIOS

Exodus 29 in the SBIPS

Exodus 29 in the SBISS

Exodus 29 in the SBITS

Exodus 29 in the SBITS2

Exodus 29 in the SBITS3

Exodus 29 in the SBITS4

Exodus 29 in the SBIUS

Exodus 29 in the SBIVS

Exodus 29 in the SBT

Exodus 29 in the SBT1E

Exodus 29 in the SCHL

Exodus 29 in the SNT

Exodus 29 in the SUSU

Exodus 29 in the SUSU2

Exodus 29 in the SYNO

Exodus 29 in the TBIAOTANT

Exodus 29 in the TBT1E

Exodus 29 in the TBT1E2

Exodus 29 in the TFTIP

Exodus 29 in the TFTU

Exodus 29 in the TGNTATF3T

Exodus 29 in the THAI

Exodus 29 in the TNFD

Exodus 29 in the TNT

Exodus 29 in the TNTIK

Exodus 29 in the TNTIL

Exodus 29 in the TNTIN

Exodus 29 in the TNTIP

Exodus 29 in the TNTIZ

Exodus 29 in the TOMA

Exodus 29 in the TTENT

Exodus 29 in the UBG

Exodus 29 in the UGV

Exodus 29 in the UGV2

Exodus 29 in the UGV3

Exodus 29 in the VBL

Exodus 29 in the VDCC

Exodus 29 in the YALU

Exodus 29 in the YAPE

Exodus 29 in the YBVTP

Exodus 29 in the ZBP