Genesis 31 (BIB)

1 І пачуў Якаў словы сыноў Лаванавых, якія казалі: Якаў завалодаў усім, што было ў бацькі нашага, і з маёмасьці бацькі нашага склаў усё багацьце гэта. 2 І ўбачыў Якаў Лаванаў твар, і вось, ён не такі да яго, як быў учора і заўчора. 3 І сказаў Гасподзь Якаву: вярніся ў зямлю бацькоў тваіх і на радзіму тваю: і Я буду з табою. 4 І паслаў Якаў, і паклікаў Рахіль і Лію ў поле, да статку дробнага быдла свайго, 5 і сказаў ім: я бачыў твар бацькі вашага, што ён да мяне не такі, як быў учора і заўчора; але Бог бацькі майго быў са мною; 6 вы самі ведаеце, што я з усяе сілы служыў бацьку вашаму, 7 а бацька ваш ашукваў мяне і разоў дзесяць перамяняў узнагароду маю; але Бог не дапусьціў яго зрабіць мне ліха. 8 Калі сказаў ён, што быдла з плямкамі будзе табе ўзнагародаю, дык быдла ўсё радзіла з плямкамі. А калі ён сказаў: пярэстыя будуць табе ўзнагародаю, дык усё быдла і радзіла пярэстых. 9 І адабраў Бог быдла ў бацькі вашага і даў мне. 10 Аднаго разу ў такую пару, калі быдла зачынае, я паглядзеў і ўбачыў у сьне, і вось казлы, якія падняліся на быдла, пярэстыя з плямкамі і стракацінамі. 11 Анёл Божы сказаў мне ў сьне: Якаве! Я сказаў: вось я. 12 Ён сказаў: падымі вочы твае і паглядзі: усе казлы, што падняліся на быдла, пярэстыя, з плямкамі і стракацінамі; бо Я бачу ўсё, што Лаван робіць з табою; 13 Я Бог у Вэтылі, дзе ты паліў алеем помнік і даў Мне зарок; цяпер устань, выйдзі зь зямлі гэтай і вярніся да зямлі радзіны тваёй. 14 Рахіль і Лія сказалі яму ў адказ: ці ёсьць нам яшчэ доля і спадчына ў доме бацькі нашага? 15 ці ня чужымі ён лічыць нас? бо ён прадаў нас і зьеў нават срэбра наша; 16 таму ўсё багацьце, якое Бог адабраў у бацькі нашага, ёсьць нашае і дзяцей нашых; дык вось, рабі ўсё, што Бог сказаў табе. 17 І ўстаў Якаў, і пасадзіў дзяцей сваіх і жонак сваіх на вярблюдаў, 18 і ўзяў з сабою ўсё быдла сваё, якое набыў, быдла ўласнае ягонае, якое ён набыў у Месапатаміі, каб ісьці да Ісаака, бацькі свайго, у зямлю Ханаанскую. 19 І як Лаван пайшоў стрыгчы быдла сваё, дык Рахіль забрала ідалаў, якія былі ў бацькі яе. 20 А Якаў забраў сэрца ў Лавана Арамэйца, бо не паведаміў яму, што адыходзіць. 21 І пайшоў з усім, што ў яго было; і ўстаўшы перайшоў раку і скіраваўся да гары Галаад. 22 На трэці дзень сказалі Лавану, што Якаў сышоў. 23 Тады ён узяў з сабою родзічаў сваіх, і гнаўся за ім сем дзён, і дагнаў яго на гары Галаад. 24 І прыйшоў Бог да Лавана Арамэйца ўначы ў сьне і сказаў яму: сьцеражыся, не кажы Якаву ні добрага, ні благога. 25 І дагнаў Лаван Якава; а Якаў паставіў намёт свой на гары, і Лаван з родзічамі сваімі паставіў на гары Галаад. 26 І сказаў Лаван Якаву: што ты зрабіў? навошта ты ашукаў мяне і зьвёў дачок маіх, як палоненых зброяй? 27 навошта ты ўцёк таемна, і схаваўся ад мяне, і не сказаў мне? Я адпусьціў бы цябе з радасьцю і зь песьнямі, з бубнам і з гусьлямі; 28 ты не дазволіў мне нават пацалаваць унукаў маіх і дачок маіх; неразумна ты зрабіў. 29 Ёсьць у руцэ маёй сіла зрабіць вам ліхое; але Бог бацькі вашага ўчора гаварыў са мною і сказаў: сьцеражыся, не кажы Якаву ні добрага, ні благога. 30 Але хай бы ты пайшоў, бо табе не цярпелася быць у доме ў бацькі твайго, - навошта ты ўкраў багоў маіх? 31 Якаў адказаў Лавану і сказаў: я баяўся, бо я думаў, каб жа не адабраў ты ў мяне дачок тваіх. 32 У каго знойдзеш багоў тваіх, той ня будзе жывы: пры родзічах нашых даведвайся, што ў мяне і вазьмі сабе. Якаў ня ведаў, што Рахіль украла іх. 33 І хадзіў Лаван у намёт Якаваў і ў намёт Ліін і ў намёт дзьвюх рабыняў, але не знайшоў. І выйшаў з намёта Ліі, і ўвайшоў у намёт Рахілін. 34 А Рахіль узяла ідалаў і паклала іх пад вярблюджае сядло, і села на іх. І абшукаў Лаван увесь намёт, і не знайшоў. 35 А яна сказала бацьку свайму: хай не загневаецца гаспадар мой, што я не магу ўстаць перад табою; бо ў мяне звычайнае жаночае. І Лаван шукаў, але не знайшоў ідалаў. 36 Якаў раззлаваўся і ўступіў у спрэчку з Лаванам. І загаварыў Якаў і сказаў Лавану: якая віна мая, які грэх мой, што ты дагнаў мяне? 37 ты агледзеў у мяне ўсе рэчы, што знайшоў ты з усіх рэчаў твайго дома? пакажы тут перад родзічамі маімі і перад родзічамі тваімі; няхай яны рассудзяць нас абодвух. 38 Вось, дваццаць гадоў я быў у цябе; авечкі твае і козы твае ня выкідвалі; бараноў са статку твайго я ня еў; 39 разадранага зьверам Я ня прыносіў табе, гэта была мая страта; ты зь мяне спаганяў ці калі ўдзень што-колечы прападала, а ці ўначы прападала; 40 я зьнемагаў удзень ад сьпёкі, а ўначы ад сьцюжы, і сон мой бег ад вачэй маіх. 41 Такія мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьвюх дачок тваіх і шэсьць гадоў за быдла тваё; а ты дзесяць разоў мяняў узнагароду маю. 42 Калі б ня быў са мною Бог бацькі майго, Бог Абрагама і страх Ісаака, - ты б цяпер адпусьціў мяне ні з чым. Бог убачыў гароту маю і працу рук маіх і заступіўся за мяне ўчора. 43 І адказваў Лаван і сказаў Якаву: дочкі - мае дочкі; дзеці - мае дзеці; быдла - маё быдла, і ўсё, што ты бачыш, гэта маё; ці магу я цяпер што зрабіць з дочкамі маімі і зь дзецьмі іхнімі, якія народжаны імі? 44 цяпер пастановім спрымірэньне я і ты, і гэта будзе сьведчаньнем паміж мною і табою. 45 І ўзяў Якаў камень і паставіў яго помнікам. 46 І сказаў Якаў родзічам сваім: набярэце камянёў. Яны ўзялі камяні і зрабілі курган, і елі там на кургане. 47 І назваў яго Лаван: Егар-Сагадута; а Якаў назваў яго Галаадам. 48 І сказаў Лаван: сёньня гэты курган паміж табою і мною сьведка. Таму і дадзена яму імя: Галаад, 49 а таксама: Міцца, за тое, што Лаван сказаў: няхай наглядае Гасподзь і за мною і за табою, калі мы зьнікнем адзін ад аднаго; 50 калі ты будзеш блага абыходзіцца з дочкамі маімі, альбо возьмеш жонак звыш дачок маіх, дык хоць няма чалавека паміж намі, але глядзі, Бог сьведка паміж мною і табою. 51 І сказаў Лаван Якаву: вось курган гэты і вось помнік, які я паставіў паміж мною і табою; 52 гэты курган сьведка, і гэты помнік сьведка, што ні я не перайду да цябе за гэты курган, ні ты не пяройдзеш да мяне за гэты курган і за гэты помнік, дзеля ліха; 53 Бог Абрагамаў і Бог Нахораў хай судзяць паміж намі, Бог бацькі іхняга. Якаў запрысягнуўся страхам бацькі свайго Ісаака. 54 І закалоў Якаў ахвяру на гары і паклікаў родзічаў сваіх есьці хлеб; і яны елі хлеб і начавалі на гары. 55 І ўстаў Лаван з самага рана і пацалаваў унукаў сваіх і дачок сваіх, і дабраславіў іх. І пайшоў і вярнуўся Лаван у сваё месца.

In Other Versions

Genesis 31 in the ANGEFD

Genesis 31 in the ANTPNG2D

Genesis 31 in the AS21

Genesis 31 in the BAGH

Genesis 31 in the BBPNG

Genesis 31 in the BBT1E

Genesis 31 in the BDS

Genesis 31 in the BEV

Genesis 31 in the BHAD

Genesis 31 in the BLPT

Genesis 31 in the BNT

Genesis 31 in the BNTABOOT

Genesis 31 in the BNTLV

Genesis 31 in the BOATCB

Genesis 31 in the BOATCB2

Genesis 31 in the BOBCV

Genesis 31 in the BOCNT

Genesis 31 in the BOECS

Genesis 31 in the BOGWICC

Genesis 31 in the BOHCB

Genesis 31 in the BOHCV

Genesis 31 in the BOHLNT

Genesis 31 in the BOHNTLTAL

Genesis 31 in the BOICB

Genesis 31 in the BOILNTAP

Genesis 31 in the BOITCV

Genesis 31 in the BOKCV

Genesis 31 in the BOKCV2

Genesis 31 in the BOKHWOG

Genesis 31 in the BOKSSV

Genesis 31 in the BOLCB

Genesis 31 in the BOLCB2

Genesis 31 in the BOMCV

Genesis 31 in the BONAV

Genesis 31 in the BONCB

Genesis 31 in the BONLT

Genesis 31 in the BONUT2

Genesis 31 in the BOPLNT

Genesis 31 in the BOSCB

Genesis 31 in the BOSNC

Genesis 31 in the BOTLNT

Genesis 31 in the BOVCB

Genesis 31 in the BOYCB

Genesis 31 in the BPBB

Genesis 31 in the BPH

Genesis 31 in the BSB

Genesis 31 in the CCB

Genesis 31 in the CUV

Genesis 31 in the CUVS

Genesis 31 in the DBT

Genesis 31 in the DGDNT

Genesis 31 in the DHNT

Genesis 31 in the DNT

Genesis 31 in the ELBE

Genesis 31 in the EMTV

Genesis 31 in the ESV

Genesis 31 in the FBV

Genesis 31 in the FEB

Genesis 31 in the GGMNT

Genesis 31 in the GNT

Genesis 31 in the HARY

Genesis 31 in the HNT

Genesis 31 in the IRVA

Genesis 31 in the IRVB

Genesis 31 in the IRVG

Genesis 31 in the IRVH

Genesis 31 in the IRVK

Genesis 31 in the IRVM

Genesis 31 in the IRVM2

Genesis 31 in the IRVO

Genesis 31 in the IRVP

Genesis 31 in the IRVT

Genesis 31 in the IRVT2

Genesis 31 in the IRVU

Genesis 31 in the ISVN

Genesis 31 in the JSNT

Genesis 31 in the KAPI

Genesis 31 in the KBT1ETNIK

Genesis 31 in the KBV

Genesis 31 in the KJV

Genesis 31 in the KNFD

Genesis 31 in the LBA

Genesis 31 in the LBLA

Genesis 31 in the LNT

Genesis 31 in the LSV

Genesis 31 in the MAAL

Genesis 31 in the MBV

Genesis 31 in the MBV2

Genesis 31 in the MHNT

Genesis 31 in the MKNFD

Genesis 31 in the MNG

Genesis 31 in the MNT

Genesis 31 in the MNT2

Genesis 31 in the MRS1T

Genesis 31 in the NAA

Genesis 31 in the NASB

Genesis 31 in the NBLA

Genesis 31 in the NBS

Genesis 31 in the NBVTP

Genesis 31 in the NET2

Genesis 31 in the NIV11

Genesis 31 in the NNT

Genesis 31 in the NNT2

Genesis 31 in the NNT3

Genesis 31 in the PDDPT

Genesis 31 in the PFNT

Genesis 31 in the RMNT

Genesis 31 in the SBIAS

Genesis 31 in the SBIBS

Genesis 31 in the SBIBS2

Genesis 31 in the SBICS

Genesis 31 in the SBIDS

Genesis 31 in the SBIGS

Genesis 31 in the SBIHS

Genesis 31 in the SBIIS

Genesis 31 in the SBIIS2

Genesis 31 in the SBIIS3

Genesis 31 in the SBIKS

Genesis 31 in the SBIKS2

Genesis 31 in the SBIMS

Genesis 31 in the SBIOS

Genesis 31 in the SBIPS

Genesis 31 in the SBISS

Genesis 31 in the SBITS

Genesis 31 in the SBITS2

Genesis 31 in the SBITS3

Genesis 31 in the SBITS4

Genesis 31 in the SBIUS

Genesis 31 in the SBIVS

Genesis 31 in the SBT

Genesis 31 in the SBT1E

Genesis 31 in the SCHL

Genesis 31 in the SNT

Genesis 31 in the SUSU

Genesis 31 in the SUSU2

Genesis 31 in the SYNO

Genesis 31 in the TBIAOTANT

Genesis 31 in the TBT1E

Genesis 31 in the TBT1E2

Genesis 31 in the TFTIP

Genesis 31 in the TFTU

Genesis 31 in the TGNTATF3T

Genesis 31 in the THAI

Genesis 31 in the TNFD

Genesis 31 in the TNT

Genesis 31 in the TNTIK

Genesis 31 in the TNTIL

Genesis 31 in the TNTIN

Genesis 31 in the TNTIP

Genesis 31 in the TNTIZ

Genesis 31 in the TOMA

Genesis 31 in the TTENT

Genesis 31 in the UBG

Genesis 31 in the UGV

Genesis 31 in the UGV2

Genesis 31 in the UGV3

Genesis 31 in the VBL

Genesis 31 in the VDCC

Genesis 31 in the YALU

Genesis 31 in the YAPE

Genesis 31 in the YBVTP

Genesis 31 in the ZBP