Ezekiel 16 (BIB)

1 І было мне слова Гасподняе: 2 сыне чалавечы! выкажы Ерусаліму гідоты ягоныя 3 і скажы: так кажа Гасподзь Бог дачцэ Ерусаліма: твой корань і твая радзіма - у зямлі Ханаанскай; бацька твой - Амарэй, і маці твая - Хэтэянка; 4 пры нараджэньні тваім - у дзень, калі ты нарадзілася, - пупа твайго не адрэзалі, і вадою ты ня была абмыта дзеля ачышчэньня і сольлю ня была асолена і пялюшкамі не спавіта. 5 Нічыё вока не ўмілажалілася зь цябе, каб зь літасьці да цябе зрабіць табе што-небудзь з гэтага; але ты выкінута была на поле, паводле пагарды да жыцьця твайго, у дзень нараджэньня твайго. 6 І праходзіў Я міма цябе і ўгледзеў цябе, кінутую на патаптаньне ў крыві тваёй, і сказаў табе: «у крыві тваёй жыві!» Так Я сказаў табе: «у крыві тваёй жыві!» 7 Памножыў цябе як польныя расьліны; ты вырасла і зрабілася вялікая, і дасягнула найвыдатнейшай прыгажосьці; падняліся грудзі, і валасы ў цябе вырасьлі; але ты была голая і ненакрытая. 8 І праходзіў Я міма цябе, і вось, гэта быў час твой, час любові; і раскінуў Я раскрыльле шатаў Маіх на цябе і накрыў галізну тваю; і прысягнуў табе і ўступіў у спрымірэнства з табою, кажа Гасподзь Бог, - і ты стала Маёю. 9 Абмыў Я цябе вадою і змыў зь цябе кроў тваю і памазаў цябе алеем. 10 І надзеў на цябе ўзорыстую сукенку і абуў цябе ў саф'янавыя сандалі, і аперазаў цябе вісонам і накрыў цябе шаўковым пакрывалам. 11 І ўбраў цябе ў строі і паклаў на рукі твае запясьці і на шыю тваю - пацеркі. 12 І даў табе колца на твой нос і завушніцы - да вушэй тваіх і на галаву тваю - цудоўны вянок. 13 Так упрыгожвалася ты золатам і срэбрам, і вопратка твая была вісон і шоўк і ўзорыстая тканіна; кармілася ты хлебам з найлепшай пшанічнай мукі, мёдам і алеем, і была вельмі-вельмі прыгожая і дасягнула царскай велічы. 14 І пранеслася па народах слава твая дзеля прыгажосьці тваёй, бо яна была цалкам дасканалая пры тых цудоўных строях, якія Я ўсклаў на цябе, кажа Гасподзь Бог. 15 Але ты паспадзявалася на прыгажосьць тваю і, карыстаючыся славаю тваёю, пачала блудадзейнічаць і накідала блудадзейства тваё на кожнага, хто праходзіў міма, аддаючыся яму. 16 І ўзяла з вопраткі тваёй і зрабіла сабе каляровыя ўзвышэньні і блудадзеяла на іх, як ніколі ня здарыцца і ня будзе. 17 І ўзяла строевыя твае рэчы з Майго золата і з Майго срэбра, якія Я даў табе, і зрабіла сабе мужчынскія выявы і блудадзейнічала зь імі. 18 І ўзяла ўзорыстыя сукенкі твае і апранула іх у іх, і ставіла перад імі алей Мой і фіміям Мой, 19 і хлеб Мой, які Я даваў табе, пшанічную муку і алей і мёд, якімі Я карміў цябе, ты ставіла перад імі ў прыемныя пахошчы; і гэта было, кажа Гасподзь Бог. 20 І ўзяла сыноў тваіх і дочак тваіх, якіх ты нарадзіла Мне, і прыносіла ў ахвяру, каб яны іх зьелі. Ці мала было табе блудадзейнічаць? 21 Але ты і сыноў Маіх заколвала і аддавала ім, праводзячы іх праз агонь. 22 І пры ўсіх тваіх гідотах і блудадзействах тваіх ты не ўзгадала пра дні маладосьці тваёй, калі ты была голая і ненакрытая і кінутая ў крыві тваёй на патаптаньне. 23 І пасьля ўсіх зладзействаў тваіх, - гора, гора табе! кажа Гасподзь Бог, 24 ты збудавала сабе блудзільні і нарабіла сабе ўзвышэньняў на кожнай плошчы; 25 на пачатку кожнай дарогі нарабіла сабе ўзвышэньняў, ганьбіла прыгажосьць тваю і раскідвала ногі твае кожнаму, хто праходзіў міма, і памножыла блудадзействы твае. 26 Блудадзеяла з сынамі Егіпта - суседзямі тваімі, людзьмі рослымі - і памножыла блудадзействы твае, гневаючы Мяне. 27 І вось, Я працягнуў на цябе руку Маю і паменшыў назначанае табе і аддаў цябе сваволі дачок Філістымскіх, якія ненавідзяць цябе і пасаромеліся саромных паводзінаў тваіх. 28 І блудадзеяла ты з сынамі Асура - і не насыцілася, блудадзеяла зь імі, але тым не задаволілася; 29 і памножыла блудадзействы твае ў зямлі Ханаанскай да Халдэі, але і там не задаволілася. 30 Як стомлена павінна быць сэрца тваё, кажа Гасподзь Бог, калі ты ўсё гэта рабіла, бы неакілзаная блудадзейка! 31 Калі ты будавала сабе блудзільні на пачатку кожнай дарогі і рабіла сабе ўзвышэньні на кожнай плошчы, ты была не як блудадзейка, бо ты адхіляла дарункі, 32 а як жанчына-пералюбніца, якая прымае замест свайго мужа чужых. 33 Усім блудадзейкам даюць дарункі, а ты сама давала дарункі ўсім палюбоўнікам тваім і падкупляла іх, каб яны з усіх бакоў прыходзілі да цябе блудадзеяць з табою. 34 У цябе ў блудадзействах тваіх было супраціўнае таму, што бывае з жанчынамі: не за табою ганяліся, а ты давала дарункі, а табе не давалі дарункаў; і таму ты рабіла супраціўна іншым. 35 Таму паслухай, блудадзейка, слова Гасподняе! 36 Так кажа Гасподзь Бог: за тое, што ты так сыпала грошы твае і ў блудадзействах тваіх адкрывалася галізна твая перад палюбоўнікамі тваімі і перад усімі мярзотнымі ідаламі тваімі, і за кроў сыноў тваіх, якіх ты аддавала ім, 37 за тое вось, Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, якімі ты распацешвалася і якіх ты кахала, з усімі тымі, якіх ненавідзела, і зьбяру іх адусюль супроць цябе і адкрыю перад імі галізну тваю - і ўбачаць усю сарамату тваю. 38 Я буду судзіць цябе судом пералюбніц і тых, што праліваюць кроў, - і аддам цябе крывавай лютасьці і рэўнасьці; 39 аддам цябе ў рукі іх, - і яны разбураць блудзільні твае, і раскідаюць узвышэньні твае, і сарвуць зь цябе вопратку тваю, і возьмуць уборы твае, і пакінуць цябе голую і ненакрытую. 40 І склічуць на цябе сход і паб'юць цябе камянямі і перасякуць цябе мечамі сваімі, 41 спаляць дамы твае агнём і ўчыняць над табою суд на вачах у многіх жанчын; і пакладу канец блудадзейству твайму, і ня будзеш ужо даваць дарункаў. 42 І спатолю табою гнеў Мой, і адступіць ад цябе абурэньне Маё, і супакоюся і ўжо ня буду гневацца. 43 За тое, што ты не ўзгадала пра дні маладосьці тваёй і ўсім гэтым раздражняла Мяне, вось, і Я паводзіны твае абярну на галаву тваю, кажа Гасподзь Бог, каб ты не аддавалася болей распусьце пасьля ўсіх тваіх мярзотаў. 44 Вось, кожны, хто гаворыць выслоўямі, можа сказаць пра цябе: «якая маці, такая і дачка». 45 Ты - дачка ў маці твае, якая кінула мужа свайго і дзяцей сваіх, і ты - сястра ў сёстраў тваіх, якія кінулі мужоў сваіх. Маці ваша Хэтэянка, і бацька ваш Амарэй. 46 А большая сястра твая - Самарыя, якая з дочкамі сваімі жыве зьлева ад цябе; а меншая сястра твая, якая жыве справа ад цябе, ёсьць Садома з дочкамі яе. 47 Але ты і ня іхнімі шляхамі хадзіла і не паводле іхніх мярзотаў чыніла; гэтага было мала; ты паводзілася распусьней за іх на ўсіх шляхах тваіх. 48 Жыву Я, кажа Гасподзь Бог; Садома, сястра твая, не рабіла таго сама і яе дочкі, што рабіла ты і дочкі твае. 49 Вось, у чым была беззаконнасьць Садомы, сястры тваёй і дочак яе: у ганарлівасьці, перасычанасьці і гультайстве, і яна рук беднага і ўбогага не падтрымлівала, 50 І заганарыліся яны і рабілі мярзоты перад абліччам Маім, і, убачыўшы гэта, Я адкінуў іх. 51 І Самарыя палавіны грахоў тваіх не награшыла; ты пераўзышла іх мярзотамі тваімі, і праз твае мярзоты, якія рабіла ты, сёстры твае апынуліся справядлівейшыя за цябе. 52 Нясі ж пасаромленьне тваё і ты, якая асуджала сёстраў тваіх; паводле грахоў тваіх, якімі ты зганьбіла сябе больш за іх, яны справядлівейшыя за цябе. Чырваней жа ад сораму і ты, і нясі пасарамленьне тваё, як апраўданьне сёстраў тваіх. 53 Але Я вярну іхні палон, палон Садомы і дочак яе, палон Самарыі і дочак яе, і паміж імі палон паланёных тваіх, 54 каб ты несла пасарамленьне тваё і саромелася ўсяго таго, што рабіла, служачы ім суцяшэньнем. 55 І сёстры твае, Садома і дочкі яе, вернуцца ў ранейшы свой стан; і Самарыя і дочкі яе вернуцца ў ранейшы стан свой, і ты і дочкі твае вернецеся ў ранейшы стан ваш. 56 Пра сястру тваю Садому і згадкі ня было ў вуснах тваіх у дні ганарлівасьці тваёй, 57 пакуль не адкрыта была бязбожнасьць твая, як у час пасарамленьня ад дочак Сірыі і ўсіх навакольных яе, ад дочак Філістымы, якія глядзелі на цябе з пагардай з усіх бакоў. 58 За распусту тваю і за мярзоты твае церпіш ты, кажа Гасподзь. 59 Бо так кажа Гасподзь Бог: Я зраблю з табою, як рабіла ты, патаптаўшы прысягу парушэньнем спрымірэнства. 60 Але Я прыгадаю спрымірэнства Маё з табою ў дні маладосьці тваёй, і аднаўлю з табою вечнае спрымірэнства. 61 І ты ўзгадаеш пра шляхі твае, і будзе сорамна табе, калі пачнеш прымаць да сябе сёстраў тваіх, большых за цябе, як і меншых за цябе, і калі Я буду даваць табе іх у дочкі, а не ад твайго спрымірэнства. 62 Я аднаўлю спрымірэнства Маё з табою, і ўведаеш, што Я - Гасподзь, 63 дзеля таго, каб ты памятала і саромелася, і каб наперад нельга было табе і рота разьзявіць ад сораму, калі Я дарую табе ўсё, што ты рабіла, кажа Гасподзь Бог.

In Other Versions

Ezekiel 16 in the ANGEFD

Ezekiel 16 in the ANTPNG2D

Ezekiel 16 in the AS21

Ezekiel 16 in the BAGH

Ezekiel 16 in the BBPNG

Ezekiel 16 in the BBT1E

Ezekiel 16 in the BDS

Ezekiel 16 in the BEV

Ezekiel 16 in the BHAD

Ezekiel 16 in the BLPT

Ezekiel 16 in the BNT

Ezekiel 16 in the BNTABOOT

Ezekiel 16 in the BNTLV

Ezekiel 16 in the BOATCB

Ezekiel 16 in the BOATCB2

Ezekiel 16 in the BOBCV

Ezekiel 16 in the BOCNT

Ezekiel 16 in the BOECS

Ezekiel 16 in the BOGWICC

Ezekiel 16 in the BOHCB

Ezekiel 16 in the BOHCV

Ezekiel 16 in the BOHLNT

Ezekiel 16 in the BOHNTLTAL

Ezekiel 16 in the BOICB

Ezekiel 16 in the BOILNTAP

Ezekiel 16 in the BOITCV

Ezekiel 16 in the BOKCV

Ezekiel 16 in the BOKCV2

Ezekiel 16 in the BOKHWOG

Ezekiel 16 in the BOKSSV

Ezekiel 16 in the BOLCB

Ezekiel 16 in the BOLCB2

Ezekiel 16 in the BOMCV

Ezekiel 16 in the BONAV

Ezekiel 16 in the BONCB

Ezekiel 16 in the BONLT

Ezekiel 16 in the BONUT2

Ezekiel 16 in the BOPLNT

Ezekiel 16 in the BOSCB

Ezekiel 16 in the BOSNC

Ezekiel 16 in the BOTLNT

Ezekiel 16 in the BOVCB

Ezekiel 16 in the BOYCB

Ezekiel 16 in the BPBB

Ezekiel 16 in the BPH

Ezekiel 16 in the BSB

Ezekiel 16 in the CCB

Ezekiel 16 in the CUV

Ezekiel 16 in the CUVS

Ezekiel 16 in the DBT

Ezekiel 16 in the DGDNT

Ezekiel 16 in the DHNT

Ezekiel 16 in the DNT

Ezekiel 16 in the ELBE

Ezekiel 16 in the EMTV

Ezekiel 16 in the ESV

Ezekiel 16 in the FBV

Ezekiel 16 in the FEB

Ezekiel 16 in the GGMNT

Ezekiel 16 in the GNT

Ezekiel 16 in the HARY

Ezekiel 16 in the HNT

Ezekiel 16 in the IRVA

Ezekiel 16 in the IRVB

Ezekiel 16 in the IRVG

Ezekiel 16 in the IRVH

Ezekiel 16 in the IRVK

Ezekiel 16 in the IRVM

Ezekiel 16 in the IRVM2

Ezekiel 16 in the IRVO

Ezekiel 16 in the IRVP

Ezekiel 16 in the IRVT

Ezekiel 16 in the IRVT2

Ezekiel 16 in the IRVU

Ezekiel 16 in the ISVN

Ezekiel 16 in the JSNT

Ezekiel 16 in the KAPI

Ezekiel 16 in the KBT1ETNIK

Ezekiel 16 in the KBV

Ezekiel 16 in the KJV

Ezekiel 16 in the KNFD

Ezekiel 16 in the LBA

Ezekiel 16 in the LBLA

Ezekiel 16 in the LNT

Ezekiel 16 in the LSV

Ezekiel 16 in the MAAL

Ezekiel 16 in the MBV

Ezekiel 16 in the MBV2

Ezekiel 16 in the MHNT

Ezekiel 16 in the MKNFD

Ezekiel 16 in the MNG

Ezekiel 16 in the MNT

Ezekiel 16 in the MNT2

Ezekiel 16 in the MRS1T

Ezekiel 16 in the NAA

Ezekiel 16 in the NASB

Ezekiel 16 in the NBLA

Ezekiel 16 in the NBS

Ezekiel 16 in the NBVTP

Ezekiel 16 in the NET2

Ezekiel 16 in the NIV11

Ezekiel 16 in the NNT

Ezekiel 16 in the NNT2

Ezekiel 16 in the NNT3

Ezekiel 16 in the PDDPT

Ezekiel 16 in the PFNT

Ezekiel 16 in the RMNT

Ezekiel 16 in the SBIAS

Ezekiel 16 in the SBIBS

Ezekiel 16 in the SBIBS2

Ezekiel 16 in the SBICS

Ezekiel 16 in the SBIDS

Ezekiel 16 in the SBIGS

Ezekiel 16 in the SBIHS

Ezekiel 16 in the SBIIS

Ezekiel 16 in the SBIIS2

Ezekiel 16 in the SBIIS3

Ezekiel 16 in the SBIKS

Ezekiel 16 in the SBIKS2

Ezekiel 16 in the SBIMS

Ezekiel 16 in the SBIOS

Ezekiel 16 in the SBIPS

Ezekiel 16 in the SBISS

Ezekiel 16 in the SBITS

Ezekiel 16 in the SBITS2

Ezekiel 16 in the SBITS3

Ezekiel 16 in the SBITS4

Ezekiel 16 in the SBIUS

Ezekiel 16 in the SBIVS

Ezekiel 16 in the SBT

Ezekiel 16 in the SBT1E

Ezekiel 16 in the SCHL

Ezekiel 16 in the SNT

Ezekiel 16 in the SUSU

Ezekiel 16 in the SUSU2

Ezekiel 16 in the SYNO

Ezekiel 16 in the TBIAOTANT

Ezekiel 16 in the TBT1E

Ezekiel 16 in the TBT1E2

Ezekiel 16 in the TFTIP

Ezekiel 16 in the TFTU

Ezekiel 16 in the TGNTATF3T

Ezekiel 16 in the THAI

Ezekiel 16 in the TNFD

Ezekiel 16 in the TNT

Ezekiel 16 in the TNTIK

Ezekiel 16 in the TNTIL

Ezekiel 16 in the TNTIN

Ezekiel 16 in the TNTIP

Ezekiel 16 in the TNTIZ

Ezekiel 16 in the TOMA

Ezekiel 16 in the TTENT

Ezekiel 16 in the UBG

Ezekiel 16 in the UGV

Ezekiel 16 in the UGV2

Ezekiel 16 in the UGV3

Ezekiel 16 in the VBL

Ezekiel 16 in the VDCC

Ezekiel 16 in the YALU

Ezekiel 16 in the YAPE

Ezekiel 16 in the YBVTP

Ezekiel 16 in the ZBP