Exodus 39 (BIB)

1 А з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны зрабілі яны службовую вопратку, дзеля слугаваньня ў сьвятыні; зрабілі таксама сьвяшчэнную вопратку Аарону, як загадаў Гасподзь Майсею. 2 І зрабіў эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону; 3 і распляскалі яны золата ў лісты і выцягнулі ніткі, каб выткаць іх паміж блакітнымі, пурпуровымі, чырванёнымі і вісонавымі ніткамі, умелаю працаю. 4 І зрабілі ў яго нарамнікі злучальныя; на абодвух канцах сваіх ён быў зьвязаны. 5 І пояс эфода, які паверсе яго, аднолькавага зь ім вырабу, зроблены быў з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, як загадаў Гасподзь Майсею. 6 І зрабілі камяні аніксавыя, уставіўшы іх у залатыя гнёзды і выразаўшы на іх імёны сыноў Ізраілевых, як выразаюць на пячатцы; 7 і паклаў ён іх на нарамнікі эфода, у памяць сыноў Ізраілевых, як загадаў Гасподзь Майсею. 8 І зрабіў нагруднік умелаю працаю, такою самаю працаю, як эфод з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону; 9 ён быў чатырохкутны; яны зрабілі падвойны нагруднік у пядзю даўжыні і ў пядзю шырыні, падвойны ён быў; 10 і ўставілі ў яго ў чатыры рады камяні; побач: рубін, тапаз, смарагд, - гэта першы рад; 11 у другім радзе: карбункул, сапфір і адамант; 12 у трэцім радзе: карунд, агат і амэтыст; 13 у чацьвёртым радзе: хрызаліт, анікс і ясьпіс; і ўстаўлены яны ў залатыя гнёзды. 14 Камянёў было па ліку імёнаў сыноў Ізраілевых; дванаццаць было іх, па ліку імёнаў іхніх, і на кожным зь іх выразана было, як на пячатцы, па адным імю, для дванаццаці плямёнаў. 15 Да нагрудніка зрабілі тоўстыя ланцужкі вітага вырабу з чыстага золата; 16 і зрабілі два залатыя гнязды і два залатыя колцы і прымацавалі колцы да двух канцоў нагрудніка, 17 і ўклалі абодва пляцёныя ланцужкі з золата ў два колцы па канцах нагрудніка, 18 а два канцы двух ланцужкоў прымацавалі да двух гнёздаў і прымацавалі іх да нарамнікаў эфода з правага боку яго; 19 яшчэ зрабілі два колцы залатыя і прымацавалі іх да двух іншых канцоў нагрудніка, на тым баку, які трымаецца каля эфода ўсярэдзіне. 20 І яшчэ зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі іх да двух нарамнікаў эфода спадыспаду, з правага боку яго, каля злучэньня яго над поясам эфода; 21 і прымацавалі нагруднік колцамі яго да колцаў эфода шнурком з блакітнай воўны, каб ён быў над поясам эфода, і каб не адставаў нагруднік ад эфода, як загадаў Гасподзь Майсею. 22 І зрабіў верхнюю шату да эфода тканую, усю з блакітнай воўны, 23 і ў верхняй шаце прарэху, як у панцыры, і вакол яе абшыўку, каб ня дралася; 24 па прыполе верхняй шаты зрабілі яны яблыкі з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны; 25 і зрабілі бомкі з чыстага золата і павесілі бомкі паміж яблыкамі па прыполе верхняй шаты вакол: 26 бомку і яблык, бомку і яблык, па прыполе верхняй шаты вакол дзеля служэньня, як загадаў Гасподзь Майсею. 27 І зрабілі Аарону і сынам ягоным хітоны зь вісону, тканыя, 28 і кідар зь вісону, і павязкі на галаву зь вісону, і сподняе ільняное адзеньне з суканага вісону, 29 і пояс з суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, узорыстага вырабу, як загадаў Гасподзь Майсею. 30 І зрабілі паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятыні, з чыстага золата, і накрэсьлілі на ёй пісьмёны, як выразаюць на пячатцы: «Сьвятыня Гасподняя»; 31 і прымацавалі да яе шнурок з блакітнай воўны, каб прывязаць яе да кідара зьверху, як загадаў Гасподзь Майсею. 32 Так закончана была ўся работа для скініі сходу, і зрабілі сыны Ізраілевыя ўсё: як загадаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі. 33 І прынесьлі да Майсея скінію, покрыва і ўсе прылады яе, гачкі яе, брусы яе, жэрдкі яе, слупы яе і падножжы яе, 34 покрыва са скураў барановых чырвоных і покрыва са скураў сініх і заслону, каб захінаць, 35 каўчэг адкрыцьця і жэрдкі яго і века, 36 стол з усімі прыладамі яго і хлябы ахвяравальныя, 37 сьвяцільні з чыстага золата, лампады яго, лампады пастаўленыя на ім і ўсе прылады яго, і алей, каб асьвятляць, 38 залаты ахвярнік і алей памазаньня, і пахошчы, каб дыміць, і заслону на ўваход у скінію, 39 ахвярнік медны і медную рашотку да яго, жэрдкі яго і ўсе прылады яго, умывальнік і падножжа яго, 40 заслоны двара, слупы і падножжы, заслону да брамы двара, вяроўкі і калы і ўсе рэчы, якія належаць да слугаваньня ў скініі сходу, 41 вопратку службовую на служэньне ў сьвятыні, сьвяшчэнную вопратку Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным на сьвятадзейства. 42 Як загадаў Гасподзь Майсею, так і зрабілі сыны Ізраілевыя ўсю гэтую працу. 43 І ўбачыў Майсей усю працу, і вось, яны зрабілі яе: як загадаў Гасподзь, так і зрабілі. І дабраславіў іх Майсей.

In Other Versions

Exodus 39 in the ANGEFD

Exodus 39 in the ANTPNG2D

Exodus 39 in the AS21

Exodus 39 in the BAGH

Exodus 39 in the BBPNG

Exodus 39 in the BBT1E

Exodus 39 in the BDS

Exodus 39 in the BEV

Exodus 39 in the BHAD

Exodus 39 in the BLPT

Exodus 39 in the BNT

Exodus 39 in the BNTABOOT

Exodus 39 in the BNTLV

Exodus 39 in the BOATCB

Exodus 39 in the BOATCB2

Exodus 39 in the BOBCV

Exodus 39 in the BOCNT

Exodus 39 in the BOECS

Exodus 39 in the BOGWICC

Exodus 39 in the BOHCB

Exodus 39 in the BOHCV

Exodus 39 in the BOHLNT

Exodus 39 in the BOHNTLTAL

Exodus 39 in the BOICB

Exodus 39 in the BOILNTAP

Exodus 39 in the BOITCV

Exodus 39 in the BOKCV

Exodus 39 in the BOKCV2

Exodus 39 in the BOKHWOG

Exodus 39 in the BOKSSV

Exodus 39 in the BOLCB

Exodus 39 in the BOLCB2

Exodus 39 in the BOMCV

Exodus 39 in the BONAV

Exodus 39 in the BONCB

Exodus 39 in the BONLT

Exodus 39 in the BONUT2

Exodus 39 in the BOPLNT

Exodus 39 in the BOSCB

Exodus 39 in the BOSNC

Exodus 39 in the BOTLNT

Exodus 39 in the BOVCB

Exodus 39 in the BOYCB

Exodus 39 in the BPBB

Exodus 39 in the BPH

Exodus 39 in the BSB

Exodus 39 in the CCB

Exodus 39 in the CUV

Exodus 39 in the CUVS

Exodus 39 in the DBT

Exodus 39 in the DGDNT

Exodus 39 in the DHNT

Exodus 39 in the DNT

Exodus 39 in the ELBE

Exodus 39 in the EMTV

Exodus 39 in the ESV

Exodus 39 in the FBV

Exodus 39 in the FEB

Exodus 39 in the GGMNT

Exodus 39 in the GNT

Exodus 39 in the HARY

Exodus 39 in the HNT

Exodus 39 in the IRVA

Exodus 39 in the IRVB

Exodus 39 in the IRVG

Exodus 39 in the IRVH

Exodus 39 in the IRVK

Exodus 39 in the IRVM

Exodus 39 in the IRVM2

Exodus 39 in the IRVO

Exodus 39 in the IRVP

Exodus 39 in the IRVT

Exodus 39 in the IRVT2

Exodus 39 in the IRVU

Exodus 39 in the ISVN

Exodus 39 in the JSNT

Exodus 39 in the KAPI

Exodus 39 in the KBT1ETNIK

Exodus 39 in the KBV

Exodus 39 in the KJV

Exodus 39 in the KNFD

Exodus 39 in the LBA

Exodus 39 in the LBLA

Exodus 39 in the LNT

Exodus 39 in the LSV

Exodus 39 in the MAAL

Exodus 39 in the MBV

Exodus 39 in the MBV2

Exodus 39 in the MHNT

Exodus 39 in the MKNFD

Exodus 39 in the MNG

Exodus 39 in the MNT

Exodus 39 in the MNT2

Exodus 39 in the MRS1T

Exodus 39 in the NAA

Exodus 39 in the NASB

Exodus 39 in the NBLA

Exodus 39 in the NBS

Exodus 39 in the NBVTP

Exodus 39 in the NET2

Exodus 39 in the NIV11

Exodus 39 in the NNT

Exodus 39 in the NNT2

Exodus 39 in the NNT3

Exodus 39 in the PDDPT

Exodus 39 in the PFNT

Exodus 39 in the RMNT

Exodus 39 in the SBIAS

Exodus 39 in the SBIBS

Exodus 39 in the SBIBS2

Exodus 39 in the SBICS

Exodus 39 in the SBIDS

Exodus 39 in the SBIGS

Exodus 39 in the SBIHS

Exodus 39 in the SBIIS

Exodus 39 in the SBIIS2

Exodus 39 in the SBIIS3

Exodus 39 in the SBIKS

Exodus 39 in the SBIKS2

Exodus 39 in the SBIMS

Exodus 39 in the SBIOS

Exodus 39 in the SBIPS

Exodus 39 in the SBISS

Exodus 39 in the SBITS

Exodus 39 in the SBITS2

Exodus 39 in the SBITS3

Exodus 39 in the SBITS4

Exodus 39 in the SBIUS

Exodus 39 in the SBIVS

Exodus 39 in the SBT

Exodus 39 in the SBT1E

Exodus 39 in the SCHL

Exodus 39 in the SNT

Exodus 39 in the SUSU

Exodus 39 in the SUSU2

Exodus 39 in the SYNO

Exodus 39 in the TBIAOTANT

Exodus 39 in the TBT1E

Exodus 39 in the TBT1E2

Exodus 39 in the TFTIP

Exodus 39 in the TFTU

Exodus 39 in the TGNTATF3T

Exodus 39 in the THAI

Exodus 39 in the TNFD

Exodus 39 in the TNT

Exodus 39 in the TNTIK

Exodus 39 in the TNTIL

Exodus 39 in the TNTIN

Exodus 39 in the TNTIP

Exodus 39 in the TNTIZ

Exodus 39 in the TOMA

Exodus 39 in the TTENT

Exodus 39 in the UBG

Exodus 39 in the UGV

Exodus 39 in the UGV2

Exodus 39 in the UGV3

Exodus 39 in the VBL

Exodus 39 in the VDCC

Exodus 39 in the YALU

Exodus 39 in the YAPE

Exodus 39 in the YBVTP

Exodus 39 in the ZBP