Ezra 4 (BIB)

1 І пачулі ворагі Юды і Веньяміна, што вяртанцы з палону будуюць храм Госпаду Богу Ізраілеваму; 2 і прыйшлі яны да Зарававэля і да ўзначальнікаў пакаленьняў і сказалі ім: будзем і мы будаваць з вамі, бо мы, як і вы, прыходзім да Бога вашага, і Яму прыносім ахвяры ад дзён Асардана, цара Сірыйскага, які перавёў нас сюды. 3 І сказаў ім Зарававэль і Ісус і астатнія ўзначальнікі пакаленьняў Ізраільскіх: не будаваць вам разам з намі дом нашаму Богу; мы адны будзем будаваць дом Госпаду Богу Ізраілеваму, як загадаў нам цар Кір, цар Персідскі. 4 І пачаў народ зямлі той паслабляць рукі народу Юдэйскага і перашкаджаць яму ў будаўніцтве; 5 і падкупалі супроць іх радцаў, каб разбурыць пачынаньне іхняе, ва ўсе дні Кіра, цара Персідскага, і да цараваньня Дарыя, цара Персідскага. 6 А ў цараваньне Ахашвероша, на пачатку цараваньня яго, напісалі абвінавачаньне на жыхароў Юдэі і Ерусаліма. 7 І ў дні Артаксэркса пісалі Бішлам, Мітрэдат, Табээл і іншыя таварышы іхнія да Артаксэркса, цара Персідскага. А пісьмо было напісана літарамі Сірыйскімі і на Сірыйскай мове. 8 Рэхум радца і Шымшай пісец пісалі адно пісьмо супроць Ерусаліма да цара Артаксэркса такое: 9 Тады ж. Рэхум радца і Шымшай пісец і астатнія таварышы іхнія, - Дынэі і Афарсатхэі, Тарпэлэі, Апарсы, Арэхэяне, Вавілоняне, Сусанцы, Дагі, Эламіцяне 10 і іншыя народы, якіх перасяліў Аснафар вялікі і славуты і пасяліў у гарадах Самарыйскіх і ў іншых гарадах за ракою, і астатняе. 11 І вось сьпіс зь пісьма, якое паслалі яму, цару Артаксэрксу - рабы твае, людзі за ракою, і іншае. 12 Хай будзе вядома цару, што Юдэі, якія выйшлі ад цябе, прыйшлі да нас у Ерусалім, будуюць гэты мяцежны і нягодны горад і сьцены робяць, і падмуркі іх ужо паладзілі. 13 Хай жа будзе вядома цару, што калі і гэты горад будзе пабудаваны і сьцены адноўлены, дык ні падатку, ні мыты ня будуць даваць, і царскай скарбніцы будзе зроблена шкода. 14 Як што мы ямо соль ад палаца царскага, і шкоды цару ня можам бачыць, таму мы пасылаем данясеньне цару: 15 хай пашукаюць у памятнай кнізе бацькоў тваіх, - і знойдзеш у кнізе памятнай, і даведаешся, што горад гэты - горад мяцежны і шкодны царам і абласьцям, і што адпады бывалі ў ім здавён, за што горад гэты і спустошаны. 16 Таму мы паведамляем цару, што калі горад гэты будзе дабудаваны і сьцены яго дароблены, дык пасьля гэтага ня будзе ў цябе валоданьня за ракою. 17 Цар паслаў адказ Рэхуму радцу і Шымшаю пісцу і іншым таварышам іхнім, якія жывуць у Самарыі і іншых гарадах зарэчных: Мір і іншае. 18 Пісьмо, якое вы прыслалі нам, выразна прачытана перад мною; 19 і ад мяне дадзены загад, - і шукалі, і знайшлі, што горад гэты здаўна паўставаў супроць цароў, і ўчыняліся ў ім мецяжы і хваляваньні, 20 і што былі ў Ерусаліме цары магутныя, якія валодалі ўсім зарэччам, і ім давалі падаткі, налогі і мыту. 21 Дык вось, дайце загад, каб людзі гэтыя перасталі працаваць, і горад гэты не будаваўся, пакуль ад мяне ня будзе дадзены загад. 22 І будзьце асьцярожныя, каб не зрабіць у гэтым недагляду. Навошта дазваляць памнажэньне шкоднага супраць цароў? 23 Як толькі гэта пісьмо цара Артаксэркса было прачытана перад Рэхумам і Шымшаем пісцом і таварышамі іхнімі, яны адразу пайшлі ў Ерусалім да Юдэяў, і моцнай узброенай рукою спынілі працу іхнюю. 24 Тады спынілася праца пры доме Божым у Ерусаліме, і спыненьне гэта працягвалася да другога года цараваньня Дарыя, цара Персідскага.

In Other Versions

Ezra 4 in the ANGEFD

Ezra 4 in the ANTPNG2D

Ezra 4 in the AS21

Ezra 4 in the BAGH

Ezra 4 in the BBPNG

Ezra 4 in the BBT1E

Ezra 4 in the BDS

Ezra 4 in the BEV

Ezra 4 in the BHAD

Ezra 4 in the BLPT

Ezra 4 in the BNT

Ezra 4 in the BNTABOOT

Ezra 4 in the BNTLV

Ezra 4 in the BOATCB

Ezra 4 in the BOATCB2

Ezra 4 in the BOBCV

Ezra 4 in the BOCNT

Ezra 4 in the BOECS

Ezra 4 in the BOGWICC

Ezra 4 in the BOHCB

Ezra 4 in the BOHCV

Ezra 4 in the BOHLNT

Ezra 4 in the BOHNTLTAL

Ezra 4 in the BOICB

Ezra 4 in the BOILNTAP

Ezra 4 in the BOITCV

Ezra 4 in the BOKCV

Ezra 4 in the BOKCV2

Ezra 4 in the BOKHWOG

Ezra 4 in the BOKSSV

Ezra 4 in the BOLCB

Ezra 4 in the BOLCB2

Ezra 4 in the BOMCV

Ezra 4 in the BONAV

Ezra 4 in the BONCB

Ezra 4 in the BONLT

Ezra 4 in the BONUT2

Ezra 4 in the BOPLNT

Ezra 4 in the BOSCB

Ezra 4 in the BOSNC

Ezra 4 in the BOTLNT

Ezra 4 in the BOVCB

Ezra 4 in the BOYCB

Ezra 4 in the BPBB

Ezra 4 in the BPH

Ezra 4 in the BSB

Ezra 4 in the CCB

Ezra 4 in the CUV

Ezra 4 in the CUVS

Ezra 4 in the DBT

Ezra 4 in the DGDNT

Ezra 4 in the DHNT

Ezra 4 in the DNT

Ezra 4 in the ELBE

Ezra 4 in the EMTV

Ezra 4 in the ESV

Ezra 4 in the FBV

Ezra 4 in the FEB

Ezra 4 in the GGMNT

Ezra 4 in the GNT

Ezra 4 in the HARY

Ezra 4 in the HNT

Ezra 4 in the IRVA

Ezra 4 in the IRVB

Ezra 4 in the IRVG

Ezra 4 in the IRVH

Ezra 4 in the IRVK

Ezra 4 in the IRVM

Ezra 4 in the IRVM2

Ezra 4 in the IRVO

Ezra 4 in the IRVP

Ezra 4 in the IRVT

Ezra 4 in the IRVT2

Ezra 4 in the IRVU

Ezra 4 in the ISVN

Ezra 4 in the JSNT

Ezra 4 in the KAPI

Ezra 4 in the KBT1ETNIK

Ezra 4 in the KBV

Ezra 4 in the KJV

Ezra 4 in the KNFD

Ezra 4 in the LBA

Ezra 4 in the LBLA

Ezra 4 in the LNT

Ezra 4 in the LSV

Ezra 4 in the MAAL

Ezra 4 in the MBV

Ezra 4 in the MBV2

Ezra 4 in the MHNT

Ezra 4 in the MKNFD

Ezra 4 in the MNG

Ezra 4 in the MNT

Ezra 4 in the MNT2

Ezra 4 in the MRS1T

Ezra 4 in the NAA

Ezra 4 in the NASB

Ezra 4 in the NBLA

Ezra 4 in the NBS

Ezra 4 in the NBVTP

Ezra 4 in the NET2

Ezra 4 in the NIV11

Ezra 4 in the NNT

Ezra 4 in the NNT2

Ezra 4 in the NNT3

Ezra 4 in the PDDPT

Ezra 4 in the PFNT

Ezra 4 in the RMNT

Ezra 4 in the SBIAS

Ezra 4 in the SBIBS

Ezra 4 in the SBIBS2

Ezra 4 in the SBICS

Ezra 4 in the SBIDS

Ezra 4 in the SBIGS

Ezra 4 in the SBIHS

Ezra 4 in the SBIIS

Ezra 4 in the SBIIS2

Ezra 4 in the SBIIS3

Ezra 4 in the SBIKS

Ezra 4 in the SBIKS2

Ezra 4 in the SBIMS

Ezra 4 in the SBIOS

Ezra 4 in the SBIPS

Ezra 4 in the SBISS

Ezra 4 in the SBITS

Ezra 4 in the SBITS2

Ezra 4 in the SBITS3

Ezra 4 in the SBITS4

Ezra 4 in the SBIUS

Ezra 4 in the SBIVS

Ezra 4 in the SBT

Ezra 4 in the SBT1E

Ezra 4 in the SCHL

Ezra 4 in the SNT

Ezra 4 in the SUSU

Ezra 4 in the SUSU2

Ezra 4 in the SYNO

Ezra 4 in the TBIAOTANT

Ezra 4 in the TBT1E

Ezra 4 in the TBT1E2

Ezra 4 in the TFTIP

Ezra 4 in the TFTU

Ezra 4 in the TGNTATF3T

Ezra 4 in the THAI

Ezra 4 in the TNFD

Ezra 4 in the TNT

Ezra 4 in the TNTIK

Ezra 4 in the TNTIL

Ezra 4 in the TNTIN

Ezra 4 in the TNTIP

Ezra 4 in the TNTIZ

Ezra 4 in the TOMA

Ezra 4 in the TTENT

Ezra 4 in the UBG

Ezra 4 in the UGV

Ezra 4 in the UGV2

Ezra 4 in the UGV3

Ezra 4 in the VBL

Ezra 4 in the VDCC

Ezra 4 in the YALU

Ezra 4 in the YAPE

Ezra 4 in the YBVTP

Ezra 4 in the ZBP