Ezekiel 46 (BIB)
1 Так кажа Гасподзь Бог: брама ўнутранага двара, якая выходзіць на ўсход, павінна быць замкнутая шэсьць дзён, а ў суботні дзень яна павінна быць адчыненая і ў дзень маладзіка павінна быць адчыненая. 2 Князь пойдзе празь зьнешні бабінец брамы і стане каля вяроўкі гэтае брамы; і сьвятары ўчыняць ягонае цэласпаленьне і ягоную падзякавальную ахвяру; і ён каля парога брамы паклоніцца Госпаду і выйдзе, а брама застанецца незамкнутая да вечара. 3 І народ зямлі будзе пакланяцца перад Госпадам пры ўваходзе ў браму, у суботы і ў дні маладзіка. 4 Цэласпаленьне, якое князь прынясе Госпаду ў суботні дзень, павінна быць з шасьці ягнят без заганы і з барана без заганы; 5 хлебнага прынашэньня эфа на барана, а на ягнят хлебнага прынашэньня, колькі рука ягоная падасьць, а алею гін на эфу. 6 У дзень маладзіка будуць прыносіцца ім са статку валоў цяля без заганы, таксама шэсьць ягнят і баран без заганы. 7 Хлебнага прынашэньня ён прынясе эфу на цяля і эфу на барана, а на ягнят, колькі рука ягоная падасьць, і алею гін на эфу. 8 І калі будзе прыходзіць князь, дык павінен уваходзіць праз бабінец брамы і тою ж дарогаю выходзіць. 9 А калі народ зямлі будзе прыходзіць перад аблічча Госпада на сьвяты, дык той, хто ўвойдзе праз паўночную браму на пакланеньне, павінен выходзіць паўднёваю брамаю, а хто ўвайшоў праз паўднёвую браму, павінен выходзіць паўночнаю брамаю; ён не павінен выходзіць праз тую самую браму, праз якую ўвайшоў, а павінен выходзіць у процілеглую. 10 І князь павінен быць сярод іх; калі яны ўваходзяць, уваходзіць і ён; і калі яны выходзяць, выходзіць і ён. 11 І на сьвяты і ва ўрачыстыя дні хлебнага прынашэньня ад яго павінна быць па эфе на цяля і па эфе на барана, і на ягнят, колькі падасьць рука ягоная, і алею па гіну на эфу. 12 А калі князь, у меру дбаньня свайго, захоча прынесьці цэласпаленьне альбо падзякавальную ахвяру Госпаду, дык павінен адчыніць яму ўсходнюю браму, і ён учыніць сваё цэласпаленьне і сваю падзякавальную ахвяру гэтак сама, як учыніў у суботні дзень, і пасьля гэтага ён выйдзе, і пасьля выхаду яго брама зачыніцца. 13 Кожны дзень прынось Госпаду на цэласпаленьне гадавалае ягня без заганы; кожнае раніцы прынось яго. 14 А хлебнага прынашэньня дадавай да яго кожнае раніцы шостую частку эфы і алею трэцюю частку гіна, каб распусьціць муку; такая вечная пастанова пра хлебнае прынашэньне Госпаду, назаўсёды. 15 Хай прыносяць на цэласпаленьне ягня і хлебнае прынашэньне і алей кожнае раніцы пастаянна. 16 Так кажа Гасподзь Бог: калі князь дае каму з сыноў сваіх дарунак, дык гэта павінна пайсьці ў спадчыну і ягоным сынам; гэта валоданьне іх павінна быць спадчынным. 17 Калі ж ён дасьць са спадчыны сваёй каму-небудзь з рабоў свой дарунак, дык гэта будзе належаць яму толькі да году вызваленьня, і тады вернецца да князя. Толькі да сыноў ягоных павінна пераходзіць спадчына ягоная. 18 Але князь ня можа браць са спадчыннай дзялянкі народу, выцясьняючы іх з валоданьняў іхніх; са свайго толькі валоданьня ён можа выдзяляць дзецям сваім, каб ніхто з народу Майго ня быў гнаны са свайго валоданьня. 19 І прывёў ён мяне тым ходам, які з боку брамы, да сьвяшчэнных пакояў для сьвятароў, што на поўнач, і вось там адно месца на краі на захад. 20 І сказаў мне; гэта месца, дзе сьвятары павінны гатаваць ахвяру за злачынства і ахвяру за грэх, дзе павінны пячы хлебнае прынашэньне, ня выносячы яго на зьнешні двор, для асьвячэньня народу. 21 І вывеў мяне на зьнешні двор і правёў мяне па чатырох рагах двара, і вось у кожным куце двара яшчэ двор. 22 Ва ўсіх чатырох кутах двара былі пакрытыя двары ў сорак локцяў даўжыні і трыццаць шырыні, адной меры ва ўсіх чатырох кутах. 23 І вакол усіх чатырох - сьцены, а каля сьцен зроблены агмені вакол. 24 І сказаў мне: вось кухні, у якіх службіты храма гатуюць ахвяры народныя.
In Other Versions
Ezekiel 46 in the ANGEFD
Ezekiel 46 in the ANTPNG2D
Ezekiel 46 in the AS21
Ezekiel 46 in the BAGH
Ezekiel 46 in the BBPNG
Ezekiel 46 in the BBT1E
Ezekiel 46 in the BDS
Ezekiel 46 in the BEV
Ezekiel 46 in the BHAD
Ezekiel 46 in the BLPT
Ezekiel 46 in the BNT
Ezekiel 46 in the BNTABOOT
Ezekiel 46 in the BNTLV
Ezekiel 46 in the BOATCB
Ezekiel 46 in the BOATCB2
Ezekiel 46 in the BOBCV
Ezekiel 46 in the BOCNT
Ezekiel 46 in the BOECS
Ezekiel 46 in the BOGWICC
Ezekiel 46 in the BOHCB
Ezekiel 46 in the BOHCV
Ezekiel 46 in the BOHLNT
Ezekiel 46 in the BOHNTLTAL
Ezekiel 46 in the BOICB
Ezekiel 46 in the BOILNTAP
Ezekiel 46 in the BOITCV
Ezekiel 46 in the BOKCV
Ezekiel 46 in the BOKCV2
Ezekiel 46 in the BOKHWOG
Ezekiel 46 in the BOKSSV
Ezekiel 46 in the BOLCB
Ezekiel 46 in the BOLCB2
Ezekiel 46 in the BOMCV
Ezekiel 46 in the BONAV
Ezekiel 46 in the BONCB
Ezekiel 46 in the BONLT
Ezekiel 46 in the BONUT2
Ezekiel 46 in the BOPLNT
Ezekiel 46 in the BOSCB
Ezekiel 46 in the BOSNC
Ezekiel 46 in the BOTLNT
Ezekiel 46 in the BOVCB
Ezekiel 46 in the BOYCB
Ezekiel 46 in the BPBB
Ezekiel 46 in the BPH
Ezekiel 46 in the BSB
Ezekiel 46 in the CCB
Ezekiel 46 in the CUV
Ezekiel 46 in the CUVS
Ezekiel 46 in the DBT
Ezekiel 46 in the DGDNT
Ezekiel 46 in the DHNT
Ezekiel 46 in the DNT
Ezekiel 46 in the ELBE
Ezekiel 46 in the EMTV
Ezekiel 46 in the ESV
Ezekiel 46 in the FBV
Ezekiel 46 in the FEB
Ezekiel 46 in the GGMNT
Ezekiel 46 in the GNT
Ezekiel 46 in the HARY
Ezekiel 46 in the HNT
Ezekiel 46 in the IRVA
Ezekiel 46 in the IRVB
Ezekiel 46 in the IRVG
Ezekiel 46 in the IRVH
Ezekiel 46 in the IRVK
Ezekiel 46 in the IRVM
Ezekiel 46 in the IRVM2
Ezekiel 46 in the IRVO
Ezekiel 46 in the IRVP
Ezekiel 46 in the IRVT
Ezekiel 46 in the IRVT2
Ezekiel 46 in the IRVU
Ezekiel 46 in the ISVN
Ezekiel 46 in the JSNT
Ezekiel 46 in the KAPI
Ezekiel 46 in the KBT1ETNIK
Ezekiel 46 in the KBV
Ezekiel 46 in the KJV
Ezekiel 46 in the KNFD
Ezekiel 46 in the LBA
Ezekiel 46 in the LBLA
Ezekiel 46 in the LNT
Ezekiel 46 in the LSV
Ezekiel 46 in the MAAL
Ezekiel 46 in the MBV
Ezekiel 46 in the MBV2
Ezekiel 46 in the MHNT
Ezekiel 46 in the MKNFD
Ezekiel 46 in the MNG
Ezekiel 46 in the MNT
Ezekiel 46 in the MNT2
Ezekiel 46 in the MRS1T
Ezekiel 46 in the NAA
Ezekiel 46 in the NASB
Ezekiel 46 in the NBLA
Ezekiel 46 in the NBS
Ezekiel 46 in the NBVTP
Ezekiel 46 in the NET2
Ezekiel 46 in the NIV11
Ezekiel 46 in the NNT
Ezekiel 46 in the NNT2
Ezekiel 46 in the NNT3
Ezekiel 46 in the PDDPT
Ezekiel 46 in the PFNT
Ezekiel 46 in the RMNT
Ezekiel 46 in the SBIAS
Ezekiel 46 in the SBIBS
Ezekiel 46 in the SBIBS2
Ezekiel 46 in the SBICS
Ezekiel 46 in the SBIDS
Ezekiel 46 in the SBIGS
Ezekiel 46 in the SBIHS
Ezekiel 46 in the SBIIS
Ezekiel 46 in the SBIIS2
Ezekiel 46 in the SBIIS3
Ezekiel 46 in the SBIKS
Ezekiel 46 in the SBIKS2
Ezekiel 46 in the SBIMS
Ezekiel 46 in the SBIOS
Ezekiel 46 in the SBIPS
Ezekiel 46 in the SBISS
Ezekiel 46 in the SBITS
Ezekiel 46 in the SBITS2
Ezekiel 46 in the SBITS3
Ezekiel 46 in the SBITS4
Ezekiel 46 in the SBIUS
Ezekiel 46 in the SBIVS
Ezekiel 46 in the SBT
Ezekiel 46 in the SBT1E
Ezekiel 46 in the SCHL
Ezekiel 46 in the SNT
Ezekiel 46 in the SUSU
Ezekiel 46 in the SUSU2
Ezekiel 46 in the SYNO
Ezekiel 46 in the TBIAOTANT
Ezekiel 46 in the TBT1E
Ezekiel 46 in the TBT1E2
Ezekiel 46 in the TFTIP
Ezekiel 46 in the TFTU
Ezekiel 46 in the TGNTATF3T
Ezekiel 46 in the THAI
Ezekiel 46 in the TNFD
Ezekiel 46 in the TNT
Ezekiel 46 in the TNTIK
Ezekiel 46 in the TNTIL
Ezekiel 46 in the TNTIN
Ezekiel 46 in the TNTIP
Ezekiel 46 in the TNTIZ
Ezekiel 46 in the TOMA
Ezekiel 46 in the TTENT
Ezekiel 46 in the UBG
Ezekiel 46 in the UGV
Ezekiel 46 in the UGV2
Ezekiel 46 in the UGV3
Ezekiel 46 in the VBL
Ezekiel 46 in the VDCC
Ezekiel 46 in the YALU
Ezekiel 46 in the YAPE
Ezekiel 46 in the YBVTP
Ezekiel 46 in the ZBP