Ezekiel 18 (BIB)

1 І было мне слова Гасподняе: 2 навошта вы ўжываеце ў зямлі Ізраілевай гэтую прымаўку, кажучы: «бацькі елі кіслы вінаград, а ў дзяцей на зубах аскома»? 3 Жыву Я! кажа Гасподзь Бог, ня будуць наперад казаць прымаўку гэтую ў Ізраілі. 4 Бо вось, усе душы - Мае: як бацькава душа, так і душа сынава - Мае; душа, якая грэшыць, памрэ. 5 Калі хто праведны і чыніць суд і праўду, 6 на горах ахвярнага ня есьць і да ідалаў дому Ізраілевага не зьвяртае вачэй сваіх, жонкі блізкага свайго не апаганьвае і да свае жонкі ў час ачышчэньня яе нячыстотаў не набліжаецца, 7 нікога ня ўціскае, пазычэнцу вяртае заклад ягоны, захопаў ня робіць, хлеб свой дае галоднаму і голага накрываае вопраткай, 8 у ліхву не дае і ліхвы не бярэ, ад няпраўды стрымлівае руку сваю, суд чалавеку з чалавекам учыняе правільна, 9 учыняе паводле запаведзяў Маіх і трымаецца пастановаў Маіх шчыра; дык ён - праведнік, ён напэўна будзе жывы, кажа Гасподзь Бог. 10 Але калі ў яго нарадзіўся сын разбойнік, які пралівае кроў і робіць што-колечы з таго, 11 чаго ён сам зусім не рабіў: і на горах есьць ахвярнае і жонку блізкага свайго апаганьвае, 12 беднага і ўбогага ўціскае, гвалтам адбірае, закладу не вяртае і да ідалаў зьвяртае вочы свае, робіць гідоту, 13 у рост дае і бярэ ліхву, - дык ці ж будзе ён жывы. Не, ён ня будзе жывы. Хто робіць усе такія гідоты, той мусова памрэ, кроў яго будзе на ім. 14 Але калі ў каго нарадзіўся сын, які, бачачы грахі бацькі свайго, як ён робіць, бачыць - і ня робіць падобна, як яны: 15 на горах ахвярнага ня есьць, да ідалаў дому Ізраілевага не зьвяртае вачэй сваіх, жонкі блізкага свайго не апаганьвае 16 і чалавека ня ўціскае, закладу не бярэ і гвалтам не адбірае, хлеб свой дае галоднаму і голага накрывае вопраткай, 17 ад крыўды беднаму стрымлівае руку сваю, росту і ліхвы не бярэ, выконвае Мае загады і паводзіцца паводле запаведзяў Маіх, - дык гэты не памрэ за беззаконнасьць бацькі свайго; ён будзе жывы. 18 А бацька ягоны, як што ён жорстка ўціскаў, рабаваў брата і нядобрае рабіў сярод свайго, вось, - ён памрэ за сваё беззаконьне. 19 Вы кажаце: «чаму ж сын не нясе віны бацькі свайго?» Бо сын робіць законна і справядліва, усе пастановы Мае шануе і выконвае іх; ён будзе жывы. 20 Душа, якая грэшыць, яна памрэ; сын не панясе віны бацькі і бацька не панясе віны сына, праўда справядлівага пры ім і застаецца і беззаконнасьць беззаконнага пры ім і застаецца. 21 І беззаконьнік, калі адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія рабіў, і будзе трымацца ўсіх пастановаў Маіх і паводзіцца законна і праведна, жывы будзе, не памрэ. 22 Усе злачынствы ягоныя, якія рабіў ён, не папомняцца яму; у праўдзе сваёй, якую будзе рабіць, ён жывы будзе. 23 Хіба Я хачу сьмерці беззаконьніка? кажа Гасподзь Бог. Ці ж не таго, каб ён адвярнуўся ад шляхоў сваіх і быў жывы? 24 І праведнік, калі адступіцца ад праўды сваёй і будзе паводзіцца няправедна, будзе рабіць усе тыя мярзоты, якія робіць беззаконьнік, ці будзе ён жывы? усе добрыя ўчынкі ягоныя, якія ён рабіў, не папомняцца; за беззаконьне сваё, якое робіць, і за грахі свае, у якіх грэшны, ён памрэ. 25 Але вы кажаце: «няправільны шлях Госпада». Паслухайце, доме Ізраілеў! Ці мой шлях няправільны? ці ж ня вашыя шляхі няправільныя? 26 Калі праведнік адступаецца ад праўды сваёй і ўчыняе беззаконьне і за гэта памірае, дык ён памірае за беззаконьне сваё, якое ўчыніў. 27 І беззаконьнік, калі адварочваецца ад беззаконьня свайго, якое ўчыняе, і чыніць суд і праўду, - да жыцьця верне душу сваю. 28 Бо ён убачыў і адвярнуўся ад усіх злачынстваў сваіх, якія ўчыняў; ён будзе жывы, не памрэ. 29 А дом Ізраілеў кажа: «няправільны шлях Госпада!» Ці ж Мае шляхі няправільныя, доме Ізраілеў? ці ж ня вашыя шляхі няправільныя? 30 Таму Я буду судзіць вас, доме Ізраілеў, кожнага паводле шляхоў ягоных, кажа Гасподзь Бог; пакайцеся і адвярнецеся ад усіх злачынстваў вашых, каб бязбожнасьць ня сталася вам на спатыкненьне. 31 Адкіньце ад сябе ўсе грахі вашыя, якімі грашылі вы, і стварэце сабе новае сэрца і новы дух: і навошта вам паміраць, доме Ізраілеў? 32 Бо Я не хачу сьмерці таму, хто памірае, кажа Гасподзь Бог; а навярнецеся - і жывеце!

In Other Versions

Ezekiel 18 in the ANGEFD

Ezekiel 18 in the ANTPNG2D

Ezekiel 18 in the AS21

Ezekiel 18 in the BAGH

Ezekiel 18 in the BBPNG

Ezekiel 18 in the BBT1E

Ezekiel 18 in the BDS

Ezekiel 18 in the BEV

Ezekiel 18 in the BHAD

Ezekiel 18 in the BLPT

Ezekiel 18 in the BNT

Ezekiel 18 in the BNTABOOT

Ezekiel 18 in the BNTLV

Ezekiel 18 in the BOATCB

Ezekiel 18 in the BOATCB2

Ezekiel 18 in the BOBCV

Ezekiel 18 in the BOCNT

Ezekiel 18 in the BOECS

Ezekiel 18 in the BOGWICC

Ezekiel 18 in the BOHCB

Ezekiel 18 in the BOHCV

Ezekiel 18 in the BOHLNT

Ezekiel 18 in the BOHNTLTAL

Ezekiel 18 in the BOICB

Ezekiel 18 in the BOILNTAP

Ezekiel 18 in the BOITCV

Ezekiel 18 in the BOKCV

Ezekiel 18 in the BOKCV2

Ezekiel 18 in the BOKHWOG

Ezekiel 18 in the BOKSSV

Ezekiel 18 in the BOLCB

Ezekiel 18 in the BOLCB2

Ezekiel 18 in the BOMCV

Ezekiel 18 in the BONAV

Ezekiel 18 in the BONCB

Ezekiel 18 in the BONLT

Ezekiel 18 in the BONUT2

Ezekiel 18 in the BOPLNT

Ezekiel 18 in the BOSCB

Ezekiel 18 in the BOSNC

Ezekiel 18 in the BOTLNT

Ezekiel 18 in the BOVCB

Ezekiel 18 in the BOYCB

Ezekiel 18 in the BPBB

Ezekiel 18 in the BPH

Ezekiel 18 in the BSB

Ezekiel 18 in the CCB

Ezekiel 18 in the CUV

Ezekiel 18 in the CUVS

Ezekiel 18 in the DBT

Ezekiel 18 in the DGDNT

Ezekiel 18 in the DHNT

Ezekiel 18 in the DNT

Ezekiel 18 in the ELBE

Ezekiel 18 in the EMTV

Ezekiel 18 in the ESV

Ezekiel 18 in the FBV

Ezekiel 18 in the FEB

Ezekiel 18 in the GGMNT

Ezekiel 18 in the GNT

Ezekiel 18 in the HARY

Ezekiel 18 in the HNT

Ezekiel 18 in the IRVA

Ezekiel 18 in the IRVB

Ezekiel 18 in the IRVG

Ezekiel 18 in the IRVH

Ezekiel 18 in the IRVK

Ezekiel 18 in the IRVM

Ezekiel 18 in the IRVM2

Ezekiel 18 in the IRVO

Ezekiel 18 in the IRVP

Ezekiel 18 in the IRVT

Ezekiel 18 in the IRVT2

Ezekiel 18 in the IRVU

Ezekiel 18 in the ISVN

Ezekiel 18 in the JSNT

Ezekiel 18 in the KAPI

Ezekiel 18 in the KBT1ETNIK

Ezekiel 18 in the KBV

Ezekiel 18 in the KJV

Ezekiel 18 in the KNFD

Ezekiel 18 in the LBA

Ezekiel 18 in the LBLA

Ezekiel 18 in the LNT

Ezekiel 18 in the LSV

Ezekiel 18 in the MAAL

Ezekiel 18 in the MBV

Ezekiel 18 in the MBV2

Ezekiel 18 in the MHNT

Ezekiel 18 in the MKNFD

Ezekiel 18 in the MNG

Ezekiel 18 in the MNT

Ezekiel 18 in the MNT2

Ezekiel 18 in the MRS1T

Ezekiel 18 in the NAA

Ezekiel 18 in the NASB

Ezekiel 18 in the NBLA

Ezekiel 18 in the NBS

Ezekiel 18 in the NBVTP

Ezekiel 18 in the NET2

Ezekiel 18 in the NIV11

Ezekiel 18 in the NNT

Ezekiel 18 in the NNT2

Ezekiel 18 in the NNT3

Ezekiel 18 in the PDDPT

Ezekiel 18 in the PFNT

Ezekiel 18 in the RMNT

Ezekiel 18 in the SBIAS

Ezekiel 18 in the SBIBS

Ezekiel 18 in the SBIBS2

Ezekiel 18 in the SBICS

Ezekiel 18 in the SBIDS

Ezekiel 18 in the SBIGS

Ezekiel 18 in the SBIHS

Ezekiel 18 in the SBIIS

Ezekiel 18 in the SBIIS2

Ezekiel 18 in the SBIIS3

Ezekiel 18 in the SBIKS

Ezekiel 18 in the SBIKS2

Ezekiel 18 in the SBIMS

Ezekiel 18 in the SBIOS

Ezekiel 18 in the SBIPS

Ezekiel 18 in the SBISS

Ezekiel 18 in the SBITS

Ezekiel 18 in the SBITS2

Ezekiel 18 in the SBITS3

Ezekiel 18 in the SBITS4

Ezekiel 18 in the SBIUS

Ezekiel 18 in the SBIVS

Ezekiel 18 in the SBT

Ezekiel 18 in the SBT1E

Ezekiel 18 in the SCHL

Ezekiel 18 in the SNT

Ezekiel 18 in the SUSU

Ezekiel 18 in the SUSU2

Ezekiel 18 in the SYNO

Ezekiel 18 in the TBIAOTANT

Ezekiel 18 in the TBT1E

Ezekiel 18 in the TBT1E2

Ezekiel 18 in the TFTIP

Ezekiel 18 in the TFTU

Ezekiel 18 in the TGNTATF3T

Ezekiel 18 in the THAI

Ezekiel 18 in the TNFD

Ezekiel 18 in the TNT

Ezekiel 18 in the TNTIK

Ezekiel 18 in the TNTIL

Ezekiel 18 in the TNTIN

Ezekiel 18 in the TNTIP

Ezekiel 18 in the TNTIZ

Ezekiel 18 in the TOMA

Ezekiel 18 in the TTENT

Ezekiel 18 in the UBG

Ezekiel 18 in the UGV

Ezekiel 18 in the UGV2

Ezekiel 18 in the UGV3

Ezekiel 18 in the VBL

Ezekiel 18 in the VDCC

Ezekiel 18 in the YALU

Ezekiel 18 in the YAPE

Ezekiel 18 in the YBVTP

Ezekiel 18 in the ZBP