Exodus 30 (BIB)

1 І зрабі ахвярнік для прынашэньня дымленьня, з дрэва сітым зрабі яго: 2 даўжыня яго локаць, і шырыня яго локаць: ён павінен быць чатырохкутны; а вышыня яго два локці; зь яго павінны выступаць рогі яго; 3 абкладзі яго чыстым золатам, верх яго і бакі яго вакол і рогі яго; і зрабі да яго залаты вянок вакол; 4 пад вянком яго на двух кутах яго зрабі два колцы з золата; зрабі іх абапал яго; і будуць яны ўлогваю пад жэрдкі, каб насіць яго на іх; 5 жэрдзі зрабі з дрэва сітым і абкладзі іх золатам. 6 І пастаў яго перад заслонаю, якая перад каўчэгам адкрыцьця, насупраць вечка, якое на каўчэзе адкрыцьця, дзе Я буду адкрывацца табе. 7 На ім Аарон будзе дыміць духмяным куродымам: кожнае раніцы, калі ён рыхтуе лампады, будзе дыміць ім; 8 і калі Аарон запальвае лампады ўвечары, ён будзе дыміць ім: гэта - заўсёднае дымленьне перад Госпадам у роды вашыя. 9 Ня прыносьце на ім ніякага іншага дымленьня, ні цэласпаленьня, ні прынашэньня хлебнага, і выліваньня не вылівайце на яго. 10 І будзе зьдзяйсьняць Аарон ачышчэньне над рагамі яго адзін раз у год; крывёю ачышчальнай ахвяры за грэх ён будзе ачышчаць яго адзін раз у год у роды вашыя. Гэта сьвятыня вялікая ў Госпада. 11 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 12 калі будзеш лічыць сыноў Ізраілевых пры пераглядзе іх, дык хай кожны дасьць выкуп за душу сваю Госпаду пры падліку іх, і ня будзе паміж імі пошасьці згубнай пры падліку іх; 13 кожны, хто паступае ў падлік, павінен даваць палавіну сікля, сікля сьвяшчэннага; у сіклі дваццаць гераў: паўсікля дар Госпаду; 14 кожны, хто паступае ў падлік ад дваццаці гадоў і вышэй, павінен даваць прынашэньне Госпаду; 15 багаты ня больш, і бедны ня менш паўсікля павінны даваць у дар Госпаду, дзеля выкупу душ вашых: 16 і вазьмі срэбра выкупу з сыноў Ізраілевых і ўжывай яго на служэньне скініі сходу: і будзе гэта сынам Ізраілевым у памяць перад Госпадам, дзеля адкупленьня душ вашых. 17 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 18 зрабі ўмывальнік медны для абмываньня і падножжа яго меднае, і пастаў яго паміж скініяй сходу і ахвярнікам, і налі ў яго вады; 19 і хай Аарон і сыны ягоныя абмываюць у ім рукі свае і ногі свае; 20 калі яны маюць уваходзіць у скінію сходу, хай яны абмываюцца вадою, каб ім не памерці; альбо калі павінны прыступаць да ахвярніка дзеля служэньня, дзеля прынясеньня ахвяры Госпаду, 21 хай яны абмываюць рукі свае вадою, каб ім не памерці; і будзе ім гэта статутам вечным, яму і нашчадкам ягоным у роды іхнія. 22 І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: 23 вазьмі сабе самых лепшых пахошчаў: сьмірны самацечнай пяцьсот, карыцы пахучай палавіну ад таго, дзьвесьце пяцьдзесят, трысьнёгу пахучага дзьвесьце пяцьдзясят, 24 касіі пяцьсот сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, і алею аліўкавага гін; 25 і зрабі з гэтага міра для сьвяшчэннага памазаньня, масьць складзеную майстрам, які складае масьці: гэта будзе міра для сьвяшчэннага памазаньня; 26 і памаж імі скінію сходу і каўчэг адкрыцьця, 27 і стол і ўсе прылады яго, і сьвяцільню і ўсе прылады яе, і ахвярнік дымленьня, 28 і ахвярнік цэласпаленьня і ўсе прылады яго, і ўмывальнік і падножжа яго; 29 і асьвяці іх, і будзе сьвятыня вялікая: усё, што дакранаецца да іх, асьвеціцца; 30 памаж і Аарона і сыноў ягоных і пасьвяці іх, каб яны былі сьвятарамі Мне. 31 А сынам Ізраілевым скажы: гэта будзе ў Мяне міра сьвяшчэннага памазаньня ў роды вашыя; 32 целы астатніх людзей ня трэба памазваць ім, і складам яго не рабеце падобнага на яго; яно - сьвятыня: сьвятыняю павінна быць вам; 33 хто складзе падобнае да яго, альбо хто памажа ім староньняга, той будзе вынішчаны з народу свайго. 34 І сказаў Гасподзь Майсею: вазьмі сабе пахошчаў: стакты, аніху, халвану духмянага і чыстага лівану, усяго пароўну, 35 і зрабі зь іх умельствам таго, хто складае масьці, куродымны склад, сьцёрты, чысты, сьвяты, 36 і стаўчы яго дробна і кладзі яго перад каўчэгам адкрыцьця ў скініі сходу, дзе Я буду адкрывацца табе: гэта будзе сьвятыня вялікая вам; 37 дымленьня, зробленага паводле гэтага складу, не рабеце сабе: сьвятыняю хай будзе яно ў цябе для Госпада; 38 хто зробіць падобнае, каб дыміць ім, будзе зьнішчаны з народу свайго.

In Other Versions

Exodus 30 in the ANGEFD

Exodus 30 in the ANTPNG2D

Exodus 30 in the AS21

Exodus 30 in the BAGH

Exodus 30 in the BBPNG

Exodus 30 in the BBT1E

Exodus 30 in the BDS

Exodus 30 in the BEV

Exodus 30 in the BHAD

Exodus 30 in the BLPT

Exodus 30 in the BNT

Exodus 30 in the BNTABOOT

Exodus 30 in the BNTLV

Exodus 30 in the BOATCB

Exodus 30 in the BOATCB2

Exodus 30 in the BOBCV

Exodus 30 in the BOCNT

Exodus 30 in the BOECS

Exodus 30 in the BOGWICC

Exodus 30 in the BOHCB

Exodus 30 in the BOHCV

Exodus 30 in the BOHLNT

Exodus 30 in the BOHNTLTAL

Exodus 30 in the BOICB

Exodus 30 in the BOILNTAP

Exodus 30 in the BOITCV

Exodus 30 in the BOKCV

Exodus 30 in the BOKCV2

Exodus 30 in the BOKHWOG

Exodus 30 in the BOKSSV

Exodus 30 in the BOLCB

Exodus 30 in the BOLCB2

Exodus 30 in the BOMCV

Exodus 30 in the BONAV

Exodus 30 in the BONCB

Exodus 30 in the BONLT

Exodus 30 in the BONUT2

Exodus 30 in the BOPLNT

Exodus 30 in the BOSCB

Exodus 30 in the BOSNC

Exodus 30 in the BOTLNT

Exodus 30 in the BOVCB

Exodus 30 in the BOYCB

Exodus 30 in the BPBB

Exodus 30 in the BPH

Exodus 30 in the BSB

Exodus 30 in the CCB

Exodus 30 in the CUV

Exodus 30 in the CUVS

Exodus 30 in the DBT

Exodus 30 in the DGDNT

Exodus 30 in the DHNT

Exodus 30 in the DNT

Exodus 30 in the ELBE

Exodus 30 in the EMTV

Exodus 30 in the ESV

Exodus 30 in the FBV

Exodus 30 in the FEB

Exodus 30 in the GGMNT

Exodus 30 in the GNT

Exodus 30 in the HARY

Exodus 30 in the HNT

Exodus 30 in the IRVA

Exodus 30 in the IRVB

Exodus 30 in the IRVG

Exodus 30 in the IRVH

Exodus 30 in the IRVK

Exodus 30 in the IRVM

Exodus 30 in the IRVM2

Exodus 30 in the IRVO

Exodus 30 in the IRVP

Exodus 30 in the IRVT

Exodus 30 in the IRVT2

Exodus 30 in the IRVU

Exodus 30 in the ISVN

Exodus 30 in the JSNT

Exodus 30 in the KAPI

Exodus 30 in the KBT1ETNIK

Exodus 30 in the KBV

Exodus 30 in the KJV

Exodus 30 in the KNFD

Exodus 30 in the LBA

Exodus 30 in the LBLA

Exodus 30 in the LNT

Exodus 30 in the LSV

Exodus 30 in the MAAL

Exodus 30 in the MBV

Exodus 30 in the MBV2

Exodus 30 in the MHNT

Exodus 30 in the MKNFD

Exodus 30 in the MNG

Exodus 30 in the MNT

Exodus 30 in the MNT2

Exodus 30 in the MRS1T

Exodus 30 in the NAA

Exodus 30 in the NASB

Exodus 30 in the NBLA

Exodus 30 in the NBS

Exodus 30 in the NBVTP

Exodus 30 in the NET2

Exodus 30 in the NIV11

Exodus 30 in the NNT

Exodus 30 in the NNT2

Exodus 30 in the NNT3

Exodus 30 in the PDDPT

Exodus 30 in the PFNT

Exodus 30 in the RMNT

Exodus 30 in the SBIAS

Exodus 30 in the SBIBS

Exodus 30 in the SBIBS2

Exodus 30 in the SBICS

Exodus 30 in the SBIDS

Exodus 30 in the SBIGS

Exodus 30 in the SBIHS

Exodus 30 in the SBIIS

Exodus 30 in the SBIIS2

Exodus 30 in the SBIIS3

Exodus 30 in the SBIKS

Exodus 30 in the SBIKS2

Exodus 30 in the SBIMS

Exodus 30 in the SBIOS

Exodus 30 in the SBIPS

Exodus 30 in the SBISS

Exodus 30 in the SBITS

Exodus 30 in the SBITS2

Exodus 30 in the SBITS3

Exodus 30 in the SBITS4

Exodus 30 in the SBIUS

Exodus 30 in the SBIVS

Exodus 30 in the SBT

Exodus 30 in the SBT1E

Exodus 30 in the SCHL

Exodus 30 in the SNT

Exodus 30 in the SUSU

Exodus 30 in the SUSU2

Exodus 30 in the SYNO

Exodus 30 in the TBIAOTANT

Exodus 30 in the TBT1E

Exodus 30 in the TBT1E2

Exodus 30 in the TFTIP

Exodus 30 in the TFTU

Exodus 30 in the TGNTATF3T

Exodus 30 in the THAI

Exodus 30 in the TNFD

Exodus 30 in the TNT

Exodus 30 in the TNTIK

Exodus 30 in the TNTIL

Exodus 30 in the TNTIN

Exodus 30 in the TNTIP

Exodus 30 in the TNTIZ

Exodus 30 in the TOMA

Exodus 30 in the TTENT

Exodus 30 in the UBG

Exodus 30 in the UGV

Exodus 30 in the UGV2

Exodus 30 in the UGV3

Exodus 30 in the VBL

Exodus 30 in the VDCC

Exodus 30 in the YALU

Exodus 30 in the YAPE

Exodus 30 in the YBVTP

Exodus 30 in the ZBP